Вы тут

Замілаванне і трывога


У Мін­ску пад­вя­лі вы­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су дзі­ця­чых ма­люн­каў на эка­ла­гіч­ную тэ­ма­ты­ку

4Што ду­ма­юць пра эка­ла­гіч­ныя праб­ле­мы бе­ла­рус­кія дзе­ці? Ад­каз на гэ­тае пы­тан­не мы шу­ка­лі ў ма­люн­ках, да­сла­ных на рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс, ар­га­ні­за­та­рам яко­га вы­сту­пі­ла Мі­ніс­тэр­ства пры­ро­ды і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя. Так су­па­ла, што два свя­ты, якія ад­зна­ча­юц­ца на па­чат­ку чэр­ве­ня (Між­на­род­ны дзень аба­ро­ны на­ва­коль­на­га ася­род­дзя і Дзень аба­ро­ны дзя­цей), аб'­яд­на­лі­ся ў ад­ным ме­ра­пры­ем­стве. У Дзяр­жаў­ным му­зеі пры­ро­ды і эка­ло­гіі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад­бы­ло­ся ўра­чыс­тае ўзна­га­ро­джан­не пе­ра­мож­цаў.

Як па­ве­да­мі­ла кан­суль­тант ад­дзе­ла бія­ла­гіч­най раз­на­стай­нас­ці Мінп­ры­ро­ды Тац­ця­на МА­ЛЯЎ­КА, кон­курс дзі­ця­чых ма­люн­каў пра­во­дзіц­ца з 2010 го­да, і яго мэ­та — за­бяс­пе­чыць эка­ла­гіч­ную аду­ка­цыю дзя­цей. Твор­чы ад­бор ад­бы­ва­ец­ца на трох уз­роў­нях (ра­ён­ным, аб­лас­ным і рэс­пуб­лі­кан­скім) і ў дзвюх уз­рос­та­вых ка­тэ­го­ры­ях — ад 3 да 5 га­доў і ад 6 да 10. Бы­лі прад­стаў­ле­ны 44 ра­бо­ты, з іх вы­бра­ны 7 най­леп­шых.

Пе­ра­мож­ца ў пер­шай уз­рос­та­вай ка­тэ­го­рыі, Вар­ва­ра ХМЫЛЬ­НІ­НА, пры­еха­ла ра­зам з ма­май з го­ра­да Ві­цеб­ска. У гэ­тым го­дзе юная мас­тач­ка пой­дзе ў шко­лу, а воль­ны час дзяў­чын­ка ба­віць тан­ца­мі і ма­ля­ван­нем. Яе ра­бо­та «Аба­ро­нім пры­ро­ду ра­зам» — за­ма­лёў­ка з ба­бу­лі­на­га ле­ці­шча. Га­лоў­ны ге­рой — во­жык з яр­кім чыр­во­ным яб­лы­кам на спі­не. Вар­ва­ра пры­зна­ла­ся, што ба­чы­ла ка­лю­чы­ка на свае во­чы і на­ват па­іла ма­ла­ком, а пас­ля свае ўра­жан­ні пе­ра­нес­ла на па­пе­ру.

Ра­бо­та Аляк­сея Ку­дзі­на з Пры­луц­ка­га сад­ка (Мін­скі ра­ён) ста­ла леп­шай у дру­гой уз­рос­та­вай ка­тэ­го­рыі. Хлоп­чык уз­ні­мае ак­ту­аль­ную вост­рую для го­ра­да праб­ле­му за­брудж­ван­ня ва­ды і па­вет­ра.

Умоў­на ра­бо­ты мож­на бы­ло па­дзя­ліць на дзве част­кі: пры­све­ча­ныя эка­ло­гіі і бія­раз­на­стай­нас­ці Бе­ла­ру­сі. На­прык­лад, Ілья Жы­гал­ко­віч на­ма­ля­ваў зуб­ра, а вы­ха­ван­цы спе­цы­яль­на­га дзі­ця­ча­га сад­ка № 9 г. Баб­руй­ска прад­ста­ві­лі трып­ціх у тэх­ні­цы кві­лінг, пры­све­ча­ны за­ха­ван­ню дрэў.

Да­рэ­чы, усе ма­люн­кі бу­дуць за­хоў­вац­ца ў Дзяр­жаў­ным му­зеі пры­ро­ды і эка­ло­гіі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь. Акра­мя та­го, у ар­га­ні­за­та­раў ёсць за­дум­ка афор­міць ад­мыс­ло­вы ка­лян­дар з дзі­ця­чы­мі ма­люн­ка­мі.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?