Вы тут

І на працы ўдарніца, і пасля працы…


У на­шай кра­і­не да на­ступ­на­га ле­та бу­дуць вы­зна­чаць, як муж­чы­ны і жан­чы­ны вы­ка­рыс­тоў­ва­юць су­тач­ны фонд ча­су. Пра­ект рэа­лі­зуе На­цы­я­наль­ны ста­тыс­тыч­ны ка­мі­тэт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры пад­трым­цы Фон­ду ААН у га­лі­не на­ро­да­на­сель­ніц­тва (ЮНФ­ПА) і Дзі­ця­ча­га фон­ду ААН (ЮНІ­СЕФ).

Апош­нія та­кія да­сле­да­ван­ні пра­во­дзі­лі­ся ў 1990 і 2004 га­дах. Яны да­во­лі важ­ныя для ацэн­кі якас­ці жыц­ця на­сель­ніц­тва, та­го, на­коль­кі жан­чы­на ўцяг­ну­тая не толь­кі ў аплат­ную пра­цу, але і ў хат­ні кло­пат — ра­бо­ту, за якую атрым­лі­вае толь­кі ма­раль­нае ўзна­га­ро­джан­не.

21-3

— Атры­ма­ныя вы­ні­кі да­зво­ляць аца­ніць пра­грэс у за­бес­пя­чэн­ні роў­ных маг­чы­мас­цяў для муж­чын і жан­чын, а так­са­ма бу­дуць вы­ка­ры­ста­ны для вы­зна­чэн­ня асноў­ных на­прам­каў ген­дар­най і ся­мей­най па­лі­ты­кі ў кра­і­не, — ка­жа в. а. ка­ар­ды­на­та­ра пра­грам ЮНФ­ПА Тац­ця­на ПРА­НЬКО.

Струк­ту­ра і пра­гра­ма аб­сле­да­ван­ня бюд­жэ­ту ча­су рас­пра­ца­ва­на па­вод­ле між­на­род­ных стан­дар­таў, што да­зво­ліць у бу­ду­чы­ні су­па­ста­віць атры­ма­ныя звест­кі з ін­шы­мі кра­і­на­мі.

Аб­сле­да­ван­не пра­цяг­нец­ца 12 ме­ся­цаў. Кож­на­му чле­ну хат­няй гас­па­дар­кі (гэ­та 6 ты­сяч спе­цы­яль­на вы­бра­ных гас­па­да­рак) ва ўзрос­це пас­ля 10 га­доў да­вя­дзец­ца зра­біць поў­ны хра­на­мет­раж двух су­так (пра­цоў­на­га і вы­хад­но­га дня). Да­рос­лыя рэ­спан­дэн­ты — ад 15 га­доў і ста­рэй­шыя — бу­дуць вес­ці спе­цы­яль­ныя дзён­ні­кі, дзе бу­дуць па­зна­чаць пра­цоў­ны час, час на на­ву­чан­не, вя­дзен­не хат­няй гас­па­дар­кі, до­гляд дзя­цей і г. д. Гэ­та да­зво­ліць у вы­ні­ку атры­маць ін­фар­ма­цыю аб су­ад­но­сі­нах пра­цоў­на­га і сва­бод­на­га ча­су ў роз­ных гру­пах на­сель­ніц­тва, асноў­ных ві­дах ад­па­чын­ку, на­яў­нас­ці ча­су і маг­чы­мас­цяў для аду­ка­цыі і раз­віц­ця.

Удзель­ні­кі аб­сле­да­ван­ня ва ўзрос­це ад 10 да 14 га­доў бу­дуць па­зна­чаць у спе­цы­яль­ным дзён­ні­ку час, за­тра­ча­ны на на­ву­чан­не ў шко­ле, вы­ка­нан­не хат­ніх за­дан­няў, ста­сун­кі з сяб­ра­мі, вы­ка­ры­стан­не ін­тэр­нэ­ту, а так­са­ма па­зна­чаць час, які ім удзя­ля­юць да­рос­лыя чле­ны сям'і.

Яшчэ да та­го, як стар­та­ва­ла паў­на­маш­таб­нае рэс­пуб­лі­кан­скае да­сле­да­ван­не, не­каль­кі жур­на­ліс­таў роз­ных СМІ тра­пі­лі ў фо­кус-гру­пу, каб ад­ка­заць на больш за сот­ню пы­тан­няў (ра­зам са сва­і­мі парт­нё­ра­мі па шлю­бе). У спе­цы­яль­ных дзён­ні­ках — за буд­ны і вы­хад­ны дні — мне і май­му му­жу да­вя­ло­ся па­зна­чаць, што на­зы­ва­ец­ца, кож­ны наш крок. Асноў­ны від дзей­нас­ці, па­ра­лель­ны від дзей­нас­ці, мес­ца зна­хо­джан­ня або спо­саб пе­ра­соў­ван­ня, з кім ме­на­ві­та да­во­дзі­ла­ся быць пад­час та­го ці ін­ша­га за­ня­тку. Да­во­лі ці­ка­ва. Асаб­лі­ва ка­лі пры­хо­дзіш да вы­сно­вы, што пра­цу­еш (аказ­ва­ец­ца!) круг­лыя су­ткі і без вы­хад­но­га!

На­огул вы­ні­кі да­сле­да­ван­няў, у тым лі­ку за­меж­ных, па­каз­ва­юць, што ў жан­чын за­над­та шмат «пра­цоў­на­га ча­су», што ад­бі­ва­ец­ца на іх ад­па­чын­ку і даб­ра­бы­це. Мі­ні-да­сле­да­ван­не жур­на­лісц­кай гру­пы па­ка­за­ла, што ў буд­ны дзень жан­чы­ны тра­цяць на хат­нюю гас­па­дар­ку 3 га­дзі­ны 38 хві­лін. У вы­хад­ны дзень — 5 га­дзін 28 хві­лін. Сло­вам, у ся­рэд­нім жан­чы­ны да­дат­ко­ва пра­цу­юць на «хат­няй ні­ве» 4 га­дзі­ны 10 хві­лін што­дня!

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?