Вы тут

Наконт рэкламы


—Там рэ­кла­ма, — ка­жа Ён.

—Ды яна ўжо даў­но скон­чы­ла­ся!

—Не скон­чы­ла­ся.

—Ха­ле­ра, там ужо пра­цяг­ва­ец­ца кі­но! І па­куль мы тут атрым­лі­ва­ем аса­лоду ад кры­ва­вай бой­кі па­між Дзі­кім і брат­ка­мі, там Ка­рэн Ге­ор­гі­е­віч і Мі­ка­лай Ар­се­на­віч пяць ра­зоў на­ноў па­сва­ры­лі­ся. Мя­кень­ка так, ін­тэ­лі­гент­нень­ка, да­лі­кат­на… Ну рап­там скон­чы­ла­ся?

—Ды не.

—А як ты мо­жаш гэ­та ве­даць, га? Ну ска­жы, як? Не мо­жаш жа ты гэ­та­га ве­даць, не пе­ра­клю­чыў­шы ка­нал. Доб­ра, «Апош­ня­га з Ма­гі­кян» пра­гля­дзе­лі — не вер­неш. А вось жа ці­ка­вая пе­ра­да­ча ідзе. Вось жа інт­ры­га з інт­рыг! Пе­ра­ста­лі ўжо лі­чыць Бар­ба­ру ня­свіж­скай Чор­най пан­най ці ўсё яшчэ ве­раць у гэ­тую бяз­глуз­дзі­цу? Слу­хай, а што мы ўво­гу­ле гля­дзім?

—Усё за­пар. Та­бе не­ці­ка­ва?

—Не, ча­му?.. Ці­ка­ва…

Я, зда­ец­ца, ве­даю са­мы са­праўд­ны з най­сап­раўд­ней­шых, са­мы іс­тот­ны сэнс ня­зграб­нень­ка­га слоў­ца «вал­туз­ня». Гэ­та ка­лі Ён, мой муж, пе­ра­клю­чае тэ­ле­ві­зій­ны ка­нал з рап­тоў­на на­бег­лай рэ­кла­мы на неш­та яшчэ больш ня­ўцям­нае, што ідзе ў гэ­ты час на ней­кім ін­шым ка­на­ле. І мы ўжо гля­дзім гэ­тае неш­та. На­пэў­на, да но­вай рэ­кла­мы. А пас­ля нас ча­кае «чар­го­вае ўклю­чэн­не». Гэ­та як мі­сія ў кам­п'ю­тар­най гуль­ні: я з усяе мо­цы пры­ста­соў­ва­ю­ся да кож­най но­вай вы­явы на эк­ра­не, каб, па­кі­нуў­шы ў па­мя­ці фан­тас­тыч­ныя «за­ха­ван­ні», пе­ра­скок­ваць на но­выя «ўзроў­ні». Ка­рысць ад та­кой гуль­ні ві­да­воч­ная, але ча­мусь­ці вы­ключ­на ад­на­ба­ко­вая: дзіў­на ці не, але Ён пас­ля не па­мя­тае ні­вод­на­га філь­ма з тых, што так апан­та­на і праг­на гля­дзеў, а я — на­ад­ва­рот, па­мя­таю ўсё, і вель­мі доб­ра. Хоць, маг­чы­ма, нех­та ска­жа, што філь­маў пра су­пра­цоў­ніц­тва док­та­ра Ват­са­на з ка­мі­са­рам Ка­лом­ба не іс­нуе. І пра аван­ту­ры Ла­ры Крофт у фор­тах Брэсц­кай крэ­пас­ці не зня­лі яшчэ. Ну, ня­хай са­бе. Але мне мож­на зайз­дрос­ціць: я — ба­чы­ла!

Уся­му ві­ною, зра­зу­ме­ла, рэ­кла­ма. Ну, гэ­та каб не ска­заць, што ві­на­ва­ты Ён — што не лю­біць рэ­кла­му. Бо я, на са­мой спра­ве, згод­на бы­ла б гля­дзець на­ват і рэ­кла­му — на­прык­лад пра тое, як дас­ціп­ная дзяў­чы­на, за­мо­віў­шы ў пер­шым жа мес­цы (ку­ды з го­ла­ду тра­пі­ла) гам­бур­гер, буль­бу-фры і ма­лоч­ны как­тэйль, з вус­наў біб­лі­я­тэ­ка­ра да­вед­ва­ец­ца, што яна, аказ­ва­ец­ца, не «де­вуш­ка», а — «де­уш­ка». Па­ні­зіў­шы го­лас, «пры­ка­ліст­ка»… зноў за­мо­ві­ла тыя ж са­мыя гам­бур­гер, буль­бу-фры і ма­лоч­ны как­тэйль. Ма­лай­чы­на. І вы­дат­ная рэ­кла­ма аду­ка­цый­на­га пра­ек­та. Мне ўво­гу­ле су­час­ныя про­ма-ро­лі­кі ў сва­ёй боль­шас­ці зда­юц­ца або сім­па­тыч­ны­мі па сут­нас­ці, або шэ­дэў­раль­ны­мі па ідэі. Так-так. Ёсць, праў­да, што ні ка­жы, ад­мыс­ло­выя па­ды­хо­ды…

— Слу­хай, коль­кі ён яшчэ бу­дзе гэ­тую лок­шы­ну на не­чыя ву­шы ве­шаць?

Гэ­та Ён пра кам­бай­не­ра, яко­га (па­куль лет­ні дзень год кор­міць) быц­цам бы толь­кі лок­шы­на з па­ке­ці­каў і вы­ру­чае. Гэ­та чые кам­бай­не­ры так хар­чу­юц­ца? Гэ­та як трэ­ба не па­ва­жаць іх пра­цу, каб за яе, пра­зва­ную ні мно­га ні ма­ла біт­вай за ўра­джай, так кар­міць?

—Слу­хай, а ты вось вазь­мі і на­пі­шы пра ўсё гэ­та, — ра­іць мне Ён.

—Ве­да­еш, у мя­не даў­но ўжо са­спе­ла ідэя пры­свя­ціць на­шай рэ­кла­ме вя­лі­кі змяс­тоў­ны пра­ект. Праў­да-праў­да. Толь­кі… Пі­саць трэ­ба пра вар­тае.

Па­ста­на­ві­ла: пас­ля «па­лес­кіх» ну­ма­роў бя­рэм­ся ў «Ма­ла­до­сці» асвят­ляць ай­чын­ную рэ­кла­му. Ну ка­му як не ства­раль­ні­кам бе­ла­рус­ка­моў­на­га ін­тэ­ле­кту­аль­на­га чы­тан­ня хва­рэць за тое, каб бе­ла­рус­ка­моў­ная рэ­кла­ма бы­ла бе­ла­рус­ка­моў­най?..

А Яму ўсё роў­на дзя­куй — за пад­каз­ку

Свят­ла­на Дзя­ні­са­ва, га­лоў­ны рэ­дак­тар часо­пі­са «Ма­ла­досць»

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».