Вы тут

Страшна, аж жах!


Ці ўяў­ляў не­ка­лі Мі­ка­лай Ва­сіль­е­віч Го­галь, што ён пі­ша фэн­тэ­зі? Ці ду­маў, што гіс­то­рыя пан­нач­кі-вядзь­мар­кі бу­дзе ці­ка­вай у мно­гіх кра­і­нах све­ту? Ма­быць, на­ўрад ці. Між тым міс­тыч­ная апо­весць «Вій», апуб­лі­ка­ва­ная яшчэ ў 1835 го­дзе, пра­цяг­ну­ла са­ма­стой­нае жыц­цё і пе­ра­жы­ла ўжо 7 эк­ра­ні­за­цый, а так­са­ма бы­ла ўва­соб­ле­на ў ві­дэа­гуль­ні і на­ват... у мульт­філь­ме.

Чар­го­вую спро­бу рас­ка­заць пра спрад­веч­ны жах су­час­най мо­вай — на­шу­ме­лую эк­ра­ні­за­цыю ў 3D-фар­ма­це, вы­раб­ле­ную су­мес­на кі­не­ма­та­гра­фіс­та­мі 6 кра­ін (Ра­сіі, Укра­і­ны, Гер­ма­ніі, Чэ­хіі, ЗША і Вя­лі­ка­бры­та­ніі) пра­па­нуе ўва­зе гле­да­чоў тэ­ле­ка­нал «Бе­ла­русь 1». Тэ­ле­прэм'­е­ра стуж­кі ад­бу­дзец­ца 31 мая.

У «Віі» вер­сіі 2013 го­да, зня­та­га па­вод­ле не­ад­рэ­ага­ва­на­га аў­тар­ска­га ру­ка­пі­су, ха­пае «зор­ных» ак­цёр­скіх ім­ёнаў: Ва­ле­рый За­ла­ту­хін, Леў Ду­раў, Ні­на Рус­ла­на­ва, а так­са­ма бры­та­нец Джэй­сан Фле­мінг (вя­до­мы па філь­мах «Кар­ты, гро­шы, два ства­лы», «За­гад­ка­вая гіс­то­рыя Бен­джа­мі­на Ба­та­на») і аме­ры­ка­нец, ула­даль­нік трох прэ­мій «Эмі» Крыс­та­фер Лойд. Ро­ля пан­нач­кі да­ста­ла­ся ма­ла­дой акт­ры­се Воль­зе Зай­ца­вай, а Ха­му Бру­та сыг­раў ак­цёр Аляк­сей Пят­ру­хін, вя­до­мы так­са­ма як рэ­жы­сёр, прад­зю­сар і сцэ­на­рыст. Са­мі здым­кі пра­хо­дзі­лі ў Чэ­хіі — у тых жа сту­ды­ях, дзе ра­бі­лі га­лі­вуд­скія блак­бас­та­ры кштал­ту «Хро­ні­кі На­рніі», «Ван Хель­сінг» і «Бра­ты Грым». Асоб­на ін­тэр­на­цы­я­наль­ная ка­ман­да пра­ца­ва­ла над па­чва­ра­мі: ад­ных сыг­ра­лі за­гры­мі­ра­ва­ныя ак­цё­ры, дру­гія — ляль­кі — «ажы­ва­лі» з да­па­мо­гай ме­ха­ніз­маў і кас­ка­дзё­раў, трэ­ція бы­лі цал­кам вір­ту­аль­ны­мі, але вель­мі рэа­ліс­тыч­ны­мі. А для на­тур­ных зды­мак у ле­се быў па­бу­да­ва­ны амаль сапраўдны ка­зац­кі ху­тар — больш чым 20 два­роў, карч­ма, млын, вар­та­выя выш­кі...

Рэ­жы­сёр Алег Сцеп­чан­ка па­чаў пра­ца­ваць над кар­ці­най яшчэ ў 2005 го­дзе, але вы­нік, мяр­ку­ю­чы па ўсім, гэ­тых вы­сіл­каў каш­та­ваў: толь­кі за пер­шыя вы­хад­ныя кі­на­пра­ка­ту ў Ра­сіі «Вій» са­браў больш чым 600 міль­ё­наў руб­лёў.

Дзе: «Бе­ла­русь 1»

Ка­лі: 31 мая ў 21.40.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.