Вы тут

У на­ву­ку ідуць, каб са­ма­рэа­лі­за­вац­ца і пра­ве­рыць свае ідэі


Але амаль кож­ны дру­гі да­след­чык скар­дзіц­ца на мност­ва па­пя­ро­вай ра­бо­ты

Ці мож­на раз­ба­га­цець, зай­ма­ю­чы­ся на­ву­кай? Або ці мож­на вы­жыць, зай­ма­ю­чы­ся толь­кі на­ву­кай? На якім эта­пе трэ­ба рас­па­чы­наць выхаванне бу­ду­ча­га да­след­чы­ка: у ас­пі­ран­ту­ры, у вы­шэй­шай на­ву­чаль­най уста­но­ве або яшчэ ў шко­ле? Ці па­трэб­на ма­са­васць у на­ву­цы і ці ёсць сэнс зма­гац­ца за кож­на­га? Ад­ка­зы на гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні шу­ка­лі ўдзель­ні­кі «круг­ла­га ста­ла», якіпрай­шоў у На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук і быў пры­све­ча­ны праб­ле­мам і перс­пек­ты­вам мо­ла­дзі ў на­ву­цы.

Коль­касць і якасць

5

5

— Шчы­ра ка­жу­чы, ха­це­ла­ся б, каб у цэнт­ры на­шай ува­гі ака­за­лі­ся не толь­кі ма­тэ­ры­яль­ныя пы­тан­ні, але і пы­тан­ні твор­ча­га рос­ту ма­ла­дых да­след­чы­каў, — ад­ра­зу звяр­нуў­ся да пры­сут­ных стар­шы­ня прэ­зі­ды­у­ма На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук ака­дэ­мік Ула­дзі­мір ГУ­СА­КОЎ. — Бо ка­лі ма­ла­ды ча­ла­век пры­хо­дзіць у на­ву­ко­вую ар­га­ні­за­цыю і пер­шай спра­вай ці­ка­віц­ца: «А коль­кі вы мне бу­дзе­це пла­ціць?» — ні­чо­га тал­ко­ва­га з яго ўжо не бу­дзе. У на­ву­ку пры­хо­дзяць не па гро­шы, а па ад­крыц­ці. Без унут­ра­най ма­ты­ва­цыі на­ву­ко­вец ад­быц­ца не мо­жа. Я не за­клі­каю цал­кам вы­клю­чыць ма­тэ­ры­яль­ны склад­нік. Але трэ­ба ра­зу­мець, што ма­тэ­ры­яль­нае пры­хо­дзіць з ця­гам ча­су. Не­маг­чы­ма даць ас­пі­ран­ту ад­ра­зу за­ро­бак пра­фе­са­ра. У ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, які пры­хо­дзіць у на­ву­ку, па­він­на быць стра­тэ­гія, упэў­не­насць у тым, што ён вы­ка­нае на­ву­ко­вае да­сле­да­ван­не, што на­пі­ша ды­сер­та­цыю, аба­ро­ніц­ца, што яму га­ран­та­ва­ны ўстой­лі­вы рост і пры­знан­не. Да нас, на жаль, па­сту­па­юць сіг­на­лы, што не­ка­то­рыя на­ву­ко­выя кі­раў­ні­кі не­да­стат­ко­ва ўва­гі на­да­юць мо­ла­дзі, што за­гад­чы­кі ла­ба­ра­то­рый тро­хі фар­маль­на ста­вяц­ца да сва­іх аба­вяз­каў, да ака­зан­ня ма­ла­дым да­па­мо­гі ў пад­рых­тоў­цы на­ву­ко­вых ра­бот, да ўка­ра­нен­ня вы­ні­каў іх да­сле­да­ван­няў. Уз­ні­ка­юць пы­тан­ні і з пуб­лі­ка­цы­я­мі. Сён­ня трэ­цяя част­ка на­ву­коў­цаў у Ака­дэ­міі — гэ­та мо­ладзь: гра­мат­ная, та­ле­на­ві­тая, перс­пек­тыў­ная, на якую мы ро­бім стаў­ку. Але гэ­тай мо­ла­дзі мы па­він­ны за­бяс­пе­чыць усе умо­вы для нар­маль­най ра­бо­ты і твор­чай дзей­нас­ці.

