Вы тут

«Бо яна пры­хо­дзіць амаль кож­ны дзень»


Свят­ла­на ЧАР­НЯЎ­СКАЯ, урач-пе­ды­я­тар 10-й дзі­ця­чай га­рад­ской клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска.

— Я — мін­чан­ка, на­ра­дзі­ла­ся ў ся­рэ­дзі­не мі­ну­ла­га ста­год­дзя і, маг­чы­ма, як мно­гія та­ды, на­ву­чы­ла­ся чы­таць ме­на­ві­та па «Звяз­дзе», якую атрым­лі­ва­лі баць­кі. Са­ма ста­ла пад­піс­чы­цай га­зе­ты га­доў трыц­цаць та­му.

Ця­пер на мой ад­рас пры­хо­дзіць сем вы­дан­няў. Пры тым, што яшчэ пра­цую, ча­сам не па­спя­ваю пра­чы­таць усё — неш­та ад­клад­ваю на по­тым. А вось «Звяз­ду» чы­таю заў­сё­ды і пер­шай. Да та­го толькі яна пры­хо­дзіць пяць разоў на тыдзень, ас­тат­нія — раз ці два на ты­дзень.

За што я люб­лю «Звяз­ду»? Га­лоў­нае: яна ро­біц­ца з лю­боўю да чы­та­ча — а зна­чыць, і да мя­не. Гэ­та — па пер­шае. Па-дру­гое, ня­ма ў кра­і­не ін­шай га­зе­ты, якая б так пас­ля­доў­на зма­га­ла­ся за бе­ла­рус­кую мо­ву. І не прос­та ло­зун­га­мі — вы­ступ­лен­ня­мі на­ву­коў­цаў і пісь­мен­ні­каў, «круг­лы­мі ста­ла­мі», ліс­та­мі чы­та­чоў ды і са­мой сва­ёй мо­вай. Па-трэ­цяе, ці не кож­ны звяз­доў­скі ар­ты­кул мае ней­кую да­дат­ную энер­ге­ты­ку, чы­та­ец­ца лёг­ка — ад за­га­лоў­ка да под­пі­су і вы­му­шае то за­ду­мац­ца, то неш­та ўспом­ніць, то ад ду­шы па­смя­яц­ца, а то і па­пла­каць.

Па­да­ба­ец­ца, як га­зе­та асвят­ляе пы­тан­ні ахо­вы зда­роўя, заў­сё­ды ча­каю вы­пус­ку тэ­ма­тыч­ных ста­ро­нак «Жы­ран­до­ля», «Ігу­мен­скі тракт». Па прось­бе май­го (свет­лай па­мя­ці!) му­жа Мі­ха­ся Чар­няў­ска­га, гіс­то­ры­ка, ар­хе­о­ла­га і пісь­мен­ні­ка, я пад­бі­ра­ла звяз­доў­скія ар­ты­ку­лы па гіс­то­рыі, мо­ве, куль­тур­най спад­чы­не — атры­ма­ла­ся доб­рая па­пка. А по­тым — і дру­гая: з «Хат­няй эн­цык­ла­пе­дыі», «Кры­ніч­кі», з «...На­ро­да на про­ва­дзе!».

...Ча­сам, праў­да, злу­ю­ся на вя­лі­кую коль­касць рэ­кла­мы, але і ра­зу­мею, што сён­ня гэ­та сро­дак за­раб­ляць гро­шы.

За­пі­са­ла Ва­лян­ці­на Доў­нар.

P.S. Вы таксама «зноў выбі­раеце «Звязду»? І хацелі б расказаць, чаму? Тады пішыце, дасылайце сваю фатаграфію. Самыя цікавыя лісты будуць надрукаваны.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.