Вы тут

Вы­ток ін­тэ­гра­цыі


Бе­ла­русь раз­гля­дае Са­друж­насць Не­за­леж­ных Дзяр­жаў як знач­нае, за­па­тра­ба­ва­нае і ак­ту­аль­нае між­дзяр­жаў­нае аб'­яд­нан­не, якое да­зва­ляе яго ўдзель­ні­кам эфек­тыў­на вы­ра­шаць на­дзён­ныя пы­тан­ні

Аб гэ­тым за­явіў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з кі­раў­ні­ка­мі дэ­ле­га­цыйякія пры­бы­лі ў Мінск дляўдзе­лу ў па­ся­джэн­ні Са­ве­та кі­раў­ні­коў ура­даў СНД.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­знаў, што СНД на гэ­тым эта­пе пе­ра­жы­вае скла­да­ны пе­ры­яд. «Усё час­цей мы чу­ем у на­ві­нах аб но­вых ача­гах на­пру­жа­нас­ці і эс­ка­ла­цыі гвал­ту на пост­са­вец­кай пра­сто­ры. Усё час­цей мы су­ты­ка­ем­ся з цы­ніч­ны­мі ка­мен­та­ры­я­мі «доб­ра­зыч­ліў­цаў» аб не­па­трэб­нас­ці СНД», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі. «Ве­ра­год­на, нам ча­сам не ха­пае апе­ра­тыў­нас­ці і ска­ар­ды­на­ва­нас­ці пры пры­няц­ці важ­ных ра­шэн­няў. Ка­лі гэ­та так, то не­аб­ход­на ў гэ­тым кі­рун­ку і пра­ца­ваць. Але агу­лам га­ніць усё да­сяг­ну­тае, вя­до­ма, ня­пра­віль­на», — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар.

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, хто б што ні ка­заў аб Са­друж­нас­ці, ка­рысць ад яе ві­да­воч­ная. Ме­на­ві­та СНД пер­ша­па­чат­ко­ва да­ла гра­ма­дзя­нам Са­друж­нас­ці маг­чы­масць сва­бод­на­га пе­ра­мя­шчэн­ня. У пер­шую чар­гу дзя­ку­ю­чы СНД увай­шло ў прак­ты­ку сіс­тэм­нае ўза­е­ма­дзе­ян­не па­гра­ніч­ных, мыт­ных, вы­ра­та­валь­ных, ін­шых ор­га­наў кра­ін Са­друж­нас­ці. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на тое, што ме­на­ві­та Са­друж­насць за­кла­ла асно­ву для Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най су­поль­нас­ці, Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры, ства­рэн­ня Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за. На яго дум­ку, ро­ля СНД у гэ­тай пра­цы пра­соч­ва­ец­ца вы­раз­на.

Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што СНД за­бяс­печ­вае ба­за­вы па­лі­тыч­ны і эка­на­міч­ны ўзро­вень для су­пра­цоў­ніц­тва, а кож­ная дзяр­жа­ва-ўдзель­ніца мае пра­ва вы­бі­раць тыя кі­рун­кі, па якіх яна за­ці­каў­ле­на раз­ві­ваць уза­е­ма­дзе­ян­не.

