Вы тут

Робаты, на старт!


Пер­шы ад­кры­ты га­рад­скі тур­нір для дзя­цей па ро­ба­та­тэх­ні­цы прай­шоў на ба­зе ста­ліч­най гім­на­зіі № 50 і са­браў 23 ка­ман­ды з Мін­ска и Ор­шы.

29-8

29-8

Тур­нір быў пры­мер­ка­ва­ны да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі (для бе­ла­ру­саў ха­кей яшчэ доў­га бу­дзе тэ­май ну­мар адзін). Пе­рад ка­ман­да­мі ста­я­ла за­да­ча са­браць ма­дэль ро­ба­та, які па­ві­нен быў пе­ра­адо­лець су­пра­ціў­лен­не аба­рон­цаў і пры­вес­ці шай­бу ў ва­ро­ты.

Ро­лю «аба­рон­цаў» па по­лі вы­кон­ва­лі бля­шан­кі Со­са-Соlа з вы­ява­мі ха­ке­іс­таў. Як і ў са­праўд­най гуль­ні ў ха­кей, у тур­ні­ры бы­лі пра­ду­гле­джа­ны тры пе­ры­я­ды, у кож­ным з якіх ва­ро­ты аба­ра­ня­ла роз­ная коль­касць гуль­цоў. Скла­да­насць для ўдзель­ні­каў за­клю­ча­ла­ся ў тым, што яны за­га­дзя ве­да­лі толь­кі коль­касць маг­чы­мых «аба­рон­цаў», але пра іх раз­мя­шчэн­не на гуль­ня­вым по­лі ні­чо­га вя­до­ма не бы­ло. Пры гэ­тым пас­ля ўклю­чэн­ня ро­бат па­ві­нен быў дзей­ні­чаць са­ма­стой­на, у ад­па­вед­нас­ці з на­пі­са­най пра­гра­май. У кож­най ка­ман­дзе над ро­ба­там пра­ца­ва­лі 2 ча­ла­ве­кі: адзін зай­маў­ся на­пі­сан­нем пра­гра­мы, а дру­гі — кан­стру­я­ван­нем.

Ар­га­ні­за­та­ры тур­ні­ру рас­ка­за­лі, што вы­ву­чаць ро­ба­та­тэх­ні­ку мож­на і са­ма­стой­на, пры ўмо­ве, што ў вас ёсць не­аб­ход­ны кан­струк­тар. Най­больш рас­паў­сю­джа­ным ва ўсім све­це з'яў­ля­ец­ца кан­струк­тар ро­ба­тэх­ні­кі фір­мы LЕGО: у яго ўва­хо­дзіць спе­цы­яль­ны ін­стру­мен­та­рый для ства­рэн­ня пра­грам кі­ра­ван­ня ро­ба­там, а ў апош­няй ма­дэ­лі ЕV3 да­баў­ле­ны са­ма­ву­чы­цель па пра­гра­ма­ван­ні. У мно­гіх кра­і­нах «азы» ро­ба­та­тэх­ні­кі вы­ву­ча­юц­ца ў шко­лах і ка­ле­джах, з вы­ка­ры­стан­нем на­бо­раў LЕGО Mіndstоrm. Та­кія за­ня­ткі да­па­ма­га­юць дзе­цям і пад­лет­кам раз­ві­ваць ла­гіч­нае мыс­лен­не і за­ха­піц­ца пра­гра­ма­ван­нем, бо асноў­ная част­ка ра­бо­ты — гэ­та не толь­кі скан­стру­я­ваць са­мо­га ро­ба­та, але і за­даць яму пра­гра­му дзе­ян­няў.

У апош­нія га­ды па­пу­ляр­насць на­бы­лі спа­бор­ніц­твы ро­ба­таў, на якіх кож­ная на­ву­чаль­ная ўста­но­ва мо­жа вы­ста­віць свае ка­ман­ды. У Ра­сіі спа­бор­ніц­твы па ро­ба­та­тэх­ні­цы ста­лі пра­во­дзіц­ца пры­клад­на з 2000 го­да. Спа­чат­ку яны пра­хо­дзяць у рэ­гі­ё­нах, а за­тым іх пе­ра­мож­цы збі­ра­юц­ца ў Маск­ве. Фі­на­ліс­ты мас­коў­ска­га эта­пу ўдзель­ні­ча­юць у спа­бор­ніц­твах су­свет­на­га ўзроў­ню, на­прык­лад, у Су­свет­най алім­пі­я­дзе ро­ба­таў. Яе рэг­ла­мент быў узя­ты за асно­ву пра­вя­дзен­ня спа­бор­ніц­тваў у Мін­ску.

Трэ­ба да­даць, што шы­ро­ка­маш­таб­ныя спа­бор­ніц­твы па дзі­ця­чай ро­ба­та­тэх­ні­цы прай­шлі ў Бе­ла­ру­сі ўпер­шы­ню. Ды і ўво­гу­ле дзі­ця­чая ро­ба­та­тэх­ні­ка яшчэ ро­біць у на­шай кра­і­не пер­шыя кро­кі. У 2011 го­дзе не­ка­то­рыя ІТ-кам­па­ніі ад­кры­лі гурт­кі ро­ба­та­тэх­ні­кі для дзя­цей сва­іх су­пра­цоў­ні­каў. У 2012 го­дзе ў Мін­ску ад­кры­ла­ся «Шко­ла ро­ба­та­тэх­ні­кі». А ця­пер у ста­лі­цы дзей­ні­чае ўжо 6 яе ву­чэб­ных цэнт­раў, і па ад­ным цэнт­ры ад­кры­та ў По­лац­ку і На­ва­по­лац­ку. А во­сен­ню 2013 го­да за­ня­ткі з LЕGО-ро­ба­та­мі рас­па­ча­лі­ся ў рэ­пе­ты­тар­скім цэнт­ры «100 ба­лаў» і кам­п'ю­тар­най ака­дэ­міі «Крок».

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.