Вы тут

Толькі пачуццяў мала, або Чаго насамрэч хочуць мужчыны і жанчыны?


Сек­су­аль­насць ча­ла­ве­ка рэа­лі­зу­ец­ца ў пер­шую чар­гу праз сек­су­аль­ныя ста­сун­кі з парт­нё­рам. Та­му га­во­ра­чы пра якасць сек­су, мы па­він­ны га­ва­рыць пра якасць гэ­тых ста­сун­каў. Для іх апі­сан­ня спе­цы­я­ліс­ты вы­ка­рыс­тоў­ва­юць па­няц­це сек­су­аль­най гар­мо­ніі. У ка­го ёсць та­кая гар­мо­нія — да­ве­да­ем­ся ад ура­ча-сек­со­ла­га Мінск­а-
га га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Мі­ка­лая ХВА­ШЧЫН­СКА­ГА.

— Сек­су­аль­ная гар­мо­нія ёсць, ка­лі па­ла­вое жа­дан­не і ак­тыў­насць у па­ры пры­вод­зяць да ап­ты­маль­на­га зліц­ця эра­тыч­ных ад­чу­ван­няў, да ар­газ­му, поў­на­га псі­ха­сек­су­аль­на­га за­да­валь­нен­ня абод­вух парт­нё­раў! Сло­вам, якас­ны секс указ­вае на гар­ма­ніч­ныя сек­су­аль­ныя ста­сун­кі. На пер­шы по­гляд усё да­во­лі прос­та: бы­ло б жа­дан­не — ас­тат­няе пры­кла­дзец­ца... Ад­нак моц­ныя ўза­ем­ныя па­чуц­ці — яшчэ не га­ран­тыя па­спя­хо­вас­ці ў ін­тым­ным жыц­ці.

Для са­праўд­най гар­мо­ніі ў па­ры па­тра­бу­ец­ца су­па­дзен­не вель­мі мно­гіх рэ­чаў — агуль­най куль­ту­ры, каш­тоў­нас­цяў, ма­раль­ных прын­цы­паў... Важ­нае і су­па­дзен­не эт­ніч­ных асаб­лі­вас­цяў, ма­ты­ваў ін­тым­най бліз­ка­сці, сты­ляў муж­чын­скіх і жа­но­чых па­во­дзін, псі­ха­сек­су­аль­ных ты­паў (хто «лі­дар», а хто «пад­па­рад­ка­ва­ны»), ідэа­лі­за­ва­ных фан­та­зій аб су­мес­ным жыц­ці і ся­мей­най струк­ту­ры. Што да на­яў­нас­ці ўза­ем­на­га ка­хан­ня, глы­бо­кай эма­цы­я­наль­най су­вя­зі, спа­лу­чэн­ня рыс ха­рак­та­ру, то гэ­та, без­умоў­на, толь­кі ўзба­га­чае сек­су­аль­нае жыц­цё.

Па­вы­сяць якасць сек­су і су­па­дзен­не па­ла­вых тэм­пе­ра­мен­таў парт­нё­раў, ад­сут­насць ад­роз­нен­няў у ін­ды­ві­ду­аль­ных бія­рыт­мах, па­да­бен­ства ўяў­лен­няў аб псі­ха­фі­зі­я­ло­гіі муж­чын­скай і жа­но­чай сек­су­аль­нас­ці, ве­дан­не яе ўзрос­та­вых і фі­зі­я­ла­гіч­ных асаб­лі­вас­цяў. Іс­ну­юць і «тэх­ніч­ныя» кры­тэ­рыі якас­ці сек­су­аль­ных ад­но­сін — ад­сут­насць стэ­рэа­ты­паў у па­ла­вым жыц­ці, су­па­дзен­не сек­су­аль­ных ін­та­рэ­саў. Не бу­дзем скід­ваць з ра­хун­ку і ра­зу­мен­не сек­су­аль­ных жа­дан­няў парт­нё­ра, адэ­кват­нае вы­ра­жэн­не сва­іх улас­ных, умен­не пры­ста­соў­ваць па­ла­выя па­трэ­бы ў па­ры.

