Вы тут

«Агат­ка» і ка­роль


Пер­шая бе­ла­рус­кая пра­фе­сій­ная опе­ра — ад­на­год­ка «Вя­сел­ля Фі­га­ра» Мо­цар­та

Ёй 230! Столь­кі — жы­вуць. У пры­ват­нас­ці, жан­чы­ны, ка­лі яны ге­ра­і­ні цу­доў­ных тво­раў, што пе­ра­жы­лі ста­год­дзі.

 Дзе ж у Бе­ла­ру­сі та­кія жан­чы­ны? Да­лё­ка ез­дзіць не трэ­ба — у Ня­сві­жы. Там на­огул што ні імя — то гіс­та­рыч­ная асо­ба, што ні ге­рой — то вя­до­мы за ме­жа­мі мяс­цо­вас­ці, якая яго на­ра­дзі­ла. І не­аба­вяз­ко­ва гэ­ты ге­рой са сла­ву­та­га ро­ду: па­хо­джан­не мо­жа быць прос­тым і на­ват ся­лян­скім. Ка­лі лас­ка: Агат­ка. Звы­чай­ная вяс­ко­вая дзяў­чы­на з Ня­свіж­чы­ны. А ка­ра­лёў па­ка­ры­ла — на ўсю Рэч Паспалітую гры­ме­ла яе імя. Та­му што гэ­тае імя аў­та­ры да­лі мас­тац­ка­му тво­ру, опе­ры, на­пі­са­най у Ня­сві­жы ня­мец­кім кам­па­зі­та­рам Янам Да­ві­дам Го­лан­дам на ліб­рэ­та ад­на­го з прад­стаў­ні­коў ро­ду Ра­дзі­ві­лаў, ча­ла­ве­ка, адо­ра­на­га та­лен­та­мі — Ма­цея Ра­дзі­ві­ла. Сё­ле­та на свяце «Му­зы Ня­сві­жа» ад­зна­ча­лі свое­асаб­лі­вы юбі­лей «Агат­кі», якая лі­чыц­ца пер­шай бе­ла­рус­кай пра­фе­сій­най опе­рай. Ка­лісь­ці яна гу­ча­ла ў сце­нах па­ла­ца. Але пад­час фес­ты­ва­лю му­зы­ка з «Агат­кі» дзя­ку­ю­чы му­зы­кан­там На­цы­я­наль­на­га кан­цэрт­на­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі вый­шла ў го­рад, да лю­дзей, якія імк­нуц­ца тра­піць на кан­цэр­ты ў Па­лац куль­ту­ры го­ра­да Ня­сві­жа.

Ця­пер «Агат­ку» зноў вы­кон­ва­юць у Бе­ла­ру­сі, ня­гле­дзя­чы на тое, што быў час, ка­лі яе сля­ды згу­бі­лі­ся ў пра­сто­ры. Але жы­ло імя — ся­род да­след­чы­каў, якія змаг­лі ад­чуць, што вы­пад­ко­вая зна­ход­ка цяг­не на сен­са­цыю. У 1989 го­дзе опе­ра бы­ла зной­дзе­на ў Кра­ка­ве, у ад­ным з ар­хі­ваў, і фак­тыч­на цу­дам (та­ем­на!) вяр­ну­ла­ся на ра­дзі­му. У яе но­вым на­ра­джэн­ні для Бе­ла­ру­сі ады­гра­ла ро­лю док­тар мас­тацт­ва­знаў­ства Воль­га Да­дзі­ё­ма­ва, якая з'яў­ля­ец­ца на­ву­ко­вым кі­раў­ні­ком «Муз Ня­сві­жа» ад па­чат­ку гэ­та­га фес­ты­ва­лю. Мэ­та яго — ра­біць гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай му­зы­кі больш зра­зу­ме­лай, а са­му му­зы­ку вя­до­май лю­дзям. Усё ж яна ства­ра­ла­ся тут і ўваб­ра­ла ме­ло­ды­ку гэ­тых мяс­цін. Што да «Агат­кі» — дык дак­лад­на...

