Вы тут

Шчаслівы нумар «13»


Пер­шая «Мі­сіс Бе­ла­русь» жы­ве ў Го­ме­лі

Пе­ра­мож­ца кон­кур­су пры­га­жос­ці ся­род за­муж­ніх жан­чын «Мі­сіс Бе­ла­русь-2014» Юлія Пе­ра­гу­да­ва вы­хоў­вае два­іх дзя­цей, пра­цуе кан­суль­тан­там у бан­ку і за­хап­ля­ец­ца... страль­бой.

28-7

Шчы­ра ка­жу­чы, і ра­ней то там, то тут пра­хо­дзі­ла ін­фар­ма­цыя, што бе­ла­рус­кі, якія ўжо рэа­лі­за­ва­лі ся­бе як жон­кі і ма­ці, прад­ста­ві­лі на­шу кра­і­ну на тым ці ін­шым ін­тэр­на­цы­я­наль­ным фэс­це для за­муж­ніх пры­га­жунь і на­ват за­ва­я­ва­лі пэў­ныя ўзна­га­ро­ды і ты­ту­лы. Але на афі­цый­ным уз­роў­ні па­доб­нае ме­ра­пры­ем­ства ў Бе­ла­ру­сі ад­бы­ло­ся ўпер­шы­ню. У ад­роз­нен­не ад кон­кур­су «Міс Бе­ла­русь», тут на­яў­насць у паш­пар­це штам­паў аб за­клю­чэн­ні шлю­бу і на­ра­джэн­ні дзя­цей не прос­та ві­та­ла­ся — бы­ла аба­вяз­ко­вай.

Яшчэ па­тра­ба­ва­лі­ся рост ад 175 см і вы­шэй, бе­ла­рус­кае гра­ма­дзян­ства, пэў­ная ам­бі­цый­насць і вя­ліз­нае жа­дан­не пра­явіць ся­бе ў ба­раць­бе за ты­тул. Праз стро­гі (а ў не­чым на­ват і пры­дзір­лі­вы) ад­бор суд­дзяў са све­ту мо­ды і ін­дуст­рыі шоу-біз­не­су ў вы­ні­ку прай­шлі ўся­го 15 прэ­тэн­дэн­так. А пер­шай ся­род леп­шых, як па­ка­за­ла фі­наль­нае шоу, зла­джа­нае тэ­ле­ка­на­лам АНТ, ака­за­ла­ся ўся­го ад­на — 31‑га­до­вая Юлія Пе­ра­гу­да­ва, бан­каў­ская су­пра­цоў­ні­ца з Го­ме­ля, шчас­лі­вая жон­ка, а так­са­ма ма­ці два­іх дзя­цей — Іга­ра, яко­му 4,5 го­да, і 2‑га­до­вай Ве­ры.

28-8

Зрэш­ты, са­ма Юлія ся­бе пе­ра­мож­цай не ба­чы­ла да апош­ня­га. Больш за тое, пры­зна­ва­ла­ся, што на кон­курс прый­шла прос­та па но­выя ўра­жан­ні і глы­ток све­жа­га па­вет­ра пас­ля 5 га­доў дэ­крэт­на­га вод­пус­ку. Дый тое на ад­бор з'я­ві­ла­ся не па ўлас­най іні­цы­я­ты­ве, а па пра­па­но­ве му­жа Дзміт­рыя: ён пад мар­кай свят­ка­ван­ня Дня ўсіх за­ка­ха­ных пры­вёз жон­ку ў ста­лі­цу. А тут ёй усміх­ну­ла­ся фар­ту­на, і ма­ла­дая жан­чы­на тра­пі­ла ў лік тых са­мых 15 удзель­ніц. Па­зна­ё­міў­шы­ся з імі блі­жэй, рас­каз­вае Юлія, яна ад­чу­ла — не, зу­сім не кан­ку­рэн­цыю — дух сяб­роў­ства, уза­е­ма­па­ва­гу і пад­трым­ку. «Да­ве­даў­шы­ся, што ў ад­ной з кан­кур­сан­так чац­вё­ра дзя­цей, я зра­зу­ме­ла, што мае двое — гэ­та зу­сім ня­шмат», — пры­зна­ла­ся паз­ней ка­ра­ле­ва пры­га­жос­ці.