— Муж­чы­на і жан­чы­на заў­сё­ды па-роз­на­му гля­дзяць на секс. У гэ­тым сэн­се іс­нуе і мност­ва мі­фаў. А ча­го ж на са­мой спра­ве хо­чуць ад­ны і дру­гія?

— Вя­до­ма, у сек­су­аль­нас­ці муж­чын і жан­чын ёсць ад­роз­нен­ні. Тра­ды­цый­на лі­чыц­ца, што для моц­най па­ло­вы ха­рак­тэр­нае больш вы­ра­жа­нае сек­су­аль­нае жа­дан­не, сек­су­аль­ная агрэ­сіў­насць, на­по­рыс­тасць, ня­стры­ма­насць. Больш час­тыя сек­су­аль­ныя дум­кі і фан­та­зіі: 12-19-га­до­выя юна­кі па­ста­ян­на ду­ма­юць пра секс, муж­чы­ны 40-50 га­доў — не­дзе раз у паў­га­дзі­ны. Муж­чы­ны не так моц­на эма­цы­я­наль­на ўцяг­ва­юц­ца ў ін­тым­ныя ад­но­сі­ны. Яны больш схіль­ныя да сек­су­аль­най раз­на­стай­нас­ці і «ка­рот­кіх» су­вя­зяў — вель­мі спрэч­ны, да­рэ­чы, тэ­зіс. У іх больш вы­ра­жа­ная рэ­ак­цыя на ві­зу­аль­ныя сек­су­аль­ныя сты­му­лы — тое, што на­зы­ва­юць «лю­біць ва­чы­ма». Асноў­ны ма­тыў па­ла­вой бліз­ка­сці — сек­су­аль­нае жа­дан­не. Муж­чы­ны ад­да­юць пе­ра­ва­гу сек­су пе­рад ін­шы­мі за­ня­тка­мі і га­то­вы ах­вя­ра­ваць мно­гі­мі рэ­сур­са­мі дзе­ля сек­су. Ха­рак­тэр­ная і «вы­ка­наў­чая тры­вож­насць» — су­мнен­ні ў сва­ім май­стэр­стве, страх пе­рад маг­чы­май сек­су­аль­най ня­ўда­чай. У муж­чын больш вы­со­кія сек­су­аль­ныя за­пы­ты і мен­шая сек­су­аль­ная за­да­во­ле­насць. Пік сек­су­аль­най ак­тыў­нас­ці на­зі­ра­ец­ца ва ўзрос­це 20-25 га­доў. Гэ­та, так бы мо­віць, агуль­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі. Не вар­та гэ­та ўспры­маць лі­та­раль­на да кож­на­га асоб­на­га муж­чы­ны...

Гэт­кім жа чы­нам мож­на ска­заць, што ў цэ­лым для жа­но­чай сек­су­аль­нас­ці ха­рак­тэр­ная за­леж­насць сек­су­аль­най за­да­во­ле­нас­ці ад якас­ці ста­сун­каў з парт­нё­рам (у шчас­лі­вых шлю­бах жан­чы­ны час­цей указ­ва­юць на на­яў­насць ар­газ­му). Асноў­ны ма­тыў па­ла­вой бліз­ка­сці — па­чуц­ці, ка­хан­не. Ха­рак­тэр­ны і ма­ця­рын­скі ін­стынкт, вель­мі знач­ным бу­дзе пер­шы сек­су­аль­ны во­пыт. Роск­віт сек­су­аль­нас­ці ад­бы­ва­ец­ца па­воль­на. У пер­шыя тры ме­ся­цы пас­ля за­муж­жа ка­ля 20 пра­цэн­таў жан­чын пе­ра­жы­ва­юць ар­газм, праз 10 га­доў — 90 пра­цэн­таў. Жан­чы­ны, у сваю чар­гу, «лю­бяць ву­ша­мі» — больш рэ­агу­юць на аў­ды­я­э­ра­тыч­ныя сты­му­лы. Ад­сут­насць ар­газ­му для жан­чы­ны не вы­клю­чае маг­чы­мас­ці пе­ра­жы­ван­ня сек­су­аль­най за­да­во­ле­нас­ці. Ці­ка­вая су­вязь лі­бі­да і ар­газ­му з уз­роў­нем аду­ка­цыі і пра­фе­сі­яй. Так, у жан­чын-гу­ма­ні­та­ры­яў лі­бі­да і ар­газм больш моц­ныя, чым у хат­ніх гас­па­дынь. А пік жа­но­чай сек­су­аль­най ак­тыў­нас­ці пры­па­дае на ўзрост пас­ля 30.