На служ­бе ў маг­на­таў

Ян Го­ланд пры­ехаў у Ня­свіж, быў­шы ўжо вя­до­мым кам­па­зі­та­рам у Гер­ма­ніі. У Гам­бур­гу та­ды му­зыч­нае жыц­цё ві­ра­ва­ла. А Голанд да та­го ж быў ды­рэк­та­рам му­зы­кі гам­бург­ска­га ка­фед­раль­на­га са­бо­ра. Ён пі­саў шмат му­зы­кі, якую іг­ра­лі ў кан­цэр­тах. Але дзіў­ны лёс твор­чых лю­дзей: яны мо­гуць на­ра­дзіц­ца на ад­ной зям­лі, а на­быць сла­ву і па­ша­ну на ін­шай, як гэ­та ста­ла з Го­лан­дам. Ён ехаў у Ня­свіж, каб стаць ды­ры­жо­рам ня­свіж­скай ка­пэ­лы — за­пра­сіў яго та­га­час­ны гас­па­дар па­ла­ца Ка­раль Ста­ні­слаў Ра­дзі­віл, вя­до­мы як Па­не Ка­хан­ку. Но­вае мес­ца абя­ца­ла шмат твор­час­ці: за­мож­ныя і ўплы­во­выя гас­па­да­ры не шка­да­ва­лі срод­каў на свае ка­пэ­лы і тэ­атр (на­пэў­на, не­здар­ма ж не­мец по­тым на­пі­ша кан­та­ту ў го­нар Ста­ні­сла­ва Ка­ра­ля Ра­дзі­ві­ла). Ня­свіж на­тхняў Го­лан­да пры­го­жы­мі края­ві­да­мі і ад­крыў шмат маг­чы­мас­цяў для пра­цы, якія кам­па­зі­тар ска­рыс­тоў­ваў амаль 20 га­доў, па­куль тут жыў...

Ме­на­ві­та ў Ня­сві­жы Ян Го­ланд па­чаў пі­саць опе­ры і ба­ле­ты. Адзін з яго сла­ву­тых тво­раў — опе­ра «Агат­ка», прэм'­е­ра якой ад­бы­ла­ся ў тэ­ат­ры пры па­ла­цы Ра­дзі­ві­лаў ў 1784 го­дзе. Кам­па­зі­та­ру па­шчас­ці­ла на ліб­рэ­тыс­та. Ім стаў адзін з прад­стаў­ні­коў сла­ву­та­га ро­ду Ма­цей Ра­дзі­віл, ча­ла­век доб­ра аду­ка­ва­ны, які па­жыў у Еў­ро­пе. і ка­лі ён вяр­нуў­ся ў Ня­свіж, то ве­даў і ад­чу­ваў еў­ра­пей­скія мас­тац­кія па­ве­вы і кі­ра­ваў­ся імі ў сваё твор­час­ці. Сам быў лі­та­ра­та­рам, му­зы­кан­там-ама­та­рам (пі­саў па­ла­не­зы, са­на­ты, се­рэ­на­ды)... Але на гэ­ты раз на­го­да па­тра­ба­ва­ла маш­таб­на­га тво­ра: у Ня­сві­жы ча­ка­лі пры­ез­ду ка­ра­ля Рэ­чы Па­спа­лі­тай Ста­ні­сла­ва Аў­гус­та Па­ня­тоў­ска­га. Бы­ла ў яго не­аб­ход­насць су­стрэц­ца з уплы­во­вым лі­тоў­скім маг­на­там Ра­дзі­ві­лам на­пя­рэ­дад­ні вы­ба­раў у Сейм Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Гас­па­дар на­ла­дзіў ка­ра­лю пыш­ны пры­ём, част­кай яко­га па­він­на бы­ла стаць прэм'­е­ра опе­ры.

Сён­ня гэ­тая гіс­то­рыя вя­до­мая і на­ват асэн­са­ва­ная і абы­гра­ная ў тэ­мах су­час­ных мас­тац­кіх тво­раў. Але не ў ма­лой сту­пе­ні ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы «Агат­цы», у наз­ве якой ёсць і дру­гая част­ка: «Пры­езд Па­на».

Ся­лян­ка як зор­ка

Спяр­ша ўсё ж яна, звы­чай­ная ся­лян­ская дзяў­чы­на. Праў­да, шчы­ра за­ка­ха­ная. Так, што без свай­го Ан­та­ка жыц­ця не ба­чы­ла. Ма­ла­дая па­ра зма­га­ец­ца за сваё шчас­це. І ёй-та­кі шчас­ціць — на доб­ра­га па­на, які да­па­ма­гае яд­нан­ню за­ка­ха­ных. Каз­ка...

