Вы тут

Сярэднявечча каля сцен Сафійскага сабора


Пя­ты фес­ты­валь ся­рэд­ня­веч­най куль­ту­ры «Ру­бон» ад­быў­ся ў ста­ра­жыт­ным По­лац­ку

У фэс­це, які ар­га­ні­за­ва­лі пры пад­трым­цы Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за, акра­мя бе­ла­ру­саў, бра­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі Ра­сіі, Эс­то­ніі, Лат­віі, Літ­вы. Ар­га­ні­за­та­ры па­ста­ра­лі­ся зра­біць юбі­лей­ны «Ру­бон» са­мым яск­ра­вым, раз­на­стай­ным на па­дзеі і сюр­пры­зы.

10-4

У пры­ват­нас­ці, упер­шы­ню пра­вя­лі між­на­род­ны ку­лі­нар­ны фес­ты­валь з дэ­гус­та­цы­яй. На свае во­чы мож­на бы­ло не толь­кі ўба­чыць, як прад­стаў­ні­кі роз­ных кра­ін га­ту­юць ся­рэд­ня­веч­ныя стра­вы, але і па­час­та­вац­ца.

На­він­кай стаў і штурм зам­ка (ме­ра­пры­ем­ства ў рам­ках пра­ек­та транс­гра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва Лат­вія — Літ­ва — Бе­ла­русь «Му­зей­ныя ва­ро­ты»). Ві­до­ві­шча ўраж­ва­ла: гле­да­чы ўба­чы­лі тое, што па­каз­ва­юць у філь­мах пра ры­ца­раў. Апош­нія пад­час біт­вы ва­я­ва­лі зу­сім не на жарт: ад се­чы зброя ў не­ка­то­рых ла­ма­ла­ся. Што дзіў­на, ся­род луч­ні­каў і на­ват ры­ца­раў бы­лі і дзяў­ча­ты.

На­огул, чле­ны клу­баў гіс­та­рыч­най рэ­кан­струк­цыі бы­лі пад­час трох фес­ты­валь­ных дзён у цэнт­ры ўва­гі. Баі ва­я­роў, прад­стаў­ні­коў роз­ных эпох ся­рэд­ня­веч­ча, тур­нір луч­ні­каў, тэ­ат­ра­лі­за­ва­ны кон­ны тур­нір — гэ­тыя і ін­шыя па­дзеі пры­коў­ва­лі ўва­гу сот­няў га­ра­джан і гас­цей го­ра­да.

І па-за ме­жа­мі ры­цар­скіх ба­ёў бы­ло шмат ча­го ці­ка­ва­га. У пры­ват­нас­ці, у пер­шы дзень фэс­ту іск­рын­кай ста­ла прэ­зен­та­цыя го­ра­да «По­лацк су­час­ны і ста­ра­жыт­ны» ў вы­гля­дзе ма­люн­каў з… пяс­ку.

У на­ша ста­год­дзе ма­біль­ні­каў, план­шэ­таў, элект­рон­ных кніг на дзі­ця­чай пля­цоў­цы фэс­ту дзе­ці і на­ват іх баць­кі з за­да­валь­нен­нем гу­ля­лі ў гуль­ні да­лё­кіх прод­каў. Мож­на бы­ло па­ха­дзіць па вя­роў­ках, па­ка­тац­ца на ка­ру­се­лі даў­ніх ча­соў. Вя­лі­кі ін­та­рэс, як ні дзіў­на, вы­клі­ка­лі драў­ля­ныя цац­кі. За­ці­ка­ві­ла і ані­ма­цый­ная пра­гра­ма «Мы — ар­хе­о­ла­гі»…

10-3

Кан­цэр­ты ся­рэд­ня­веч­най му­зы­кі, за­хап­ляль­ныя май­стар-кла­сы па ра­мёст­вах і па ся­рэд­ня­веч­ных тан­цах, тэ­ат­ра­лі­за­ва­ныя мі­ні­я­цю­ры — гэ­тыя і ін­шыя па­дзеі вель­мі па­да­ба­лі­ся ўсім на­вед­валь­ні­кам фэс­ту. Мно­гія з за­да­валь­нен­нем фа­та­гра­фа­ва­лі­ся з ак­се­су­а­ра­мі экс­па­зі­цыі «Пры­ла­ды па­ка­ран­ня» (усіх ах­вот­ных за­коў­ваў «кат», на шыю ве­шаў таб­ліч­кі з роз­ны­мі над­пі­са­мі, на­прык­лад, «Я — зло­дзей»)…

Уліч­ва­ю­чы, што фес­ты­валь пра­во­дзіў­ся ў жы­ва­піс­ным мес­цы, по­бач з рэ­ка­мі Па­ла­та, у го­нар якой на­зва­лі По­лацк, і За­ход­няя Дзві­на, лю­дзі ў той спя­кот­ны дзень з за­да­валь­нен­нем ад­па­чы­ва­лі на бе­ра­гах. Мно­гім спа­да­ба­ла­ся пра­гул­ка па пе­ша­ход­ным мос­це праз Па­ла­ту.

Вя­лі­кія чэр­гі вы­строй­ва­лі­ся да кры­ні­цы, што не­да­лё­ка ад сла­ву­та­га Ба­ры­са­ва ка­ме­ня. Ту­тэй­шыя рас­каз­ва­юць, што ў га­ра­чы­ню тая ва­да — най­леп­шы сро­дак ад сма­гі, а яшчэ яна ка­рыс­ная для зда­роўя.

За­ста­ец­ца да­даць, што цэ­ны на ўва­ход­ныя квіт­кі бы­лі вель­мі дэ­ма­кра­тыч­ныя: 30 ты­сяч руб­лёў — да­рос­лы, 15 ты­сяч — дзі­ця­чы.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

По­лацк.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.