Як ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, СНД з'яў­ля­ец­ца доб­рай пе­ра­га­вор­най пля­цоў­кай, на якой мож­на аб­мяр­коў­ваць лю­быя пы­тан­ні. Кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы лі­чыць, што ра­біць па­спеш­ныя кро­кі па вы­ха­дзе з Са­друж­нас­ці не вар­та. Па­вод­ле яго слоў, і ў укра­ін­ска­га бо­ку «ёсць ра­зу­мен­не, што ка­лі неш­та і трэ­ба зра­біць у гэ­тым пла­не, то спя­шац­ца дак­лад­на не трэ­ба». Бо раз­маў­ля­ем на ад­ной мо­ве, ду­ма­ем пры­клад­на ад­ноль­ка­ва. Ні­ку­ды не дзе­неш гэ­тыя га­ды, дзе­ся­ці­год­дзі, пра­жы­тыя ра­зам. І дзя­куй Бо­гу, што ў нас ёсць та­кі во­пыт. У кож­най з дзяр­жаў, іх кі­раў­ніц­тва ёсць свае асаб­лі­вас­ці, свае ін­та­рэ­сы, але для гэ­та­га і іс­ну­юць ад­па­вед­ныя ар­га­ні­за­цыі, фо­ру­мы, на якіх трэ­ба вы­ра­шаць пы­тан­ні, пры­маць ра­шэн­ні і да­ма­гац­ца сва­іх ін­та­рэ­саў», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Прэ­зі­дэнт пра­па­нуе па-но­ва­му па­гля­дзець на ро­лю СНД у ад­но­сі­нах па­між дзяр­жа­ва­мі-ўдзель­ні­ца­мі. «Час не ста­іць на мес­цы. Ад­бы­ва­юц­ца гла­баль­ныя зме­ны, якія су­пра­ва­джа­юц­ца і рос­там не­ста­біль­нас­ці між­на­род­ных ад­но­сін, у тым лі­ку на пост­са­вец­кай пра­сто­ры, — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы. — Упэў­не­ны, што мы ўсе за­ці­каў­ле­ны ба­чыць Еў­ра­зій­скі рэ­гі­ён устой­лі­вым і квіт­не­ю­чым».

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што роў­на год та­му ў Мін­ску ў рам­ках бе­ла­рус­ка­га стар­шын­ства аб­мяр­коў­ва­лі­ся пы­тан­ні раз­віц­ця СНД. «Ка­лі сё­ле­та ў са­ка­ві­ку ў свят­ле вя­до­мых па­дзей уз­нік­ла та­кая не­аб­ход­насць, то мы, не за­дум­ва­ю­чы­ся, па­га­дзі­лі­ся паў­тор­на ўзяць на ся­бе стар­шын­ства ў ор­га­нах СНД», — ад­зна­чыў ён. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў, што, ня­гле­дзя­чы на тое, што Бе­ла­русь увай­шла ў стар­шын­ства, што на­зы­ва­ец­ца, явач­ным па­рад­кам, бе­ла­рус­кі бок па­ды­хо­дзіць да вы­ка­нан­ня аба­вяз­каў са­мым сур'­ёз­ным чы­нам і ча­кае та­ко­га ж стаў­лен­ня ад Вы­кан­ка­ма СНД, дзяр­жаў-удзель­ніц.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка рас­ка­заў, што 29 мая на су­стрэ­чы ў Аста­не прэ­зі­дэн­ты пры­ня­лі ра­шэн­не, што на­пя­рэ­дад­ні са­мі­ту кі­раў­ні­коў дзяр­жаў СНД у каст­рыч­ні­ку ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы прой­дзе са­міт Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што гэ­ты год у Бе­ла­ру­сі аб'­яў­ле­ны Го­дам гас­цін­нас­ці, і ў су­вя­зі з гэ­тым на бе­ла­рус­кай зям­лі за­пла­на­ва­на пра­вя­дзен­не шэ­ра­гу знач­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Пас­ля спар­тыў­на­га спа­бор­ніц­тва між­на­род­на­га маш­та­бу — чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, ужо пры­зна­ным ад­ным з леп­шых за ўсю гіс­то­рыю пер­шын­ства, — Бе­ла­русь бу­дзе ад­зна­чаць яшчэ ад­ну най­важ­ней­шую па­дзею — 70-год­дзе вы­зва­лен­ня ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. «Гэ­та для нас свя­тое. Ве­ліч і ра­дасць ад гэ­та­га свя­та так­са­ма ха­це­лі б па­дзя­ліць з ва­шы­мі на­ро­да­мі, бо пе­ра­маг­чы мы змаг­лі ме­на­ві­та ра­зам, ме­на­ві­та адзі­най сям'­ёй», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.