 

Ула­дзі­мір Гу­са­коў вы­ка­заў упэў­не­насць, што га­лоў­ную ро­лю ў на­ву­цы ады­гры­ва­юць асо­бы. Ву­чо­ны — гэ­та «штуч­ны та­вар», ге­не­ра­та­ра­мі ідэй мо­гуць быць толь­кі адзін­кі. Та­му ма­са­васць у на­ву­цы зу­сім не па­трэб­на.

Па­вод­ле звес­так, якія агу­чыў стар­шы­ня Са­ве­та ма­ла­дых на­ву­коў­цаў На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук, кан­ды­дат хі­міч­ных на­вук Анд­рэй ІВА­НЕЦ, сён­ня на­ву­коў­цы ва ўзрос­це да 35 га­доў скла­да­юць 24,1% ад агуль­най коль­кас­ці да­след­чы­каў: «Гэ­та іс­тот­ная ліч­ба. Га­лоў­ная за­да­ча ця­пер — пе­ра­вес­ці коль­касць у якасць. Але для та­го, каб ма­ла­дыя на­ву­коў­цы ста­лі са­праўд­ны­мі да­след­чы­ка­мі, па­тра­бу­ец­ца не менш як 5–7 га­доў. Кан­ды­да­таў на­вук з ко­ла ма­ла­дых на­ву­коў­цаў кры­ху больш за 300 ча­ла­век, што так­са­ма да­стат­ко­ва вы­со­кі пра­цэнт. І ка­лі ця­пе­раш­няя тэн­дэн­цыя па аба­ро­не на­ву­ко­вых ра­бот за­ха­ва­ец­ца і да­лей, то мож­на лі­чыць, што за­да­ча ама­ла­джэн­ня кад­ра­ва­га па­тэн­цы­я­лу ака­дэ­міі бу­дзе вы­ра­ша­на. Га­лоў­нае, каб мо­ладзь не ўця­ка­ла з на­ву­кі ў ін­шыя сфе­ры».

А та­кія перс­пек­ты­вы больш чым ве­ра­год­ныя. У Ін­сты­ту­це са­цы­я­ло­гіі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук да­сле­да­ва­лі­ся пы­тан­ні пра­фе­сій­най адап­та­цыі ма­ла­дых на­ву­коў­цаў. Якія ж праб­ле­мы ў на­ву­ко­вай дзей­нас­ці мо­ладзь лі­чыць най­больш вост­ры­мі? На пер­шае мес­ца ма­ла­дыя на­ву­коў­цы ста­вяць не­да­стат­ко­вы ўзро­вень фі­нан­са­ван­ня. Да­лей ідуць не­да­стат­ко­вае ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­нае за­бес­пя­чэн­не, за­бю­ра­кра­ты­за­ва­насць на­ву­кі, зні­жэн­не прэ­сты­жу пра­фе­сіі ву­чо­на­га і не­да­стат­ко­ва эфек­тыў­нае кі­ра­ван­не ў на­ву­цы. Што ты­чыц­ца ўмоў дзей­нас­ці, які­мі не за­да­во­ле­ны ма­ла­дыя на­ву­коў­цы, то на пер­шае мес­ца рэ­спан­дэн­ты па­ста­ві­лі па­мер за­ра­бот­най пла­ты, а на апош­няе — маг­чы­масць пра­фе­сій­на­га рос­ту.

