Вы тут

За­пра­шае свя­та дзя­цін­ства


У Клі­ма­ві­чах стар­туе XІV Між­на­род­ны фес­ты­валь дзі­ця­чай твор­час­ці «За­ла­тая пчол­ка». На ча­ты­ры дні рай­цэнтр пе­ра­тво­рыц­ца ў го­рад дзя­цін­ства з вя­сё­лы­мі гуль­ня­мі, спе­ва­мі, ат­рак­цы­ё­на­мі.

Ура­чыс­тае ад­крыц­цё свя­та ад­бу­дзец­ца 30 мая, але пер­шыя яго ме­ра­пры­ем­ствы па­ча­лі­ся на­пя­рэ­дад­ні.

— Каб па­ка­заць го­рад ва ўсёй кра­се, ар­га­ні­за­цыі і жы­ха­ры пры­ня­лі ўдзел у су­бот­ні­ку, — па­ве­да­мі­ла на­мес­нік стар­шы­ні Клі­ма­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Ка­ця­ры­на Му­зы­чэн­ка. — А з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту на пра­вя­дзен­не свя­та на­кі­ра­ва­на 700 міль­ё­наў руб­лёў.

У XІV фес­ты­ва­лі пры­ма­юць удзел 29 дэ­ле­га­цый з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны, Ка­зах­ста­на, Лат­віі, Мал­до­вы, Кыр­гыз­ста­на, Уз­бе­кі­ста­на, Турк­ме­ні­ста­на, Кі­тая, Фін­лян­дыі. Толь­кі ад­ных дзя­цей, не­па­срэд­ных удзель­ні­каў твор­чых спа­бор­ніц­тваў, пры­бы­ло звыш 700. Юныя са­ліс­ты і ка­лек­ты­вы па­зма­га­юц­ца ў не­каль­кіх на­мі­на­цы­ях па спе­вах, ха­рэа­гра­фіі і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным мас­тац­тве.

Пры­суд іх та­лен­ту вы­не­се кам­пе­тэнт­нае між­на­род­нае жу­ры, у склад яко­га ўва­хо­дзяць на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар ка­фед­ры ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі Мі­ха­іл Дры­неў­скі, мас­тац­кі кі­раў­нік На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра му­зыч­ных мас­тац­тваў імя Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на Свят­ла­на Ста­цэн­ка, ар­мян­ская пры­ма-ба­ле­ры­на Жак­лін Са­рха­шан. Хто ста­не ўла­даль­ні­кам гран-пры і атры­мае спе­цы­яль­ныя дып­ло­мы фес­ты­ва­лю, ста­не вя­до­ма 1 чэр­ве­ня, пад­час за­крыц­ця фэс­ту.

Ураж­вае і вя­лі­кая за­баў­ляль­ная пра­гра­ма, якая ча­кае на­вед­валь­ні­каў свя­та. Кож­ны дзень у кра­і­не дзя­цін­ства бу­дзе пра­хо­дзіць пад асоб­ным тэ­ма­тыч­ным зна­кам — «Дзень бе­ла­рус­кай гас­цін­нас­ці», «Дзень друж­бы», «Дзень за­меж­ных куль­тур» і «Дзень дзя­цін­ства». Цэнт­рам жыц­ця ста­не га­рад­скі парк, дзе на пра­ця­гу ўся­го фес­ты­ва­лю бу­дуць ад­на­ча­со­ва пра­ца­ваць роз­ныя гуль­ня­выя і твор­чыя пля­цоў­кі. Тут ад­бу­дуц­ца су­стрэ­чы з ар­тыс­та­мі Клі­маў­шчы­ны і Ма­гі­лёў­шчы­ны, дэ­гус­та­цыі роз­ных страў, май­стар-кла­сы ад ра­мес­ні­каў, вы­ста­вы-про­да­жы су­ве­ні­раў, зроб­ле­ных ру­ка­мі на­род­ных умель­цаў і вы­ха­ван­цаў ся­рэд­не-спе­цы­яль­ных уста­ноў воб­лас­ці, ад­кры­юц­ца тэ­ат­раль­на-фальк­лор­ныя экс­па­зі­цыі. Ёсць маг­чы­масць на­ве­даць алею «Бат­лей­ка», дзе на­род­ныя ля­леч­ныя тэ­ат­ры пра­дэ­ман­стру­юць прад­стаў­ні­кі Ма­гі­лё­ва і 4 ра­ё­наў воб­лас­ці. Упер­шы­ню ў Клі­ма­ві­чах прой­дзе мод­ны пра­ект «Суш­ка» з аб­ме­нам фо­та­здым­ка­мі. Шмат ста­ноў­чых эмо­цый па­до­раць дог-шоу, кон­курс дзі­ця­ча­га ма­люн­ка на ас­фаль­це, спар­тыў­нае свя­та, шоу «Міс За­ла­тая пчол­ка». І якое свя­та дзя­цін­ства без муль­ці­каў і ма­ро­жа­на­га?! У пар­ку за­пра­цуе пе­ра­со­вач­ны кі­на­тэ­атр, а адзін са спон­са­раў фес­ты­ва­лю — Ма­гі­лёў­ская фаб­ры­ка ма­ро­жа­на­га — зро­біць смач­нае свя­та, дзе мож­на бу­дзе бяс­плат­на па­ла­са­вац­ца яго пра­дук­цы­яй.

Ча­тыр­нац­ца­ты фес­ты­валь «За­ла­тая пчол­ка» пра­хо­дзіць пад зна­кам Го­да гас­цін­нас­ці і 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. І асоб­ны блок у ім пры­све­ча­ны аба­рон­цам Ай­чы­ны. Свае на­вы­кі пра­дэ­ман­стру­юць бай­цы спец­на­за, вель­мі ві­до­вішч­ным абя­цае быць дэ­фі­ле ар­кест­ра Узбро­е­ных сіл Бе­ла­ру­сі і яго кан­цэрт. Апа­фе­о­зам свя­та ста­не авія­шоу, пад­час яко­га па­ра­шу­тыс­ты бу­дуць пры­зям­ляц­ца са сця­га­мі кра­ін-удзель­ніц. А ў кан­цы ві­до­ві­шча ў па­вет­ры раз­гор­нец­ца сцяг Бе­ла­ру­сі пло­шчай 700 кв.м. Свя­точ­ны фе­ер­верк ар­га­ні­за­та­ры за­пла­на­ва­лі на дзень ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю, а ў Між­на­род­ны дзень аба­ро­ны дзя­цін­ства ад­бу­дзец­ца ма­ляў­ні­чае шэс­це «Квіт­ней, дзя­цін­ства, на пла­не­це».

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.