Вы тут

Хто кра­дзе ве­ру, ро­зум і во­лю?


Мас­культ вы­мы­вае са свя­до­мас­ці чы­та­ча са­мо па­няц­це якас­ці лі­та­ра­тур­на­га тэкс­ту

Яна за­яві­ла аб са­бе як та­ле­на­ві­ты пісь­мен­нік. Яе ад­ра­зу за­ўва­жы­лі кры­ты­кі і чы­та­чы, якія па­дзя­лі­лі­ся на шчы­рых па­клон­ні­каў і тых, для ка­го яе твор­часць су­цэль­ны раз­драж­няль­нік. Тво­ры Але­ны Бра­ва ні­ко­га не па­кі­да­юць абы­яка­вым. Гэ­та ж ты­чыц­ца і апо­вес­ці «Да­ра­ван­не», якая вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да» на трох мо­вах — бе­ла­рус­кай, рус­кай і ня­мец­кай. Але­на БРА­ВА пра фі­ла­со­фію твор­час­ці і жыц­ця:

— «Да­ра­ван­не» вы­лу­ча­ец­ца ся­род на­пі­са­на­га мной ра­ней — у пры­ват­нас­ці, не ўлас­ці­вым для ма­іх тво­раў хэ­пі-эн­дам… У пер­шым ва­ры­ян­це фі­нал быў ін­шы. Га­лоў­ная ро­ля там ад­во­дзі­ла­ся Ган­су, які збег з до­ма са­ста­рэ­лых, каб да­вес­ці да кан­ца сваю помс­ту. Але по­тым я вы­ра­шы­ла, што лепш бу­дзе скон­чыць тэкст важ­ным для мя­не ад­ка­зам Ла­ры­сы на рэп­лі­ку мед­сяст­ры: «Рус­кая эма­цы­я­наль­насць…» — «Я з Бе­ла­ру­сі! Гэ­та не тое ж са­мае!» і ра­шэн­нем Ла­ры­сы за­браць Ган­са да­моў. Ха­ця ў пе­ра­ку­ле­ным на­шым све­це, дзе хво­ры на сін­дром Аль­цгей­ме­ра бы­лы сал­дат вер­мах­та ста­но­віц­ца нось­бі­там гіс­та­рыч­най па­мя­ці, а ўсе на­во­кал ста­ран­на ро­бяць вы­гляд, што ні­чо­га не па­мя­та­юць, пры­па­да­бня­юц­ца хво­рым, хэ­пі-эн­ды та­ко­га кштал­ту — рэд­касць.

— Ці ёсць у Ла­ры­сы «сёст­ры» ў тва­іх ін­шых тво­рах?

— А як жа! «Ста­рэй­шая сяст­ра» Ла­ры­сы — ба­бу­ля Ве­ра з апо­вес­ці «Рай даў­но пе­ра­на­се­ле­ны». Абедз­ве жы­вуць у па­тры­яр­халь­ным дыс­кур­се і цярп­лі­ва пры­ма­юць яго жорст­кія ўмо­вы — поў­нае са­ма­ад­ра­чэн­не дзе­ля бліз­кіх. А ка­лі і бун­ту­юць, дык моўч­кі сам са­бе. Пра та­кіх жан­чын у нас пры­ня­та ка­заць: «Яны — соль зям­лі». Свет на­са­м-
рэч тры­ма­ец­ца на іх не­пра­жы­тых жыц­цях, пры­не­се­ных у ах­вя­ру здоль­нас­цях, ня­зве­да­ных ра­дас­цях. Ад­ны ча­ла­ве­чыя асо­бы — вы­біт­ныя па сва­іх ма­раль­ных якас­цях — «ідуць на корм» ін­шым. Та­кая ген­дар­ная сі­ту­а­цыя для нас на­столь­кі звык­лая, што мы пе­ра­ста­лі яе за­ўва­жаць.

