Вы тут

«Гонар не мінае»


Гэ­ты­мі сло­ва­мі Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча мож­на вы­зна­чыць асо­бу пісь­мен­ні­ка Ва­сі­ля Бы­ка­ва. Яны і пра­гу­ча­лі на ад­крыц­ці му­зея-да­чы пісь­мен­ні­ка ў дзень яго 90‑год­дзя

Дач­ны па­сё­лак ка­ля Жда­но­ві­чаў, што пад Мінск­ам. Ма­ляў­ні­чыя мяс­ці­ны — і не ска­жаш, што го­рад бліз­ка. Да­ро­га збо­чы­ла і пры­вя­ла да цаг­ля­на­га бу­дын­ка з но­вай шыль­дач­кай. Ён вы­гляд­вае з‑за дрэў­цаў — сціп­ла, вет­лі­ва, але зу­сім не­на­вяз­лі­ва за­пра­шае спы­ніц­ца. Спы­ніц­ца хо­чац­ца: сес­ці ка­ля дрэў і па­слу­хаць іх шэпт, а по­тым па аку­рат­нень­кіх пры­ступ­ках зай­сці ў дзве­ры. Па­клі­каць гас­па­да­роў…

21-11

Гас­па­да­ры — сям'я Бы­ка­вых. Так і за­ста­юц­ца, па сут­нас­ці, ня­гле­дзя­чы на тое, што пас­ля смер­ці пісь­мен­ні­ка ўда­ва Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча Бы­ка­ва Іры­на Мі­хай­лаў­на вы­ра­шы­ла ад­даць ся­мей­нае ле­ці­шча пад му­зей — дзяр­жаў­ны.

І гэ­та са­праў­ды ў дзяр­жаў­ных ін­та­рэ­сах, як пад­крэс­ліў на ад­крыц­ці мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў:

— Сё­ле­та год 90‑год­дзя Ва­сі­ля Бы­ка­ва, пісь­мен­ні­ка, які зда­бы­ваў Пе­ра­мо­гу на фран­тах вай­ны. І я ха­цеў бы на­га­даць ліч­бу 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі. Ка­лі вы су­па­ста­ві­це гэ­тыя дзве ліч­бы, то мож­на ўя­віць, коль­кі га­доў бы­ло Ва­сі­лю Ула­дзі­мі­ра­ві­чу на па­чат­ку вай­ны. У яго за пля­чы­ма бы­ло не­каль­кі га­доў на­ву­чан­ня на скульп­та­ра, але гэ­та­га не ад­бы­ло­ся: пе­ра­шко­дзі­ла вай­на. Аднак ён на­заў­сё­ды за­стаў­ся мас­та­ком, які ля­піў, ства­раў ча­ла­ве­чыя воб­ра­зы, ча­ла­ве­чыя ду­шы. Бы­ло па­ха­ван­не, ка­лі пад Кі­ра­ваг­ра­дам Бы­ка­ва па­мыл­ко­ва за­пі­са­лі як за­гі­ну­ла­га, а яго ма­ту­ля атры­ма­ла ліст, у ад­па­вед­нас­ці з якім да­во­дзі­ла­ся, што яе сы­на больш ня­ма. Вось яно: «Пай­сці і не вяр­нуц­ца…» Але ж Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч Бы­каў не толь­кі прай­шоў гэ­тую вай­ну, але ён вяр­нуў­ся, каб кож­на­му з нас рас­каз­ваць пра жу­дас­ныя мо­ман­ты, га­дзі­ны, ме­ся­цы, га­ды та­кой стра­шэн­най з'я­вы, як вай­на. У кож­на­га свой Бы­каў, у кож­на­га ёсць свой му­зей Бы­ка­ва — гэ­та яго кні­гі, якія ста­вяць на па­лі­цу, і мы іх час ад ча­су пе­ра­горт­ва­ем, звяр­та­ем­ся да яго воб­ра­заў. Для мя­не гэ­та мас­так, які пі­саў толь­кі дву­ма ко­ле­ра­мі — чор­ным і бе­лым. Ін­ша­га ня­ма, та­му што рас­каз­ваць пра тое, як ад­бы­ва­ла­ся ба­раць­ба па­між анё­ла­мі і дэ­ма­на­мі, — мож­на толь­кі дзвю­ма фар­ба­мі.

