Вы тут

Поўная мабілізацыя


Прэ­зі­дэнт па­тра­буе поў­най ад­да­чы на на­рых­тоў­цы кар­моў і вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы са сві­ні­най

Гэ­тыя па­тра­ба­ван­ні пра­гу­ча­лі ад кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы пад­час на­вед­ван­ня РУП «Шы­пя­ны — АСК» РУП «НПЦ НАН Бе­ла­ру­сі па зем­ля­роб­стве» ў Сма­ля­віц­кім ра­ё­не Мін­скай воб­лас­ці, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­бы­ваў на кар­ма­вым по­лі гас­па­дар­кі, азна­ё­міў­ся з узо­ра­мі за­ня­тай на ўбор­цы кар­моў тэх­ні­кі бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці. Прэ­зі­дэнт пад­ра­бяз­на ці­ка­віў­ся струк­ту­рай кар­моў, а так­са­ма пры­чы­на­мі пра­ва­лу ў мяс­ной і ма­лоч­най жы­вё­ла­га­доў­лі.

«Мы ўсе ве­да­ем, як трэ­ба ра­біць, але з-за рас­хля­ба­нас­ці ча­сам губ­ля­ем ве­лі­зар­ныя гро­шы!» — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. Па­вод­ле яго слоў, сель­ская гас­па­дар­ка ле­тась не­да­атры­ма­ла Br7 трлн толь­кі ад ра­бо­ты ма­лоч­най га­лі­ны. «А лі­чы — усе Br20 трлн! Гэ­та тыя гро­шы, якія сён­ня па­трэб­ны сель­скай гас­па­дар­цы. І ха­дзіць не трэ­ба ні ў ка­го пра­сіць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што не­аб­ход­на мак­сі­маль­на вы­ка­рыс­таць спры­яль­ныя ўмо­вы на­двор'я для эфек­тыў­на­га пра­вя­дзен­ня кор­ма­на­рых­тоў­кі. Га­лоў­нае пы­тан­не ця­пер — гэ­та хі­міч­ная пра­пол­ка. «Та­кая віль­гаць спры­яе хва­ро­бам і хут­ка­му пра­рас­тан­ню пус­та­зел­ля. Та­му трэ­ба аба­ра­ніць рас­лі­ны. Вось гэ­та жа­ле­за­бе­тон­на трэ­ба зра­біць! Ка­лі не зро­бім, мы стра­цім ўра­джай, у тра­ве па­кі­нем увесь хлеб», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

«Усіх пе­ра­вес­ці на ва­ен­нае ста­но­ві­шча да ўбор­кі, асаб­лі­ва зба­жы­ны! Стра­цім — не возь­мем. Тое ж ты­чыц­ца і на­рых­тоў­кі кар­моў, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — Усе па­він­ны быць ма­бі­лі­за­ва­ны на на­рых­тоў­ку кар­моў! Хо­піць по­тым ха­дзіць і ка­заць, што ў нас ка­ро­вы куль­га­юць, страў­нік у іх не та­кі, сэр­ца ба­ліць... Ча­му? Та­му што мы струк­ту­ру кар­моў па­ру­шы­лі, не рых­ту­ем корм так, як трэ­ба для жы­вё­лы. Кор­мім сі­ла­сам — гэ­тай кіс­ла­той. На­пэў­на, на­шы прод­кі бы­лі не дур­ні, ка­лі на­рых­тоў­ва­лі да­стат­ко­вую коль­касць се­на, каб на­кар­міць ка­ро­ву і ця­ля па­ста­віць на но­гі».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што ў Мін­сель­гас­хар­чы рас­пра­ца­ва­на струк­ту­ра, якой не­аб­ход­на стро­га пры­трым­лі­вац­ца. «У гэ­тым го­дзе — пе­ра­ход­ны пе­ры­яд, бліз­кі да та­го, што вы спла­на­ва­лі. А ў бу­ду­чым го­дзе — жа­ле­за­бе­тон­на мы па­він­ны дзей­ні­чаць па за­да­дзе­най струк­ту­ры кар­моў. І хо­піць прак­ты­ка­вац­ца! За гэ­та ў кры­мі­наль­ным па­рад­ку бу­дуць нес­ці ад­каз­насць ад кі­раў­ні­коў, спе­цы­я­ліс­таў да прэм'­ер-мі­ніст­ра», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Мы не мо­жам больш, уклад­ва­ю­чы ве­лі­зар­ныя гро­шы, да­ра­ваць без­гас­па­дар­часць», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

