Вы тут

Месца подзвігу


Ча­му ад­ны лю­дзі па­він­ны ры­зы­ка­ваць жыц­цём з-за ду­рас­ці і без­ад­каз­нас­ці дру­гіх?

Лёс звёў гэ­тых двух ма­ла­дых муж­чын у нуль га­дзін со­рак хві­лін 21 чыс­ла ме­ся­ца мая на ўез­дзе ў Мінск з бо­ку Уруч­ча. Стар­шы лей­тэ­нант ДАІ Па­вел Груз­дзеў нёс служ­бу на да­ве­ра­ным яму ўчаст­ку. Яго за­бой­ца, імя яко­га ў афі­цый­ных звод­ках ня­ма (ка­лі ра­за­брац­ца, то, мо­жа, яно і пра­віль­на, на­ват не з ін­та­рэ­саў след­ства, а прос­та па-ча­ла­ве­чы: шмат го­на­ру), нёс­ся ў го­рад на п'я­ным ку­ра­жы. У кры­ві — 2,75 пра­мі­ле (больш, за бу­тэль­ку га­рэл­кі) ал­ка­го­лю, ма­шы­на не свая, правоў на кі­ра­ван­не ня­ма, дый не бы­ло ні­ко­лі... Ён збіў Паў­ла на пер­шай па­ла­се пра­ез­най част­кі, ка­лі той спы­ніў для пра­вер­кі ін­шы аў­та­ма­біль. Удар быў та­кой сі­лы, што шан­цаў вы­жыць у стар­ша­га лей­тэ­нан­та не бы­ло. Уба­чыў­шы (і, на­пэў­на ж, п'я­ны­мі маз­га­мі ўсё ж зра­зу­меў­шы, што на­ра­біў), бе­зы­мен­ны за­бой­ца кі­нуў­ся ўця­каць. Яго спы­ні­лі хут­ка, не даў­шы ра­за­гнац­ца па пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці. Ужо ў след­чым іза­ля­та­ры вы­свет­лі­лі, што ён ужо не­ад­на­ра­зо­ва пры­цяг­ваў­ся да ад­каз­нас­ці за кра­дзя­жы, мах­ляр­ствы і ва­джэн­не ў не­цвя­ро­зым стане. Па­ка­ран­не, ві­даць, бы­ло кож­ны раз не­да­стат­ко­вае, інакш з та­кім «на­бо­рам» ён у 28 га­доў не піў бы на во­лі га­рэл­ку і не гой­саў бы на чу­жой ма­шы­не. Ця­пер та­кая маг­чы­масць у яго з'я­віц­ца не хут­ка.

На­ўрад ці ад гэ­та­га ве­дан­ня ста­не ляг­чэй род­ным Паў­ла Груз­дзе­ва, яго са­слу­жыў­цам, прос­та лю­бо­му нар­маль­на­му ча­ла­ве­ку, які пра­чы­тае ці па­чуе гэ­тую гіс­то­рыю. Жыц­цё ма­ла­до­га хлоп­ца аба­рва­ла­ся з-за бяз­дум­ных учын­каў ін­ша­га ча­ла­ве­ка. Лёс? Так скла­лі­ся аб­ста­ві­ны? Ці ўсё-ткі неш­та ін­шае, больш афі­цый­на-прос­тае, але і зра­зу­ме­лае ад­на­ча­со­ва: стар­шы лей­тэ­нант Груз­дзеў за­гі­нуў на па­сту, вы­кон­ва­ю­чы свой аба­вя­зак.

Наогул, вы ні­ко­лі не за­дум­ва­лі­ся пра тое, што ёсць лю­дзі, якія на­ват у мір­ны час у спа­кой­най еў­ра­пей­скай кра­і­не ры­зы­ку­юць сва­ім жыц­цём што­дня? Вы­ра­та­валь­ні­кі, мі­лі­цы­я­не­ры, на­ват ура­чы хут­кай да­па­мо­гі і су­пра­цоў­ні­кі служ­бы га­зу — усе тыя, хто «дзя­жу­рыць» на тры­вож­ных ну­ма­рах, якія мы ве­да­ем на па­мяць: ка­лі што, ме­на­ві­та ту­ды мож­на кры­чаць «Ра­туй­це!» з упэў­не­нас­цю, што па­чу­юць і да­па­мо­гуць. «У іх та­кая ра­бо­та — ра­та­ваць і ры­зы­ка­ваць са­мім», — ска­жа­це вы і, без­умоў­на, бу­дзе­це мець ра­цыю. Але вось якое пы­тан­не не дае спа­кою: ча­му яны вы­му­ша­ны ры­зы­ка­ваць сва­ім жыц­цём ня­рэд­ка не дзе­ля на­ша­га (а гэ­та ім са­праў­ды па служ­бе па­ло­жа­на), а з-за на­шай ду­рас­ці, зла­чын­най не­ахай­нас­ці, жа­дан­ня па­ку­ра­жыц­ца?