Праў­да, у яго пас­ля­ва­ен­ным жыц­ці бы­ло мес­ца роз­ным ко­ле­рам. Але гэ­та тое, што ты­чыц­ца цёп­лых па­чуц­цяў, сяб­роў, та­го, што ду­шы бы­ло ра­дас­на. І вось на да­чы «бы­каў­скі» свет ні­бы­та пад­свеч­ва­ец­ца знут­ры ты­мі прад­ме­та­мі, які­мі ён ка­рыс­таў­ся, з да­па­мо­гай якіх ра­біў свой да­мок утуль­ным. Ка­нап­ка, крэс­лы — рас­паў­сю­джа­ныя ў са­вец­кі час ма­дэ­лі. Ні­чо­га асаб­лі­ва­га, пры тым, што гэ­ты ча­ла­век — Ве­лі­чы­ня. У ка­бі­не­ці­ку — пі­шу­чая ма­шын­ка, ар­ку­шы з тэкс­та­мі і праў­ка­мі. Акен­ца, якое так і за­пра­шае: «Ну глянь жа, якая пры­га­жосць, ра­дуй­ся!..» І ра­да­ваў­ся: ма­ля­ваў, што ба­чыў і ад­чу­ваў тут. Вось і фар­бы на­па­га­то­ве — у асоб­ным па­кой­чы­ку ад­чу­ва­ец­ца Бы­каў-мас­так. Ён, між ін­шым, ад­чу­ва­ец­ца на­ват у кух­ні: на сця­не над каф­ляй са­вец­ка­га ўзо­ру ён на­ма­ля­ваў вель­мі ра­дас­ны на­цюр­морт з са­да­ві­ны і га­род­ні­ны. На­строй на да­чы для гас­па­да­ра быў вель­мі важ­ны: столь­кі гас­цей пры­хо­дзі­ла­ся пры­маць.

21-8

Стар­шы­ня гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Са­юз пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі» Мі­ка­лай Чар­гі­нец уз­га­даў:

— Ка­лі Ва­сі­лю Ула­дзі­мі­ра­ві­чу вы­дзе­лі­лі ўчас­так, то гэ­тае мес­ца мы асвят­ля­лі сва­ёй пры­сут­нас­цю, і на­ват «чар­кай ка­вы». Тут не­да­лё­ка бы­ла да­ча Анд­рэя Ма­ка­ён­ка, што да­зва­ля­ла не так час­та, але су­стра­кац­ца не­ма­лым ко­лам пісь­мен­ні­каў, па­га­ва­рыць, па­ся­дзець, па­дзя­ліц­ца пла­на­мі. Ён быў вель­мі ўваж­лі­вы, пад­трым­лі­ваў ма­ла­дых пісь­мен­ні­каў. Мне ён пі­саў ліс­ты ў Аф­га­ні­стан, пад­трым­лі­ваў ра­зам з Іры­най Мі­хай­лаў­най, рас­па­вя­даў пра спра­вы, каб ад­цяг­нуць ува­гу ад та­го, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал, жа­даў вяр­нуц­ца жы­вым. Для мя­не Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч не прос­та вя­лі­кі пісь­мен­нік. І як бы ні ўспры­ма­лі яго тво­ры на­ват у той час, але і кры­тык ад­моў­ны, і кры­тык ста­ноў­чы ўсё-та­кі сы­хо­дзі­лі­ся на тым, што ў на­шай дзяр­жа­ве з'я­віў­ся вя­лі­кі пісь­мен­нік, які пі­ша праў­ду. Праў­да па­да­ба­ец­ца пэў­ным лю­дзям. Але Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч пры ўсіх кры­тыч­ных на­ско­ках на ся­бе як на ча­ла­ве­ка ўсё-та­кі быў ацэ­не­ны дзяр­жа­вай: дэ­пу­тат Вяр­хоў­на­га Са­ве­та і СССР, і БССР, Ге­рой Са­цы­я­ліс­тыч­най Пра­цы. Ён быў пры­зна­ны на­ват ты­мі людзь­мі, якім не па­да­ба­ла­ся яго шчы­расць мер­ка­ван­няў па тых ці ін­шых пы­тан­нях, у тым лі­ку між­на­род­на­га зна­чэн­ня. Тут на ду­шы ад­ра­зу ўсплы­вае, што гэ­ты вя­лі­кі ча­ла­век сы­шоў ра­на. Ён аба­пі­раў­ся на Іры­ну Мі­хай­лаў­ну, якая яму вель­мі да­па­ма­га­ла. Трэ­ба па­дзя­ка­ваць Іры­не Мі­хай­лаў­не за вя­лі­кі крок: што яна пра­па­на­ва­ла для му­зея гэ­ты дом, які па­бу­да­ва­лі яны сва­і­мі ру­ка­мі з Ва­сі­лём Ула­дзі­мі­ра­ві­чам. Але мы вый­шлі з пра­па­но­вай, каб му­зеі Бы­ка­ва бы­лі ў Ві­цеб­ску, Грод­не.

