Вы тут

Ка­лі ма­ма і та­та «пра­цу­юць»... сту­дэн­та­мі


аль­бо Як су­мяс­ціць ву­чо­бу, ся­мей­нае жыц­цё і вы­ха­ван­не дзі­ця­ці?

Для боль­шас­ці лю­дзей ву­чо­ба ва ўні­вер­сі­тэ­це — гэ­та час по­шу­ку ся­бе і свое­асаб­лі­вы пры­пы­нак пе­рад но­вым жыц­цё­вым эта­пам: шлю­бам ці па­бу­до­вай кар'­е­ры. Мін­скія сту­дэн­ты Дзміт­рый і Ве­ра­ні­ка Се­ген «стан­дарт­ную схе­му» па­ру­шы­лі. Абое яшчэ хоць і ву­чац­ца, але не ста­лі ад­клад­ваць на­доў­га ства­рэн­не сям'і, у якой ужо пад­рас­тае ма­лень­кі сын Глеб. На­шы ка­рэс­пан­дэн­ты су­стрэ­лі­ся з ма­ла­дой па­рай і па­гу­та­ры­лі пра тое, як ма­ла­дыя лю­дзі ад­чу­ва­юць ся­бе ў ро­лі ма­мы і та­ты, ці лёг­ка дзя­ліць свае сі­лы па­між дзі­цем і па­ра­мі ва ўні­вер­сі­тэ­це, а так­са­ма ча­му вя­лі­кая ад­каз­насць — ве­лі­зар­ны сты­мул да­біц­ца ча­гось­ці ў жыц­ці...

...— Хло­пец у нас з ха­рак­та­рам, увесь у та­ту. Па­куль не зро­біш, што ён хо­ча, спа­кою не бу­дзе. Ві­даць, цу­доў­на ра­зу­мее, што ён у нас пер­шы і вель­мі ча­ка­ны, і ўсе кру­цяц­ца ва­кол яго, — рас­па­вя­дае Дзміт­рый пра сы­на, па­куль Ве­ра­ні­ка на кух­ні за­вар­вае гар­ба­ту для гас­цей.

Па тэ­ле­ві­за­ры па­каз­ва­юць вя­чэр­ні вы­пуск на­він, гук кры­ху пры­ці­ша­ны. Ма­лень­кі Глеб спа­кой­на ля­жыць у сва­ёй люль­цы і раз-по­раз ча­мусь­ці хіт­ра ўсмі­ха­ец­ца. Па­куль што ён не асаб­лі­ва зна­ё­мы з гэ­тым све­там, на­ват фа­та­гра­фа­ваць яго баць­кі не асмель­ва­юц­ца: над­та ўжо хлоп­чык ад­чу­валь­ны да чу­жых ва­чэй, ад­ра­зу па­чы­нае кап­ры­зіць. Вя­до­ма, дзі­ця­ці толь­кі не­каль­кі ме­ся­цаў.

Дзміт­рый і Ве­ра­ні­ка рас­лі ў роз­ных кут­ках Бе­ла­ру­сі. Ён ро­дам з Да­выд-Га­рад­ка, яна пры­еха­ла ў Мінск са Шчу­чы­на, а па­зна­ё­мі­лі­ся па-су­час­на­му, праз ін­тэр­нэт.

— Не, гэ­та быў не сайт зна­ём­стваў, — смя­ец­ца Ве­ра­ні­ка. — Ка­лі па­мя­та­е­це, не­каль­кі га­доў та­му ўсе ак­тыў­на ка­рыс­та­лі­ся для ін­тэр­нэт-пе­ра­піс­кі «Аген­там», які ця­пер ужо не асаб­лі­ва па­пу­ляр­ны.

Дзміт­рый та­ды ўжо ву­чыў­ся на пад­рых­тоў­чых кур­сах пры ўні­вер­сі­тэ­це, а яго бу­ду­чая жон­ка бы­ла яшчэ школь­ні­цай (ця­пер Ве­ра­ні­цы двац­цаць га­доў, а яе муж — на тры га­ды ста­рэй­шы).

