Вы тут

Дай­це мес­ца пад сон­цам


Тэ­ма вы­ка­ры­стан­ня аль­тэр­на­тыў­ных кры­ніц энер­гіі не но­вая — спа­жы­ван­не наф­ты і га­зу ў све­це рас­це, а кры­ні­цы вуг­ле­ва­да­род­най сы­ра­ві­ны не бяс­кон­цыя. Бе­ла­русь імк­нец­ца не ад­ста­ваць ад гэ­та­га пра­цэ­су. У кра­і­не ўсё больш шы­ро­ка па­чы­на­юць пры­мя­няць аль­тэр­на­тыў­ную энер­гію, у пры­ват­нас­ці, энер­гію вет­ру і сон­ца.

У аг­ра­га­рад­ку За­на­рач Мя­дзель­ска­га ра­ё­на ўжо 13 га­доў пра­цу­юць вет­ра­ге­не­ра­та­ры, 7 га­доў з да­па­мо­гай со­неч­най энер­гіі аба­гра­ва­ец­ца і асвят­ля­ец­ца ам­бу­ла­то­рыя. А ў вёс­цы Ста­хоў­цы, што ля За­на­ра­чы, з па­чат­ку дзе­вя­нос­тых ста­яць да­мы, па­бу­да­ва­ныя з эка­ла­гіч­на чыс­тых, энер­га­збе­ра­галь­ных ма­тэ­ры­я­лаў.

У да­лё­кім 1991-м ня­мец­кая даб­ра­чын­ная ар­га­ні­за­цыя «Да­мы за­мест Чар­но­бы­ля» пра­па­на­ва­ла бе­ла­ру­сам з за­бру­джа­ных ра­ды­я­цы­яй ра­ё­наў пе­ра­ся­ляц­ца на чыс­тую тэ­ры­то­рыю. Сі­ла­мі ня­мец­кіх і бе­ла­рус­кіх ва­лан­цё­раў бы­ло па­бу­да­ва­на жыл­лё для 31 сям'і. Бу­да­ва­лі­ся да­мы ў асноў­ным на пры­ват­ныя ах­вя­ра­ван­ні жы­ха­роў Гер­ма­ніі.

Энер­га­збе­ра­галь­ныя да­мы атры­ма­лі­ся да­во­лі пра­стор­ны­мі, з вя­лі­кі­мі свет­лы­мі па­ко­я­мі, агуль­ная пло­шча до­ма ка­ля 135 квад­рат­ных мет­раў.

Для ўдзе­лу ў гэ­тай пра­гра­ме сем'­ям з дзець­мі не­аб­ход­на бы­ло са­браць шэ­раг да­ку­мен­таў і прай­сці су­моўе. Акра­мя та­го, хтось­ці з сям'і ці сва­як па­ві­нен быў па­пра­ца­ваць у скла­дзе бу­даў­ні­чай бры­га­ды між­на­род­най даб­ра­чын­най гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Эка­Дом» на пра­ця­гу 2-х га­доў. Пас­ля за­кан­чэн­ня бу­даў­ніц­тва дом пе­ра­да­ваў­ся сям'і на пад­ста­ве да­га­во­ра ах­вя­ра­ван­ня без пра­ва про­да­жу 10 га­доў.

Тыя да­мы бу­да­ва­лі­ся па не­звы­чай­най для на­шых мяс­цін тэх­на­ло­гіі: драў­ля­ная кар­кас­ная кан­струк­цыя за­паў­ня­ла­ся глі­ня­на-шчэп­ка­вым са­ста­вам, які ўтрам­боў­ваў­ся і пра­суш­ваў­ся на пра­ця­гу 6 ме­ся­цаў. За­тым фа­сад уцяп­ляў­ся дву­ма сла­я­мі пліт з трыс­ня­гу, па­між які­мі кла­ла­ся па­ра­і­за­ля­цый­ная плён­ка. На вон­ка­вую па­верх­ню плі­ты за­ма­цоў­ва­ла­ся ар­мі­ра­ва­ная шкла­сет­ка, за­тым фа­сад тын­ка­ваў­ся. З унут­ра­на­га бо­ку дом так­са­ма ўцяп­ляў­ся трыс­ня­гом ці тын­коў­кай.

— Мы жы­вём у гэ­тым до­ме з 2000 го­да. Ня­ма ні­я­кіх праб­лем. Дом заў­сё­ды су­хі і цёп­лы, у ім кам­форт­на і ўтуль­на, — ка­жа гас­па­дар ад­на­го з да­моў па ву­лі­цы Друж­най вёс­кі Ста­хаў­цы. — І мяс­ці­ны тут вель­мі пры­го­жыя, во­зе­ра На­рач уся­го ў двух кі­ла­мет­рах. А з вок­наў у нас ад­кры­ва­ец­ца вы­дат­ны від на вет­ра­кі.

