Вы тут

«Такіх крам, як наша, у Еўропе я не бачыў», або Народнае — значыць жывое


Ка­лі не ве­да­е­це дак­лад­на­га ад­ра­са, вы­пад­ко­ва тра­піць у эт­на­кра­му «Раг­на», што зна­хо­дзіц­ца ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы, не атры­ма­ец­ца. Бо размяшчаецца яна ў ад­ным з за­вул­каў, зу­сім не ў цэнт­ры. Ад­нак па­куп­ні­кі сю­ды завітваюць: хтось­ці — пра­чы­таў­шы ў ін­тэр­нэ­це, ка­гось­ці пры­вод­зяць сяб­ры, а ін­шыя — па­бы­ваў­шы на ад­ной з твор­чых ім­прэз.

Чым жа мо­жа пры­ва­біць «Раг­на»?.. Да сто­лі пад­ве­ша­ны шмат­лі­кія са­ла­мя­ныя па­ву­кі. На сце­нах ві­сяць вя­ліз­ныя ка­ляд­ныя зор­кі, так­са­ма з са­ло­мы. Вось ста­іць драў­ля­ная по­куць, іна­чай баж­ні­ца, по­бач — ін­шыя драў­ля­ныя і глі­ня­ныя вы­ра­бы. Ёсць тут і аб­ру­сы, са­ма­роб­ныя свеч­кі, пле­це­ныя з ла­зы, ча­ро­ту ко­шы­кі і пад­но­сы, упры­га­жэн­ні, зроб­ле­ныя з са­лом­кі і ка­бач­ко­вых се­мак. Га­лоў­ны кры­тэ­рый вы­кла­дзе­ных тут рэ­чаў — усё зроб­ле­на са­праўд­ны­мі май­стра­мі, у адзі­ным эк­зэмп­ля­ры. Вя­до­ма ж, ёсць тут і больш дроб­ныя, але так­са­ма ары­гі­наль­ныя су­ве­ні­ры — драў­ля­ныя маг­ні­ці­кі-раз­ма­лёў­кі для дзя­цей, мы­ла з во­да­ра­мі бе­ла­рус­кіх па­лёў і мно­гае ін­шае.

Ды­рэк­тар эт­на­кра­мы Ігар Міх­на рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды», што, тра­піў­шы сю­ды мож­на ўба­чыць (а дак­лад­ней па­чуць) яшчэ адзін цуд: лю­дзі не­як са­мі са­бой па­чы­на­юць раз­маў­ляць па-бе­ла­рус­ку. Ві­даць, мо­ва, тра­ды­цыі, прад­ме­ты са скарб­ні­цы на­род­най куль­ту­ры — усё гэ­та мае не­раз­рыў­ную ня­бач­ную су­вязь.

10-12

—Спа­дар Ігар, як з'я­ві­ла­ся ідэя ад­крыц­ця эт­на­кра­мы?

—Усё па­ча­ло­ся з та­го, што я сам шу­каў ці­ка­выя па­да­рун­кі за мя­жу і ба­чыў, што ўсё да­во­лі стан­дарт­нае. Скла­да­на бы­ло па­тра­піць на неш­та ары­гі­наль­нае. Акра­мя та­го, я за­ўва­жыў, што на на­шым рын­ку, як і на ін­шых, ме­ша­ні­на: эт­ніч­ныя та­ва­ры роз­на­га па­хо­джан­ня зна­хо­дзяц­ца ра­зам, асоб­на мож­на вы­лу­чыць хі­ба што ўсход­нія су­ве­ні­ры. А мне вель­мі ха­це­ла­ся ба­чыць сваё, бо на­ша ста­ра­даў­няя куль­ту­ра над­звы­чай ба­га­тая.

—Ня­ўжо так ма­ла эт­ніч­ных бе­ла­рус­кіх су­ве­ні­раў на на­шым рын­ку?

