20– і 40+


…Да­вя­ло­ся тут не­як ад­ну гіс­то­рыю па­чуць і на­ват фо­та­здым­кі ў са­цы­яль­най сет­цы па­ба­чыць. У ад­ной вёс­цы (не бу­дзем га­ва­рыць дзе) хло­пец па­зна­ё­міў­ся з дзяў­чы­най. На­ват ужо ажа­ніц­ца з ёй збі­раў­ся, пай­шоў зна­ё­міц­ца з бу­ду­чай це­шчай. Якая ў іх там раз­мо­ва атры­ма­ла­ся, не­іс­тот­на, але ў вы­ні­ку жон­кай гэ­та­га ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка ста­ла не дзяў­чы­на, а… яе ма­ці. Больш за тое, у жыц­ці сяб­роў­кі гэ­тай «ма­ла­дой» ад­бы­ла­ся дак­лад­на та­кая ж гіс­то­рыя, ка­лі су­жэн­цам па­жы­лой ужо жан­чы­ны стаў амаль удвая ма­ла­дзей­шы хло­пец. Ка­ра­цей, атры­ма­ла­ся, як у жар­це ка­ман­ды КВЗ «Са­юз», якая, мож­на ска­заць, удых­ну­ла но­вы сэнс у ба­ра­да­ты анек­дот: «Дзяў­чы­на, ва­шай ма­ці зяць не па­трэб­ны?.. А па­лю­боў­нік?». Та­кім чы­нам, тэ­ма на­шай сён­няш­няй раз­мо­вы — іс­тот­ная роз­ні­ца ва ўзрос­це ў су­жэн­цаў. Пры­чым ка­лі «са­лі­руе» ў гэ­тым пы­тан­ні да­ма… «Как так-то? Как так?» — хо­чац­ца з гэ­тай на­го­ды кры­чыць сло­ва­мі і з ад­па­вед­най ін­та­на­цы­яй ін­тэр­на Ла­ба­на­ва з ка­ме­дый­на­га се­ры­я­ла. Дык як — так? Па­спра­бу­ем ра­за­брац­ца.

Ка­лі мы га­во­рым пра ад­но­сі­ны да­рос­ла­га муж­чы­ны і ма­ла­дзей­шай за яго па­сіі (га­вор­ка, вя­до­ма ж, не пра «дзя­ду­лю» з «унуч­кай», як у тым анек­до­це: «Аб­рам, па­гля­дзі­це, якая пры­го­жая дзяў­чы­на!» — «Гэ­та для ця­бе, Яша, дзяў­чы­на. А для мя­не — ужо та­кі част­ка пей­за­жу») — гэ­та прак­тыч­на ні ў ка­го не вы­клі­кае не­га­ты­ву. Так скла­ла­ся, на­пэў­на, са ста­ра­жыт­ных ча­соў, ка­лі пра­ва­дыр пле­ме­ні вы­бі­раў са­бе ў спа­да­рож­ні­цы жыц­ця ма­ла­дую і поў­ную сіл су­пля­мен­ні­цу, каб тая маг­ла і ачаг у до­ме пад­тры­маць, і дзя­цей вы­га­да­ваць, і яго, га­лоў­на­га зда­быт­чы­ка і ахоў­ні­ка, уна­чы па­ра­да­ваць. З ін­ша­га бо­ку, ця­пер мно­гія дзяў­ча­ты вы­бі­ра­юць не ра­вес­ні­каў для зно­сін, а больш ста­лых прад­стаў­ні­коў моц­на­га по­лу. З імі больш ці­ка­ва, ка­жуць.

Ва­ры­янт, ка­лі ў тан­дэ­ме ўсё з дак­лад­нас­цю да на­ад­ва­рот, стаў маг­чы­мым ад­нос­на ня­даў­на. Не, вя­до­ма, хлоп­чы­кі і юна­кі і ра­ней маг­лі за­ка­хац­ца ў ста­рэй­шую за ся­бе пі­я­нер­ва­жа­тую або на­стаў­ні­цу. Як з гэ­тай на­го­ды не пры­га­даць яшчэ адзін даў­ні жарт вя­сё­лых і зна­ход­лі­вых: «Любви все воз­рас­ты КИРКОРны». Але каб не бы­ло, як у чар­го­вым анек­до­це: «Су­жэн­ца трэ­ба вы­бі­раць так, каб по­тым не со­рам­на бы­ло дзе­цям па­ка­заць» (ад ся­бе да­дам: ад пер­ша­га ці пер­шых шлю­баў).

…А сён­ня што ро­біц­ца? О, час, о, но­ра­вы! Толь­кі і па­спя­ва­еш чы­таць, як то ў ад­ным аме­ры­кан­скім шта­це, то ў дру­гім на­стаў­ні­ца спа­ку­сі­ла вуч­ня, а тое і не­каль­кіх ад­ра­зу… Ча­го здзіў­ляц­ца, ка­лі там ка­лісь­ці быў зня­ты зна­ка­мі­ты «Аме­ры­кан­скі пі­рог». Па­мя­та­е­це тую ма­ла­дзёж­ную кі­на­ка­ме­дыю пра пер­шыя сек­су­аль­ныя во­пы­ты сяб­роў-пад­лет­каў? Як адзін з іх «за­паў» на да­рос­лую жан­чы­ну, ма­ці ад­на­го з та­ва­ры­шаў — гэт­кую секс-бом­бу (тут трэ­ба па­мя­таць знеш­насць акт­ры­сы)? «Я ад­даю пе­ра­ва­гу да­рос­лым жан­чы­нам», — са­ма­ўпэў­не­на за­яві­ла гэ­та «жаў­та­ро­тае пту­ша­ня». Пас­ля той стуж­кі вы­раз «ма­ці Сціф­ле­ра» стаў кры­ла­тым.

