Вы тут

«Ві­таўт» як па­ча­так


Фес­ты­валь «Ба­лет­нае ле­та ў Вя­лі­кім» — но­вы тэ­ат­раль­ны пра­ект, які ад­кры­ец­ца сё­ле­та тво­рам на на­цы­я­наль­ную тэ­ма­ты­ку. 29 чэр­ве­ня гэ­ты твор — прэм'­е­ру мі­ну­ла­га се­зо­на — мож­на бу­дзе ўба­чыць пе­рад лет­нім тэ­ат­раль­ным за­ціш­шам. Ба­лет «Ві­таўт» ство­ра­ны кам­па­зі­та­рам Вя­ча­сла­вам Куз­ня­цо­вым па­вод­ле ліб­рэ­та Аляк­сея Ду­да­ра­ва. Па­ста­ноў­ку ажыц­ця­віў на­род­ны ар­тыст Бе­ла­ру­сі Юрый Тра­ян. З ча­го яшчэ па­чы­наць но­вы тэ­ат­раль­ны пра­ект у Бе­ла­ру­сі, ка­лі не з раз­мо­вы пра на­цы­я­наль­ную гіс­то­рыю?

Якая раз­мо­ва, ска­жа­це вы, — ба­лет жа?.. Не, дзі­віц­ца не вар­та: ха­рэа­гра­фія — сур'­ёз­нае мас­тац­тва, якое га­во­рыць, ана­лі­зуе і ад­люст­роў­вае з'я­вы жыц­ця, толь­кі га­лоў­ны­мі вы­яў­лен­чы­мі срод­ка­мі ста­но­вяц­ца са­мі ар­тыс­ты, плас­ты­ка іх це­ла. Зра­зу­мець, у чым асаб­лі­васць гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва, як­раз мож­на бу­дзе дзя­ку­ю­чы пра­гра­ме, якая працягнецца да 9 лі­пе­ня. Скла­да­ец­ца яна як з кла­січ­ных па­ста­но­вак, так і з су­час­ных ба­ле­таў. Бо як жа без «Ле­бя­дзі­на­га во­зе­ра», тым больш ка­лі га­лоў­ныя пар­тыі бу­дуць тан­ца­ваць са­ліст­ка Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Ра­сіі Крыс­ці­на Крэ­та­ва і са­ліст Ма­ры­ін­ска­га тэ­ат­ра Ігар Колб (да­рэ­чы, вы­ха­ва­нец бе­ла­рус­кай ха­рэа­гра­фіч­най шко­лы)? Яшчэ адзін зор­ны кла­січ­ны спек­такль — «Дон Кі­хот» Мін­ку­са — дасць маг­чы­масць па­ба­чыць са­ліс­таў Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Ра­сіі Чы­на­ру Алі­за­дэ і Мі­ха­і­ла Ла­бу­хі­на.

Ай­чын­ны гля­дач мо­жа ча­каць су­стрэ­чы з Тбі­ліс­кім тэ­ат­рам опе­ры і ба­ле­та імя Па­лі­яш­ві­лі: на гэ­ты раз да нас пры­вя­зуць спек­такль «Па­ўшыя анё­лы», які вы­кон­ва­ец­ца пад ба­ра­бан­ны дро­бат і па­ста­ноў­ку «Ма­лень­кая смерць» вя­до­ма­га ўжо ў Бе­ла­ру­сі ха­рэо­гра­фа Ір­жы Кі­лі­я­на. Фак­тыч­на сё­ле­та ў рам­ках «ба­лет­на­га ле­та» нас ча­ка­юць гаст­ро­лі Гру­зін­ска­га ба­ле­та, та­му што да нас пры­вя­зуць шэ­раг ці­ка­вых па­ста­но­вак, на­прык­лад, яшчэ «Та­ям­ні­чы сад» у ха­рэа­гра­фіі С. Яў­ці­ма­ва і аб­са­лют­на гру­зін­скі па ду­ху «Са­га­ла­бе­лі», ство­ра­ны па­вод­ле на­род­ных ме­ло­дый (ха­рэа­гра­фія Ю. По­са­ха­ва). Але які гру­зін­скі ба­лет без пры­мы Ні­ны Ана­ні­яш­ві­лі? Ле­ген­дар­ная ба­ле­ры­на ма­ла та­го, што бу­дзе тан­ца­ваць са­ма, дык яшчэ і ў па­ры з на­род­ным ар­тыс­там Бе­ла­ру­сі Іга­рам Ар­та­мо­на­вым — у спек­так­лі «Мар­га­ры­та і Ар­ман» (на му­зы­ку Ф. Ліс­та ў па­ста­ноў­цы Ф. Эш­та­на).

Бе­ла­рус­кі ба­лет прад­ста­віць усё леп­шае, што ёсць у афі­шы тэ­ат­ра, з ак­цэн­там на но­выя па­ста­ноў­кі, якія бу­дуць аб'­яд­на­ны ў тэ­ма­тыч­ныя ве­ча­ры: «Ве­чар ха­рэа­гра­фіі Джор­джа Ба­лан­чы­на», дзе па­ка­жуць шэ­раг но­вых не­вя­лі­кіх спек­так­ляў, што ма­юць да­чы­нен­не да гіс­то­рыі ба­ле­та. І ка­лі пра гіс­то­рыю, то ад­ной з яе пер­сон-на­ва­та­раў у све­це стаў Ір­жы Кі­лі­ян, яко­му так­са­ма пры­свя­ча­ец­ца асоб­ны ве­чар.

Але ама­та­ры ба­ле­та (якія звы­чай­на і са­мі со­чаць за прэм'­е­ра­мі) най­больш бу­дуць ча­каць га­ла-кан­цэр­та «зо­рак» су­свет­на­га ба­ле­та на­пры­кан­цы ўсёй ім­прэ­зы, дзе вы­сту­пяць ар­тыс­ты з Бе­ла­ру­сі (а ў нас тут «зо­рак» ба­га­та), Ра­сіі, Гру­зіі, Гер­ма­ніі, Да­ніі, Поль­шчы.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пазбавіцца лішняга. На якіх дыетах рэальна знізіць вагу і пры гэтым аздаравіцца?

Пагаворым пра спосабы прывесці вагу ў норму, губляючы ў сярэднім па 0,5-2 кг у тыдзень.

Калейдаскоп

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

Схаваныя праваслаўныя жамчужыны Беларусі. Зможаце знайсці іх усе? Тэст

У 2022 годзе адзначаецца 1030-годдзе Полацкай епархіі.