Вы тут

Уро­кі вай­ны: за­сво­іць скла­да­на, за­быць не­маг­чы­ма...


2015 год аб'­яў­ле­ны го­дам ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ў кра­і­нах СНД

На­ву­ко­ва-прак­тыч­ная кан­фе­рэн­цыя «Ак­ту­аль­ныя праб­ле­мы бу­даў­ніц­тва і раз­віц­ця Са­юз­най дзяр­жа­вы», пры­све­ча­ная 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, за­вяр­шы­ла­ся ў Мін­ску. На пра­ця­гу трох дзён на­ву­коў­цы-гіс­то­ры­кі, вай­скоў­цы, гра­мад­скія дзея­чы, пісь­мен­ні­кі і жур­на­ліс­ты з Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі аб­мяр­коў­ва­лі са­мыя роз­ныя пы­тан­ні, якія ты­чац­ца па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, за­ха­ван­ня праў­ды гіс­то­рыі і не­да­пу­шчэн­ня фаль­сі­фі­ка­цый. Най­больш слуш­ныя і ці­ка­выя вы­каз­ван­ні — на ста­рон­ках «Звяз­ды».

Ва­ле­рый ГАЙ­ДУ­КЕ­ВІЧ, стар­шы­ня ка­мі­сіі Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па бяс­пе­цы, аба­ро­не і ба­раць­бе са зла­чын­ства­мі, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду:

— 70-год­дзе Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не і 70-год­дзе вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў — над­звы­чай важ­ныя і са­праў­ды зна­мя­наль­ныя да­ты для дзяр­жаў — удзель­ніц Са­юз­най дзяр­жа­вы. За­ва­я­ва­ная ў той вай­не пе­ра­мо­га заў­сё­ды бу­дзе аб'­яд­ноў­ваць, гур­та­ваць на­шы брац­кія на­ро­ды і на­шы дзяр­жа­вы. Агуль­ная гіс­то­рыя, агуль­ная па­мяць аб ба­я­вым бра­тэр­стве, ге­ра­із­ме баць­коў і дзя­доў, якія ва­я­ва­лі за сва­бо­ду і не­за­леж­насць Ра­дзі­мы, — ма­гут­ны фун­да­мент на­шай бу­ду­чы­ні.

Ле­а­нід СЛУЦ­КІ, член ка­мі­сіі Пар­ла­менц­ка­га схо­ду па ін­фар­ма­цый­най па­лі­ты­цы, стар­шы­ня ка­мі­тэ­та Дзяр­жаў­най Ду­мы Ра­сіі па спра­вах СНД, еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі і су­вя­зях з су­ай­чын­ні­ка­мі, стар­шы­ня На­ву­ко­ва-кан­суль­та­цый­на­га са­ве­та Пар­ла­менц­ка­га схо­ду Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі:

— Сён­ня, ка­лі мы ста­но­вім­ся свед­ка­мі раз­гу­лу ва Укра­і­не неа­на­цыз­му, над­звы­чай ак­ту­аль­най ста­но­віц­ца тэ­ма су­праць­дзе­ян­ня фа­шыз­му. Та­му ні­ко­лі не стра­ціць важ­нас­ці бра­тэр­скае адзін­ства, бу­дзе гэ­та мір­ны час ці ва­ен­ны. Зна­мя­наль­ным з'яў­ля­ец­ца той факт, што са­бра­лі­ся мы ме­на­ві­та ў Мін­ску, ста­лі­цы Бе­ла­ру­сі, якая ў га­ды вай­ны стра­ці­ла кож­на­га трэ­ця­га жы­ха­ра і ўнес­ла ка­ла­саль­ны ўклад у на­шу агуль­ную Пе­ра­мо­гу. Сім­ва­ліч­на і тое, што кан­фе­рэн­цыя пра­хо­дзіць у На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі: мы вый­гра­лі вай­ну не толь­кі збро­яй, а і сі­лай ду­ху, дум­кі, упэў­не­нас­ці. Вя­до­мае вы­каз­ван­не Аляк­санд­ра Не­ўска­га «Не ў сі­ле Бог, а ў праў­дзе!» у поў­най ме­ры ад­люст­роў­вае тое, што ад­чу­ва­лі вай­скоў­цы Чыр­во­най ар­міі, на­шы баць­кі і дзя­ды, увесь са­вец­кі на­род у тыя га­ды. По­пел той вай­ны заў­сё­ды бу­дзе сту­каць у на­шых сэр­цах. І спра­ва на­ша­га го­на­ру, каб у сэр­цах на­ступ­ных па­ка­лен­няў ён сту­каў не з мен­шай сі­лай.

