Вы тут

Прык­лад су­пра­цоў­ніц­тва


Між­кан­фе­сій­ны дыя­лог пра­хо­дзіць у Мін­ску

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр ЛУ­КА­ШЭН­КА на­кі­ра­ваў він­ша­ван­не ўдзель­ні­кам ІV Еў­ра­пей­ска­га пра­ва­слаў­на-ка­та­ліц­ка­га фо­ру­му: «Рэ­лі­гія і куль­тур­ная раз­на­стай­насць: вы­клі­кі хрыс­ці­ян­скім цэрк­вам у Еў­ро­пе».

«Сён­ня асаб­лі­ва важ­нае зна­чэн­не для ўсёй еў­ра­пей­скай су­поль­нас­ці на­бы­ва­юць пы­тан­ні за­ха­ван­ня ду­хоў­ных асноў і тра­ды­цый­ных каш­тоў­нас­цяў. Ме­на­ві­та та­му на­столь­кі ак­ту­аль­ныя за­да­чы, якія ста­віць пе­рад са­бой сён­няш­ні фо­рум, — аб­мер­ка­ваць шля­хі між­кан­фе­сій­на­га дыя­ло­гу, асаб­лі­ва пад­крэс­ліць мі­сію хрыс­ці­ян­ства ў су­час­ным све­це», — га­во­рыц­ца ў він­ша­ван­ні кі­раў­ні­ка бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Пер­шыя тры фо­ру­мы пра­хо­дзі­лі ў Іта­ліі, Грэ­цыі і Пар­ту­га­ліі. Ця­пер ста­лі­цай між­кан­фе­сій­на­га дыя­ло­гу ста­ла Бе­ла­русь. Іні­цы­я­та­ра­мі гла­баль­най су­стрэ­чы рэ­лі­гій­ных дзея­чаў у на­шай кра­і­не ста­лі міт­ра­па­літ Фі­ла­рэт, які сён­ня з'яў­ля­ец­ца га­на­ро­вым Па­тры­яр­шым Эк­зар­хам усяе Бе­ла­ру­сі (Бе­ла­рус­кая пра­ва­слаў­ная царк­ва), і міт­ра­па­літ Мін­ска-Ма­гі­лёў­скі Ар­хі­епіс­кап Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч (Ры­ма-ка­та­ліц­кі кас­цёл у Бе­ла­ру­сі). Так­са­ма знач­ны ўклад у ар­га­ні­за­цыю фо­ру­ма ўнес­ла між­на­род­нае гра­мад­скае аб'­яд­нан­не «Хрыс­ці­ян­скі аду­ка­цый­ны цэнтр імя свя­тых Мя­фо­дзія і Кі­ры­лы».

Яшчэ з са­ма­га па­чат­ку свай­го ар­хі­па­стыр­ска­га слу­жэн­ня ў Бе­ла­ру­сі ка­ар­ды­на­цыю дзе­ян­няў фо­ру­му ўзна­ча­ліў міт­ра­па­літ Мін­скі і Слуц­кі Па­вел, Па­тры­яр­шы Эк­зарх усяе Бе­ла­ру­сі.

Фо­рум рас­па­чаў­ся 2 чэр­ве­ня і пра­цяг­нец­ца да 6 чэр­ве­ня па бла­га­сла­вен­ні Свя­цей­ша­га Па­тры­яр­ха Мас­коў­ска­га і ўсяе Ру­сі Кі­рыла. У су­стрэ­чы бя­руць удзел прад­стаў­ні­кі 22 кра­ін све­ту. Ся­род вы­сту­поў­цаў — вя­до­мыя ба­га­сло­вы, рэ­лі­гі­яз­наў­цы і фі­ло­са­фы. Мэ­та фо­ру­му — кан­са­лі­да­цыя хрыс­ці­ян­скіх сіл Еў­ро­пы для су­поль­на­га еван­гель­ска­га свед­чан­ня су­час­на­му све­ту і аба­ро­ны хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цяў ва ўмо­вах се­ку­ляр­на­га гра­мад­ства.

На прэс-кан­фе­рэн­цыі, пры­све­ча­най фо­ру­му, на­ста­я­цель хра­ма Усіх Свя­тых (Мінск) про­та­і­е­рэй Фё­дар Поў­ны пад­крэс­ліў, што вель­мі важ­ным з бо­ку кі­раў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі і СМІ з'яў­ля­ец­ца маг­чы­масць за­ма­ца­ваць у свя­до­мас­ці лю­дзей ідэі між­рэ­лі­гій­на­га і між­на­цы­я­наль­на­га мі­ру і су­пра­цоў­ніц­тва. Гэ­та бу­дзе пры­кла­дам для ўсіх ве­ру­ю­чых і ня­ве­ру­ю­чых жы­ха­роў на­шай кра­і­ны.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?