Лідары Еўрасаюза дамовіліся аб пераглядзе сваёй палітыкі ў розных галінах, пасля таго як многія выбаршчыкі на выбарах у Еўрапарламент прагаласавалі за правыя партыі.
Прэзідэнт Еўрапейскага Савета Херман Ван Рампей заявіў, што лідары 28 краін — членаў ЕС папрасілі яго пачаць кансультацыі аб будучых зменах. Ван Рампей выступіў з гэтай заявай пасля сустрэчы ў Бруселі, на якой абмяркоўваліся вынікі парламенцкіх выбараў у ЕС. Падрабязнасцяў з гэтай нагоды пакуль вядома няшмат, аднак больш за ўсё незадаволенасці сярод жыхароў Еўрасаюза выклікае празмерная бюракратызацыя і багацце разнастайных дырэктыў з Бруселя. Таксама мала энтузіязму ў жыхароў шэрагу краін ЕС з нагоды ўведзеных уладамі мер строгай эканоміі. Менавіта на гэта, хутчэй за ўсё, паводле слоў экспертаў, палітыкі перш за ўсё і звернуць сваю ўвагу ў ходзе абмеркавання рэформаў, каб улічыць інтарэсы выбаршчыкаў.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.