У су­вя­зі з гэ­тым кі­раў­нік дзяр­жа­вы ў чар­го­вы раз звяр­нуў ува­гу на тое, што па­він­на быць за­бяс­пе­ча­на аба­ро­на рас­лін і пра­ве­дзе­на не­аб­ход­ная пад­рых­тоў­ка да ўбор­кі збож­жа. «Ні­чо­га но­ва­га, але жа­лез­ная дыс­цып­лі­на», — рэ­зю­ма­ваў Прэ­зі­дэнт.

За­кра­нуў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка і праб­ле­му з мя­сам сві­ні­ны, за­па­тра­ба­ваў­шы ад ура­да яе вы­ра­шыць. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што для гэ­та­га да зі­мо­ва­га пе­ры­я­ду ўсе сві­на­комп­лек­сы па­він­ны быць на­поў­не­ны. «Што за праб­ле­ма? Гэ­та ж не бы­ка вы­рас­ціць, што яму трэ­ба 18 ме­ся­цаў! Гэ­та на пра­ця­гу го­да мож­на ад­на­віць па­га­лоўе», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ці­ка­віў­ся ў ві­цэ-прэм'­е­ра Мі­ха­і­ла Ру­са­га і мі­ніст­ра сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня Ле­а­ні­да Зай­ца, як вы­ра­ша­ец­ца гэ­тая праб­ле­ма. Мі­ха­іл Ру­сы да­ла­жыў, што сён­ня ў гас­па­дар­ках 330 ты­сяч сві­на­ма­так і ста­віц­ца за­да­ча да 1 сту­дзе­ня вы­ра­шыць усе пы­тан­ні. Ад­нак Прэ­зі­дэнт за­стаў­ся не­за­да­во­ле­ны тым, які­мі тэм­па­мі за­паў­ня­юц­ца сві­на­комп­лек­сы. «Вы мне каз­кі не рас­па­вя­дай­це! — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Та­му што вы не хо­дзі­це на рын­кі і не ба­чы­це, як сён­ня ў ца­не вы­рас­ла сві­ні­на. І, па­рэ­за­ўшы сві­ней, вы не па­ду­ма­лі пра тое, каб зра­біць дэз­ын­фек­цыю, ад­ра­ман­та­ваць па­мяш­кан­ні і змяс­ціць ту­ды жы­вё­лу». «Та­му па­га­лоўе па­він­на быць ад­ноў­ле­на, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — І не­аб­ход­на не толь­кі ад­на­віць, але і пе­ра­сяг­нуць ра­ней­шы ўзро­вень сель­скай гас­па­дар­кі. Вось і ўвесь наш ВУП».

За­кра­на­ю­чы тэ­му на­рых­тоў­кі кар­моў, Ле­а­нід За­яц ад­зна­чыў, што ёсць праб­ле­мы з іх якас­цю. Гэ­та ад­бі­ва­ец­ца на вы­твор­час­ці пра­дук­цыі жы­вё­ла­га­доў­лі. Па­вод­ле яго слоў, ёсць стра­ты ў аб'­ёмах у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным ле­таш­нім пе­ры­я­дам за ча­ты­ры ме­ся­цы. Так, ёсць не­да­бор ка­ля 28,6 ты­ся­чы тон па ма­ла­цэ і ка­ля 30 ты­сяч тон па мя­се. Як ад­зна­чыў мі­ністр, на на­яў­най ба­зе кар­моў з та­кой якас­цю атры­маць вя­лі­кую ад­да­чу не­маг­чы­ма. Па­вод­ле яго слоў, стра­ча­на пра­дук­тыў­нае па­га­лоўе буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы, зні­зі­лі­ся ся­рэд­ня­су­тач­ныя пры­ва­гі. Што ты­чыц­ца сі­ту­а­цыі ў ма­лоч­най га­лі­не, то тут най­больш скла­да­ная сі­ту­а­цыя ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці. У той жа час мі­ністр абя­цае, што да кан­ца го­да сі­ту­а­цыя вы­пра­віц­ца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?