Вы тут

Кра­і­не па­трэб­ны пра­цоў­ныя ру­кі, дзе­ці і зме­на свя­до­мас­ці


У пе­рад­апош­ні дзень мая ўрад зра­біў спра­ва­зда­чу На­цы­я­наль­на­му схо­ду

Ад­каз пе­рад пар­ла­мен­там тры­маў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Ана­толь ТО­ЗІК, які ку­ры­руе са­цы­яль­ную сфе­ру. Згод­на з пра­цэ­ду­рай, дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў і чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі на­пя­рэ­дад­ні су­мес­на­га па­ся­джэн­ня шэ­раг пы­тан­няў ва ўрад на­кі­ра­ва­лі пісь­мо­ва. Тым не менш пас­ля за­слу­хоў­ван­ня асноў­на­га дак­ла­да пар­ла­мен­та­рыі амаль на паў­та­ры га­дзі­ны пра­цяг­ну­лі раз­мо­ву з ві­цэ-прэм'­е­рам, мі­ніст­ра­мі і на­мес­ні­ка­мі мі­ніст­раў у Аваль­най за­ле.

На­го­да для го­на­ру

Ся­род пос­пе­хаў у са­цы­яль­най сфе­ры Ана­толь То­зік асаб­лі­ва вы­лу­чыў уве­дзе­ныя апош­нім ча­сам аль­бо пад­рых­та­ва­ныя да ўвя­дзен­ня аб'­ек­ты са­цы­яль­на-куль­тур­на­га пры­зна­чэн­ня, уз­ро­вень якіх ён на­зваў су­свет­ным. Гэ­та і прак­тыч­на но­вы бу­ды­нак На­цы­я­наль­на­га тэ­ат­ра імя Ян­кі Ку­па­лы, «Чы­жоў­ка-Арэ­на», аква­парк, сту­дэнц­кія ін­тэр­на­ты ў Мін­ску, Па­лац вод­на­га спор­ту ў Го­ме­лі, фут­боль­ны ста­ды­ён у Ба­ры­са­ве, тэ­атр ля­лек і дра­ма­тыч­ны тэ­атр у Грод­не.

«У чэр­ве­ні бу­дзе ўве­дзе­ны ўні­каль­ны па сва­ім ар­хі­тэк­тур­ным і кам­па­зі­цый­ным ра­шэн­ні Му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, — за­пэў­ніў ві­цэ-прэм'­ер. — Рых­ту­юц­ца да зда­чы лёг­ка­ат­ле­тыч­ны ма­неж, Дом пла­ван­ня, Цэнтр фрыс­тай­ла. Да кан­ца го­да бу­дзе за­вер­ша­на бу­даў­ніц­тва бія­тлон­на­га комп­лек­су ў Раў­бі­чах, які ста­не ад­ным з леп­шых у све­це».

Ся­род знач­ных пра­ек­таў на блі­жэй­шы час — ства­рэн­не рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па­зіт­рон­на-эмі­сій­най та­маг­ра­фіі на ба­зе Рэс­пуб­лі­кан­ска­га на­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­скай ра­ды­я­ло­гіі імя Аляк­санд­ра­ва.

З за­да­валь­нен­нем ад­зна­чыў Ана­толь То­зік доб­рую ар­га­ні­за­цыю чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску, які пры­няў больш за 80 ты­сяч удзель­ні­каў і гас­цей і не меў прак­тыч­на ні­я­кіх на­ра­кан­няў.

«На­ша кра­і­на ўпэў­не­на за­ма­ца­ва­ла­ся ў лі­ку 50 дзяр­жаў з вы­со­кім уз­роў­нем ча­ла­ве­ча­га раз­віц­ця, дзе лі­дзі­руе ся­род кра­ін СНД, — за­ўва­жыў на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра. — Ад чар­го­ва­га ру­бя­жу — ува­хо­джан­ня ў лік кра­ін з вель­мі вы­со­кім уз­роў­нем раз­віц­ця ча­ла­ве­ча­га па­тэн­цы­я­лу — нас ад­дзя­ляе ўся­го тры па­зі­цыі».

Ана­толь То­зік так­са­ма звяр­нуў ува­гу пар­ла­мен­та­ры­яў на тое, што ў 2013 го­дзе Бе­ла­русь упер­шы­ню за 20 га­доў пры­рас­ла на­сель­ніц­твам на 4 з ліш­нім ты­ся­чы ча­ла­век. У дру­гой па­ло­ве мі­ну­ла­га го­да так­са­ма ўпер­шы­ню з 1994 го­да на­шай кра­і­не ўда­ло­ся вый­сці на на­ту­раль­ны пры­рост на­сель­ніц­тва, гэ­та зна­чыць, на­ра­джаль­насць пе­ра­вы­сі­ла смя­рот­насць. На жаль, та­кая тэн­дэн­цыя не за­ха­ва­ла­ся на па­чат­ку гэ­та­га го­да, та­му не­аб­ход­ныя да­дат­ко­выя ме­ры, якія б яе за­ма­ца­ва­лі і зра­бі­лі не­зва­рот­най, лі­чыць ві­цэ-прэм'­ер.