Ра­ман­ты­кі і рэа­ліс­ты

6

6

На пер­шым ін­фар­ма­цый­на-аду­ка­цый­ным пар­та­ле ма­ла­дых на­ву­коў­цаўwww.vnauke.by так­са­ма бы­ло пра­ве­дзе­на ана­нім­нае ан­ке­та­ван­не, удзел у якім узя­лі 1230 на­ву­коў­цаў ва ўзрос­це ад 20 да 40 га­доў з роз­ных на­ву­ко­вых га­лін. Боль­шасць апы­та­ных скла­да­лі ас­пі­ран­ты і ма­ла­дыя кан­ды­да­ты на­вук. Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не «Што пры­вя­ло вас у на­ву­ку?», 754 ча­ла­ве­кі, або 61%, спа­сла­лі­ся на ці­ка­васць да на­ву­ко­ва-да­след­чай дзей­нас­ці, 48% (587 ча­ла­век) уз­га­да­лі маг­чы­масць са­ма­рэа­лі­за­цыі. Па рэ­ка­мен­да­цыі вы­клад­чы­каў ВНУ прый­шлі ў на­ву­ку амаль чвэрць рэ­спан­дэн­таў. Ся­род ма­ты­ваў згад­ва­лі­ся так­са­ма кар'­ер­ны рост і жа­дан­не пра­ве­рыць свае ідэі. Знай­шлі­ся ся­род ма­ла­дых на­ву­коў­цаў і са­праўд­ныя ра­ман­ты­кі: 16% з тых, хто ўзяў удзел у апы­тан­ні, па­ве­да­мі­лі, што ха­це­лі пры­нес­ці ка­рысць сва­ёй ра­дзі­ме. А вось на доб­ры за­ро­бак раз­ліч­ва­лі толь­кі 2,2% бу­ду­чых да­след­чы­каў, або 27 ча­ла­век.

 

— Гэ­та зна­чыць, што ні­хто не ча­каў вя­лі­кіх за­роб­каў. Але за­тым мы за­да­лі пы­тан­не «З які­мі праб­ле­ма­мі вы су­тык­ну­лі­ся ў на­ву­ко­вай сфе­ры дзей­нас­ці?» — рас­ка­за­ла стар­шы­ня Са­ве­та ма­ла­дых на­ву­коў­цаў Бе­ла­рус­кай ме­ды­цын­скай ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі кан­ды­дат ме­ды­цын­скіх на­вук, да­цэнт Воль­га СВЯТ­ЛІЦ­КАЯ. — Ніз­кі за­ро­бак на­зва­лі 69,3% рэ­спан­дэн­таў. Пра­шу за­ўва­жыць, што ду­ма­лі пра гро­шы, ка­лі іш­лі ў на­ву­ку толь­кі 2%, а не за­да­во­ле­ны­мі ўзроў­нем свай­го за­роб­ку ака­за­лі­ся амаль 70% ма­ла­дых на­ву­коў­цаў. І 45% (!) па­скар­дзі­лі­ся на мност­ва па­пя­ро­вай ра­бо­ты, а 30 пра­цэн­таў на тое, што ім не ха­пае ча­су на на­ву­ку.

Ма­ла­дых на­ву­коў­цаў хва­лю­юць так­са­ма ніз­кая асна­шча­насць ла­ба­ра­то­рый і ка­фед­раў, дрэн­ная ін­фар­ма­ва­насць аб да­дат­ко­вых кры­ні­цах фі­нан­са­ван­ня, аб­ме­жа­ва­ны до­ступ да су­час­ных ве­даў па ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гі­ях, не­да­стат­ко­вая пад­трым­ка з бо­ку на­ву­ко­ва­га кі­раў­ні­ка і прэ­сінг з бо­ку кі­раў­ніц­тва. Гэ­та зна­чыць, што ма­ла­дым на­ву­коў­цам псі­ха­ла­гіч­на не­кам­форт­на пра­ца­ваць.

«Ці пла­ну­е­це вы пра­цяг­ваць на­ву­ко­вую ра­бо­ту пас­ля аба­ро­ны ды­сер­та­цыі?» На гэ­та пы­тан­не ўпэў­не­ны ста­ноў­чы ад­каз да­лі 64% апы­та­ных, 30% не змаг­лі ад­ка­заць, і 7% упэў­не­на да­лі ад­моў­ны ад­каз.

«Ці жа­да­е­це вы з'е­хаць за мя­жу?» — па­ці­ка­ві­лі­ся ў ма­ла­дых на­ву­коў­цаў.