— Я прос­та па­ба­чыў на фо­та дзяў­чы­ну і вы­ра­шыў ёй на­пі­саць. Сам не ве­даю ча­му. Тым больш, што на той мо­мант яна жы­ла да­лё­ка, — ус­па­мі­нае Дзміт­рый.

Як бы­вае ў па­доб­ных ра­ман­тыч­ных гіс­то­ры­ях, у Ве­ра­ні­кі на той мо­мант ужо быў хло­пец. Але шмат­га­дзін­ныя раз­мо­вы па тэ­ле­фо­не і «кі­ла­мет­ры» пе­ра­піс­кі, на дзі­ва, ака­за­лі­ся мац­ней­шы­мі за рэ­аль­ныя ад­но­сі­ны. За ка­рот­кі час но­вы зна­ё­мы здо­леў па­ка­рыць сэр­ца дзяў­чы­ны на­столь­кі, што яна дзе­ля яго вы­ра­шы­ла атрым­лі­ваць аду­ка­цыю ме­на­ві­та ў Мін­ску, каб зно­сі­нам не за­мі­на­ла ад­лег­ласць.

У вы­ні­ку зна­ём­ства праз ін­тэр­нэт атры­ма­ла пра­цяг. А мі­ну­лым ле­там Ве­ра­ні­ка і Дзміт­рый вы­ра­шы­лі ажа­ніц­ца.

Ці­каў­лю­ся, ці не страш­на бы­ло так ад­ра­зу асме­ліц­ца на на­ра­джэн­не дзі­ця­ці? Бо трэ­ба зда­ваць се­сіі, жыць на здым­най ква­тэ­ры. Дзміт­рый на мо­мант на­шай гу­тар­кі за­кан­чваў на­ву­чан­не ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це, атрым­лі­ваў дып­лом на­стаў­ні­ка геа­гра­фіі і бія­ло­гіі, а яго жон­ка за­раз ву­чыц­ца ў Бе­ла­рус­кім ін­сты­ту­це пра­ва­знаў­ства. Ве­ра­ні­ка — бу­ду­чы юрыст.

— У на­шым акру­жэн­ні гэ­та ні­ко­га не здзі­ві­ла, — рас­па­вя­дае Ве­ра­ні­ка. — На­прык­лад, ад­на мая ад­на­курс­ні­ца даў­но пе­ра­вя­ла­ся на «за­воч­ку», на сён­ня па­спе­ла на­ра­дзіць два­іх, і ў Дзі­мы так­са­ма ёсць не­каль­кі ся­мей­ных ад­на­курс­ні­каў.

Па­куль мы гу­та­рым, Дзміт­рый гуш­кае ма­ло­га, які ўжо на­це­шыў­ся ля­жан­нем у лож­ку. Пры­чым, нянь­чыц­ца Дзі­ма з Гле­бам так, ні­бы­та ра­біў гэ­та ўсё жыц­цё.

Але так бы­ло не заўж­ды. Пер­шы ме­сяц да­гля­даць за сы­нам ма­ла­дым да­па­ма­га­ла ста­рэй­шае па­ка­лен­не сям'і, пры­яз­джа­лі ма­мы, шмат што рас­каз­ва­лі і па­каз­ва­лі. Ця­пер ма­ла­ды та­та стаў ужо «пра­фе­сі­я­на­лам» у зме­не пад­гуз­ні­каў, ды і ноч­чу, каб пры­га­та­ваць ма­ло­му су­месь, устае пе­ра­важ­на ён. Каб ка­ха­ная па­спа­ла даў­жэй. Тым не менш, у сям'і з не­маў­лят­кам «вы­спац­ца» — не­маг­чы­ма. Глеб — са­праўд­ны «жа­ва­ра­нак», пра­чы­на­ец­ца звы­чай­на а 5 га­дзі­не ра­ні­цы і па­чы­нае па­тра­ба­ваць да ся­бе ўва­гі. Га­дзін да 11 у ма­ло­га пра­даў­жа­ец­ца час ак­тыў­нас­ці, пас­ля ча­го ён на па­ру га­дзі­нак за­сы­нае. Ма­ма па­чы­нае ра­біць неш­та па до­ме, та­та едзе на ву­чо­бу, а ка­лі Глеб пра­чы­на­ец­ца, уся ўва­га баць­коў зноў на­ле­жыць толь­кі яму.