Стаў­ка на ква­лі­фі­ка­ва­ныя ру­кі

Пе­ра­хо­дзя­чы да раз­гля­ду пер­ша­чар­го­вых за­дач, якія ста­яць пе­рад ура­дам, ві­цэ-прэм'­ер ска­заў пра не­аб­ход­насць сур'­ёз­ных пе­ра­мен у струк­ту­ры пра­цоў­ных рэ­сур­саў. У кра­і­не ёсць лі­шак кад­раў з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй і вост­ры не­да­хоп вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных ра­бо­чых, бры­га­дзі­раў, май­строў. «Лі­чу, што той, хто атры­маў менш за 25 ба­лаў са ста па лю­бым прад­ме­це на ўступ­ных іс­пы­тах, не змо­жа за­сво­іць пра­гра­му вы­шэй­шай шко­лы», — ска­заў Ана­толь То­зік. Ся­род ін­шых за­ха­даў для вы­ра­шэн­ня на­зва­най праб­ле­мы ён на пер­шае мес­ца па­ста­віў змя­нен­не гра­мад­ска­га мер­ка­ван­ня аб пра­цоў­ных спе­цы­яль­нас­цях.

Яшчэ ад­ну маг­чы­масць для па­вы­шэн­ня кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі ўрад ба­чыць у ап­ты­маль­ным ба­лан­се па­між вы­со­кай за­ня­тас­цю і ліш­кам пра­цоў­най сі­лы. Ад­сут­насць бес­пра­цоўя, згод­на з эка­на­міч­най тэ­о­ры­яй, па­гра­жае эфек­тыў­на­му раз­віц­цю эка­но­мі­кі, на­га­даў ві­цэ-прэм'­ер. Гэ­та пе­ра­шка­джае за­бяс­пе­чыць стро­гую дыс­цып­лі­ну на прад­пры­ем­стве і вы­плач­ваць толь­кі за­роб­ле­ныя гро­шы. А ў на­шай кра­і­не рэ­аль­на­га бес­пра­цоўя як­раз не іс­нуе.

Вы­со­кая «ка­му­нал­ка» — з вы­со­ка­га за­роб­ку

Не менш важ­ным для раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра на­зваў ады­ход ад пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­дзі­ра­ван­ня. Сён­ня бюд­жэт і рэ­аль­ная эка­но­мі­ка аплач­ва­юць кошт жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных, ме­ды­цын­скіх, аду­ка­цый­ных, транс­парт­ных і ін­шых па­слуг для на­сель­ніц­тва на дзя­сят­кі трыль­ё­наў руб­лёў. «Ка­лі гэ­тыя срод­кі на­кі­ра­ваць на апла­ту ўка­за­ных па­слуг праз за­роб­кі, пен­сіі, сты­пен­дыі, вы­гад­на бы­ло б усім, — упэў­не­ны Ана­толь То­зік. — Гэ­та ад­па­вя­дае і на­шай са­цы­яль­най па­лі­ты­цы, бо ўлас­ныя гро­шы ча­ла­век заў­сё­ды бу­дзе рас­хо­да­ваць больш ашчад­на».

Ві­цэ-прэм'­ер асаб­лі­ва спы­ніў­ся на не­аб­ход­нас­ці па­ве­лі­чэн­ня за­роб­каў у бюд­жэт­най сфе­ры, у пер­шую чар­гу для ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і ахо­вы зда­роўя. Для за­бес­пя­чэн­ня кад­ра­вай ста­біль­нас­ці не­аб­ход­на пад­няць стаў­ку на­стаў­ні­ка да ўзроў­ню ся­рэд­ня­га за­роб­ку па кра­і­не, а стаў­ку ўра­ча і вы­клад­чы­ка — у паў­та­ра ра­за вы­шэй. Маг­чы­масць для гэ­та­га чле­ны ўра­да ба­чаць у ап­ты­мі­за­цыі ўнут­ры са­міх на­зва­ных га­лін. «Па ма­іх раз­лі­ках, нам сён­ня па­трэб­на 80 ты­сяч на­стаў­ні­каў, — пры­вёў прык­лад Ана­толь То­зік. — Ка­лі фонд апла­ты пра­цы па­кі­нуць ра­ней­шы, праб­ле­ма бу­дзе вы­ра­ша­на». У 2013 го­дзе ў бе­ла­рус­кіх шко­лах пра­ца­ва­лі 122 ты­ся­чы на­стаў­ні­каў.

«Для год­на­га за­бес­пя­чэн­ня ра­бот­ні­каў бюд­жэт­най сфе­ры мяр­кую не­аб­ход­ным рас­пра­ца­ваць дак­лад­ны, зра­зу­ме­лы і спра­вяд­лі­вы дзяр­жаў­ны стан­дарт та­го, што бя­рэ на ся­бе дзяр­жа­ва, усё ас­тат­няе ча­ла­век па­ві­нен аплач­ваць сам», — ска­заў ві­цэ-прэм'­ер.

Раз­лік на пры­ват­ні­ка

Праб­ле­му недахопу мес­цаў у да­школь­ных уста­но­вах аду­ка­цыі па­ві­нен вы­ра­шыць за­ко­на­пра­ект аб па­праў­ках у Бюд­жэт­ны ко­дэкс, якія пра­ду­гледж­ва­юць рас­паў­сюдж­ван­не дзярж­фі­нан­са­ван­ня на пры­ват­ныя ўста­но­вы аду­ка­цыі.

Ана­толь То­зік ак­цэн­та­ваў ува­гу на ро­лі пры­ват­ні­ка і дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства ў вы­ра­шэн­ні са­цы­яль­ных праб­лем. Ён вы­ка­заў шка­да­ван­не, што па­куль не ўда­ец­ца на­ла­дзіць та­кое парт­нёр­ства на да­стат­ко­вым уз­роў­ні.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.