Вы тут

Ра­бо­та — быць сяб­рам


Сац­ра­бот­нік Га­лі­на Ці­ха­но­віч ве­дае, як лю­біць людзей, пра­цу і ў лю­бым уз­рос­це за­хоў­ваць ап­ты­мізм

Збі­ра­ю­чы­ся на су­стрэ­чу з са­цы­яль­ным ра­бот­ні­кам, ча­ка­ла ўба­чыць пе­рад са­бой не­ма­ла­дую стом­ле­ную ка­бе­ту. І як жа здзі­ві­ла­ся, ка­лі дзве­ры мне ад­чы­ні­ла ўсмеш­лі­вая жан­чы­на са стыль­най стрыж­кай і з агень­чы­ка­мі ў цём­ных ва­чах!

«Тыя, хто пра­цуе з людзь­мі, людзь­мі і за­ста­юц­ца»

1Га­лі­на Ці­ха­но­віч па пра­фе­сіі по­вар. Ад па­ста­ян­на­га зна­хо­джан­ня ў га­ра­чым цэ­ху ў жан­чы­ны раз­ві­ла­ся за­хвор­ван­не, і яна вы­му­ша­на бы­ла змя­ніць ра­бо­ту. Спа­чат­ку ста­ла вы­ха­ва­цель­кай у дзі­ця­чым сад­ку, а ча­ты­ры га­ды та­му прый­шла ў тэ­ры­та­ры­яль­ны цэнтр са­цабс­лу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на Мін­ска. Жан­чы­на пры­зна­ец­ца, што вель­мі лю­біць кан­так­та­ваць з людзь­мі — і з ма­лень­кі­мі, і, як ця­пер, з па­жы­лы­мі.

Мы су­стрэ­лі­ся з Га­лі­най Іва­наў­най у ква­тэ­ры ад­ной з яе клі­ен­так. Ні­не Іва­наў­не Буд­ніц­кай 90 га­доў, але вы­гля­дае яна ма­ла­дзей­шай. Жан­чы­ну ха­рак­та­ры­зу­юць дро­бя­зі, і спа­да­ры­ня Ні­на вы­дат­на пра гэ­та ве­дае: пад­фар­ба­ва­ныя ва­ла­сы са­бра­ны ў пры­чос­ку.

На ру­цэ — бран­за­лет, на паль­цах з аку­рат­ны­мі даў­га­ва­ты­мі па­зног­ця­мі — два пярс­цён­кі. Гус­тоў­на і ні­чо­га ліш­ня­га. «Ах, якая я ста­рая ста­ла!» — ка­кет­ні­чае Ні­на Іва­наў­на, гле­дзя­чы на зроб­ле­ныя мной фо­та­здым­кі. І гэ­тае вы­каз­ван­не на­дае ёй жа­ноц­кас­ці і — ма­ла­до­сці. Жан­чы­на 50 га­доў пра­ца­ва­ла пе­ды­ят­рам і згад­вае, што вель­мі лю­бі­ла сваю пра­фе­сію і лю­дзей.

— Я за­ўва­жы­ла, што тыя, хто пра­цуе з людзь­мі, людзь­мі і за­ста­юц­ца, — да­дае Га­лі­на Ці­ха­но­віч. Яны вель­мі па­доб­ныя — сац­ра­бот­нік і яе па­да­печ­ная. Абедз­ве гля­дзяць на жыц­цё з ап­ты­міз­мам, хоць зве­да­лі гор­кія стра­ты. Абедз­вюм не да­сі іх са­праўд­ных га­доў: «Мне 55, я маю двух дзя­цей і трох уну­каў, але ў ду­шы мне 16!» — ве­се­ла шча­бе­ча Га­лі­на, і ста­рэй­шая жан­чы­на пры­зна­ец­ца, што так­са­ма не ад­чу­вае свай­го «за­ла­то­га» ве­ку. І на­ват ім­ёны ў іх су­гуч­ныя: Га­лі­на Іва­наў­на і Ні­на Іва­наў­на.

Спа­да­ры­ня Ні­на ка­жа, што ін­ша­га сац­ра­бот­ні­ка, апроч «яе со­ней­ка», як на­зы­вае яна Га­лі­ну, ёй не трэ­ба. Зрэш­ты, так ка­жуць і дзе­сяць ін­шых чалавек, якіх аб­слу­гоў­вае Га­лі­на Іва­наў­на. Яна са­праў­ды ні­бы со­ней­ка: усмеш­лі­вая, ру­ха­вая, і ад яе быц­цам бы на­са­мрэч ад­чу­ва­еш цеп­лы­ню. І пра сва­іх па­да­печ­ных ка­жа: «Яны ў мя­не ўсе ха­ро­шыя, прос­та да кож­на­га трэ­ба знай­сці па­ды­ход».

Ка­лі «ўвесь свет» ві­та­ец­ца

— Я пры­хо­джу да іх і ра­ду­ю­ся, на­бі­ра­ю­ся ней­кай энер­гіі. Пры­вы­каю да іх, як да род­ных лю­дзей, — ка­жа Га­лі­на Ці­ха­но­віч пра тых, ка­му да­па­ма­гае.