Ча­му па­ві­нен па­жар­ны пад­стаў­ляць сваю га­ла­ву пад па­ла­ю­чы дах у ха­це, якую пад­па­лі­ла п'я­ная кам­па­нія, бо нех­та з іх у ал­ка­голь­ным ча­дзе за­снуў з цы­га­рэ­тай? Ча­му вы­ра­та­валь­ні­кі па­він­ны лез­ці на­прад­вес­ні ў ле­дзя­ную ва­ду вы­цяг­ваць го­ра-ры­ба­коў, якія боў­та­юц­ца ў па­лон­цы, толь­кі та­му, што тыя, ня­гле­дзя­чы на ўсе па­пя­рэ­джан­ні, пруц­ца на пад­та­лы лёд дзе­ля не­каль­кіх ры­бін? Ча­му су­пра­цоў­ні­кі ДАІ па­він­ны кож­ны раз ры­зы­ка­ваць жыц­цём, спы­ня­ю­чы не­адэ­кват­на­га вадзі­це­ля, толь­кі та­му, што не­ка­му пас­ля не ад­ной вы­пі­тай чар­кі вель­мі за­ха­це­ла­ся па­га­няць на ма­шы­не?

Па­ру га­доў та­му ад­бы­ло­ся зда­рэн­не, якое мож­на бы­ло б за­нес­ці ў ан­та­ло­гію не­да­рэ­чнас­цяў, ка­лі б усё не скон­чы­ла­ся тра­гіч­на. Поз­на ўве­ча­ры на тра­се пад Стоўб­ца­мі зда­ры­ла­ся ДТЗ — су­тык­ну­лі­ся дзве ма­шы­ны. Мяс­цо­выя жы­ха­ры, што на ка­ні вяр­та­лі­ся да­до­му і ста­лі яго свед­ка­мі, тут жа вы­клі­ка­лі мі­лі­цыю, «хут­кую» і спы­ні­лі на ўзбо­чы­не пад­во­ду, каб, ка­лі што, і са­мім да­па­маг­чы... У гэ­ты ж час у гэ­тым жа мес­цы мяс­цо­вы «яз­док» ехаў у су­сед­нюю вёс­ку «за да­гон­кай»: вя­сё­лай кам­па­ніі ака­за­ла­ся ма­ла спірт­но­га. Не­цвя­ро­зым во­кам ды яшчэ з ад­ной фа­рай, спя­ша­ю­чы­ся пры­вез­ці та­кі ну прос­та жыц­цё­ва не­аб­ход­ны пра­дукт, ён не ўба­чыў, што ад­бы­ва­ец­ца на да­ро­зе, і прос­та пра­та­ра­ніў усё і ўсіх. У вы­ні­ку за­гі­ну­ла ўрач «хут­кай», якая аказ­ва­ла да­па­мо­гу па­цяр­пе­ла­му, сам па­цяр­пе­лы, жыц­цё яко­га да­гэ­туль не вы­клі­ка­ла апа­сен­няў, жан­чы­на, якая спы­ні­ла сваю пад­во­ду, каб да­па­маг­чы. Пры гэ­тым док­тар па­спе­ла ад­піх­нуць ад вар'­яц­кіх ко­лаў яшчэ ад­на­го па­ра­не­на­га... Пра тра­іх апош­ніх — за­гі­ну­лых і вы­жыў­ша­га — мож­на ска­заць: лёс у іх та­кі. Пра ўра­ча да­даць: яна вы­кон­ва­ла свой аба­вя­зак... А вось што ска­заць пра та­го не­да­вяр­ка, з-за яко­га яны за­гі­ну­лі?..

Атрым­лі­ва­ец­ца, лю­дзі, якія па сва­ім аба­вяз­ку ры­зы­ку­юць жыц­цём, што­дня (і зда­ра­ец­ца, ца­ной гэ­та­га са­ма­га жыц­ця) аба­ра­ня­юць нас ад нас жа са­міх. Пад­стаў­ля­ю­чы свае пле­чы, каб за­сла­ніць ад не­да­рэ­чнай смер­ці ці ка­лец­тва ін­шых лю­дзей. Што­дня іду­чы на подз­віг (і па­спра­буй­це ска­заць, што гэ­та не так).

І не трэ­ба лі­чыць, што смерць стар­ша­га лей­тэ­нан­та Груз­дзе­ва бы­ла не­да­рэ­чнай і да­рэм­най, як пі­шуць за­раз на фо­ру­мах не­ка­то­рыя скеп­ты­кі. П'я­ны за­бой­ца на «жа­лез­най смер­ці» ехаў у ста­лі­цу. Якая тым поз­нім ве­ча­рам бы­ла на­поў­не­на людзь­мі: толь­кі скон­чыў­ся ха­кей­ны матч па­між збор­ны­мі Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, ба­лель­шчы­кі не спя­ша­лі­ся клас­ці­ся спаць. Яны гу­ля­лі па нач­ным го­ра­дзе, упэў­не­ныя ў тым, што іх спа­кой і бяс­пе­ка пад на­дзей­най ахо­вай. Па­вел Груз­дзеў, маг­чы­ма, вы­ра­та­ваў ка­мусь­ці з іх жыц­цё. Зрэш­ты, ён прос­та вы­ка­наў свой аба­вя­зак.

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

 

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.