—Час­та да­во­дзіц­ца ба­чыць прос­та пра­фа­на­цыю. На­прык­лад, ар­на­мент вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца без ве­дан­ня тра­ды­цый — яго ро­лі, фі­ла­со­фіі, пры­га­жос­ці. Я ба­чыў, што ў пэў­ным пра­ек­це ар­на­мент на­но­сі­лі на ўнут­ра­ную част­ку каў­ня­ра (та­ко­га быць не маг­ло, бо гэ­та ад­на з са­мых бруд­ных час­так адзен­ня), а адзін ды­зай­нер «упры­го­жыў» ар­на­мен­там на­ват жа­но­чую бя­ліз­ну. У бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ні­ко­лі не пры­сут­ні­ча­лі ма­цю­кі і ад­кры­тыя сек­су­аль­ныя ін­тэр­прэ­та­цыі — усё бы­ло пры­ха­ва­на і па­да­дзе­на па-асаб­лі­ва­му. Бы­ло зра­зу­ме­ла, пра што ідзе гу­тар­ка, ад­нак іс­на­ва­лі не­ка­то­рыя та­бу на пэў­ныя спо­са­бы па­да­чы ін­фар­ма­цыі. Так і ар­на­мент, які на­не­се­ны штуч­на, — гэ­та не­ла­гіч­на. Та­му ў на­ша­га прад­пры­ем­ства па­сту­по­ва ўзнік дэ­віз: «Рэ­чы, што ма­юць сэнс». Мы імк­нём­ся знай­сці но­выя фор­мы для пра­яў тра­ды­цый­най куль­ту­ры. Я зра­зу­меў, што ня­ма сэн­су ра­біць «кан­сер­вы» і зай­мац­ца вы­ключ­на рэ­кан­струк­цы­яй стро­яў XІX, XX ста­год­дзяў — та­го, што за­фік­са­ва­на на фо­та або за­ха­ва­ла­ся ў вы­гля­дзе му­зей­ных экс­па­на­таў. Да та­го ча­су куль­ту­ра іс­на­ва­ла ты­ся­ча­год­дзі, і час­та не­вя­до­ма, у якім вы­гля­дзе. Та­му важ­на вы­най­сці су­час­ную па­да­чу тра­ды­цый­ных для Бе­ла­ру­сі з'яў.

10-11

—Па­да­ец­ца, вы да­во­лі глы­бо­ка ве­да­е­це на­цы­я­наль­ную куль­ту­ру. Гэ­та дзя­ку­ю­чы спе­цы­яль­най аду­ка­цыі або ва­шы баць­кі, ба­бу­лі і дзя­ду­лі пе­рад­алі вам та­кое ра­зу­мен­не спрад­веч­на­га?

—Спе­цы­яль­най аду­ка­цыі не маю, але маю ін­та­рэс. Звы­чай­на, ка­лі ча­ла­век ці­ка­віц­ца не­чым, то ён час­та зда­бу­дзе ў гэ­тай сфе­ры больш, чым мог бы хтось­ці даць. А мне ха­це­ла­ся ба­чыць і ве­даць са­праўд­ныя рэ­чы і іх сэнс. Ча­сам я вель­мі здзіў­ляў­ся, што не­ка­то­рыя су­час­ныя сло­вы, якія мы ця­пер ужы­ва­ем, ма­юць зу­сім ін­шае зна­чэн­не, якое вы­ні­кае з іх па­хо­джан­ня. На­прык­лад, «сты­мул» азна­чае пал­ку, якой па­га­ня­лі ра­ба. Ці­ка­ва, што мы ця­пер ка­рыс­та­ем­ся ім, не за­дум­ва­ю­чы­ся, а пер­ша­па­чат­ко­ва яго сэнс быў зу­сім ін­шым. Тое ж і з куль­ту­рай: вы­ка­рыс­тоў­ваць яе пра­явы трэ­ба да мес­ца. Мя­не з дзя­цін­ства ці­ка­ві­лі ві­кін­гі, Поў­нач, я шмат чы­таў пра іх. І мне, без­умоў­на, ста­ла ці­ка­ва: а што бы­ло ў ма­іх прод­каў?.. Ужо ця­пер згад­ваю, як жы­ла мая ба­бу­ля, ка­лі мы пры­яз­джа­лі да яе на вёс­ку, як і чым яна нас кар­мі­ла, — і я ба­чыў, што яна ўсё ве­дае. Пры­чым пе­ра­да­ва­ла­ся гэ­та на­ту­раль­ным шля­хам, без спе­цы­яль­ных пры­ста­са­ван­няў і аду­ка­цыі. Та­му на­са­мрэч ні­чо­га шу­каць не трэ­ба: мож­на прос­та ўзга­даць, як ра­бі­ла штось­ці ба­бу­ля. Жыц­цё па рас­кла­дзе, зда­ро­вае хар­ча­ван­не — усё гэ­та бы­ло ў на­шых прод­каў. Па­мя­таю, у 5–6 га­доў я тра­піў на вя­сел­ле, дзе ба­бу­лі га­ла­сі­лі (ця­пер гэ­та на­зы­ва­ец­ца аў­тэн­тыч­ны спеў), я ста­яў прос­та ага­лом­ша­ны. Яшчэ вель­мі ўра­зі­ла тое, што сяст­ра, ста­рэй­шая на не­каль­кі га­доў, пад­пя­ва­ла ім. Гэ­та быў ці не апош­ні для мя­не прык­лад аў­тэн­тыч­най пе­ра­да­чы куль­ту­ры.

