Вызначыліся пераможцы І Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы і крыптаграфіі сярод школьнікаў. Спаборніцтвы арганізавалі факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Белдзяржуніверсітэта і Навукова-даследчы інстытут прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі БДУ.
Адным з найбольш надзейных метадаў забеспячэння канфідэнцыяльнасці тых ці іншых звестак сёння лічыцца крыптаграфічны. Гэты спосаб прадугледжвае пераўтварэнне інфармацыі ў зашыфраваны тэкст. Пры гэтым яна становіцца даступнай для чытання толькі ўладальніку сакрэтнага ключа.
На п'едэстал турніру, які прайшоў упершыню, узняліся вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 8 г. Гомеля Ганна Задаражнюк, адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Яўген Сувітаў і вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 14 Мазыра Ганна Цалапава.
У кола прызёраў увайшлі таксама дзесяцікласнік Ліцэя БДУ Ілья Сцяпанаў, вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 14 г.Мазыра Марыя Цалапава, дзесяцікласнік сталічнай гімназіі № 41 Расцілаў Матусевіч і Таццяна Злобіч, вучань 10 класа сярэдняй школы № 94 г. Мінска Сяргей Шаламберыдзэ і адзінаццацікласнік сталічнай сярэдняй школы № 36 Максім Казлоўскі.
Надзея НІКАЛАЕВА.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.
«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?