Пер­шыя ў Бе­ла­ру­сі вет­ра­э­нер­ге­тыч­ныя ўста­ноў­кі бы­лі ўзве­дзе­ны ў 2000 і 2001 га­дах той жа даб­ра­чын­най ар­га­ні­за­цы­яй «Да­мы за­мест Чар­но­бы­ля» су­мес­на з МДГА «Эка­Дом» на срод­кі даб­ра­чын­най ак­цыі з Гер­ма­ніі, у якой пры­ня­лі ўдзел больш за 5000 ча­ла­век.

Па сло­вах ды­рэк­та­ра МДГА «Эка­Дом» Юрыя Су­пры­но­ві­ча, тэр­мін служ­бы вет­ра­коў — двац­цаць га­доў. Вы­шы­ня пер­шай уста­ноў­кі — 52 мет­ры, дыя­метр ло­пас­цяў — пад 30 мет­раў. Да­ваць элект­ра­энер­гію стан­цыя па­чы­нае пры хут­ка­сці вет­ру 3 мет­ры за се­кун­ду, а пры ўзмац­нен­ні вет­ру ў 3 ра­зы ма­гут­насць уз­рас­тае да 250 кі­ла­ват-га­дзін. Пра­мыс­ло­вая моц дру­го­га вет­ра­ка — 600 кВт.г, вы­шы­ня яго ўжо 65 мет­раў. За год абедз­ве ўста­ноў­кі вы­раб­ля­юць 1,3 міль­ё­на кі­ла­ват-га­дзін элект­ра­энер­гіі, ча­го ха­пае на 700 сем'­яў.

А ў кан­цы жніў­ня 2013 го­да за­пус­ці­лі і трэ­ці вят­рак, ма­гут­нас­цю 1 МВт.г І ця­пер усё тры ўста­ноў­кі ра­зам вы­пра­цоў­ва­юць 2,5 міль­ё­на кі­ла­ват-га­дзін. Та­кую коль­касць энер­гіі ха­пае ўжо на 1350 сем'­яў. Вет­ра­кі пад­клю­ча­ны ў агуль­ную сет­ку Бел­энер­га, а срод­кі, вы­ру­ча­ныя ад про­да­жу «вет­ра­ной» элект­ра­энер­гіі, ідуць на ажыц­цяў­лен­не ін­шых даб­ра­чын­ных пра­ек­таў у ра­ё­не.

— Мой во­пыт мне пад­каз­вае, што, ня­гле­дзя­чы на ўсе асця­ро­гі на­ву­коў­цаў, вет­ра­ная энер­гія — вель­мі перс­пек­тыў­ная ў на­шай кра­і­не! У пер­шую чар­гу та­му, што энер­гія вет­ру — ад­наў­ляль­ная, ве­цер ні­ко­лі не знік­не, а зна­чыць, і вет­ра­э­нер­ге­тыч­ныя ўста­ноў­кі бу­дуць пра­ца­ваць і пры­но­сіць пры­бы­так, — ка­жа Юрый Су­пры­но­віч. — Трэ­ці вят­рак, які мы ня­даў­на за­пус­ці­лі, не ста­не апош­нім.

У 2006 го­дзе ў аг­ра­га­рад­ку За­на­рач бы­ла па­бу­да­ва­на пер­шая ў Бе­ла­ру­сі ам­бу­ла­то­рыя, якая пра­цуе на со­неч­ных ба­та­рэ­ях. Па сва­іх якас­ных ха­рак­та­рыс­ты­ках яна цал­кам ад­па­вя­дае стан­дар­ту «бу­ды­нак з ніз­кім спа­жы­ван­нем энер­гіі».

— Яшчэ пры пра­ек­та­ван­ні ўліч­ва­лі­ся са­мыя дроб­ныя фак­та­ры. На­ват уз­ро­вень раз­мя­шчэн­ня бу­дын­ка і кі­ру­нак вет­ру ўплы­ва­юць на цеп­ла­стра­ты праз кор­пус бу­дын­ка, — ка­жа за­гад­чык ам­бу­ла­то­рыі Вя­ча­слаў Тру­бач. — Бу­ды­нак пра­ек­та­ваў­ся та­кім чы­нам, што са­мыя на­вед­валь­ныя па­мяш­кан­ні, мой ка­бі­нет у тым лі­ку, зна­хо­дзяц­ца на со­неч­ным бо­ку. У паў­ноч­най жа част­цы ам­бу­ла­то­рыі за­ста­лі­ся ў асноў­ным да­па­мож­ныя і пад­соб­ныя па­мяш­кан­ні. Вок­ны ў нас так­са­ма ня­прос­тыя: з со­неч­на­га бо­ку яны на­шмат боль­шыя. Ма­ла хто пра гэ­та за­дум­ва­ец­ца, але та­кое раз­мя­шчэн­не да­па­ма­гае іс­тот­на зні­зіць энер­га­спа­жы­ван­не. Акра­мя та­го, сам кор­пус бу­дын­ка спра­ек­та­ва­ны та­кім чы­нам, што на­ват пры па­хмур­ным на­двор'і ў хо­ле свет­ла. У пер­шую чар­гу так атрым­лі­ва­ец­ца дзя­ку­ю­чы вя­лі­кім за­дыя­каль­ным вок­нам на да­ху ам­бу­ла­то­рыі.

