Вы тут

Зброя па­тра­буе рэ­гіст­ра­цыі


Да 1 лі­пе­ня гра­ма­дзя­нам, якія ма­юць не ўлі­ча­ную ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку зброю, трэ­ба звяр­нуц­ца — для яе рэ­гіст­ра­цыі ці зда­чы — у ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў па мес­цы жы­хар­ства.

Для рэ­гіст­ра­цыі трэ­ба на­пі­саць за­яву, дзе ўка­заць від, тып, ма­дэль, ка­лібр, се­рыю, ну­мар зброі, якая не зна­хо­дзіц­ца на ўлі­ку, і прад'­явіць да­ку­мент, што свед­чыць асо­бу. Ка­лі гра­ма­дзя­не жа­да­юць здаць та­кую зброю без да­лей­шай рэ­гіст­ра­цыі, пі­шац­ца за­ява аб яе доб­ра­ах­вот­най зда­чы. У абод­вух вы­пад­ках ра­зам з за­ява­мі ў ор­ган унут­ра­ных спраў прад­стаў­ля­ец­ца і са­ма зброя. Усё афарм­ля­ец­ца ак­там у трох эк­зэмп­ля­рах, адзін з якіх — ра­зам са збро­яй — на пра­ця­гу ме­ся­ца на­кі­роў­ва­ец­ца ў Дзяр­жаў­ны ка­мі­тэт су­до­вых экс­пер­тыз. Гэ­ты ор­ган зай­ма­ец­ца сер­ты­фі­ка­цы­яй зброі — аба­вяз­ко­ва­му па­цвяр­джэн­ню ад­па­вед­нас­ці па­тра­ба­ван­ням тэх­ніч­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у га­лі­не тэх­ніч­на­га нар­мі­ра­ван­ня і стан­дар­ты­за­цыі.

Сер­ты­фі­ка­цыя зброі, уклю­ча­ю­чы яе вы­пра­ба­ван­не, пра­во­дзіц­ца на бяс­плат­най асно­ве, у тым лі­ку без упла­ты дзяр­жаў­най пош­лі­ны за вы­да­чу сер­ты­фі­ка­та ад­па­вед­нас­ці, на пра­ця­гу двух ме­ся­цаў са дня па­ступ­лен­ня зброі ў ор­ган сер­ты­фі­ка­цыі. Пры гэ­тым пра­во­дзіц­ца кант­роль­ны ад­стрэл аг­ня­стрэль­най зброі з на­раз­ным ства­лом (у тым лі­ку кам­бі­на­ва­ным), а так­са­ма пра­вер­ка куль і гільз па кры­мі­на­ліс­тыч­ных улі­ках. Па вы­ні­ках сер­ты­фі­ка­цыі на зброю вы­да­ец­ца або сер­ты­фі­кат ад­па­вед­нас­ці, або ра­шэн­не аб ад­мо­ве ў вы­да­чы та­ко­га да­ку­мен­та. Ад­мо­ва мо­жа быць і па пры­чы­не ад­сут­нас­ці бо­еп­ры­па­саў і не­маг­чы­мас­ці іх на­быц­ця ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь.

Атры­маў­шы ад ор­га­на па сер­ты­фі­ка­цыі або сер­ты­фі­кат ад­па­вед­нас­ці, або ад­мо­ву аб вы­да­чы та­ко­га да­ку­мен­та, тэ­ры­та­ры­яль­ны ор­ган унут­ра­ных спраў на пра­ця­гу пя­ці дзён па­ве­дам­ляе пра тое гра­ма­дзя­ні­ну. Пры гэ­тым у вы­пад­ку пры­няц­ця ра­шэн­ня аб маг­чы­мас­ці рэ­гіст­ра­цыі зброі, якая не зна­хо­дзіц­ца на ўлі­ку, гра­ма­дзя­нін па­ві­нен за­бяс­пе­чыць па мес­цы пра­жы­ван­ня ўмо­вы для яе за­хоў­ван­ня. На пра­ця­гу ме­ся­ца ён па­ві­нен пра­да­ста­віць у тэ­ры­та­ры­яль­ны ор­ган унут­ра­ных спраў: дзве фа­та­гра­фіі па­ме­рам 30х40 мм; да­ку­мент аб упла­це дзяр­жаў­най пош­лі­ны ў па­ме­ры дзвюх ба­за­вых ве­лі­чынь за вы­да­чу да­зво­лу на за­хоў­ван­не і на­шэн­не зброі (за кож­ную адзін­ку); ме­ды­цын­скую да­вед­ку пра стан зда­роўя; дзяр­жаў­нае па­свед­чан­не на пра­ва па­ля­ван­ня — для рэ­гіст­ра­цыі па­ляў­ні­чай зброі; член­скі бі­лет спар­тыў­най ар­га­ні­за­цыі па ку­ля­вой страль­бе, які па­цвяр­джае за­ня­так пра­фе­сій­най ці ама­тар­скай дзей­нас­цю, звя­за­най з гэ­тым ві­дам спор­ту, не менш за пяць га­доў, — для рэ­гіст­ра­цыі спар­тыў­най зброі.

Ка­лі гра­ма­дзя­нін не пра­да­ста­віць на пра­ця­гу ме­ся­ца па­трэб­ных да­ку­мен­таў або не здо­лее за­бяс­пе­чыць па мес­цы пра­жы­ван­ня ўста­ноў­ле­ных за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі ўмоў для за­хоў­ван­ня зброі, яна пад­ля­гае зні­шчэн­ню ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку ці пе­ра­да­чы ў ка­лек­цыі дзяр­жаў­ных во­ін­скіх фар­мі­ра­ван­няў і ва­е­ні­за­ва­ных ар­га­ні­за­цый, мыт­ных ор­га­наў ці ор­га­наў пра­ку­ра­ту­ры.

Пры рэ­гіст­ра­цыі зброі, што не зна­хо­дзіц­ца не ўлі­ку, гра­ма­дзя­ні­ну, на яко­га яна рэ­гіст­ру­ец­ца, вы­да­ец­ца да­звол на за­хоў­ван­не і на­шэн­не тэр­мі­нам на тры га­ды, які по­тым мо­жа пад­аў­жац­ца.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.