Вы тут

Кі­но пад ку­ба­чак глінт­вей­на


Уні­каль­ны фес­ты­валь ня­мо­га кі­но пад ад­кры­тым не­бам пра­хо­дзіць у Мін­ску і ін­шых га­ра­дах кра­і­ны

У Бе­ла­ру­сі па­чаў­ся фес­ты­валь ня­мо­га кі­но і жы­вой му­зы­кі «Кі­не­мо». Філь­мы эпо­хі ня­мо­га кі­не­ма­то­гра­фа па­каз­ва­юц­ца ў су­пра­ва­джэн­ні жы­вой му­зы­кі, на­пі­са­най спе­цы­яль­на для кож­най з кар­цін. Се­ан­сы пра­хо­дзяць пад ад­кры­тым не­бам у дво­ры­ку ме­ма­ры­яль­на­га му­зея імя За­іра Азгу­ра. Сю­ды мож­на прый­сці з по­сціл­кай і тэр­ма­сам, а мож­на сес­ці на ла­вач­ку, ку­піць га­ра­чую ка­ву або глінт­вейн і, як толь­кі поз­нія пры­цем­кі да­зво­ляць пра­ецы­ра­ваць стуж­ку на эк­ран, атры­маць аса­ло­ду ад кла­сі­кі кі­но.

«Кі­не­мо» пра­хо­дзіць у Бе­ла­ру­сі дру­гі раз і абя­цае на­быць рэ­гу­ляр­ны ха­рак­тар. Сё­ле­та па­ка­зы пра­вод­зяц­ца не толь­кі ў Мін­ску: на вы­хад­ныя фес­ты­валь пе­ра­яз­джае ў Грод­на, Ма­гі­лёў і Брэст — га­ра­ды, дзе ўда­ло­ся знай­сці пры­дат­ныя пля­цоў­кі.

Пра­ект Сіnеmаsсоре і Аса­цы­я­цыя ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў ста­лі ар­га­ні­за­та­ра­мі фес­ты­ва­лю, у Мін­ску ім да­па­ма­гае му­зей імя За­іра Азгу­ра. Адзін з ар­га­ні­за­та­раў, пра­грам­ны ды­рэк­тар пра­ек­та Сіnеmаsсоре Воль­га На­доль­ская рас­па­вя­дае, як «Кі­не­мо» на­ра­джа­ла­ся:

— Мы на пра­ця­гу не­каль­кіх га­доў рэ­гу­ляр­на ар­га­ні­зоў­ва­лі рэт­ра­спек­ты­вы філь­маў ня­мец­ка­га экс­прэ­сі­я­ніз­му ў кі­на­тэ­ат­рах Мін­ска, за­пра­ша­ю­чы бе­ла­рус­кіх му­зы­каў па­спра­ба­ваць свае сі­лы ў ства­рэн­ні са­ўндтрэ­каў да ня­мо­га кі­но. У ней­кі мо­мант ад­на­му з па­ста­ян­ных удзель­ні­каў гэ­тых па­ка­заў кам­па­зі­та­ру Ві­та­лю Эпа­ву прый­шла ў га­ла­ву ідэя зла­дзіць се­анс на све­жым па­вет­ры. Ві­таль жа пра­па­на­ваў пля­цоў­ку для гэ­та­га — унут­ра­ны двор му­зея Азгу­ра. Ды­рэк­тар му­зея Ак­са­на Баг­да­на­ва па­ста­ві­ла­ся да ідэі з вя­лі­кім эн­ту­зі­яз­мам — так і з'я­віў­ся «Кі­не­мо».

Му­зы­кі на па­ка­зах фес­ты­ва­лю ад­наў­ля­юць ат­мас­фе­ру, якая па­на­ва­ла ў кі­на­тэ­ат­рах пер­шай трэ­ці ХХ ста­год­дзя, ка­лі кар­цін­ка на эк­ра­не су­пра­ва­джа­ла­ся жы­вой му­зы­кай. Та­пёр або кі­на­ілюст­ра­тар — так на­зы­ва­ец­ца му­зы­кант, які іг­рае для кі­на­се­ан­саў. Са з'яў­лен­нем гу­ка­во­га кі­но мас­тац­тва та­пё­раў ака­за­ла­ся не­па­трэб­ным, ад­нак сён­ня кі­на­ма­ны, у тым лі­ку і ў Бе­ла­ру­сі, ня­рэд­ка звяр­та­юц­ца да па­доб­най прак­ты­кі. У «Кі­не­мо» за­дзей­ні­ча­ны му­зы­кан­ты з Аса­цы­я­цыі ма­ла­дых кам­па­зі­та­раў Бе­ла­ру­сі, якія ўзя­лі­ся на­пі­саць му­зы­ку для кож­на­га філь­ма пра­гра­мы. Пра ра­бо­ту над са­ундтрэ­ка­мі я спы­та­ла­ся ў Ві­та­ля Эпа­ва, аў­та­ра ідэі і кам­па­зі­та­ра:

