Вы тут

Мо­да на аг­ра­ту­рызм пры­во­дзіць да зло­ўжы­ван­няў


На Ві­цеб­шчы­не за мі­ну­лыя пяць га­доў у 5 ра­зоў па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць тых, хто зай­ма­ец­ца аг­ра­эка­ту­рыз­мам. Ле­тась у ся­дзі­бах ад­па­чы­лі больш за 30 ты­сяч ча­ла­век, што пры­клад­на на трэць больш, чым у па­за­мі­ну­лым го­дзе. Амаль 85% ту­рыс­таў — на­шы су­гра­ма­дзя­не, 13,7% — ра­сі­я­не, ас­тат­нія — з ін­шых кра­ін све­ту. Пры гэ­тым ула­даль­ні­кі ся­дзіб пе­ра­важ­на пра­цу­юць з ту­рыс­та­мі на­пра­мую. Ці вы­гад­ны та­кі біз­нес? Ці ёсць яшчэ праб­ле­мы, ты­по­выя для ўсёй кра­і­ны?

Су­пра­цоў­ні­кі Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці пра­вя­лі тэ­ма­тыч­ны ма­ні­то­рынг.

Як кан­ста­ту­юць рэ­ві­зо­ры, су­мя­шчаць вы­твор­чую дзей­насць і па­слу­гі ў сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му атрым­лі­ва­ец­ца не ва ўсіх. Спе­цы­я­ліс­ты гэ­та тлу­ма­чаць і не­ад­ноль­ка­вы­мі ўмо­ва­мі пры атры­ман­ні крэ­дыт­най пад­трым­кі. Вя­до­мы «ін­вес­тар» аграр­на­га ту­рыз­му кра­і­ны Бе­ла­грап­рам­банк мо­жа крэ­ды­та­ваць гра­ма­дзян, якія яшчэ не па­ча­лі аказ­ваць па­слу­гі ў сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му, а толь­кі пла­ну­юць зай­мац­ца ту­рыс­тыч­ным біз­не­сам. Пры гэ­тым для крэ­ды­та­ван­ня сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый уста­ноў­ле­ны больш жорст­кія ўмо­вы: не­аб­ход­на ажыц­цяў­ляць дзей­насць не менш за год і атры­маць вы­руч­ку...

— У цэ­лым дзяр­жаў­ная пад­трым­ка ў сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му спры­я­ла рас­паў­сюдж­ван­ню та­ко­га ві­ду дзей­нас­ці. Ад­нак Указ Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (ад 02.06.2006 № 372 «Аб ме­рах па раз­віц­ці аг­ра­эка­ту­рыз­му ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь») , на­ват з улі­кам пя­ці змен, не пра­ду­гледж­вае зняц­ця шэ­ра­гу пы­тан­няў і праб­лем, якія ўзні­ка­юць.

Асноў­ная праб­ле­ма — раз­ме­жа­ван­не па­слуг у сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му і прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці. На прак­ты­цы дзей­насць па зда­чы ў на­ём жыл­ля і пра­да­стаў­лен­не жыл­ля ў аг­ра­ся­дзі­бе ма­юць ад­роз­нен­ні толь­кі ў пад­атко­вай на­груз­цы. На­прык­лад, пры зда­чы ў на­ём жы­ло­га па­мяш­кан­ня, раз­ме­шча­на­га ў га­ра­дах ра­ён­на­га пад­па­рад­ка­ван­ня і па­сёл­ках га­рад­ско­га ты­пу, гра­ма­дзя­нін аба­вя­за­ны што­ме­сяц вы­плач­ваць па­да­ход­ны па­да­так у фік­са­ва­най су­ме (за кож­ны па­кой) — 70 ты­сяч руб­лёў, на вёс­цы — 50 ты­сяч. А вось суб'­ект аг­ра­эка­ту­рыз­му, які ва­ло­дае до­мам з дзе­сяц­цю па­ко­я­мі, па­ві­нен вы­плач­ваць за год толь­кі ба­за­вую ве­лі­чы­ню. (Але ў вы­пад­ку зда­чы гэ­тых па­ко­яў уна­ём за год не­аб­ход­на вы­пла­ціць па­дат­каў ад 6 міль­ё­наў руб­лёў у ма­лых на­се­ле­ных пунк­тах і сель­скіх тэ­ры­то­ры­ях да 8,4 міль­ё­на — у га­ра­дах і па­сёл­ках, ка­мен­ту­юць ню­ан­сы спе­цы­я­ліс­ты вы­шэй­зга­да­на­га ка­мі­тэ­та.)

Пад­час ма­ні­то­рын­гу бы­лі вы­яў­ле­ны дзве фер­мер­скія гас­па­дар­кі, дзей­насць якіх не ад­па­вя­дае кры­тэ­ры­ям, вы­зна­ча­ным ука­зам для сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый, якія ма­юць пра­ва ажыц­цяў­ляць дзей­насць па ака­зан­ні па­слуг у сфе­ры аг­ра­эка­ту­рыз­му.

Бы­ло вы­яў­ле­на, што вы­рошч­ван­не і пе­ра­пра­цоў­ка сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі не толь­кі не з'яў­ля­ла­ся асноў­ным ві­дам дзей­нас­ці гас­па­дар­кі, але і зу­сім не ажыц­цяў­ля­ла­ся. Яны за­раб­ля­лі толь­кі на пры­ёме пры­ез­джых, але вы­плач­ва­лі сім­ва­ліч­ны па­да­так — ба­за­вую ве­лі­чы­ню. Та­кім чы­нам за апош­нія два га­ды ад­на гас­па­дар­ка атры­ма­ла да­ход у па­ме­ры 53 міль­ё­ны руб­лёў, дру­гая — 531 міль­ён. Вар­та ад­зна­чыць, што пры ўжы­ван­ні гас­па­дар­ка­мі спро­шча­най сіс­тэ­мы па­дат­ка­аб­кла­дан­ня ў бюд­жэт маг­ло б па­сту­піць ка­ля 30 міль­ё­наў руб­лёў.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.