Не, са­праў­ды, неш­та не­ве­ра­год­нае бы­ло: пе­рад ка­ра­лём іг­раць спек­такль, дзе га­лоў­ныя ге­роі — мяс­цо­выя ся­ля­не. Вы­му­сіць ім спа­чу­ваць, пе­ра­жы­ваць, ды і за­хап­ляц­ца ўрэш­це. Неш­та кра­моль­нае пра­гля­да­ец­ца ў та­кой ідэі... Але не быў бы то Ка­раль Ра­дзі­віл, каб не імк­нуў­ся за­ры­гі­наль­ні­чаць, на­ват пе­рад та­кім са­ноў­ным гос­цем і фак­тыч­на па­ка­заць яму на яго мес­ца ў Ня­сві­жы... А Ма­цей у гэ­тым да­па­мог — праз ліб­рэ­та. Ян Го­ланд га­лоў­ную ідэю ад­чуў і ўва­со­біў праз му­зы­ку: у ёй мож­на па­чуць на­род­ныя ме­ло­дыі, якія най­леп­шым чы­нам пад­крэс­лі­ва­юць мяс­цо­вае па­хо­джан­не ге­ро­яў і дэ­ма­кра­тызм сю­жэ­ту (пан у ім усё ж не га­лоў­ную ро­лю ады­гры­вае). Мо та­кім чы­нам не­ка­ра­на­ва­ныя ка­ра­лі Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га вы­ра­шы­лі на­мяк­нуць га­лоў­на­му па­ну на яго ро­лю ў па­лі­тыч­ным спек­так­лі, які ра­зы­гры­ваў­ся на ва­чах ва ўсіх у той час?..

не­ве­ра­год­нае бы­ло: пе­рад ка­ра­лём іг­раць спек­такль, дзе га­лоў­ныя ге­роі — мяс­цо­выя ся­ля­не.

Гіс­то­рыю цяж­ка ад­ся­чы, раз­ва­жа­ю­чы пра гэ­тую опе­ру. І та­кое ад­чу­ван­не, што той гра­мад­скі кан­тэкст (ды і са­мі гас­па­да­ры з іх гос­цем) бы­лі да­дат­ко­вы­мі ўдзель­ні­ка­мі доб­ра пра­ду­ма­на­га спек­так­ля. Ка­міч­ная опе­ра «Агат­ка, або Пры­езд Па­на» бы­ла пра­ло­гам да яго... Але ж якім бліс­ку­чым! Сам ка­роль пад­даў­ся ду­ху тво­ра і на­ват пе­рай­шоў на бе­ла­рус­кую мо­ву, ка­лі пра­маў­ляў вер­ша­ва­ны тост у го­нар гас­па­да­ра. І пай­шла сла­ва на­шай «Агат­кі» да­лей за Ня­свіж...

Пра гэ­та і ін­шыя фак­ты з бія­гра­фіі опе­ры, на­ро­джа­най у Ня­сві­жы, мож­на да­ве­дац­ца з да­сле­да­ван­ня Воль­гі Да­дзі­ё­ма­вай «Еў­ро­па на му­зыч­ных скры­жа­ван­нях». А так­са­ма пра тое, што пас­ля той прэм'­е­ры «Агат­ку» яшчэ 40 га­доў па­каз­ва­лі ў Вар­ша­ве, Кра­ка­ве, Люб­лі­не, Поз­на­ні, Льво­ве. Пра опе­ру шмат пі­са­лі ў га­зе­тах та­го ча­су — на­столь­кі яна бы­ла па­пу­ляр­ная. І на­ват на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя да яе звяр­та­лі­ся як да кла­січ­най опе­ры. На­прык­лад, у 1926-м ме­на­ві­та вы­ка­нан­нем «Агат­кі» ад­зна­ча­ла­ся 150-год­дзе Вар­шаў­ска­га тэ­ат­ра.

«Фі­га­ра» — тут?..