— Ад­ным з кры­тэ­ры­яў ад­бо­ру му­зы­каў для фес­ты­ва­лю з'яў­ля­ец­ца здоль­насць асэн­са­ваць фільм і напісаць му­зыч­ны твор. Гэ­та ўжо не зу­сім та­пёр­скае мас­тац­тва. Пе­рад му­зы­кам ста­іць пэў­ная за­да­ча: даць філь­му яшчэ ад­но жыц­цё. Чым больш не­стан­дарт­на ду­мае аў­тар, тым яр­чэй­шыя воб­ра­зы. Па­ды­ход у кож­на­га з кам­па­зі­та­раў роз­ны: я, на­прык­лад, люб­лю дак­лад­насць пе­ра­хо­даў па­між эпі­зо­да­мі, час у но­тах рас­піс­ваю аж да се­кун­даў. Нех­та лю­біць больш ім­пра­ві­за­ваць або ху­лі­га­ніць — гэ­та не менш ці­ка­ва. Мы па­ста­ян­на шу­ка­ем му­зы­каў для пра­ек­та і ў на­ступ­ным го­дзе спа­дзя­ём­ся ўба­чыць удзель­ні­каў з ін­шых кра­ін.

Што ж фэст пад­рых­та­ваў гле­да­чам? Эпо­ха ня­мо­га кі­не­ма­то­гра­фа ба­га­тая на вя­лі­кія ім­ёны, вы­дат­ныя філь­мы, этап­ныя экс­пе­ры­мен­ты. Воль­га На­доль­ская, пра­цяг­ва­ю­чы гу­тар­ку, рас­ка­за­ла пра скла­дан­не змес­ту:

— Пер­ша­па­чат­ко­ва мы спра­ба­ва­лі за­даць тэ­ма­тыч­ныя рам­кі, пад­вес­ці пра­гра­му пад ней­кую кан­цэп­цыю, але ў вы­ні­ку ад­мо­ві­лі­ся ад гэ­та­га. Сі­лаю не бу­дзеш мі­лаю: ка­лі му­зы­кам па ней­кіх пры­чы­нах не па­да­ба­ец­ца фільм, не су­па­дае на­строй, рытм ці яшчэ неш­та, лепш па­да­браць ін­шую кар­ці­ну. Адзі­ны кры­тэ­рый, які мы ста­ра­ем­ся вы­кон­ваць пры скла­дан­ні пра­гра­мы, — гэ­та раз­на­стай­насць. Па-пер­шае, жан­ра­вая: у пра­гра­ме аба­вяз­ко­ва пры­сут­ні­ча­юць ка­ме­дыі, дра­мы і аван­гард­нае кі­но. Па-дру­гое, геа­гра­фіч­ная: ця­пер мы не аб­мя­жоў­ва­ем­ся ад­ным толь­кі ня­мец­кім экс­прэ­сі­я­ніз­мам, па­каз­ва­ем аме­ры­кан­скае, са­вец­кае і на­ват япон­скае ня­мое кі­но.

Са­праў­ды, у пра­гра­ме «Кі­не­мо» кож­ны зной­дзе для ся­бе фільм на свой густ, у той жа час гэ­та кар­ці­ны не вы­пад­ко­выя для раз­віц­ця кі­не­ма­то­гра­фа. У афі­шы мож­на знай­сці Га­раль­да Лой­да (ка­ме­дыя з якім ад­кры­ва­ла фес­ты­валь) і Бас­та­ра Кі­та­на (яго двац­ца­ці­хві­лін­ны фільм «Асаб­лі­вы знак» па­ка­жуць у апош­ні дзень фес­ты­ва­лю, 17 лі­пе­ня) — ра­зам з Чарль­зам Чап­лі­ным най­па­пу­ляр­ней­шых ко­мі­каў аме­ры­кан­ска­га, а мож­на ска­заць, і су­свет­на­га ня­мо­га кі­не­ма­то­гра­фа.