Леў КРЫШ­ТА­ПО­ВІЧ, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Ін­фар­ма­цый­на-ана­лі­тыч­на­га цэнт­ра пры Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

— Гіс­то­рыя пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў Бе­ла­ру­сі яшчэ не атры­ма­ла свай­го адэ­кват­на­га асвят­лен­ня з пунк­ту гле­джан­ня ра­зу­мен­ня глы­бо­ка­га сэн­су на­цы­я­наль­на­й вы­зва­лен­чай плыні ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Не да кан­ца рас­кры­та і яго зна­чэн­не. Ужо
28 чэр­ве­ня 1941 го­да атрад Ва­сі­ля Кар­жа пры­няў бой з фа­шыс­та­мі. Фак­тыч­на гэ­та быў пер­шы пар­ты­зан­скі бой ва ўсёй Дру­гой су­свет­най вай­не. Хі­ба гэ­та не пра­ява глы­бо­ка­га сэн­су су­пра­ці­ўлення і вя­лі­ка­га сім­ва­ліз­му? Па­доб­ныя пар­ты­зан­скія атра­ды ства­ра­лі­ся ў ін­шых ра­ё­нах рэс­пуб­лі­кі, якія так­са­ма ўсту­па­лі ў су­тыч­ку з агрэ­са­рам. Мож­на ка­заць аб тым, што пар­ты­зан­скі рух вы­рас з бе­ла­рус­кай на­цы­я­наль­най са­ма­свя­до­мас­ці. На на­шай тэ­ры­то­рыі ма­са­ва ства­ра­лі­ся пар­ты­зан­скія зо­ны — ра­ё­ны, якія цал­кам кант­ра­ля­ва­лі­ся пар­ты­за­на­мі і бы­лі не­да­ступ­ныя для за­хоп­ні­каў. Усе раз­мо­вы аб тым, што на­ша тэ­ры­то­рыя бы­ла цал­кам аку­па­ва­най, абвяргаюцца фактамі. Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы пар­ты­зан­скім зо­нам быў вы­ра­та­ва­ны ге­на­фонд бе­ла­рус­кай на­цыі.

Ра­фа­эль ГУ­СЕЙ­НАЎ, сак­ра­тар Са­ю­за жур­на­ліс­таў Ра­сіі, за­слу­жа­ны ра­бот­нік куль­ту­ры Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, кан­ды­дат гіс­та­рыч­ных на­вук:

— Для цы­ві­лі­за­ва­ных еў­ра­пей­цаў са­мым жу­дас­ным бы­ло тое, што рух­ну­лі па­няц­ці аб го­на­ры, сум­лен­ні і ма­раль­нас­ці. Ка­лі эка­на­міч­ныя і па­лі­тыч­ныя праб­ле­мы ўда­ло­ся ад­рэ­гу­ля­ваць за пэў­ны час, то праб­ле­мы ма­раль­ныя і эт­ніч­ныя, вы­клі­ка­ныя вай­ной, пе­ра­сле­ду­юць еў­ра­пей­цаў і сён­ня. Уз'­яд­нан­не Гер­ма­ніі, рас­пад СССР і Юга­сла­віі, кру­шэн­не са­цы­я­ліс­тыч­на­га ла­ге­ра ў Еў­ро­пе, тое, што сён­ня ад­бы­ва­ец­ца ва Укра­і­не, — усё гэ­та з'яў­ля­ец­ца ад­да­ле­ны­мі на­ступ­ства­мі Дру­гой су­свет­най вай­ны. Яшчэ ад­ным уз­ру­шэн­нем гра­мад­скай свя­до­мас­ці ста­ла вя­лі­кае пе­ра­ся­лен­не на­ро­даў, на­ступ­ствы яко­га ад­чу­ва­юц­ца і да гэ­та­га ча­су. Па­ля­кі па­кі­да­лі са­вец­кую Укра­і­ну і Бе­ла­русь, укра­ін­цы і бе­ла­ру­сы, якія ўсё жыц­цё пра­жы­лі ў Поль­шчы, гвал­тоў­на пе­ра­ся­ля­лі­ся ў СССР, ар­мя­не без асаб­лі­ва­га жа­дан­ня з уся­го све­ту з'яз­джа­лі­ся ў са­вец­кую Ар­ме­нію, дзе ся­лі­лі­ся на зем­лях азер­бай­джан­цаў, якіх, у сваю чар­гу, пе­ра­ся­ля­лі ў Азер­бай­джан. Нем­цаў вы­во­зі­лі з Поль­шчы, Чэ­ха­сла­ва­кіі, Венг­рыі, Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці ў ФРГ і ГДР, а ўкра­ін­ца­мі за­ся­ля­лі Крым. Бе­ла­ру­саў зво­зі­лі ў апус­це­лы Ка­лі­нінг­рад. З 1945 па 1947 год больш як 10 міль­ё­наў лю­дзей бы­ло вы­гна­на са сва­іх кра­ін, што ста­ла са­май жорст­кай эт­ніч­най чыст­кай ча­ла­вец­тва.