Ам­бу­ла­то­рыя цал­кам па­бу­да­ва­на з эка­ла­гіч­на чыс­тых ма­тэ­ры­я­лаў і па най­ноў­шых энер­га­збе­ра­галь­ных тэх­на­ло­гі­ях: кар­кас зроб­ле­ны з дрэ­ва, а пра­сто­ра па­між стой­ка­мі і бэль­ка­мі за­поў­не­на цеп­ла­іза­ля­цый­ны­мі плі­та­мі з трыс­ня­гу. Звон­ку пе­рад апош­нім плас­том трыс­ня­го­вай плі­ты ўла­жы­лі па­ра-гід­ра­іза­ля­цый­ную плён­ку, якая эфек­тыў­на аба­ра­няе бу­ды­нак ад пра­нік­нен­ня віль­га­ці.

— На да­ху ам­бу­ла­то­рыі ўста­ля­ва­ны дзве со­неч­ныя ба­та­рэі. Пер­шая — ге­лія­тэр­міч­ная, яна пе­ра­ўтва­рае со­неч­ную энер­гію ў цеп­ла­вую. З да­па­мо­гай спе­цы­яль­на­га цеп­ла­нось­бі­та цяп­ло пе­ра­но­сіц­ца ў на­поў­не­ны ва­дой бой­лер і праз цеп­ла­аб­мен­нік на­гра­вае яе. Та­кім чы­нам на пра­ця­гу 6 ме­ся­цаў за кошт со­неч­най энер­гіі мы ма­ем га­ра­чую ва­ду бяс­плат­на. А лі­шак га­ра­чай ва­ды ў бой­ле­ры вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для па­да­грэ­ву па­вет­ра ў сіс­тэ­ме вен­ты­ля­цыі. У зі­мо­выя ме­ся­цы, а так­са­ма поз­няй во­сен­ню і ран­няй вяс­ной ва­да на­гра­ва­ец­ца ад цеп­ла­сет­кі, — тлу­ма­чыць Вя­ча­слаў Тру­бач. — Дру­гая ба­та­рэя — ге­лія­элект­рыч­ная. Яна пе­ра­ўтва­рае со­неч­ную энер­гію ў ток. Гэ­тая ўста­ноў­ка не толь­кі за­бяс­печ­вае элект­рыч­нас­цю на­шу ам­бу­ла­то­рыю, яна пад­клю­ча­на да агуль­най элект­ра­сет­кі для пе­ра­да­чы ліш­ку элект­ра­энер­гіі. Уво­гу­ле па­мяш­кан­не мак­сі­маль­на аў­та­ма­ты­за­ва­на: за­да­дзе­ная тэм­пе­ра­ту­ра, звы­чай­на гэ­та 20 гра­ду­саў цяп­ла, пад­трым­лі­ва­ец­ца аў­та­ма­тыч­на на пра­ця­гу пра­цоў­на­га дня. У 18.00 ацяп­лен­не ад­клю­ча­ец­ца і зноў уклю­ча­ец­ца за га­дзі­ну да па­чат­ку на­ступ­на­га пра­цоў­на­га дня, каб мы прый­шлі ўжо ў цёп­лае па­мяш­кан­не.

На­ву­коў­цы лі­чаць, што за­па­саў вуг­ле­ва­да­род­най сы­ра­ві­ны ў све­це хо­піць яшчэ не­дзе на ста­год­дзе. За гэ­ты час ча­ла­вец­тва па­він­на пры­ду­маць і ўка­ра­ніць аль­тэр­на­тыў­ныя кры­ні­цы энер­гіі. А на Мя­дзель­шчы­не, зда­ец­ца, не ча­ка­юць гэ­та­га ча­су. Там ужо і сён­няш­нім зі­мо­вым ве­ча­рам утуль­на ззя­юць вок­ны вяс­ко­вых хат — ззя­юць элект­рыч­ным свят­лом амаль бяс­плат­най энер­гіі.

Воль­га Ці­цян­ко­ва.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?