—такую выснову можна зрабіць, прыгадваючы сямейнае свята «Малыя, на старт!», прысвечанае Дню абароны дзяцей
Сто пяцьдзясят удзельнікаў гэтага своеасаблівага чэмпіянату прадстаўлялі ўсе узросты: ад шасцімесячных «паўзункоў» да іх сталага веку бабуль і дзядуляў. Арганізатары свята задумалі правесці гэтыя спаборніцтвы галоўным чынам сярод малых, але дзе ж там абыдзецца без клапатлівых бацькоў? Малыя спаборнічалі ў хуткасці — хто спрытней прапаўзе, пратупае, прабяжыць па мяккіх дывановых дарожках дыстанцыю ў шэсць з паловай метраў. Мамы і таты, як сапраўдныя трэнеры, ішлі побач, заахвочвалі самых маленькіх цацкамі. Так услед за сваімі любімымі лялькамі «паўзункі» паспяхова пераадольвалі запаветную дыстанцыю. Ад шасці месяцаў да трох гадоў — такім быў узрост юніёраў.
Бабулі і дзядулі не толькі ўзначальвалі групы падтрымкі, але таксама спаборнічалі ў веданні сакрэтаў зялёнай аптэкі, абменьваліся багатым вопытам, як правільна карміць малых. Некаторыя нават выйшлі патанчыць, калі загучала музыка і пачаўся танцавальны майстар-клас.
Прызоў хапіла ўсім, бо арганізатары здолелі прыцягнуць да удзелу ў свяце вядомыя прадпрыемствы рэспублікі. Тры абсалютныя чэмпіёны з узроставых груп ад шасці месяцаў да трох гадоў атрымалі галоўныя прызы — прыгожыя веласіпеды ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Сямейнае свята «Малыя, на старт!» было заўважаным і на міжнародным узроўні: з падарункамі для бацькоў лепшых маленькіх удзельнікаў сюды прыйшлі прадстаўнікі Мінс-
кага міжнароднага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.
Яўген Пясецкі. Фота аўтара.
г. Мінск.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.