—Ві­даць, уся­го гэ­та­га на­род­на­га вам не ха­пае ў су­час­ным жыц­ці?

—Мы ця­пер ка­жам «на­род­ны», а на­са­мрэч гэ­та прос­та лад жыц­ця на­шых прод­каў на пра­ця­гу ты­ся­ча­год­дзяў. Мно­гія прад­ме­ты функ­цы­я­наль­на не па­трэб­ны, бо на­дыш­ла эпо­ха ін­фар­ма­цыі. Ад­нак ха­це­ла­ся б, каб у сён­няш­нім све­це на­за­па­ша­ны во­пыт прод­каў вы­лі­ваў­ся ў су­час­ныя «хай-тэ­каў­скія» рэ­чы. Па­куль гэ­та толь­кі ма­ры, ад­нак, ка­лі яны ёсць у га­ла­ве, зна­чыць, ка­лі-не­будзь рэа­лі­зу­юц­ца. «На­род­нае» — гэ­та пэў­ная агуль­на­пры­ня­тая кла­сі­фі­ка­цыя — а на­са­мрэч яно «жы­вое, на­шае». Ка­лі мы не ад­маў­ля­ем­ся ад гэ­та­га на ка­рысць, умоў­на ка­жу­чы, «То­ма і Джэ­ры», то са­мі з'яў­ля­ем­ся яго нось­бі­та­мі.

—Да­вай­це па­га­во­рым пра прак­тыч­ны бок ва­шай спра­вы. На­коль­кі цяж­ка бы­ло ад­крыць эт­на­кра­му?

—У ар­га­ні­за­цый­ным пла­не гэ­та не цяж­ка. Больш скла­да­най бы­ла кан­цэп­цыя, бо мы пра­да­ём не та­ва­ры, а ідэю. Хоць па­мяш­кан­не раз­мя­шча­ец­ца не ў цэнт­ры го­ра­да, да нас час­та пры­хо­дзяць лю­дзі, сю­ды пры­вод­зяць за­меж­ні­каў. Мно­гія за­да­юць пы­тан­ні, ін­шым па­да­ба­ец­ца на­ват прос­та па­гля­дзець. Кан­цэп­цыя кра­мы па­він­на бы­ла вы­спець у ма­ёй га­ла­ве, а ад­ной­чы я зра­зу­меў, што на­ды­шоў час зра­біць гэ­та, бо пас­ля ма­гу стра­ціць неш­та важ­нае.

—На­коль­кі я ве­даю, гэ­тая спра­ва для вас па­куль за­трат­ная і да­во­дзіц­ца ўкла­даць улас­ныя срод­кі, каб кра­ма жы­ла?

—Па­куль што так, кра­ма не­да­за­раб­ляе, та­му ра­зам з бра­та­мі мы пад­трым­лі­ва­ем яе дзей­насць. Ча­сам да­па­ма­га­юць сяб­ры, ін­шыя ме­цэ­на­ты. Наш арэн­да­даў­ца лі­чыць, што та­кая кра­ма па­він­на быць у го­ра­дзе, та­му так­са­ма спры­яе на­шай спра­ве. Спа­дзя­ём­ся, што з ча­сам мы вый­дзем у нуль і ў плюс (усмі­ха­ец­ца).

10-10

—Зна­чыць, вы пра­цу­е­це кімсь­ці яшчэ, акра­мя ды­рэк­та­ра кра­мы, каб за­раб­ляць гро­шы?

—Я ар­га­ні­зую ванд­роў­кі па ці­ка­вых гіс­та­рыч­ных і пры­род­ных мяс­ці­нах, су­пра­цоў­ні­чаю з тур­фір­май. Вя­зу лю­дзей па не­стан­дарт­ных марш­ру­тах — ту­ды, ку­ды звы­чай­ныя аў­то­бу­сы не да­бі­ра­юц­ца. А лю­дзям час­та ці­ка­ва па­гля­дзець на са­праўд­нае жыц­цё, а не прай­сці­ся па цэнт­раль­най ву­лі­цы і за­ві­таць у га­лоў­ныя му­зеі. На­прык­лад, у Гер­ма­ніі ёсць вост­раў, а на ім му­зей пры­ро­ды. Тры па­вер­хі яго зна­хо­дзяц­ца пад зям­лёй. Аказ­ва­ю­чы­ся там, трап­ля­еш у вя­ліз­ны пя­соч­ны га­дзін­нік-ліфт, паў­сюль чу­еш гу­кі пры­ро­ды. Не кож­ны мо­жа тра­піць на гэ­ты вост­раў — во­зя­чы лю­дзей у та­кія, сха­ва­ныя на пер­шы по­гляд мес­цы, я і атрым­лі­ваю пры­бы­так.

