Вы тут

На­сту­па­ем на ня­спраў­ныя граб­лі


Апош­нім ча­сам шмат га­во­рыц­ца пра не­аб­ход­насць стро­га­га за­ха­ван­ня тэх­на­ло­гіі, ап­ты­маль­ных тэр­мі­наў сель­гас­ра­бот як най­пер­шыя ўмо­вы па­спя­хо­вас­ці АПК. Але пры­хо­дзіць се­зон той ці ін­шай ра­бо­ты — і зноў на­сту­па­ем на ле­таш­нія граб­лі, пры­чым як у пе­ра­нос­ным сэн­се, так і ў пра­мым.

Па­чаў­ся се­зон на­рых­тоў­кі кар­моў, а ма­та­ры­за­ва­ныя граб­лі ў мно­гіх не га­то­вы да ра­бо­ты і ста­яць на мехд­ва­рах. У гэ­тым пе­ра­ка­на­лі­ся спе­цы­я­ліс­ты Дзярж­кант­ро­лю пад­час ма­ні­то­рын­гу ў гас­па­дар­ках Ма­ла­рыц­ка­га і Брэсц­ка­га ра­ё­наў. Так, у сель­гас­прад­пры­ем­стве «За мір» Брэсц­ка­га ра­ё­на з трох на­яў­ных гра­бель бы­лі за­дзей­ні­ча­ны толь­кі ад­ны. Двое ін­шых ака­за­лі­ся ня­спраў­ны­мі. З дзвюх ка­сі­лак пра­ца­ва­ла толь­кі ад­на, з трох прэс­пад­бор­шчы­каў у по­ле вый­шаў адзін. Тра­ву ка­сіў адзін кам­байн, дру­гі быў у ра­мон­це. Тлу­ма­чэн­не ў спе­цы­я­ліс­таў і кі­раў­ні­коў такое:  ра­монт за­цяг­нуў­ся з пры­чы­ны не­да­хо­пу гро­шай. Але ж зра­зу­ме­ла, што пра­вес­ці якас­на і ў ап­ты­маль­ныя тэр­мі­ны на­рых­тоў­ку кар­моў з па­ло­вай тэх­ні­кі прак­тыч­на не­маг­чы­ма.

Як і нель­га паў­на­цэн­на пра­вес­ці зі­моў­ку гра­мад­ска­га стат­ку з абы-які­мі кар­ма­мі. А ў гас­па­дар­ках «Чыр­во­ны пар­ты­зан», «Ля­хаў­цы» Ма­ла­рыц­ка­га ра­ё­на ды і не­ка­то­рых іх су­се­дзяў з Брэсц­ка­га ра­ё­на ся­наж­ную ма­су кла­лі ў ямы не­да­стат­ко­ва здроб­не­ную, не вы­трым­лі­ваў­ся тэм­пе­ра­тур­ны рэ­жым за­клад­кі і віль­гот­насць. Усё гэ­та, па­вод­ле слоў на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня КДК Брэсц­кай воб­лас­ці Аляк­сея ДЗМІТ­РУ­КА, ада­б'ец­ца на якас­ці кар­моў і пра­дук­цый­нас­ці жы­вё­ла­га­доў­лі.

Вось так: га­во­рым аб не­аб­ход­нас­ці па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці аг­ра­пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су, а да ра­бо­ты па­ды­хо­дзім па-ста­ро­му: спраў­насць тэх­ні­кі свое­ча­со­ва не пад­трым­лі­ва­ем, тэх­на­ло­гію не за­хоў­ва­ем. Праў­да, па­куль ёсць час вы­пра­віць сі­ту­а­цыю. У цэ­лым на Брэст­чы­не на­рых­та­ва­на толь­кі ка­ля 15% се­на­жу, а сі­ла­су і се­на — 0,8 і 1,7 пра­цэн­та ад­па­вед­на. І як па­каз­вае прак­ты­ка, тыя гас­па­дар­кі, што ма­юць доб­рыя вы­ні­кі ў жы­вё­ла­га­доў­лі, зна­хо­дзяць гро­шы на ра­монт кор­ма­ўбо­рач­най тэх­ні­кі і вель­мі ад­каз­на ста­вяц­ца да якас­ці се­на і віль­гот­най тра­вя­ной ма­сы.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?