Вы тут

Да­па­мо­га ста­ліч­ным ве­тэ­ра­нам


У Мін­ску ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі бу­дзе ака­за­на 6902 ве­тэ­ра­нам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, а так­са­ма асоб­ным ка­тэ­го­ры­ям гра­ма­дзян, якія па­цяр­пе­лі ад на­ступ­стваў вай­ны. Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў ка­мі­тэ­це па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу на агуль­ную су­му Br34 млрд вы­пла­цяць ве­тэ­ра­нам у чэр­ве­ні ў тым жа па­рад­ку, што і пен­сіі.

Гра­шо­вую да­па­мо­гу ў па­ме­ры Br10 млн ака­жуць ге­ро­ям Са­вец­ка­га Са­ю­за, ка­ва­ле­рам ор­дэ­наў Сла­вы трох сту­пе­няў, ге­ро­ям Са­цы­я­ліс­тыч­най пра­цы, уда­сто­е­ным гэ­та­га зван­ня за за­слу­гі ў га­ды ВАВ. Ін­ва­лі­дам і ўдзель­ні­кам ВАВ, асо­бам, якія пры­ма­лі ўдзел у скла­дзе спе­цы­яль­ных фар­мі­ра­ван­няў у раз­мі­ні­ра­ван­ні тэ­ры­то­рый і аб'­ек­таў пас­ля вы­зва­лен­ня ад ня­мец­кай аку­па­цыі ў 1943-1945 га­дах, вы­пла­цяць па Br8 млн.

Ад­на­ра­зо­вую ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу ў па­ме­ры Br3,5 млн ака­жуць гра­ма­дзя­нам, уз­на­га­ро­джа­ным ор­дэ­на­мі або ме­да­ля­мі СССР за са­ма­ад­да­ную пра­цу і без­да­кор­ную во­ін­скую служ­бу ў ты­ле ў га­ды ВАВ, тым, хто ўдзель­ні­чаў у бу­даў­ніц­тве аба­рон­чых збу­да­ван­няў, хто ства­раў ва­ен­ныя аб'­ек­ты, аб­слу­гоў­ваў пры­фран­та­выя ўчаст­кі чы­гун­кі і аў­та­ма­біль­ных да­рог, бла­кад­ні­кам Ле­нін­гра­да, чле­нам сем'­яў ва­ен­на­слу­жа­чых, пар­ты­за­наў і пад­поль­шчы­каў, якія за­гі­ну­лі або пра­па­лі без вес­так пад­час ба­я­вых дзе­ян­няў у га­ды вай­ны. Па Br3,5 млн вы­пла­цяць і ін­ва­лі­дам з дзя­цін­ства ў вы­ні­ку ра­нен­ня, кан­ту­зіі і ка­лец­тва, звя­за­ных з ба­я­вы­мі дзе­ян­ня­мі ў пе­ры­яд ВАВ або з іх на­ступ­ства­мі, а так­са­ма бы­лым вяз­ням фа­шысц­кіх канц­ла­ге­раў, тур­маў, ге­та і ін­шых мес­цаў пры­му­со­ва­га ўтры­ман­ня, ство­ра­ных фа­шыс­та­мі і іх са­юз­ні­ка­мі ў га­ды Дру­гой су­свет­най вай­ны, якім уста­ноў­ле­на па­вы­шэн­не пен­сіі на гэ­тай пад­ста­ве.

Вы­пла­та ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца ў паш­то­вых ад­дзя­лен­нях го­ра­да і ад­дзя­лен­нях ААТ «Бе­ла­рус­банк», а так­са­ма да­стаў­кай да­до­му з уру­чэн­нем він­ша­валь­ных паш­то­вак і па­мят­ных су­ве­ні­раў.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.