Са­мае ці­ка­вае, што на­ват пры та­кім рэ­жы­ме дня Ве­ра­ні­ка ча­сам хо­дзіць на па­ры. Гле­дзя­чы на зу­сім ма­лое дзі­ця, уя­віць гэта скла­да­на.

— У мя­не ця­пер воль­нае на­вед­ван­не, та­му, ка­лі ёсць сі­лы, аба­вяз­ко­ва іду на за­ня­ткі, — ка­жа ма­ла­дая ма­ма.

Ка­лі ж яна доў­га не пры­хо­дзіць, сяб­роў­кі па­чы­на­юць су­ма­ваць, а та­му пры­яз­джа­юць і з за­да­валь­нен­нем гу­ля­юць з Гле­бам, да­зва­ля­ю­чы яго ма­ме хоць кры­ху ад­па­чыць. Дзяў­ча­там не цяж­ка, на­ват па­да­ба­ец­ца та­кі за­ня­так.

— А вось ка­лі мы з Дзі­мам вы­хо­дзім на ву­лі­цу па­гу­ляць з ка­ляс­кай, я ча­сам лаў­лю на са­бе ацэнь­ва­ю­чыя по­зір­кі. Неш­та на­кшталт: «Ці­ка­ва, яны доб­рыя баць­кі ці так са­бе?» — за­ўва­жае Ве­ра­ні­ка.

Без­умоў­на, пас­ля з'яў­лен­ня сы­на жыц­цё ма­ла­дой па­ры змя­ні­ла­ся, але гэ­та іх зу­сім не за­сму­чае:

— Глеб не па­зба­віў нас маг­чы­мас­ці «па­жыць для ся­бе», ка­лі ра­зу­мець пад гэ­тым шум­ныя кам­па­ніі, дыс­ка­тэ­кі і гу­лян­ні да ра­ні­цы, — рас­па­вя­дае Дзміт­рый. — Я і да яго на­ра­джэн­ня не быў асаб­лі­вым ама­та­рам та­ко­га ла­ду жыц­ця (уся­го адзін раз быў у мін­скім клу­бе, і мне не вель­мі спа­да­ба­ла­ся), а Ве­ра­ні­ка і ўво­гу­ле ні ра­зу ў жыц­ці ту­ды не ха­дзі­ла.

Вя­до­ма, дыс­ка­тэ­кі ў ста­лі­цы — гэ­та за­да­валь­нен­не, якое каш­туе не толь­кі сіл, але і гро­шай. А яны амаль кож­най ма­ла­дой сям'і вель­мі па­трэб­ны. Да на­шых ге­ро­яў «ма­тэ­ры­яль­ныя па­ступ­лен­ні» ідуць з трох кры­ніц: гэ­та да­па­мо­га баць­коў, пад­пра­цоў­ка Дзі­мы груз­чы­кам і вы­пла­ты на дзі­ця.

— Прын­цып рас­хо­да­ван­ня гро­шай у нас вель­мі прос­ты, — ка­жа Дзі­ма. — Перш-на­перш мы на­бы­ва­ем тое, што не­аб­ход­на ма­ло­му: дзі­ця­чае хар­ча­ван­не, «пам­пер­сы», адзен­не, бо ён жа рас­це...

Ве­ра­ні­ка не ўтой­вае: бы­ва­юць мо­ман­ты, ка­лі да чар­го­ва­га «па­паў­нен­ня» фі­нан­саў за­ста­ец­ца ты­сяч сто, та­ды да­во­дзіц­ца пад­на­пру­жыц­ца. Ча­сам зда­ра­юц­ца і не­па­ра­зу­мен­ні:

— Мы звы­чай­ная па­ра, мо­жам і па­сва­рыц­ца. Дзі­ма вось ку­рыць, а гэ­та не­ма­лыя вы­дат­кі. Але доб­ра, што крыў­дзіц­ца доў­га не ўме­ем.