— Не­ка­то­рыя на­зы­ва­юць ця­бе пісь­мен­ні­цай-фе­мі­ніст­кай, ін­шыя ка­тэ­га­рыч­на ад­маў­ля­юць на­яў­насць ідэй фе­мі­ніз­му ў тва­ёй твор­час­ці…

— Тэр­мін «фе­мі­нізм» уклю­чае дзя­сят­кі роз­ных ідэй­ных плы­няў: ад эк­зіс­тэн­цы­я­ліз­му Сі­мо­ны дэ Ба­ву­ар да ма­ні­фес­ту «Та­ва­рыст­ва па зні­шчэн­ні муж­чын» аме­ры­кан­скай ква­зі-фе­мі­ніст­кі Ва­ле­ры Са­ла­нас. Ад­нак я не звя­раю свае тэкс­ты ні з які­мі ідэа­ло­гі­я­мі або за­па­ве­дзя­мі — фе­мі­нізм гэ­та аль­бо Но­вы За­па­вет. Ні на якія ідэі, што «ава­лод­ва­юць ма­са­мі», не ары­ен­ту­ю­ся. Пісь­мен­нік не свя­тар, не ся­мей­ны кан­суль­тант і не ідэ­о­лаг. Усе яны пра­па­ну­юць га­то­выя рэ­цэп­ты ка­лек­тыў­на­га па­збя­ган­ня пус­тэ­чы і дак­лад­на ве­да­юць, як гэ­тую пус­тэ­чу на­зваць: пек­лам, фруст­ра­цы­яй аль­бо мі­за­гі­ні­яй. Я ж не ве­даю га­то­вых рэ­цэп­таў вы­ра­та­ван­ня ду­шы.

Пісь­мен­ніц­тва — гэ­та той шлях, які ты пра­кла­да­еш сам, у пра­цэ­се хадзь­бы. Ідзеш па пус­тын­най мяс­цо­вас­ці, час ад ча­су су­стра­ка­ю­чы там ча­ла­ве­чыя сля­ды — та­кіх жа са­мот­ні­каў, як і ты. І ра­ду­еш­ся гэ­тым сля­дам. Зна­чыць, кі­ру­нак вы­бра­ны пра­віль­на. Ся­род сля­доў, якія мне су­стра­ка­юц­ца, ёсць і сля­ды зна­ка­мі­тых жан­чын-фе­мі­ніс­так. Ты ідзеш без уся­ля­кай га­ран­тыі, што змо­жаш па­тра­ціць сваё жыц­цё не­да­рэм­на. Я прос­та пі­шу пра тое, што ба­ліць. Дум­ка ба­наль­ная, але паў­та­ру­ся: адзі­ная лін­за, праз якую пісь­мен­нік гля­дзіць на свет, гэ­та «лад яго ду­шы» (М. Цвя­та­е­ва), пэў­ны тып свя­до­мас­ці. Ін­шая спра­ва, што ў сва­ім раз­віц­ці, спа­сці­жэн­ні све­ту праз ся­бе ён не­па­збеж­на пры­хо­дзіць да пэў­ных вы­сноў, якія ты­чац­ца та­го, як усё ў гэ­тым све­це ўлад­ка­ва­на.

Асу­джа­ная пра­жыць жыц­цё ў жа­но­чым це­ле, па­спы­таць на са­бе ўсе жа­но­чыя ро­лі (адзі­ная, у якой яшчэ не па­бы­ва­ла, — ро­ля пра­ба­бу­лі), я доб­ра ўяў­ляю са­бе тыя шля­хі, які­мі ідзе на­ша су­час­ні­ца, ве­даю паст­кі, што яе ча­ка­юць у па­тры­яр­халь­ным гра­мад­стве. Та­кі ва­ры­янт не­сва­бо­ды мною вы­дат­на вы­ву­ча­ны. Та­му і пі­шу пра гэ­та.

Між ін­шым, мае тэкс­ты, якія сён­ня лі­чаць фе­мі­нісц­кі­мі, бы­лі на­пі­са­ны яшчэ да та­го, як я па­зна­ё­мі­ла­ся з фе­мі­ніз­мам, як сіс­тэ­май по­гля­даў. У пры­ват­нас­ці, апо­весць «Ка­мен­данц­кі час для лас­та­вак», вы­да­дзе­ная ў ЗША ў вы­да­вец­тве Сяр­гея Юр'­е­не­на пад наз­вай «Ка­хан­не ў це­ні ка­зар­маў Ман­ка­да», бы­ла прад­стаў­ле­на чы­та­чу як «куль­тур­ны фе­мі­нізм з Бе­ла­ру­сі».

— Для бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства па­няц­це «фе­мі­нізм» ня­звык­лае. Час­та фе­мі­ніст­ка­мі на­зы­ва­юць ся­бе жан­чы­ны, якія за­да­юц­ца пы­тан­нем: ча­му я, та­кая пры­го­жая і ра­зум­ная, — і без му­жа?

