Вы тут

Футбольны месяц у календары


Чэмпіянат свету па футболе, што адбудзецца ў Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня, прыйдзе і на тэлеэкраны беларусаў. Белтэлерадыёкампанія, як уладальнік выключных правоў на арганізацыю тэлетрансляцыі, абяцае асвятліць спартыўныя падзеі максімальна поўна.

«Усе 64 матчы чэмпіянату мы пакажам у прамым эфіры па трох каналах: «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5», — абяцае кіраўнік спартыўнага тэлеканала Павел Булацкі. Акрамя таго, на працягу ўсяго месяца «Беларусь 1» і «Беларусь 2» прадставяць штодзённыя спецыяльныя выпускі праграмы «Час футбола. Рыа-2014», у якіх каментатары і футбольныя спецыялісты разгледзяць мінулыя матчы і абмяркуюць наступныя. Таксама агляды матчаў, якія ўжо прайшлі, можна будзе ўбачыць кожную раніцу на «Беларусь 5» і кожны вечар — на «Беларусь 2». А дадаткова пра самыя цікавыя і захапляльныя моманты чэмпіянату распавядуць журналісты АТН у выпусках навін і сюжэтах праграм «Панарама» і «Галоўны эфір». Стадыю плэй-оф у прамой трансляцыі гледачы ўбачаць у эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 2» а 19-й і 23-й гадзіне, адпаведна.

Як распавялі «Звяздзе» ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, на трансляцыях матчаў чэмпіянату свету па футболе будуць працаваць 8 каментатараў, сярод якіх як мэтры эфіру, так і свежыя кадры: Уладзімір Навіцкі, Павел Баранаў, Сяргей Новікаў, Аляксандр Цвячкоўскі, Мікалай Хадасевіч, Аляксандр Дзмітрыеў, Сяргей Мацкевіч і Уладзіслаў Татур.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.