Ад­на­па­ка­ё­вая ква­тэ­ра, якую зды­мае сям'я, на­ле­жыць ад­на­му са сва­я­коў Ве­ра­ні­кі, та­му за жыл­лё што­ме­сяц пла­цяць «са зніж­кай» — 200 до­ла­раў, не ўліч­ва­ю­чы ка­му­наль­ныя пла­ця­жы.

...Раз­мо­ва на­ша па­ды­шла да за­вяр­шэн­ня ка­ля дзе­вя­ці ве­ча­ра. Глеб па­ці­ху па­чы­наў кап­ры­зіць, на­мя­ка­ю­чы, што трэ­ба па­ду­маць ужо і пра сон. Я ўзга­да­ла, што, ка­лі ву­чы­ла­ся ў дру­гую зме­ну, у гэ­ты час, зда­ра­ла­ся, толь­кі вяр­та­ла­ся з апош­няй лек­цыі. Раз-по­раз яшчэ маг­лі з сяб­ра­мі і ў ка­вяр­ню зай­сці на паў­га­дзін­кі. На­пэў­на, мно­гія сту­дэн­ты ў гэ­ты мо­мант ба­вяць час пры­клад­на так.

— Мо­жа нам і ця­жэй за­раз, чым ра­вес­ні­кам, якія яшчэ не ства­ры­лі сям'ю і не на­ра­дзі­лі, — раз­ва­жае Ве­ра­ні­ка. — Але я ся­бе на­строй­ваю, што ўсе цяж­кас­ці каш­ту­юць та­го, што ча­кае на­шу сям'ю ў бу­ду­чым.

— Дзі­ма, а на ця­бе не «ціс­не» ад­каз­насць? Ка­лі ўжо ёсць дзі­ця, ад ця­бе, як ад га­лоў­на­га ў сям'і, мо­гуць па­тра­ба­ваць больш, чым ра­ней? — асця­рож­на пы­та­ю­ся ў ма­ла­до­га та­ты.

— У жыц­ці аба­вяз­ко­ва па­ві­нен быць сты­мул. Ка­лі б прос­та ву­чыў­ся, мне б ні­чо­га не пе­ра­шка­джа­ла кры­ху па­ле­на­вац­ца, ліш­нюю га­дзі­ну па­гля­дзець тэ­ле­ві­зар, на па­ры не пай­сці. А ця­пер я не ма­гу так зра­біць, бо па­трэб­на ду­маць пра бу­ду­чае і дзей­ні­чаць. Хо­чац­ца як ма­га лепш скон­чыць уні­вер­сі­тэт, атры­маць якую-не­будзь да­дат­ко­вую спе­цы­яль­насць на кур­сах, бо кар­міць сям'ю на зар­пла­ту ма­ла­до­га на­стаў­ні­ка скла­да­на, — ад­каз­вае ён і зноў пе­ра­клю­чае сваю ўва­гу на сы­на, які на та­та­вых ру­ках ад­ра­зу су­па­кой­ва­ец­ца.

Сён­ня Дзміт­рый сур'­ёз­на зай­ма­ец­ца по­шу­кам пра­цы і ду­мае рас­па­чаць улас­ны не­вя­лі­кі біз­нес. Але пад­ра­бяз­нас­ці рас­кры­ваць па­куль не хо­ча. Сям'я вель­мі ма­рыць пра свой дом — гэ­та ця­пер га­лоў­нае для іх пы­тан­не. Дзі­ма і Ве­ра­ні­ка ўпэў­не­ны, што ўсё ў іх аба­вяз­ко­ва бу­дзе, і ма­лень­кі род­ны ча­ла­ве­чак — зу­сім не пе­ра­шко­да для аса­біс­та­га раз­віц­ця і ру­ху на­пе­рад.

Ган­на ГА­РУС­ТО­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.