Ця­пер, ка­лі эмо­цыі ад пе­ра­мо­гі кры­ху ўляг­лі­ся, «Мі­сіс Бе­ла­русь‑2014» ацэнь­вае свой ты­тул як цу­доў­ную маг­чы­масць прад­ста­віць Бе­ла­русь і бе­ла­ру­сак на кон­кур­се «Мі­сіс све­ту», а так­са­ма на ўлас­ным пры­кла­дзе рас­ка­заць і па­ка­заць ін­шым лю­дзям, ці прос­та гэ­та — быць пры­го­жай і шчас­лі­вай: «Сям'я — гэ­та га­лоў­нае, што ёсць у ча­ла­ве­ка. Вель­мі важ­на ра­зу­мець, што шчас­це не ў гро­шах, а ў лю­бо­ві, якую трэ­ба бе­раг­чы на­ват праз шмат га­доў шлю­бу. Раз­маў­ляй­це ад­но з ад­ным, пад­трым­лі­вай­це, ра­бі­це сюр­пры­зы на­ват і пас­ля 30 га­доў су­мес­на­га жыц­ця. А яшчэ вель­мі важ­на са­чыць за са­бой — не толь­кі ў пла­не знеш­нас­ці, але і ў ду­хоў­ным. Ка­лі ў жан­чы­ны све­цяц­ца да­бры­нёй во­чы і бач­на яе ўнут­ра­ная пры­га­жосць, зу­сім не важ­на, за коль­кі до­ла­раў на ёй су­кен­ка».

Зван­не най­пры­га­жэй­шай жон­кі і ма­ці, якую аб­ра­лі тэ­ле­гле­да­чы шля­хам тэ­ле­фон­на­га га­ла­са­ван­ня, пры­нес­ла Юліі Пе­ра­гу­да­вай і яе сям'і не толь­кі ма­раль­нае, але і ма­тэ­ры­яль­нае за­да­валь­нен­не: «Мі­сіс Бе­ла­русь‑2014» атры­ма­ла ў якас­ці ўзна­га­ро­ды экс­клю­зіў­ную ка­ро­ну руч­ной ра­бо­ты з крыс­та­ла­мі Swarovskі, жэм­чу­гам і ся­рэб­ра­ны­мі ніт­ка­мі, а так­са­ма спе­цы­яль­ны прыз ад ар­га­ні­за­та­раў — па­да­рож­жа для ўсёй сям'і на па­пу­ляр­ны спа-ку­рорт на Маль­дзі­вах. Дзве ві­цэ-мі­сіс — імі ста­лі мін­чан­ка Тац­ця­на Ку­ран­ко­ва і ма­гі­ляў­чан­ка Юлія Кра­соў­ская (да­рэ­чы, са­мая ма­ла­дая з удзель­ніц кон­кур­су) — ад­зна­ча­ны гра­шо­вы­мі пры­за­мі. Акра­мя та­го, ты­тул «Мі­сіс Сяб­роў­ства» атры­ма­ла жон­ка вя­до­ма­га тэ­ле­вя­ду­ча­га, ма­ці 2 дзя­цей Юлія Кур'­ян, прыз гля­дац­кіх сім­па­тый да­стаў­ся Ма­ры­не Бу­яль­скай (ма­ла­дую жан­чы­ну мно­гія мо­гуць па­мя­таць па кон­кур­се «Міс Бе­ла­русь‑2008», а ў 2009 го­дзе яна ста­ла пер­шай ві­цэ-міс на між­на­род­ным кон­кур­се пры­га­жос­ці «Mіss Supranatіonal». — Аўт.), а спе­цы­яль­ны ты­тул «Мі­сіс су­час­ная ма­ма» ад­на­га­лос­на быў пры­су­джа­ны ма­ці 4 дзя­цей, якая, да та­го ж, па­спя­вае вес­ці і рэ­да­га­ваць пар­тал пра мо­ду, — Воль­зе Жа­дзе­е­вай.

На­ступ­ны кон­курс «Мі­сіс Бе­ла­русь», як пла­ну­ец­ца, прой­дзе праз 2 га­ды.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.