А ўсё та­му, што Га­лі­на Іва­наў­на ў сва­ёй пра­цы не аб­мя­жоў­ва­ец­ца па­хо­да­мі ў кра­му, ап­тэ­ку, раз­лі­ко­вы цэнтр і пры­бі­ран­нем у ква­тэ­рах за­ма­ца­ва­ных за ёй лю­дзей. Для кож­на­га з іх у яе зной­дзец­ца час на гу­тар­ку (бы­вае, на­ват па-за пра­цай), і мно­гія ўдзяч­ныя ёй за тое, што яна вы­слу­хае, пад­ба­дзё­рыць усмеш­кай і доб­рым сло­вам, да­па­мо­жа вы­ра­шыць бы­та­выя пы­тан­ні. Лю­бо­ві і ўва­гі Га­лі­ны Іва­наў­ны ха­пае на ўсіх. Апроч гэ­та­га, жан­чы­на па­спя­вае да­па­ма­гаць дзе­цям га­да­ваць уну­каў. Ві­даць, праў­ду ка­жуць: чым больш да­бры­ні ад­да­еш, тым больш яе ў ця­бе ста­но­віц­ца.

— Мя­не ма­ма заў­сё­ды ву­чы­ла, што з людзь­мі трэ­ба быць доб­рай. Ка­лі яна, еду­чы на ле­ці­шча, ува­хо­дзі­ла ў аў­то­бус — па­ло­ва лю­дзей уста­ва­ла і за­пра­ша­ла сес­ці.

Ды яна і са­ма та­кая: муж ка­заў, што з Га­лі­най Іва­наў­най увесь свет ві­та­ец­ца.

Ад­нак у пра­цы са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка ня­рэд­ка да­во­дзіц­ца ба­чыць пра­явы не­спра­вяд­лі­вас­ці жыц­ця да лю­дзей. І ад­на спра­ва, ка­лі гэ­та на­ра­джае жа­дан­не да­па­маг­чы, а ін­шая, ка­лі ўзні­ка­юць крыў­да і абу­рэн­не. Але ў Га­лі­ны Ці­ха­но­віч ёсць вель­мі прос­ты рэ­цэпт па­збаў­лен­ня ад дэ­струк­тыў­ных па­чуц­цяў.

— Ка­лі я ад­чу­ваю ней­кія не­га­тыў­ныя эмо­цыі, то іду ў ван­ны пакой і мыю ру­кі ха­лод­най ва­дой. І ўсё пра­хо­дзіць!

Ха­лад­нак­роў­ным тут не мес­ца

Па­да­ец­ца, не­га­тыў­ным эмо­цы­ям ёсць ад­куль брац­ца: за зу­сім не вы­со­кі за­ро­бак да­во­дзіц­ца аб­бя­гаць не ад­ну кра­му і ап­тэ­ку ў по­шу­ках за­ка­заў, на­вед­ваць рас­кі­да­ныя па не­каль­кіх ра­ё­нах ад­ра­сы, для кож­на­га быць кур'­е­рам, псі­хо­ла­гам, юрыс­там і кан­суль­тан­там па са­мых роз­ных пы­тан­нях у ад­ной асо­бе. Але Га­лі­на Іва­наў­на пры­зна­ец­ца, што да­гэ­туль не за­дум­ва­ла­ся пра тое, коль­кі «па­сад» яна су­мя­шчае ў сва­ёй пра­цы. Ка­жа, цяж­ка бы­вае толь­кі па­ды­мац­ца з сум­ка­мі на верх­нія па­вер­хі ў да­мах без ліф­та. Па «рэг­ла­мен­це», са­цы­яль­ны ра­бот­нік па­ві­нен пры­но­сіць да трох кі­ла­гра­маў пра­дук­таў, але Га­лі­на Ці­ха­но­віч ні­ко­лі не лі­чыць кі­ла­гра­мы і не мо­жа ад­мо­віць, ка­лі хтось­ці про­сіць яе пры­нес­ці больш. А яшчэ сац­ра­бот­нік ма­рыць, каб ка­лі-не­будзь у цэнт­ры з'я­ві­ла­ся ма­шы­на і мож­на бы­ло б хут­чэй да­бі­рац­ца да па­да­печ­ных. Але па­куль гэ­та каш­туе вя­лі­кіх вы­дат­каў.

Мо­жа быць, яно і пра­сцей бы­ло б — вы­кон­ваць сваю пра­цу і пас­ля за­кан­чэн­ня ра­бо­ча­га дня за­бы­вац­ца на яе і іс­ці да­до­му. Але ў Га­лі­ны Іва­наў­ны на гэ­та свой по­гляд.

— Я лі­чу, што ў на­шай ра­бо­це нель­га быць ха­лад­нак­роў­ным і жорст­кім. Бо мно­гія лю­дзі адзі­но­кія, і са­цы­яль­ны ра­бот­нік — адзі­ная пад­трым­ка для іх.

Як бы ні бы­ло, але Га­лі­на Ці­ха­но­віч ка­жа, што на­ват ка­лі не­дзе бу­дуць пра­па­ноў­ваць вы­шэй­шую зар­пла­ту, сваю пра­цу не па­мя­няе ні на якую ін­шую.

— Гэ­та аб­са­лют­на мая пра­ца. Ка­лі вяр­та­ю­ся ад лю­дзей, ад­чу­ваю, што зра­бі­ла ім да­бро. І мне са­мой вель­мі пры­ем­на ад гэ­та­га.

Апроч атры­ман­ня за­да­валь­нен­ня ад ста­сун­каў з людзь­мі, са­цы­яль­ны ра­бот­нік ад­зна­чы­ла яшчэ адзін іс­тот­ны мо­мант: ад кож­на­га з іх ёсць што пе­ра­няць.

— Вось з Ні­най Іва­наў­най мы раз­маў­ля­ем на лю­быя тэ­мы, яна ве­дае ўсё маё жыц­цё. А яшчэ ў свае 90 яна та­кая ап­ты­міст­ка! Гля­джу на яе і ра­зу­мею: зна­чыць, і ў та­кім уз­рос­це мож­на жыць і ра­да­вац­ца жыц­цю.

Дзі­я­на Се­ра­дзюк.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?