Вы тут

Пад стра­лой


Ва­кол экс­плу­а­та­цыі бу­даў­ні­чых кра­наў у га­рад­скіх умо­вах уз­ні­ка­юць не­па­ра­зу­мен­ні

Ці­шы­ню ста­ро­га пра­стор­на­га два­ра або квар­та­ла пры­ват­най за­бу­до­вы рап­там па­ру­шае гру­кат бу­даў­ні­чай тэх­ні­кі. Част­ка тэ­ры­то­рыі аб­но­сіц­ца бу­даў­ні­чым пло­там. За не­каль­кі дзя­сят­каў мет­раў ад до­ма праз не­ка­то­ры час вы­рас­тае ве­жа­вы кран. Стра­ла кра­на ві­сіць над пра­ез­най част­кай… Та­кая сі­ту­а­цыя ўжо ста­ла звык­лай для жы­ха­роў буй­ных га­ра­доў у цэ­лым і Мін­ска ў пры­ват­нас­ці — за­бу­до­ва ця­пер да­во­лі час­та вя­дзец­ца ме­та­дам ушчыль­нен­ня тэ­ры­то­рыі.

2— Да нас па­сту­пае вя­лі­кая коль­касць зва­ро­таў гра­ма­дзян, якія про­сяць рас­тлу­ма­чыць не­ка­то­рыя мо­ман­ты экс­плу­а­та­цыі ве­жа­вых кра­наў на аб'­ек­тах бу­даў­ніц­тва. І гэ­та цал­кам зра­зу­ме­ла: стра­ла кра­на зна­хо­дзіц­ца над мес­ца­мі пе­ра­мя­шчэн­ня лю­дзей, вы­клі­ка­ю­чы ў іх па­чуц­ці тры­во­гі. Яны да­ку­мен­таль­на фік­су­юць маг­чы­мыя па­ру­шэн­ні і па­тра­бу­юць ра­за­брац­ца. На­ват да­во­дзіц­ца су­стра­каць у не­ка­то­рых ліс­тах рэ­мар­кі, што з кра­наў рэ­гу­ляр­на па­да­юць гру­зы і гэ­та пры­во­дзіць да ча­ла­ве­чых ах­вяр, — га­во­рыць на­чаль­нік упраў­лен­ня на­гля­ду бяс­пе­кі пад'­ём­ных збу­да­ван­няў і ат­рак­цы­ё­наў Дзярж­пра­мнаг­ля­ду Пётр Клім­ко.

Як па­ві­нен пра­ца­ваць кран?

— Ра­бо­ту кра­на на лю­бой бу­доў­лі рэг­ла­мен­ту­юць тры да­ку­мен­ты. Гэ­та «Пра­ві­лы ўстрой­ства і бяс­печ­най экс­плу­а­та­цыі гру­за­пад'­ём­ных кра­наў», а так­са­ма пра­ект ар­га­ні­за­цыі бу­даў­ніц­тва і пра­ект вы­твор­час­ці ра­бот. Акра­мя та­го, іс­нуе агуль­ны тэх­ніч­ны ко­дэкс устой­лі­вай прак­ты­кі «Бяс­пе­ка пра­цы ў бу­даў­ніц­тве». Ме­на­ві­та ў ім і раз­гле­джа­ны пы­тан­ні ўста­наў­лен­ня зо­ны бяс­пе­кі ад се­так і па­вет­ра­ных лі­ній элект­ра­пе­ра­дач, мес­цаў ру­ху га­рад­ско­га транс­пар­ту і пе­ша­хо­даў пры пе­ра­мя­шчэн­ні гру­заў з да­па­мо­гай кра­на. Тут жа за­зна­чу, што ней­кай адзі­най уні­вер­саль­най ліч­бы на ўсе вы­пад­кі не іс­нуе — яна змя­ня­ец­ца ў за­леж­нас­ці ад вы­шы­ні кра­на, — тлу­ма­чыць Пётр Клім­ко.