Ігар СА­ВОС­ЦЕН­КА, га­лоў­ны рэ­дак­тар «На­род­най га­зе­ты»:

— 70-год­дзе вы­зва­лен­ня ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў — клю­ча­вая гіс­та­рыч­ная па­дзея для кра­і­ны і най­важ­ней­шая ін­фар­ма­цый­ная на­го­да для срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Га­лоў­ная за­да­ча СМІ — да­ня­сен­не да лю­дзей аб'­ек­тыў­най і праў­дзі­вай ін­фар­ма­цыі як най­важ­ней­ша­га фак­та­ру за­цвяр­джэн­ня гіс­та­рыч­най спра­вяд­лі­вас­ці. Праз 70 га­доў пра­цяг­ва­ец­ца на­ступ на гіс­та­рыч­ную праў­ду. Спро­бам фаль­сі­фі­ка­цыі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны трэ­ба да­ваць жорст­кі ад­пор. У Ра­сіі ня­даў­на бы­ла вы­зна­ча­на больш жорст­кая ад­каз­насць за спро­бы за­ма­ху на гіс­та­рыч­ную па­мяць у да­чы­нен­ні да па­дзей вай­ны. Ад­каз­насць за рас­паў­сюдж­ван­не звес­так пра дні вя­лі­кай сла­вы, якія змя­шча­юць ві­да­воч­ную не­па­ва­гу да гра­мад­ства, і апа­гань­ван­не зна­каў вай­ско­вай сла­вы, здзейс­не­ныя пуб­ліч­на, дзей­ні­чае і ў Бе­ла­ру­сі. Спро­бы рэ­абі­лі­та­цыі на­цыз­му і фаль­сі­фі­ка­цыі гіс­то­рыі вы­гля­да­юць ад­ноль­ка­ва па­чвар­на: ня­хай гэ­та бу­дуць цы­ніч­ныя апы­тан­ні ў СМІ ці знос пом­ні­каў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Заў­сё­ды за гэ­ты­мі дзе­ян­ня­мі ста­іць ад­но і тое ж — імк­нен­не апраў­даць на­цызм і апа­га­ніць гіс­та­рыч­ную па­мяць.

Кі­рыл ІГ­НА­ТАЎ, са­вет­нік Дэ­пар­т­амен­та дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі ў га­лі­не срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі Мі­ніс­тэр­ства су­вя­зі і ма­са­вых ка­му­ні­ка­цый Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі:

— Асвят­ля­ю­чы тую ці ін­шую па­дзею, у тым лі­ку гіс­та­рыч­ную, СМІ пры­вод­зяць шмат­лі­кія фак­ты, а дак­лад­ней, роз­ную трак­тоў­ку ад­ных і тых жа гіс­та­рыч­ных па­дзей. І спра­ва тут не ў сту­пе­ні да­свед­ча­нас­ці, а ў тым, ка­му і як вы­гад­на пад­нес­ці гэ­тую ін­фар­ма­цыю. Іс­нуе по­гляд, што жур­на­лісц­кі ма­тэ­ры­ял у прын­цы­пе не мо­жа быць аб'­ек­тыў­ным, асаб­лі­ва пры асвят­лен­ні гіс­та­рыч­ных па­дзей. Як мы ве­да­ем, тая ці ін­шая трак­тоў­ка гіс­то­рыі заў­сё­ды на­ўпрост звя­за­на з ты­мі па­лі­тыч­ны­мі ўмо­ва­мі, у якіх ад­бы­ва­ец­ца ства­рэн­не тво­ра. Ка­лі вы­лу­чыць га­лоў­ную з пра­фе­сій­ных якас­цяў жур­на­ліс­та, то гэ­та аб'­ек­тыў­насць. У той жа час праб­ле­ма суб'­ек­тыў­нас­ці ў жур­на­ліс­ты­цы на­бы­вае пер­ша­рад­нае зна­чэн­не. Па­зі­цыя жур­на­ліс­та мо­жа быць пе­ра­да­дзе­на на­ват без пра­мой за­вер­ша­най фар­му­лёў­кі, а ўсім кан­тэкс­там ма­тэ­ры­я­лу, па­ста­ноў­кай ак­цэн­таў на тых ці ін­шых пы­тан­нях. На­прык­лад, пры асвят­лен­ні кан­крэт­най гіс­та­рыч­най па­дзеі ён мо­жа не ра­біць вы­сноў аб тым, хто мае ра­цыю і хто ві­на­ва­ты, а мэ­та­на­кі­ра­ва­на да­ваць ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні ў сва­ім тэкс­це. Мож­на зра­біць вы­сно­ву, што аб'­ек­тыў­нас­ці ў СМІ, як і ў лю­бой твор­час­ці, па сут­нас­ці, не бы­вае. Ад­нак усё ж та­кі жур­на­ліст, які імк­нец­ца да гэ­та­га, па­ві­нен ха­ця б раз­мя­жоў­ваць фак­ты і іх ана­ліз. Та­кім чы­нам, чы­тач бу­дзе мець маг­чы­масць сфар­мі­ра­ваць аса­біс­тую дум­ку і па­раў­наць яе з дум­кай пуб­лі­цыс­та. У боль­шай сту­пе­ні гэ­та ты­чыц­ца па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».