Вы тут

У 12 га­доў — пер­са­наль­ная вы­ста­ва!


Чым не на­го­да для рэ­гіст­ра­цыі рэ­кор­да ў зна­ка­мі­тай Кні­зе рэ­кор­даў Гі­нэ­са?

Вы­ста­віць свае тво­ры ў му­зеі побач з ка­лек­цыяй ра­бот Іе­гу­ды Пэ­на (пер­ша­га на­стаў­ні­ка Мар­ка Ша­га­ла)  ма­раць і да­рос­лыя мас­та­кі.

Вы­ста­ва ра­бот пя­ці­клас­ні­ка Дзя­ні­са Се­ляз­нё­ва бы­ла прад­стаў­ле­на ў Ві­цеб­скім мас­тац­кім му­зеі. Пры гэ­тым са­мае дзіў­нае, што хлоп­чык толь­кі за год да гэ­тай па­дзеі па­чаў ак­тыў­на ма­ля­ваць.

— Я вель­мі люб­лю жы­вёл. На­ма­ля­ваў спа­чат­ку бе­ла­га мядз­ве­дзя, по­тым — тыг­ра. Ка­лі зра­зу­меў, што атры­ма­ла­ся, «узяў­ся» за ін­шых, — рас­ка­заў юны мас­так.

Хлоп­чык вель­мі лю­біць вы­ка­рыс­тоў­ваць не­тра­ды­цый­ную тэх­ні­ку ма­ля­ван­ня гра­таж (мно­гія мас­тацт­ва­знаў­цы на­зы­ва­юць яе імі­та­цы­яй гра­вю­ры.Аўт.). З фран­цуз­скай мо­вы сло­ва «gratter» мож­на пе­ра­вес­ці як «дра­паць, скрэб­ці». Та­му час­та гра­таж на­зы­ва­юць тэх­ні­кай дра­пан­ня.

На вы­ста­ве «Дэ­бют» мож­на бы­ло ўба­чыць ка­ля двац­ца­ці тво­раў адо­ра­на­га хлоп­чы­ка. Іх вы­со­кі ўзро­вень аца­ні­лі пра­фе­сій­ныя мас­та­кі і му­зей­ныя ра­бот­ні­кі. І не толь­кі та­му, што аў­тар та­кі юны. На­са­мрэч ад­ра­зу ад­чу­ва­ец­ца, што ў Дзя­ні­са вя­лі­кі та­лент і доб­рая перс­пек­ты­ва на твор­чым шля­ху. Пра гэ­та га­во­раць Іры­на Бар­су­ко­ва, кі­раў­нік мас­тац­кай сту­дыі ві­цеб­скай СШ № 3, дзе ста­ран­на ву­чыц­ца Дзя­ніс, і На­тал­ля Ду­ба­ва, стар­шы ін­спек­тар па ахо­ве дзя­цін­ства На­цы­я­наль­на­га цэнт­ра ўсы­наў­лен­ня. На жаль, лёс юна­га мас­та­ка ня­прос­ты: ка­ля трох га­доў та­му Дзя­ніс ра­зам з ма­лод­шым бра­там Да­ні­лам ста­лі вы­ха­ван­ца­мі «Дзі­ця­ча­га до­ма го­ра­да Ві­цеб­ска»...

Так хо­чац­ца ве­рыць, што ма­ма мас­та­ка і яго бра­та (у на­шым вы­пад­ку вель­мі пра­віль­на на­зваць яе ме­на­ві­та бія­ла­гіч­най.Аўт.) да­ка­жа, што мае пра­ва стаць ма­май у поў­ным сэн­се гэ­та­га сло­ва. А па­куль Дзя­ніс вель­мі га­на­рыц­ца сва­ім па­тра­нат­ным вы­ха­ва­це­лем Але­гам Ку­лі­ко­вым, які ву­чыць разь­бе па дрэ­ве. У шко­ле ж раз­ві­ва­юць яго здоль­нас­ці як мас­та­ка.

Хлоп­чык ра­зам з ін­шы­мі юны­мі мас­та­ка­мі на­ве­даў роз­ныя вы­ста­вы. І ма­рыў аб тым, каб вы­ста­віць свае кар­ці­ны. Ажыц­ця­віць ма­ру да­па­маг­лі ак­ты­віс­ты ві­цеб­ска­га ін­тэр­нэт-фо­ру­му баць­коў Dіtenok.com, якія не­каль­кі га­доў па­ста­ян­на да­па­ма­га­юць дзі­ця­ча­му до­му.

«Фа­рум­ча­не» да­па­маг­лі і ў ар­га­ні­за­цыі вы­ста­вы Дзя­ні­са: са­бра­лі гро­шы на на­быц­цё рам, рас­пра­ца­ва­лі і на­дру­ка­ва­лі афі­шу.

Вель­мі хо­чац­ца, каб Дзя­ніс яшчэ не раз здзі­віў і па­ра­да­ваў да­рос­лых сва­і­мі тво­ра­мі, каб яго на­ступ­ная пер­са­наль­ная вы­ста­ва ад­кры­ла­ся ў ін­шым го­ра­дзе. Ча­му б і не ў ста­лі­цы або на­ват за мя­жой? Твор­чых пос­пе­хаў та­бе, Дзя­ніс!

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?