— Жан­чы­ны, пра якіх ты ка­жаш, — не фе­мі­ніст­кі. Яны — «мах­ро­вы» пра­дукт па­тры­яр­халь­на­га гра­мад­ства, жы­вое ўва­саб­лен­не яго стэ­рэа­ты­паў. Для мя­не фе­мі­нізм — гэ­та перш за ўсё пры­знан­не пра­ва жан­чы­ны на аў­та­но­мію асо­бы. Гэ­та ак­ту­аль­на для ча­ла­ве­ка ўво­гу­ле, на ўнут­ра­ную тэ­ры­то­рыю яко­га со­цы­ум рэ­гу­ляр­на ква­піц­ца. Што та­ды ка­заць пра жан­чы­ну, якая на­шмат больш дэ­тэр­мі­на­ва­на бія­ла­гіч­на і са­цы­яль­на, чым муж­чы­на? Ёй да­во­дзіц­ца вес­ці ба­раць­бу на не­каль­кіх фран­тах, у тым лі­ку су­праць стэ­рэа­ты­паў сва­ёй жа свя­до­мас­ці.

Ка­лі жан­чы­на «пра­чнец­ца», яна змо­жа па­спра­ба­ваць ар­га­ні­за­ваць сваё жыц­цё на прын­цы­пах, якія свя­до­ма абя­рэ для ся­бе. Уво­гу­ле, на­дзея ў ча­ла­вец­тва за­ста­ла­ся толь­кі на жа­но­чую цы­ві­лі­за­цыю — цы­ві­лі­за­цыю лю­бо­ві, так мне зда­ец­ца. Гэ­та не «цы­ві­лі­за­цыя без муж­чын» — яна па­бу­да­ва­на на «жа­но­чых» прын­цы­пах: лю­бо­ві, мі­ла­сэр­нас­ці, уза­е­ма­ра­зу­мен­ня, па­ва­гі да ча­ла­ве­чай год­нас­ці. Ка­лі Ж‑фе­мі­нізм аб­мя­жу­ец­ца тым, што жан­чы­ну па­спра­бу­юць «убу­да­ваць» у іс­ну­ю­чыя ўлад­ныя струк­ту­ры со­цы­у­му, не змя­ня­ю­чы іх змес­ту, усё за­ста­нец­ца па-ра­ней­ша­му. Жан­чы­на, якая пе­рай­мае агрэ­сіў­ную ма­дэль муж­чын­скіх па­во­дзін, — з'я­ва яшчэ гор­шая, чым жан­чы­на «па­тры­яр­халь­ная» і чым агрэ­сіў­ны муж­чы­на.

— Ге­ра­і­ня ра­ма­на «Ме­на­да і яе са­ты­ры» — як­раз ах­вя­ра стэ­рэа­ты­паў улас­най свя­до­мас­ці?

— Так, ме­на­ві­та ах­вя­ра: клі­ніч­най на­іў­нас­ці і вы­ха­ван­ня на ўзо­рах ра­ман­тыч­най лі­та­ра­ту­ры, якая паэ­ты­зуе «вя­лі­кае ка­хан­не» як адзі­нае на­ка­на­ван­не жан­чы­ны ў све­це. Юля — «ра­зум­ная дур­ніч­ка». Са­цы­яль­ныя стэ­рэа­ты­пы са­вец­ка­га ча­су дзіў­ным чы­нам пе­ра­мя­ша­лі­ся з кніж­най «уз­нёс­лас­цю». У вы­ні­ку ды­яг­наз, які мож­на вы­зна­чыць як «ду­хоў­ная нім­фа­ма­нія», гэ­та зна­чыць, псі­ха­ла­гіч­ная за­леж­насць ад муж­чы­ны. За­леж­насць, якая, між ін­шым, фар­мі­ра­ва­ла­ся ста­год­дзя­мі.