Са­праў­ды, ёсць «Бы­каў­скія мяс­ці­ны». Але, акра­мя кан­крэт­ных кро­пак, дзе ён жыў, «Бы­каў­скі­мі мяс­ці­на­мі» мож­на на­зваць усю Бе­ла­русь. Да­след­чык твор­час­ці Ва­сі­ля Бы­ка­ва лі­та­ра­ту­раз­наў­ца Мі­хась Ты­чы­на ад­зна­чыў, што та­лент — гэ­та на­ра­джэн­не пры­ро­ды, а бе­ла­рус­кая зям­ля вель­мі шчод­рая ў гэ­тым сэн­се. Мак­сім Танк вы­ка­заў­ся, што тут са­ма зям­ля спя­вае. Але ка­лі мы вы­маў­ля­ем сло­ва «ге­ній», то да­да­ём ад ся­бе — ге­ній ад Бо­га. Ва­сіль Бы­каў быў ад­ноль­ка­ва та­ле­на­ві­ты ў роз­ных сфе­рах: вы­дат­ны мас­так сло­ва, мас­так па жыц­ці — увесь час ма­ля­ваў, дзе б ні быў: пад­час за­стол­ля ці ў прэ­зі­ды­у­ме… Ма­люн­каў мно­га, і да­гэ­туль не ўда­ло­ся ўсе са­браць, але част­ка, якая знай­шла мес­ца на ле­ці­шчы, да­зва­ляе ўдак­лад­ніць сваё ад­чу­ван­не асаб­лі­вас­цяў яго лі­та­ра­тур­най твор­час­ці. І на­огул ад­чу­ван­не гэ­та­га ча­ла­ве­ка — якім жа ён быў у жыц­ці.

Вось адзін эпі­зод. Шмат хто ка­заў пра Бы­ка­ва, якім вы­дат­ным аў­та­ма­бі­ліс­там ён быў (вось жа і га­раж на да­чы не­здар­ма ёсць). Ад­ной­чы яны еха­лі з Але­сем Ада­мо­ві­чам, ім­ча­лі­ся не­па­да­лёк ад Маск­вы, і па той жа да­ро­зе з ад­ва­рот­на­га бо­ку — су­стрэч­ныя ма­шы­ны, і ўвесь час нех­та з кі­роў­цаў здзіў­ле­на па­каз­ваў ру­ка­мі: «Ку­ды ты едзеш?» Ака­за­ла­ся, што Бы­каў ехаў на­су­пе­рак усім па да­ро­зе з ад­на­ба­ко­вым ру­хам. Ада­мо­віч тут жа зра­біў вы­сно­ву: «А Бы­каў — та­кі, ён заў­сё­ды ехаў на­су­страч плы­ні». Та­му ён і вя­лі­кі. Са­праў­ды ге­ній, які вы­кон­ваў сваю мі­сію на зям­лі. З глы­бо­кім па­чуц­цём улас­най год­нас­ці, ён га­ва­рыў і пі­саў аб тым, што ба­чыў, што пе­ра­жы­ваў і што яго хва­ля­ва­ла.

Але віб­ра­цыя хва­ля­ван­ня, хоць і ня­бач­ная, але над­звы­чай уплы­во­вая. Тое, што хва­ля­ва­ла Бы­ка­ва, ста­ла хва­ля­ваць ін­шых, і на­ват у бліз­кім і да­лё­кім све­це. Бы­ка­ва чы­та­лі ва ўсім Са­вец­кім Са­ю­зе. Яго чы­та­юць ця­пер, ста­вяць ужо су­час­ныя філь­мы па­вод­ле яго тво­раў — не­здар­ма ж! З па­ва­гай да пісь­мен­ні­ка бе­ла­ру­сы Санкт-Пе­цяр­бур­га Аляк­сандр Стан­ке­віч і Ві­таль Ляш­ке­віч пе­рад­алі ў но­вы му­зей па­да­ру­нак — парт­рэт, які быў на­пі­са­ны ў 1993 го­дзе пе­цяр­бург­скім мас­та­ком Сяр­ге­ем Тка­чэн­кам.

Ды­рэк­тар Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры Лі­дзія Ма­ка­рэ­віч пад­крэс­лі­ла: «Для куль­ту­ры па­трэб­ны аў­та­ры­тэ­ты… Му­зей — гэ­та цаг­лін­ка ў па­мяць». І на­га­да­ла сло­вы са­мо­га Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча, якія сён­ня вель­мі да­рэ­чы: «Па­мяць — гэ­та ма­тэ­ры­яль­ная сі­ла, га­лоў­ны эле­мент ча­ла­ве­чай ду­хоў­нас­ці. Яна не толь­кі здоль­ная ўзнаў­ляць мі­ну­лае, але і вы­зна­чаць бу­ду­чае».

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Выклік ці новы погляд? Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа

Ірына Рамбальская прадставіла незвычайную арт-інтэрвенцыю ў музеі Я.Коласа.