Боль­шасць секс-стэ­рэа­ты­паў звя­за­ныя, вя­до­ма, з сек­су­аль­нас­цю муж­чын­скай: «са­праўд­ны муж­чы­на пра­яў­ля­ец­ца най­перш у сек­се»; «муж­чы­на заў­сё­ды жа­дае і заў­сё­ды га­то­вы да сек­су»; «у са­праўд­на­га муж­чы­ны ня­ма сек­су­аль­ных праб­лем»; «у сек­се муж­чы­на не па­ві­нен слу­хаць жан­чы­ну»; «чым больш жан­чын і па­ла­вых ак­таў, тым лепш»; «ад­мо­віц­ца ад сек­су — рас­пі­сац­ца ў сва­ёй ня­здоль­нас­ці як муж­чы­ны»; «муж­чы­на па­ві­нен «да­вес­ці» парт­нёр­ку да ар­газ­му»; «ін­тым­ная бліз­касць — гэ­та пра­цяг­лы па­ла­вы акт, пя­шчо­та — дру­гас­ная».

Ці­ка­ва, што ча­сам не толь­кі са­мі муж­чы­ны, але і жан­чы­ны куль­ты­ву­юць ды ўся­ляк «за­ма­цоў­ва­юць» у сва­ёй свя­до­мас­ці па­доб­ныя мі­фы.

— Што хут­чэй «за­бі­вае секс» у асоб­най па­ры: шлюб, на­ра­джэн­не дзя­цей, зло­ўжы­ван­не ал­ка­го­лем?

— На­огул іс­нуе шмат пры­чын, якія «за­бі­ва­юць» секс. Спе­цы­я­ліс­ты дзе­ляць іх на псі­ха­ген­ныя і ар­га­ніч­ныя. Ска­жам, гэ­та мо­гуць быць ней­кія «сі­ту­а­цыі»: не­спры­яль­ныя ўмо­вы для ін­тым­ных ад­но­сін, страх пе­рад ця­жар­нас­цю ці ве­не­рыч­ным за­хвор­ван­нем, псі­хіч­ная і фі­зіч­ная стом­ле­насць, ал­ка­голь­нае ап'я­нен­не. На­шко­дзіць мо­гуць і псі­хіч­ныя траў­мы, звя­за­ныя з ус­па­мі­на­мі аб ко­ліш­ніх сек­су­аль­ных ня­ўда­чах, ней­кія апа­сен­ні ад­нос­на ня­здоль­нас­ці за­да­во­ліць парт­нё­ра, страх па­цяр­пець фі­яс­ка пад­час па­ла­вой бліз­ка­сці. Асоб­ны мо­мант — праб­ле­мы ў па­ры, бы­та­выя кан­флік­ты, не­да­вер, рэў­насць, абы­яка­васць, аб­ра­зы, стра­та па­ва­гі адзін да ад­на­го. Мо­гуць быць і аса­біс­тыя праб­ле­мы — тры­вож­ныя ры­сы ха­рак­та­ру, за­ні­жа­ная са­ма­ацэн­ка, схіль­насць да са­ма­ед­ства, за­ліш­няя ад­каз­насць за пос­пех ін­тым­ных ад­но­сін, па­мыл­ко­выя ўяў­лен­ні аб па­ла­вым жыц­ці.