—Пэў­на, на­гле­дзеў­шы­ся на за­меж­ныя дзі­во­сы, вы ад­чу­ва­е­це яшчэ боль­шае жа­дан­не па­каз­ваць сваё, ад­мет­нае?

—Шчы­ра ка­жу­чы, у іх ці­ка­выя му­зеі. А вось што ты­чыц­ца крам — усё пад­па­рад­ка­ва­на гра­шам, клі­ен­ту і вы­твор­цу, яко­му пра­сцей зра­біць усё ма­са­ва, на пэў­ным за­вод­зе. Рэ­чы з роз­ных га­ра­доў хоць і ма­юць роз­ную сім­во­лі­ку, але фак­тыч­на ад­ноль­ка­выя. Та­кіх крам, як на­ша, у Еў­ро­пе я не ба­чыў. Мяр­кую, ад­на з пры­чын — гэ­та тое, што не так шмат май­строў, якія з та­кім па­ды­хо­дам (уні­каль­нас­ці кож­най рэ­чы) ства­ра­лі б свае вы­ра­бы. А ў нас шмат экс­клю­зі­ву: ка­лі мы штось­ці рэа­лі­за­ва­лі, то, па­куль май­стар не зро­біць, гэ­та­га ня­ма.

—Вы не толь­кі ганд­лю­е­це, але час­та пра­во­дзі­це і роз­ныя ім­прэ­зы. Што яны са­бой уяў­ля­юць?

—На Дзя­ды мы шы­лі тор­бы, а ў па­да­ру­нак тым, хто іх атрым­лі­ваў, кла­лі хлеб, вы­пе­ча­ны па ста­ра­даў­ніх тэх­на­ло­гі­ях. На Ка­ля­ды мы так­са­ма ства­ра­лі тор­бы і ў нас пра­во­дзі­лі­ся май­стар-кла­сы па вы­ра­бе пер­ні­каў. Мы імк­нём­ся, каб бы­лі рэ­чы з на­ту­раль­ных ма­тэ­ры­я­лаў, мак­сі­маль­на функ­цы­я­наль­ныя, ужыт­ко­выя, су­ве­нір­ныя, але ў той жа час ста­ра­ем­ся штось­ці пры­ста­соў­ваць да пэў­ных свят, пры­чым вы­на­хо­дзім та­кія фор­мы, каб за­ха­ва­ла­ся сут­насць. Да та­го ж шу­ка­ем тое, што бы­ло б да­рэ­чы ў го­ра­дзе, бо мы ця­пер усё ж га­рад­ская на­цыя.

—Вы ма­е­це доб­рую кан­цэп­цыю, ідэі. А ці ба­чы­це ўжо пэў­ны плён сва­ёй пра­цы?

—Так, я ба­чу яго кож­ны дзень. Ка­лі лю­дзі пры­хо­дзяць, усмі­ха­юц­ца — то і ты вяр­та­еш­ся да­до­му ў доб­рым на­строі. Мая ма­ці ка­жа: «Доб­ра ду­май — доб­ра бу­дзе». У кеп­скім на­строі ты мо­жаш усё па­ру­шыць, а ў доб­рым, на­ад­ва­рот, за­ўва­жа­еш но­выя маг­чы­мас­ці — ба­чыш не­ба, зя­лё­нае ліс­це. Я ча­сам люб­лю ка­заць, што ты­ся­чы до­ла­раў у тру­не мне бу­дуць не па­трэб­ны. На тым све­це, умоў­на ка­жу­чы, 100 бе­ла­рус­кіх руб­лёў мне хо­піць. Та­му той на­строй і сэнс, якія ня­суць на­шы рэ­чы, мне па­да­ец­ца вель­мі важ­ным — гэ­та той вы­нік, да яко­га са­праў­ды вар­та імк­нуц­ца.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»

У свеце

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Вялікая Айчынная скончылася 76 гадоў таму, але дагэтуль па ўсім свеце ўсё яшчэ знаходзяць і судзяць непакараных нацыстаў. 

Спорт

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Чорны пояс па таэквандо і светлы шлях па жыцці плыўца-параалімпійца.