Вы тут

З до­ма-ін­тэр­на­та — у каз­ку


У Мін­ску ад­быў­ся га­ла-кан­цэрт VІІ Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю «Ма­ры здзяйс­ня­юц­ца», пры­мер­ка­ва­ны да Дня аба­ро­ны дзя­цей. Ар­га­ні­за­ва­лі яго Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і даб­ра­чын­нае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Мір без ме­жаў».

Фес­ты­валь з'яў­ля­ец­ца што­га­до­вым свя­там твор­час­ці для дзя­цей і ма­ла­дых лю­дзей з асаб­лі­вас­ця­мі псі­ха­фі­зіч­на­га раз­віц­ця. У гэ­тым го­дзе ён вый­шаў на больш вы­со­кі між­на­род­ны — уз­ро­вень. Да твор­чых ка­лек­ты­ваў з дзе­ся­ці да­моў-ін­тэр­на­таў Бе­ла­ру­сі да­лу­чы­лі­ся вы­ха­ван­цы трох ін­тэр­на­тных уста­ноў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі.

На фес­ты­ва­лі твор­чыя гру­пы прэ­зен­та­ва­лі свае вы­ступ­лен­ні ў роз­ных жан­рах: пес­ні, тан­цы, тэ­ат­раль­ныя мі­ні­я­цю­ры, ара­тар­скае май­стэр­ства і ары­гі­наль­ныя вы­ступ­лен­ні.

— Гэ­ты кан­цэрт — апа­гей вя­лі­кай пра­цы, якую пра­вод­зяць ра­бот­ні­кі са­цы­яль­ных уста­ноў з дзець­мі, — пад­крэс­ліў прад­стаў­нік Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі Мі­ка­лай АРОЛ. — Трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць усё: спорт, твор­часць, пра­цоў­ную тэ­ра­пію — для та­го, каб гэ­тыя дзе­ці змаг­лі хут­чэй адап­та­вац­ца ў гра­мад­стве. На кан­цэр­це мы ба­чым ужо не ін­ва­лі­даў, а пе­ра­мож­цаў. Дзе­ці на­ву­чы­лі­ся пець, тан­ца­ваць, вы­хо­дзіць на сцэ­ну, яны пе­ра­адо­ле­лі сваю ін­ва­лід­насць, і яна ўжо не пе­ра­шка­джае жыць паў­на­вар­тас­на, а гэ­та — га­лоў­ны вы­нік.

Уся­го ў кон­кур­се пры­ня­лі ўдзел ка­ля 100 дзя­цей і ма­ла­дых лю­дзей з асаб­лі­вас­ця­мі ў раз­віц­ці. Пад­тры­маць іх пры­еха­лі «зор­кі» бе­ла­рус­кай эст­ра­ды Тэа, Іван Бус­лай, Аляк­сандр Па­тліс, шоу ба­ра­бан­шчы­каў STRESS, тан­ца­валь­ны гурт TREND DELUX і ін­шыя. На сцэ­ну так­са­ма вы­хо­дзі­лі Анас­та­сія Ці­ха­но­віч і Аляк­сей Хляс­тоў, якія ўва­хо­дзі­лі ў склад жу­ры і вы­зна­ча­лі леп­шых.

— Пе­ра­мож­цы фес­ты­ва­лю па­едуць у Поль­шчу на «Кра­каў­скія му­зыч­ныя су­стрэ­чы», та­му ва ўдзель­ні­каў кон­кур­су ёсць сты­мул зма­гац­ца, — па­ве­да­мі­ла стар­шы­ня між­на­род­на­га даб­ра­чын­на­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Мір без ме­жаў» Тац­ця­на ПА­ЕЎ­СКАЯ. — Але для дзя­цей тое, што яны вы­еха­лі са сва­іх да­моў-ін­тэр­на­таў і на тры дні ака­за­лі­ся ні­бы­та ў каз­цы, — вя­лі­кі па­да­ру­нак і ра­дасць.

Усе ўдзель­ні­кі пад­час фес­ты­ва­лю жы­лі на ба­зе ад­па­чын­ку «Га­лак­ты­ка». Там для іх пад­рых­та­ва­лі ці­ка­вую пра­гра­му: ры­цар­скія баі, фа­ер-шоу, дыс­ка­тэ­кі, кон­кур­сы і, як па­ве­да­мі­ла рас­хва­ля­ва­ная дзяў­чын­ка Аня, бы­лі на­ват «жы­выя ко­ні».

— Тут вель­мі пры­ем­ная ат­мас­фе­ра, — па­дзя­лі­ла­ся гля­дач­ка кан­цэр­та Ган­на КА­НА­НО­ВІЧ.— Не­ве­ра­год­ная доб­ра­зыч­лі­васць і шчы­рая ра­дасць за са­пер­ні­каў. Між­во­лі хо­чац­ца зра­біць неш­та доб­рае і ка­рыс­нае для тых, хто по­бач.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.