…Хто не су­ты­каў­ся з сі­ту­а­цы­яй, ка­лі жан­чы­на ў 40 ці ка­ля та­го вы­гля­дае знач­на ма­ла­дзей­шай, чым у свае ж 20? Пры­чым мы не ма­ем на ўва­зе ней­кіх пуб­ліч­ных асоб, пра якіх мож­на бы­ло б ска­заць: маў­ляў, з іх гра­шы­ма… Вам не да­во­дзі­ла­ся ба­чыць у ін­тэр­нэ­це фо­та­здым­кі (а мо­жа, і жыў­цом) ма­ці і дач­кі, ма­ці і сы­на, на якіх да­рос­лыя жан­чы­ны вы­гля­да­юць як сяб­роў­кі ці сёст­ры сва­іх да­чок ці як ра­вес­ні­цы сва­іх сы­ноў? На­столь­кі не на свой уз­рост яны вы­гля­да­юць: стыль­на апра­ну­тыя, да­гле­джа­ныя (зноў па­жар­тую ў тэ­му: «Ка­лі жан­чы­на без адзен­ня — гэ­та яшчэ зу­сім не азна­чае, што яна вам да­вя­рае. Вось ка­лі без кас­ме­ты­кі — та­ды так»). Іх вы­дае, ка­лі пры­гле­дзец­ца, хі­ба толь­кі по­зірк ча­ла­ве­ка, які ўжо па­жыў і па­ба­чыў, і ра­зам з тым… ёсць у ім ней­кая за­до­рын­ка. Спа­лу­чэн­не пер­ша­га і дру­го­га дае «гры­му­чую су­месь». Маг­чы­ма, гэ­та і пры­цяг­вае? Кштал­ту: «Жан­чы­на ў кас­цю­ме мед­сяст­ры ўзбу­джае муж­чы­ну, та­му што ён на пад­свя­до­мым уз­роў­ні лі­чыць, што ў яе ёсць спірт»…

Дзяў­чы­на, якой 20, пра­бач­це, гэ­та як са­суд — пры­го­жы, але амаль яшчэ ні­чым не за­поў­не­ны. Яе знеш­насць амаль заў­сё­ды — за­слу­га не яе са­мой, а баць­коў і пры­ро­ды. Яе энер­гія — гэ­та па­куль амаль не рас­тра­ча­ная пры­род­ная «ба­та­рэй­ка», за­кла­дзе­ная імі ж. А вось да­ме ў 40, каб вы­гля­даць на 20, трэ­ба, як пра­ві­ла, пры­клас­ці пэў­ныя на­ма­ган­ні па за­ме­не ці па пад­аў­жэн­ні пра­цы тых «ба­та­рэ­ек». А гэ­та вы­ма­гае яе ве­даць пра ўсе маг­чы­мыя «плю­сы» і «мі­ну­сы». Зна­чыць, у яе ёсць во­пыт — жыц­цё­вы і пра­фе­сій­ны, пэў­ныя на­вы­кі і ўмен­ні. Да­дай­це сю­ды тое, што сён­ня жан­чы­ны ста­лі больш са­ма­стой­ны­мі і час­та ім не па­трэб­ны ме­на­ві­та зда­быт­чык, бо яны са­мі здоль­ны за­бяс­пе­чыць ся­бе. Ад усве­дам­лен­ня гэ­та­га ўзро­вень са­ма­ацэн­кі, як і бляск ва­чэй, па­вя­ліч­ва­ец­ца яшчэ больш.

…Па шчы­рас­ці, усё вы­шэй­ска­за­нае, на мой по­гляд, гар­ма­ніч­на ста­су­ец­ца па­між муж­чы­нам і жан­чы­най пры­клад­на ад­на­го ўзрос­ту. Па­мя­та­е­це цы­та­ту з кі­на­філь­ма «Обык­но­вен­ное чу­до»: «Вы привлекательны, я чертовски привлекателен…»? Мож­на яшчэ пры­га­даць стуж­ку «Здрав­ствуй­те, я ва­ша тё­тя», эпизод пра «ста­ро­го сол­да­та, ко­то­рый не зна­ет слов любви». Як той ка­заў, з мес­ца — у кар'­ер. Што ж да­ты­чыц­ца з'я­вы, ка­лі ў па­ры ме­на­ві­та муж­чы­на знач­на ма­ла­дзей­шы за сваю абран­ні­цу… Я, вя­до­ма, не псі­хо­лаг... Па­мя­та­е­це анек­дот? Жан­чы­ны — як дзе­ці: лю­бяць, каб іх хва­лі­лі, а яшчэ па­да­рун­кі і ўвесь час про­сяц­ца на ру­кі. Толь­кі ў на­шым вы­пад­ку га­вор­ка, як ні дзіў­на, ідзе пра ма­ла­дых лю­дзей, якія про­сяц­ца на руч­кі да «ма­мы». Але, з ін­ша­га бо­ку, ка­лі ўсім доб­ра, дык якія ў тым мі­ну­сы?..

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».