Усе ін­сты­ту­ты гра­мад­ства бы­лі скі­ра­ва­ны ме­на­ві­та на гэ­та: шко­ла, сям'я, на­ват мас­тац­тва. З та­кім «ба­га­жом ве­даў» ге­ра­і­ня ся­бе са­ма­стой­най асо­бай не ўсве­дам­ляе. Усе яе па­мкнен­ні за­ся­ро­джа­ны на да­сяг­нен­ні адзі­най мэ­ты — за­ва­ло­даць муж­чы­нам і, у рэш­це рэшт, на­быць са­цы­яль­ную і аса­біс­тую «паў­на­вар­тас­насць». Праў­да, ро­біць яна гэ­та не так, як яе больш праг­ма­тыч­ныя сёст­ры па ген­да­ры. Дэ­ман­струе бяс­кон­цую га­тоў­насць ах­вя­ра­ваць са­бой, вы­тры­ваць лю­быя пры­ні­жэн­ні. Ка­лі яе кі­дае чар­го­вы «Ён», яна ў па­ні­цы шу­кае но­ва­га не з‑за сек­су­аль­на­га свер­бу, а та­му, што псі­ха­ла­гіч­на не вы­но­сіць адзі­но­ты. Яна раз'­яд­на­на з улас­най сек­су­аль­нас­цю і са сва­ім це­лам — яно толь­кі сро­дак пры­цяг­нуць муж­чы­ну. Гэ­та, без­умоў­на, не ка­хан­не, а від за­леж­нас­ці, на­кшталт ал­ка­голь­най ці нар­ка­тыч­най.

— А ка­лі б Юля рас­па­ра­джа­ла­ся сва­ім це­лам без «вы­со­кіх ідэй» і гра­шы­ла з за­да­валь­нен­нем, яна ста­ла б ста­ноў­чай ге­ра­і­няй?

— Як рас­па­ра­дзіц­ца це­лам — пы­тан­не дру­гас­нае. Пер­шае, што яна па­він­на зра­біць, — уклю­чыць маз­гі, стаць ча­ла­ве­кам, а не «прад­ме­там». Па­він­на стаць асо­бай, а не «жан­чы­най». І гэ­тая асо­ба па­він­на вы­ра­шыць для ся­бе са­ма, што ме­на­ві­та для яе па­жа­да­на: стаць ма­ці, на­ра­дзіць шмат дзя­цей (аль­бо толь­кі ад­но дзі­цё) або жыць адзі­ноч­кай і «гра­шыць з за­да­валь­нен­нем». Ці ўво­гу­ле ад­мо­віц­ца ад паст­кі по­лу, прос­та «вы­па­сці з сіс­тэ­мы» і пры­свя­ціць ся­бе ін­тэ­ле­кту­аль­ным за­ня­ткам, як ге­ра­і­ня-рас­каз­чы­ца ў апо­вес­ці «Рай даў­но пе­ра­на­се­ле­ны». Вы­бар па­ві­нен быць свя­до­мым, а не «та­му, што ўсе так жы­вуць». Вы­ні­кі вы­ба­ру «як ва ўсіх» ма­ем сён­ня: кі­ну­тыя дзе­ці, зла­ма­ныя лё­сы, пад­лет­ка­вая зла­чын­насць, ран­нія абор­ты і г. д.

— Якая мэ­та фі­зі­я­ла­гіч­ных сцэн у тва­іх тво­рах?

— Ад­на з іх — вяр­тан­не жан­чы­ны да сва­ёй ця­лес­нас­ці. Ця­лес­нас­ці, па­збаў­ле­най та­го «вы­бу­хо­ва­га па­ке­ту», які звы­чай­на за­клад­ва­ец­ца ў гэ­та па­няц­це. На­прык­лад: «Це­ла да­дзе­на та­бе, каб на­ра­джаць». Або: «Тваё це­ла — «са­суд гра­хоў­ны», ты па­він­на са­ро­мец­ца яго» і г. д. У кан­тэкс­це та­го на­ціс­ку, які аказ­ва­ец­ца на жан­чы­ну ад­эп­та­мі вы­шэй­зга­да­ных па­зі­цый, па­зі­цыя-пра­тэст ге­ра­і­ні «Рая…» у да­чы­нен­ні да це­ла («яго мо­ва — не мая мо­ва») гля­дзіц­ца цал­кам на­ту­раль­най. Жан­чы­на па­він­на на­ву­чыц­ца пры­маць і лю­біць сваё це­ла, не ад­чу­ва­ю­чы со­ра­му і ві­ны за яго пра­явы. Але, з ін­ша­га бо­ку, па­він­на дак­лад­на ўсве­дам­ляць, што яна — не толь­кі це­ла. Гэ­та я на­зы­ваю вяр­тан­нем да ця­лес­нас­ці, якая бы­ла ў нас гвал­тоў­на ада­бра­на. І хто, як не жан­чы­на, якая пі­ша, змо­жа да­па­маг­чы сва­ім сёст­рам вяр­нуць гэ­тую ка­лісь­ці «анэк­са­ва­ную» тэ­ры­то­рыю? Ка­заць пра тое ўго­лас для пісь­мен­ні­ка-жан­чы­ны — гэ­та адзі­ная маг­чы­масць за­люд­ніць тую «тэ­ра ін­ког­ні­та» свай­го «я», дзе да­гэ­туль ха­ва­лі­ся па­чва­ры.