Пе­рад тым, як кран пач­не пра­ца­ваць, ён у аба­вяз­ко­вым па­рад­ку пра­хо­дзіць поў­ны тэх­ніч­ны агляд, які пра­во­дзіц­ца з тры­ма мэ­та­мі. Трэ­ба ўпэў­ніц­ца аб тым, што сам кран і яго ман­таж ад­па­вя­дае вы­шэй­зга­да­ным пра­ві­лам. Кран па­ві­нен зна­хо­дзіц­ца ў ста­не, які за­бяс­печ­вае яго бяс­печ­ную пра­цу. Пры­чым, гэ­ты стан не­аб­ход­на пад­трым­лі­ваць ула­даль­ні­ку. У пры­ват­нас­ці, у пра­ві­лах ёсць пункт аб аба­вяз­ко­вым пе­ры­я­дыч­ным агля­дзе ма­шы­ніс­там кра­на ўсіх вуз­лоў ды ме­ха­ніз­маў. Ар­га­ні­за­цыя на­гля­ду і аб­слу­гоў­ван­ня гру­за­пад'­ём­на­га кра­на так­са­ма па­він­на ад­па­вя­даць нар­ма­ты­вам. Ін­спек­тар Дзярж­пра­мнаг­ля­ду вы­дасць да­звол на пра­цу кра­на толь­кі та­ды, ка­лі яна бу­дзе ад­па­вя­даць усім па­тра­ба­ван­ням бяс­пе­кі для лю­дзей.

Траў­мы зза па­дзен­ня гру­зу ад­зна­ча­лі­ся толь­кі на бу­доў­лях

Не­ка­то­рыя кі­раў­ні­кі бу­даў­ні­чых ар­га­ні­за­цый ці ўла­даль­ні­кі кра­наў раз­ва­жа­юць па схе­ме: ка­лі да­звол на пра­цу кра­на вы­да­дзе­ны — за­да­ча па вы­ка­нан­ні пра­ві­лаў тэх­ні­кі бяс­пе­кі на гэ­тым вы­ка­на­на. Не­па­срэд­на на бу­доў­лях на нар­ма­тыў­ныя да­ку­мен­ты па­чы­на­юць звяр­таць ува­гу ўсё менш, і ў рэш­це рэшт та­кая па­лі­ты­ка за­кан­чва­ец­ца цяж­кі­мі на­ступ­ства­мі.

— Ле­тась ад­бы­ло­ся су­тык­нен­не двух мас­та­вых кра­наў пры ад­на­ча­со­вай ра­бо­це на ад­ным пу­ці, — згад­вае Пётр Клім­ко. — У вы­ні­ку цяж­ка быў траў­мі­ра­ва­ны стро­паль­шчык. Ён вы­кон­ваў уста­ноў­ку і рас­стра­поў­ку жа­ле­за­бе­тон­ных бло­каў у паў­пры­цэп аў­та­маб­лія. За­груз­ка бло­каў ад­бы­ва­ла­ся пры да­па­мо­зе ад­на­го з кра­наў. Стро­паль­шчык зна­хо­дзіў­ся по­бач з бор­там, ка­лі ад­бы­ло­ся су­тык­нен­не кра­наў, і бло­кі, якія зна­хо­дзі­лі­ся на вы­шы­ні 20–30 сан­ты­мет­раў, хіс­ну­лі­ся і ўда­ры­лі яго па на­гах. З пе­ра­ло­ма­мі ра­бо­чы да­стаў­ле­ны ў баль­ні­цу.

