...павялічыўся экспарт Беларуськалія. Найбуйнейшая айчынная кампанія плануе ў маі і чэрвені экспартаваць каля 1 млн тон прадукцыі штомесяц
Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар акцыянернага таварыства «Беларуськалій» Валерый Кірыенка.
У прыватнасці, ён сказаў, што сёлета за студзень—красавік прадпрыемства вырабіла ўжо 3,4 млн тон угнаенняў. Гэта амаль на 22% больш, чым за аналагічны перыяд летась. Кіраўнік адзначыў, што калі ў мінулым годзе Беларуськалій, гандлюючы праз сумесную з Расіяй кампанію, ільвіную долю прадукцыі пастаўляў на ўнутраны рынак, то сёлета за чатыры месяцы на ўнутраны рынак пастаўлена 300 тысяч тон, а на экспарт — ужо больш за 3 млн тон. Тэмпы павелічэння экспарту складаюць 41,1%. Па здабычы руды вытворчасць таксама мае рэкордныя паказчыкі, бо за чатыры месяцы сёлета гарнякі «паднялі» больш за 14 млн тон (плюс 17,4%).
Нагадаю, што раней прадпрыемства трапіла ў вельмі складаную сітуацыю, ад якой страты неслі не толькі беларускія, але і іншыя вытворцы, а самае галоўнае — цярпелі пакупнікі. «Але мы не толькі выйшлі з гэтай сітуацыі, але ў сакавіку паставілі рэкорд за ўсе гады працы прадпрыемства і вырабілі больш за 1 млн тон прадукцыі, а на экспарт паставілі 977 тысяч тон. Такі ж узровень экспарту плануецца ў красавіку, маі і чэрвені; цяпер фарміруюцца будучыя аб'ёмы на ліпень», — удакладніў гендырэктар.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства за студзень—красавік узрасла амаль на 15% і склала 8,5 трлн рублёў. Чысты прыбытак павялічыўся ў 4,1 раза і склаў каля
2,2 трлн рублёў. Па выніках года плануецца атрымаць не менш 4 трлн рублёў прыбытку.
Валерый Кірыенка адзначыў, што айчынныя ўгнаенні сёння прадаюцца даражэй, чым у канадцаў і рускіх. Гэта факт. З'явілася тэндэнцыя самастойнага росту цаны без усялякіх змоў паміж вытворцамі. Спекуляцыйная ці дэмпінгавая стратэгіі цяпер не працуюць, бо падобная палітыка нервуе пакупніка. Спадар Кірыенка лічыць, што ў гэтай сітуацыі патрэбна стабільнасць і справядлівая цана як для вытворцаў, так і для пакупнікоў. Яна павінна складаць прыкладна 350-400 долараў за тону прадукцыі. «Калі прытрымлівацца такога кошту, то і пакупнік будзе адчуваць стабільнасць. Гэта разумее кітайскі і індыйскі рынак», — падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.
Цяпер сусветны рынак патрабуе больш грануляваных угнаенняў. У свой час Саўмін даручыў Беларуськалію павялічыць магутнасці па вытворчасці грануляваных угнаенняў і пастаўляць на ўнутраны рынак такую прадукцыю. Даручэнне ўрада было выканана, і з 11 млн тон агульнага аб'ёму прадукцыі 60% вырабляецца цяпер у грануляваным выглядзе. А вось «Уралкалій» сёння можа вырабляць толькі 30% грануляваных угнаенняў ад агульнага аб'ёму.
Нагадаю, што акцыянернае таварыства «Беларуськалій» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Паводле звестак Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, на яго долю прыпадае сёмая частка сусветнага аб'ёму вытворчасці калійных угнаенняў. Беларуськалій экспартуе прадукцыю ў больш чым 70 краін. На прадпрыемстве дзейнічае чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і іншыя падраздзяленні. Увесь пакет акцый «Беларуськалія» належыць дзяржаве.
Сяргей КУРКАЧ.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.