— Упэў­не­нае «так» да­лі 14%, а ўпэў­не­нае «не» — 16%. За­тое гру­па ры­зы­кі — ні «так», ні «не» — скла­дае 66%. З імі трэ­ба пра­ца­ваць і псі­ха­ла­гіч­на іх пад­тры­маць, — пад­крэс­лі­ла Воль­га Свят­ліц­кая. — І вось яшчэ ад­на ці­ка­вая тэн­дэн­цыя. Ка­лі ў рэ­спан­дэн­таў па­ці­ка­ві­лі­ся, што ме­на­ві­та пры­ваб­лі­вае іх за мя­жой, 29% на­зва­лі за­ро­бак, 20% — тэх­ніч­ную асна­шча­насць, а 30 пра­цэн­таў не змаг­лі па­тлу­ма­чыць свой вы­бар.

Які ж спо­саб пад­трым­кі па­тра­бу­ец­ца ма­ла­дым на­ву­коў­цам? «Ма­тэ­ры­яль­нае сты­му­ля­ван­не» — так ад­ка­за­лі 75% рэ­спан­дэн­таў. А 48% на­зва­лі вы­ра­шэн­не жыл­лё­ва­га пы­тан­ня. Але да­вай­це па­ду­ма­ем ра­зам: а хто гэ­та­га не хо­ча? І дзе га­ран­тыя, што мы вер­нем дзяр­жа­ве ўкла­дзе­ныя ў нас гро­шы? І на­коль­кі ўво­гу­ле рэн­та­бель­ныя па­доб­ныя ўкла­дан­ні для дзяр­жа­вы?

Нам зда­ец­ца, што трэ­ба ства­раць ся­род ма­ла­дых на­ву­коў­цаў кан­ку­рэнт­нае ася­род­дзе, каб яны імк­ну­лі­ся да ча­гось­ці боль­ша­га. Фі­нан­са­вая пад­трым­ка па­він­на мець тры склад­ні­кі. Уз­ро­вень за­роб­каў ма­ла­до­га на­ву­коў­ца па­ві­нен як мі­ні­мум ад­па­вя­даць ся­рэд­ня­му за­роб­ку ў га­лі­не. Ска­жам, для та­го, каб хі­рург не пай­шоў з Ака­дэ­міі пас­ля­дып­лом­най аду­ка­цыі, ён па­ві­нен атрым­лі­ваць не менш, чым урач-прак­тык. Мы вы­сту­па­ем за па­вы­шаль­ныя ка­э­фі­цы­ен­ты да сты­пен­дый, за­роб­каў ма­ла­дых на­ву­коў­цаў, за­ня­тых у вы­ка­нан­ні і ўка­ра­нен­ні іна­ва­цый­ных пра­ек­таў. У ме­ды­цы­не гэ­та, на­прык­лад, кле­тач­ныя, ства­ла­выя тэх­на­ло­гіі, бія­тэх­на­ло­гіі, ства­рэн­не но­вых ле­ка­вых срод­каў.

Ге­роі на­ша­га ча­су — Ду­раў і Цу­кер­берг?