На ін­шым аб'­ек­це пры пе­ра­мя­шчэн­ні мас­та­вым кра­нам тра­вер­сы для пад'­ёму і пе­ра­мя­шчэн­ня ме­та­ліч­ных фор­маў, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў вы­твор­час­ці жа­ле­за­бе­тон­ных апор, быў цяж­ка па­ра­не­ны фар­моў­шчык вы­ра­баў і кан­струк­цый. Стро­паль­шчык, які ра­біў за­чэп­ку кру­ка за па­лец тра­вер­сы, не ўпэў­ніў­ся ў тым, ці на­дзей­на яна за­ма­ца­ва­на, і не пра­ве­рыў за­крыц­цё ахоў­на­га зам­ка. У вы­ні­ку тра­вер­са ўпа­ла…

Але не­аб­ход­на пад­крэс­ліць: та­кія па­дзеі ад­бы­ва­юц­ца вы­ключ­на на аб'­ек­тах. Вы­пад­каў траў­мі­ра­ван­ня лю­дзей за ме­жа­мі бу­даў­ні­чых пля­цо­вак з‑за па­дзен­ня гру­заў у кра­і­не за­рэ­гіст­ра­ва­на не бы­ло…

Кран як флю­гер

Пры моц­ных па­ры­вах вет­ру мож­на за­ў­ва­жыць, як стра­ла кра­на ва­ро­ча­ец­ца ва ўсе ба­кі, ні­бы флю­гер. Гэ­та так­са­ма вы­клі­кае ў лю­дзей ла­гіч­нае пы­тан­не: а што бу­дзе, ка­лі яна аб­ва­ліц­ца?

— Пры ра­бо­це кра­на аба­вяз­ко­ва ўліч­ва­ец­ца вет­ра­вая на­груз­ка, — сцвяр­джае Пётр Клім­ко. — І яна ча­сам да­ся­гае та­кой сі­лы, што мо­жа зла­маць ці пе­ра­вяр­нуць кран. Але гэ­та ад­бу­дзец­ца толь­кі та­ды, ка­лі стра­ла ру­хац­ца не бу­дзе. Ме­на­ві­та та­му, ка­лі кран спы­не­ны, тор­маз па­ва­ро­ту стра­лы зды­ма­ец­ца, і яна пра­цуе па вет­ры. І са­праў­ды, яна мае шан­цы част­ко­ва вый­сці за ме­жы бу­даў­ні­чай пля­цоў­кі. Але гэ­та зу­сім не па­ру­шэн­не, а, на­ад­ва­рот, за­бес­пя­чэн­не тэх­ні­кі бяс­пе­кі.

Ад­нак гэ­та да­ты­чыц­ца вы­ключ­на па­рож­няй стра­лы. Груз жа мо­жа пра­но­сіц­ца вы­ключ­на да да­зво­ле­най зо­ны. Ка­лі кран раз­мя­шча­ец­ца па­блі­зу жы­лых і ад­мі­ніст­ра­цый­ных бу­дын­каў на да­пу­шчаль­най ад­лег­лас­ці, то ў пра­ек­тах аба­вяз­ко­ва за­пі­са­на, што пра­но­сіць гру­зы ў іх бок за­ба­ро­не­на. І ка­лі груз не­аб­ход­на ку­дысь­ці па­клас­ці ў не­бяс­печ­най зо­не, яго трэ­ба апус­ціць на не­вя­лі­кую вы­шы­ню і пад­вес­ці зні­зу, каб ён не зва­ліў­ся і не на­ра­біў бя­ды.

Без­умоў­на, усіх роз­на­га­лос­сяў па­між за­бу­доў­шчы­ка­мі і жы­ха­ра­мі мож­на бы­ло б па­збег­нуць, прос­та за­ба­ра­ніў­шы зна­хо­джан­не стра­лы без гру­зу над пра­ез­най част­кай. Але бу­дзем рэа­ліс­та­мі: та­ды на­ўрад ці мож­на бу­дзе па­бу­да­ваць у га­рад­скіх умо­вах хоць адзін бу­ды­нак. А на бу­даў­ніц­тва шмат­па­вяр­хо­ві­каў на мес­цы ста­рых ха­так пры­ват­на­га сек­та­ра мож­на бу­дзе за­быц­ца на­заў­сё­ды. Хі­ба гэ­та лепш?

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?