Між ін­шым, вяр­тан­не жан­чы­ны да сва­ёй ця­лес­нас­ці не мае ні­чо­га агуль­на­га з пра­па­ган­дай рас­пус­ты, пар­наг­ра­фі­яй. Хут­чэй, пар­наг­ра­фіч­ны­мі з'яў­ля­юц­ца тыя мас­куль­та­выя тэкс­ты, якія мож­на на­быць у нас ледзь не ў кож­ным ша­пі­ку: сцэ­ны фі­зіч­най бліз­ка­сці ў іх са­ма­мэ­та.

— Якія тво­ры, на тваю дум­ку, здоль­ны за­ці­ка­віць сён­ня бе­ла­рус­ка­га чы­та­ча?

— Яко­га — вось пы­тан­не. Чы­та­чом, які ду­мае і раз­ва­жае, заў­сё­ды бы­лі і бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ны тво­ры пра ўнут­ра­ны свет ча­ла­ве­ка і яго ўза­е­ма­ад­но­сі­ны з ін­шы­мі. Сён­ня са­цы­ё­ла­гі кан­ста­ту­юць кры­зіс сям'і; род­нас­ныя су­вя­зі, якія яшчэ ў мі­ну­лым ста­год­дзі вы­зна­ча­лі жыц­цё лю­дзей, са­сла­бе­лі. Ча­ла­век па­ві­нен на­ву­чыц­ца ары­ен­та­вац­ца ў но­вай сіс­тэ­ме ка­ар­ды­нат, шу­каць апі­ры­шча ў но­вай рэ­аль­нас­ці, каб вы­ста­яць сам-на­сам з пус­тэ­чай. Сён­ня лю­дзі кі­ну­лі­ся ў спа­жы­ван­не, імк­нуц­ца больш за­ра­біць, каб больш па­тра­ціць. Пры гэ­тым не ўсве­дам­ля­юць, што кан­сью­ме­рызм — не вый­сце. Лі­ха­ман­ка­вае спа­жы­ван­не не да­па­мо­жа ча­ла­ве­ку стаць са­мім са­бой, не па­зба­віць ад праб­лем.

— Ёсць дум­ка, што чы­тач сён­ня жа­дае «лёг­кай» кні­гі. Ты свя­до­ма ідзеш на­су­пе­рак гэ­тай тэн­дэн­цыі?

— Каз­кі — не мой про­філь. На жаль, мас­культ вы­мы­вае са свя­до­мас­ці чы­та­ча са­мо па­няц­це якас­ці лі­та­ра­тур­на­га тэкс­ту. Але гэ­та най­мен­шае зло, якое ён ро­біць. Ка­лі якія кні­гі і вар­та бы­ло б спа­ліць на пло­шчы, дык гэ­та ме­на­ві­та «ру­жо­вае чыт­во». Аў­та­ры та­кіх кні­жак бы га­дал­кі-афе­рыст­кі абя­ца­юць ка­хан­не з проць­май ка­ра­лёў і ва­ле­таў, а са­мі за­бі­ра­юц­ца да дур­ніч­кі ў кі­шэ­ню. Гэ­тыя тэкс­ты кра­дуць на­шмат больш, чым парт­ма­нет: кра­дуць цвя­ро­зы ро­зум, ве­ру ў ся­бе і во­лю да дзе­ян­ня.

Я ста­ра­юся пі­саць так, каб чы­тач ад­крыў для ся­бе но­вы ра­курс у звык­лым і па­чаў ду­маць са­ма­стой­на. Лі­та­ра­ту­ру нель­га раз­гля­даць вы­ключ­на ў праг­ма­тыч­ным дыс­кур­се «вы­ха­ван­ня». Але ка­лі та­кой мэ­тай за­да­цца, то мож­на мер­ка­ваць: чым менш хэ­пі-эн­даў бу­дзе ў лі­та­ра­ту­ры, тым больш іх бу­дзе ў жыц­ці.

Ла­ры­са РА­КОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.