Рус­кае кі­но прад­стаў­ле­на на фес­ты­ва­лі дзвю­ма кар­ці­на­мі. На­ва­тар­скі для свай­го ча­су фільм Сяр­гея Эй­зенш­тэй­на «Стач­ка» — гэ­та пер­шы поў­на­мет­раж­ны фільм аў­та­ра; гле­да­чу стуж­ка яск­ра­ва дэ­ман­струе са­вец­кае агі­та­цый­нае кі­но, але ці­ка­ва і ін­шае. Эй­зенш­тэйн рас­пра­цоў­ваў тэ­о­рыю, но­выя кі­не­ма­та­гра­фіч­ныя пры­ёмы, маг­чы­мас­ці, тэх­ні­кі кі­но. У пер­шую чар­гу гэ­та ты­чы­ла­ся ман­та­жу, з да­па­мо­гай яко­га рэ­жы­сёр спра­ба­ваў пе­ра­даць ней­кі па­сыл. Та­му вар­та па­гля­дзець кар­ці­ну на вя­лі­кім эк­ра­не і ўла­віць гэ­ты па­сыл, звяр­та­ю­чы ўва­гу на пас­ля­доў­насць кад­раў. Дру­гім са­вец­кім філь­мам бу­дзе «Шах­мат­ная га­рач­ка» Усе­ва­ла­да Пу­даў­кі­на і Мі­ка­лая Шпі­коў­ска­га. У ад­роз­нен­не ад сур'­ёз­на­га то­ну «Стач­кі», гэ­ты фільм ка­ме­дый­ны.

Нель­га абы­сці бо­кам і ня­мец­кі экс­прэ­сі­я­нізм, та­кі па­пу­ляр­ны і ўплы­во­вы ў пе­ры­яд свай­го раз­віц­ця (і пас­ля) — у пер­шай па­ло­ве 1920-х га­доў. Поў­на­мет­раж­ны фільм ад­на­го з яго най­буй­ней­шых прад­стаў­ні­коў, Фры­ца Лан­га («Стом­ле­ная смерць»), пры­му­сіць гле­да­ча па­глы­біц­ца ў фі­ла­соф­скае, змроч­нае, але жыц­це­сцвяр­джаль­нае апа­вя­дан­не.

Два філь­мы фран­цуз­скіх рэ­жы­сё­раў так­са­ма вар­та ад­зна­чыць: «За­ва­ё­ву по­лю­са» Жор­жа Мель­е­са і «Чарль­стом» Жа­на Рэ­ну­а­ра. Мель­ес — са­мы што ні на ёсць пі­я­нер кі­но, свой пер­шы фільм ён зняў ужо ў 1896 го­дзе (на­га­даю, да­тай на­ра­джэн­ня кі­не­ма­то­гра­фа лі­чыц­ца 28 снеж­ня 1895 го­да). Вя­до­мы ама­тар па­віль­ён­ных зды­мак стаў па­чы­наль­ні­кам ві­до­вішч­на­га кі­но, жан­раў фе­е­рыі, ка­ме­дыі, сцэ­нак з тру­ка­мі, ства­раў пер­шыя на­ву­ко­ва-фан­тас­тыч­ныя філь­мы. Жан Рэ­ну­ар, сын мас­та­ка Кло­да Рэ­ну­а­ра, вя­до­мы сва­і­мі эс­тэ­тыч­ны­мі, змяс­тоў­ны­мі філь­ма­мі «Пра­ві­лы гуль­ні», «Вя­лі­кая ілю­зія», Рэ­ну­ар па­спеў зняць і шмат ка­рот­ка­мет­раж­ных сту­жак, ся­род якіх і «Чарль­стан». Трэ­ба звяр­нуць ува­гу на кад­ры, змест, сэнс, уво­гу­ле на ўсё і па­спра­ба­ваць зра­зу­мець, у чым ге­ній Рэ­ну­а­ра.

Пра­гра­ма з вы­дат­ных філь­маў, аў­тар­скае му­зыч­нае су­пра­ва­джэн­не, ве­ча­ро­выя пры­цем­кі — гэ­та «Кі­не­мо». Вар­та ска­рыс­тац­ца маг­чы­мас­цю і ўба­чыць гэ­тыя філь­мы на вя­лі­кім эк­ра­не, па­глы­біц­ца ў вы­со­кае мас­тац­тва, па­бы­ваць на кі­на­се­ан­се па­чат­ку ХХ ста­год­дзя.

Ірэ­на Ка­ця­ло­віч.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.