А вось да­цэнт ка­фед­ры Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь кан­ды­дат са­цы­я­ла­гіч­ных на­вук Свят­ла­на Алей­ні­ка­ва лі­чыць ня­пра­віль­ным зво­дзіць на­ву­ку толь­кі да пры­клад­ных вы­ні­каў: «Я су­праць та­ко­га спа­жы­вец­ка­га стаў­лен­ня да на­ву­кі. Дзяр­жа­ва па­він­на звяр­таць ува­гу і пад­трым­лі­ваць і фун­да­мен­таль­ныя да­сле­да­ван­ні». На дум­ку Свят­ла­ны Алей­ні­ка­вай, сён­ня іс­нуе праб­ле­ма ўспры­ман­ня ма­ла­дым па­ка­лен­нем на­ву­кі як ро­ду і ві­ду дзей­нас­ці. У Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пра­во­дзі­ла­ся да­сле­да­ван­не ся­род сту­дэн­таў, пад­час яко­га ў іх ці­ка­ві­лі­ся, як яны ба­чаць сваю бу­ду­чы­ню ў на­ву­цы. Вы­свет­лі­ла­ся, што мно­гіх на­ву­ко­вая дзей­насць і са­праў­ды ці­ка­віць, яны ўдзель­ні­ча­юць у шмат­лі­кіх алім­пі­я­дах, кан­фе­рэн­цы­ях, се­мі­на­рах, гурт­ках, ад­нак асноў­най ма­ты­ва­цы­яй сту­дэнц­ка­га ўдзе­лу ў на­ву­цы з'яў­ля­ец­ца атры­ман­не прэ­фе­рэн­цый пад­час за­лі­каў і іс­пы­таў. Гэ­та зна­чыць, што на­ву­ку мо­ладзь раз­гля­дае як клуб па ін­та­рэ­сах, а ўсве­дам­лен­не на­ву­кі як ві­ду дзей­нас­ці, жыц­цё­ва­га шля­ху і пры­зван­ня ў су­час­най мо­ла­дзі ад­сут­ні­чае.

Пад­час «круг­ла­га ста­ла» пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва ства­рыць ін­тэр­нэт-му­зей Ака­дэ­міі на­вук — для та­го, каб зра­біць зда­быт­кі Ака­дэ­міі да­ступ­ны­мі для ўсёй пра­су­ну­тай ма­ла­дзёж­най аў­ды­то­рыі. «Ча­му ся­род мо­ла­дзі куль­ты­ву­юц­ца Джоб­сы, Цу­кер­бер­гі і Ду­ра­вы, а не ге­роі бе­ла­рус­кай на­ву­кі?» — пра­гу­ча­ла зу­сім не ры­та­рыч­нае пы­тан­не з за­лы.

А да­лей пы­тан­ні і праб­ле­мы лі­та­раль­на па­сы­па­лі­ся… Ча­му, ка­лі ў Ака­дэ­мію за­куп­ля­ец­ца но­вае да­ра­гое аб­ста­ля­ван­не, на­ву­коў­цы пра яго ні­чо­га не ве­да­юць? Пры­бор мо­жа зна­хо­дзіц­ца ў су­сед­нім бу­дын­ку, а тым ча­сам ра­бот­ні­кі Ака­дэ­міі шу­ка­юць маг­чы­масць пра­вес­ці свае да­сле­да­ван­ні за мя­жой… Ча­му ня­ма цэнт­раў ка­лек­тыў­на­га ка­ры­стан­ня ўні­каль­ным аб­ста­ля­ван­нем? Ча­му ня­ма ў сва­бод­ным до­сту­пе ба­зы ўся­го аб­ста­ля­ван­ня, што ёсць у тых ці ін­шых ака­дэ­міч­ных ін­сты­ту­тах і на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных цэнт­рах? Не заў­сё­ды мо­ладзь ве­дае і пра маг­чы­мас­ці ўдзе­лу ў гран­тах.

Хва­лю­юць, як вы­свет­лі­ла­ся, ма­ла­дых на­ву­коў­цаў так­са­ма і пы­тан­ні фі­нан­са­ва­га ўзна­га­ро­джан­ня за пра­да­дзе­ную дзяр­жа­ве ідэю або вы­на­ход­ства. На што ма­ла­ды на­ву­ко­вец мо­жа ў гэ­тым вы­пад­ку раз­ліч­ваць? На ру­бель, на міль­ён ці на 10 міль­ё­наў руб­лёў? Тым больш ка­лі за тваю ідэю га­то­вы шчод­ра за­пла­ціць на За­ха­дзе…

«Шчы­ра ка­жу­чы, ха­це­ла­ся б жыць і пра­ца­ваць у Бе­ла­ру­сі, але ка­лі за­ро­бак у су­пра­цоў­ні­ка Ін­сты­ту­та фі­зі­кі скла­дае 2 міль­ё­ны руб­лёў, то ўзні­кае пы­тан­не: «А на­вош­та ты вяр­таў­ся на ра­дзі­му?» — пра­гу­ча­ла рэп­лі­ка з за­лы.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.