А по­тым пра «Агат­ку» за­бы­лі­ся. Лі­чы­лі стра­ча­най. Тым больш што тэ­ат­ры све­ту ад­да­ва­лі пры­хіль­насць ін­шым ка­міч­ным опе­рам, пры­зна­ным шэ­дэў­ра­мі эпо­хі кла­сі­цыз­му, як на­прык­лад, «Вя­сел­ле Фі­га­ра» Мо­цар­та. Лёг­кі сю­жэт, інт­ры­га, кем­лі­вы ге­рой і цу­доў­ная му­зы­ка зра­бі­лі гэ­тую опе­ру вель­мі за­па­тра­ба­ва­най. І ў нас так­са­ма — як вя­до­ма, мес­цы пус­ты­мі не бы­ва­юць... Але «Агат­ка» вяр­ну­ла­ся, на­ват за­гу­ча­ла. У 1990-м опе­ра бы­ла за­пі­са­на на бе­ла­рус­кім ра­дыё, а ў 1999-м па­ка­за­на ў Мін­ску «Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лай» у па­мяць пра ад­на­го са ства­раль­ні­каў — Ма­цея Ра­дзі­ві­ла. З вяр­тан­нем «Агат­кі» ў му­зыч­нае жыц­цё пай­шлі па­раў­на­нні: на што яна па­доб­на і ча­му? Ка­лі наш са­мы буй­ны му­зыч­ны пом­нік куль­ту­ры ХVІІІ ста­год­дзя паў­стаў у адзін час з опе­рай «Вя­сел­ле Фі­га­ра», то не­вы­пад­ко­ва гэ­тыя тво­ры па­доб­ныя?..

Вік­тар Ска­ра­ба­га­таў, кі­раў­нік «Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы», які зай­ма­ец­ца ад­наў­лен­нем бе­ла­рус­кіх опер, зра­біў ак­цэнт на па­раў­на­нні «Агат­кі» з «Фі­га­ра» і прый­шоў да вы­сно­вы: «На­ват для ды­ле­тан­та ў му­зы­цы пас­ля пра­слу­хоў­ван­ня ві­да­воч­нае не прос­та па­да­бен­ства, а амаль поў­нае су­па­дзен­не ме­ло­дый па­чат­ку ка­ва­ці­ны Фі­га­ра з «Вя­сел­ля...» і дру­гой част­кі арыі Агат­кі з 1-й дзеі опе­ры Го­лан­да. Па­коль­кі «Агат­ка» на­пі­са­на на два га­ды ра­ней за «Фі­га­ра», мер­ка­ван­ні на­конт, зда­ва­ла­ся б, на­ту­раль­на­га пе­ра­асэн­са­ван­ня Го­лан­дам твор­час­ці Мо­цар­та ад­па­дае са­мо са­бой. Мож­на і вы­шэй­зга­да­ным су­па­дзен­ням даць тлу­ма­чэн­не. Тэ­ма­тызм, мас­тац­кія ідэі, што на­зы­ва­ец­ца, лу­на­лі ў па­вет­ры Еў­ро­пы XVІІІ ста­год­дзя. З пры­ем­нас­цю мож­на ўсвя­до­міць, што све­жыя мас­тац­кія ідэі да­ля­та­лі ў Ве­ну так­са­ма і з Ня­сві­жа...»

Але нам сён­ня важ­на, каб му­зыч­ныя ідэі з Ня­сві­жа пай­шлі па ўсёй Бе­ла­ру­сі. На­са­мрэч тое, што да­но­сяць пра бе­ла­рус­кую му­зыч­ную куль­ту­ру праз асвет­ныя фес­ты­ва­лі на­ву­коў­цы і му­зы­кі, да­па­ма­гае ўгля­дзец­ца ў сваю ра­дзі­му і зра­зу­мець: яна дзі­вос­ная! Мо­жа, не без дзі­вац­тваў (але ча­сам свя­до­мых), які­мі гра­шы­лі не­ка­то­рыя гіс­та­рыч­ныя асо­бы. Не без шчы­рас­ці і чыс­ці­ні душ, як у прос­тых ге­ро­яў «Агат­кі». І не без та­лен­таў, якія пра­па­ноў­ва­юць цу­доў­ныя ідэі і ары­гі­наль­ныя сю­жэ­ты праз мас­тац­кія тво­ры, да якіх звяр­та­ем­ся праз ча­сы. І ўсё не пе­ра­ста­ем здзіў­ляц­ца іх за­гад­кам...

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.