На самалёце Boeіng 777-200 «Малайзійскіх авіяліній», які знік 8 сакавіка гэтага года, хутчэй за ўсё, скончылася паліва, пасля чаго ён упаў у Індыйскі акіян. Пра гэта паведамілі спецыялісты агенцтва транспартнай бяспекі Аўстраліі па выніках аналізу спадарожнікавай інфармацыі, якая была апублікавана малайзійскімі ўладамі ў спецыяльным дакладзе.
Паводле гэтых даных, гукавыя сігналы з самалёта, якія паступалі на спадарожнік кожную гадзіну, сталі прыходзіць нерэгулярна перад тым, як сувязь з паветраным суднам была канчаткова страчана. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што ў электроннай сістэме «Боінга» некалькі разоў адбываліся збоі з-за недахопу паліва, сцвярджаюць эксперты. Boeіng 777-200, які выконваў рэйс да Пекіна, вылецеў з Куала-Лумпура ў 02.40 па мясцовым часе 8 сакавіка 2014 года і праз дзве гадзіны пасля гэтага знік з экранаў авіядыспетчараў.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.