Ад­нак секс ста­но­віц­ца не­маг­чы­мым і пры не­ка­то­рых за­хвор­ван­нях, якія, ска­жам, па­ру­ша­юць кро­ва­зва­рот у па­ла­вых ор­га­нах, — атэ­раск­ле­роз, цук­ро­вы дыя­бет. Нель­га за­бы­вац­ца і на зні­жэн­не вы­пра­цоў­кі па­ла­вых гар­мо­наў з уз­рос­там. Ты­тунь, ал­ка­голь, нар­ко­ты­кі з ця­гам ча­су так­са­ма іс­тот­на па­гар­ша­юць сі­ту­а­цыю і не ста­су­юц­ца з нар­маль­ным сек­су­аль­ным жыц­цём.

Той, хто кла­по­ціц­ца аб на­яў­нас­ці сек­су­аль­най гар­мо­ніі ў сва­ім жыц­ці, па­ві­нен, у прын­цы­пе, са­чыць за сва­ім фі­зіч­ным зда­роў­ем, свое­ча­со­ва вы­ра­шаць псі­ха­ла­гіч­ныя праб­ле­мы — з да­па­мо­гай псі­хо­ла­га, псі­ха­тэ­ра­пеў­та ці сек­со­ла­га. Гэ­та зу­сім не скла­да­на, ка­лі з па­ва­гай ста­віш­ся да ся­бе і парт­нё­ра.

— Ці рас­це ў нас коль­касць сек­су­аль­ных рас­строй­стваў, па­та­ло­гій? Як мож­на аца­ніць сек­су­аль­нае зда­роўе су­час­ных муж­чын і жан­чын?

— Рост коль­кас­ці зва­ро­таў па сек­са­ла­гіч­ную да­па­мо­гу аб­умоў­ле­ны най­перш па­вы­шэн­нем агуль­на­га куль­тур­на­га і аду­ка­цый­на­га ўзроў­ню на­сель­ніц­тва. Сён­ня да ўра­чоў-сек­со­ла­гаў звяр­та­юц­ца муж­чы­ны і жан­чы­ны ад 18 да 80 га­доў. Ад­нак і аб'­ек­тыў­на коль­касць сек­су­аль­ных па­ру­шэн­няў бу­дзе рас­ці, па­коль­кі жыц­цё су­час­на­га ча­ла­ве­ка пра­сяк­ну­тае моц­ны­мі псі­хіч­ны­мі пе­ра­груз­ка­мі, а рас­паў­сюдж­ван­не за­хвор­ван­няў сар­дэч­на-са­су­дзіс­тай і эн­да­крын­най сіс­тэм іс­тот­на па­гар­шае сі­ту­а­цыю.

— «Секс-цац­кі», спе­цы­яль­ныя пры­ста­са­ван­ні для сек­су­аль­ных гуль­няў са­праў­ды ро­бяць па­ла­вое жыц­цё больш раз­на­стай­ным?

— А вы па­ду­май­це, ці мож­на зра­біць больш раз­на­стай­най лю­боў да свай­го дзі­ця­ці... Лю­боў або ёсць, або яе ня­ма. Ні­я­кая но­вая «цац­ка» яе не ства­рае. З сек­су­аль­ны­мі ста­сун­ка­мі тое ж са­мае. Ка­лі ёсць моц­нае па­чуц­цё, яно не па­він­на да­зво­ліць лі­бі­да за­вяз­нуць у «бы­це». З ін­ша­га бо­ку, ні­хто не ад­маў­ляе экс­пе­ры­мен­ты ў сек­се. У па­ры да­пу­шчаль­ныя са­мыя раз­на­стай­ныя фор­мы сек­су­аль­ных ад­но­сін. Па­трэб­ны дзве ўмо­вы: уза­ем­ная зго­да да­рос­лых, свя­до­мых парт­нё­раў і ад­сут­насць фі­зіч­най або ма­раль­най шко­ды са­бе, парт­нё­ру або ін­шым лю­дзям.

Матэрыялы старонкі падрыхтавала Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Ці апраўдае сваю назву апошні месяц зімы? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Люты — ад лацінскага «фебруарыс», што азначае «ачышчэнне». 

Грамадства

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Персанальныя даныя: ведаць нельга распаўсюджваць

Каму, калі, што, дзе і як можа давяраць пра сябе сучасны чалавек.

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.