Вы тут

Ма­лень­кія «дэ­тэк­ты­вы» з Коб­ры­на


На­чаль­нік Коб­рын­ска­га РА­УС пал­коў­нік Мак­сім Су­бо­та ска­заў, што ў яго прак­ты­цы гэ­та ўні­каль­ны вы­па­дак, каб та­кія ма­лыя дзе­ці — вуч­ні 4-6 кла­саў — на­столь­кі гра­мат­на па­во­дзі­лі ся­бе ў кры­тыч­най сі­ту­а­цыі і фак­тыч­на зла­ві­лі пра­ва­па­ру­шаль­ні­ка. Яшчэ та­ды, на ўру­чэн­ні пад­зяч­ных пісь­маў, Мак­сім Аляк­санд­ра­віч шчы­ра дзя­ка­ваў баць­кам і пе­да­го­гам, якія вы­хоў­ва­юць та­кіх муж­ных, ад­каз­ных, не­абы­яка­вых дзя­цей.

Га­вор­ка ідзе пра вуч­няў шко­лы № 8 Да­ні­ла Ра­га­чу­ка, Ра­ма­на Амель­ян­чу­ка, Да­ні­ла Да­ра­шу­ка і іх ра­вес­ні­цу Аляк­санд­ру Гу­ры­ну з су­сед­няй шко­лы № 7. Дзе­ці гу­ля­лі не­да­лё­ка ад мі­ні-рын­ка, ка­лі за­ўва­жы­лі дзіў­ныя па­во­дзі­ны муж­чы­ны. Апош­ні пуж­лі­ва азі­раў­ся па ба­ках, а ў ру­ках тры­маў ней­кія скрут­кі адзен­ня. Ма­лень­кія «дэ­тэк­ты­вы» ад­ра­зу за­па­до­зры­лі, што дзядзь­ка ня­се не сваё, і вы­ра­шы­лі пра­са­чыць за ім. Ка­лі ж ча­ла­век з кож­ным кро­кам пры­баў­ляў хут­касць, мац­ней пры­ціс­ка­ю­чы курт­кі да ся­бе, ста­ла зра­зу­ме­ла, што гэ­та звы­чай­ны зло­дзей, які імк­нец­ца хут­чэй збег­чы. Та­ды са­мы ма­лод­шы з кам­па­ніі, Да­ні­ла Ра­га­чук, на­браў ну­мар мі­лі­цыі, а боль­шыя па­бег­лі сле­дам за ўце­ка­чом.

Да­ні­ла да­во­лі доў­га быў на су­вя­зі з апе­ра­тыў­ным дзя­жур­ным рай­ад­дзе­ла, па­ве­дам­ляў, ку­ды на­кі­роў­ва­ец­ца зла­чын­ца, як ён вы­гля­дае, што ро­бяць пры гэ­тым яго сяб­ры. На мес­ца зда­рэн­ня тым ча­сам ужо спя­шаў­ся на­рад «Ахо­вы». Ён і за­тры­ма­ў ня­ўда­члі­ва­га вы­кра­даль­ні­ка адзен­ня. Ім ака­заў­ся 33-га­до­вы га­ра­джа­нін, які ра­ней быў асу­джа­ны за па­доб­нае зла­чын­ства.

Са­мы ма­лод­шы ў кам­па­ніі сме­лых сяб­роў — 10-га­до­вы Да­ні­ла Ра­га­чук. Як рас­ка­за­ла яго на­стаў­ні­ца, Свят­ла­на Аста­пук, у хлоп­чы­ка ві­да­воч­ныя за­дат­кі лі­да­ра. Ён заў­сё­ды пра­яў­ляе ак­тыў­насць у са­мых раз­на­стай­ных па­за­клас­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Чац­вёр­та­клас­нік зай­ма­ец­ца спор­там, на­вед­вае сек­цыю дзю­до ў спар­тыў­най шко­ле. Да­рэ­чы, мае там ня­дрэн­ныя пос­пе­хі: сё­ле­та ў сва­ёй уз­рос­та­вай гру­пе за­няў пры­за­вое мес­ца ў ра­ё­не. І га­лоў­нае, па­вод­ле слоў Свят­ла­ны Пят­роў­ны, Да­ні­ла ўмее сяб­ра­ваць. Ён заў­сё­ды на ба­ку спра­вяд­лі­вас­ці, мо­жа да­па­маг­чы сла­бей­ша­му.

— А ка­лі ў кла­се да­ве­да­лі­ся пра сме­лы ўчы­нак хлоп­чы­ка, ён стаў са­праўд­ным ге­ро­ем дня, — пра­цяг­вае на­стаў­ні­ца.

Ма­ці Да­ні­лы, Тац­ця­на Пят­роў­на, вель­мі ра­да, што сын зай­ма­ец­ца спор­там: « А то не­вя­до­ма ку­ды бы­ло б па­дзець яго энер­гію, якой ён на­дзе­ле­ны ад пры­ро­ды». Вя­до­ма, яна пе­ра­жы­ла са­праўд­ны стрэс, ка­лі да­ве­да­ла­ся аб дзі­ця­чай па­го­ні. Ці ма­ла што маг­ло б стрэ­ліць у га­ла­ву да­рос­ла­му зла­чын­цу? Але, дзя­куй Бо­гу, усё абы­шло­ся доб­ра. Дзя­цей уша­на­ва­лі на школь­най лі­ней­цы, іх за­ах­во­ці­лі гра­шо­вай прэ­мі­яй. Усіх та­ва­ры­шаў сы­на па той па­мят­най па­го­ні Тац­ця­на доб­ра ве­дае: Ро­ма, Са­ша і Да­ні­ла жы­вуць у ін­тэр­на­це і гу­ля­юць у ад­ным два­ры. Дзе­ці лю­бяць гля­дзець філь­мы і се­ры­я­лы пра мі­лі­цыю, вось і па­спра­ба­ва­лі дэ­тэк­тыў­ную гіс­то­рыю пры­ме­раць на ся­бе ў рэ­аль­ным жыц­ці.

А пал­коў­нік Су­бо­та не су­праць, каб у мі­лі­цыю з ча­сам прый­шла вось та­кая зме­на.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?