Вы тут

Бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны «ўзя­лі» Аф­ры­ку


Па вы­ні­ках ІІ чэм­пі­я­на­ту све­ту па кла­січ­ным паў­эр­ліф­тын­гу, што пра­хо­дзіў у ПАР, у скар­бон­цы бе­ла­рус­кай збор­най ча­ты­ры за­ла­тыя, адзін ся­рэб­ра­ны, два брон­за­выя ме­да­лі, а так­са­ма адзін су­свет­ны рэ­корд.

У асноў­ным скла­дзе збор­най вы­сту­пі­лі чле­ны аб'­яд­на­най ка­ман­ды рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь» і ду­хоў­на-спар­тыў­на­га цэнт­ра. Уво­гу­ле ў пер­шын­стве ўдзель­ні­ча­ла 35 кра­ін, за пе­ра­мо­гу зма­га­лі­ся ка­ля 600 спарт­сме­наў. Бе­ла­русь на спа­бор­ніц­твах прад­ста­ві­лі пяць ча­ла­век у ка­тэ­го­ры­ях «да­рос­лыя», «юні­ё­ры» і «юна­кі».

Двух­ра­зо­вы чэм­пі­ён све­ту па паў­эр­ліф­тын­гу (сі­ла­во­му трох­бор'ю) Аляк­сандр Грын­ке­віч-Суд­нік сва­ім вы­ступ­лен­нем за­да­во­ле­ны, але не ўтой­вае, што спар­тыў­ны вы­нік мог быць яшчэ вы­шэй­шым — фі­зіч­ная фор­ма да­зва­ля­ла. Ад­нак чэм­пі­ён за­ўва­жае, што ў спор­це не заў­сё­ды атрым­лі­ва­ец­ца рэа­лі­за­ваць усе рэ­зер­вы.

«У пер­шым прак­ты­ка­ван­ні атры­маў не­вя­лі­кую траў­му, і яна ска­за­ла­ся на да­лей­шых спа­бор­ніц­твах, — тлу­ма­чыць Аляк­сандр. — Але атры­ма­ла­ся га­лоў­нае — зда­быць за­ла­тую ўзна­га­ро­ду, та­му я за­да­во­ле­ны».

У цэ­лым жа вы­ступ­лен­не бе­ла­рус­кай збор­най на чэм­пі­я­на­це Аляк­сандр Грын­ке­віч-Суд­нік лі­чыць вель­мі ўда­лым, бо, па яго сло­вах, бе­ла­рус­кія спарт­сме­ны «не раз­бэ­шча­ны коль­кас­цю ўзна­га­род» у па­раў­на­нні з на­шы­мі су­се­дзя­мі — ра­сі­я­на­мі і асаб­лі­ва ўкра­ін­ца­мі — пры­зна­ны­мі фа­ва­ры­та­мі ў гэ­тым ві­дзе спор­ту.

Кан­ку­рэн­цыя на спа­бор­ніц­твах бы­ла сур'­ёз­ная — больш за 10 ча­ла­век у ка­тэ­го­рыі. Але гэ­та не пе­ра­шко­дзі­ла пры­го­жай і таненькай з вы­гля­ду дзяў­чы­не Аляк­санд­ры Атча­наш­ка ўста­на­віць су­свет­ны рэ­корд, пад­ня­ўшы ў су­ме 330 кі­ла­гра­маў. І хто пас­ля гэ­та­га ска­жа, што штан­га — не «дзя­во­чы» сна­рад? «Бы­ло вель­мі цяж­ка. Да­сюль не ве­рыц­ца, што чэм­пі­ён све­ту — гэ­та я», — усмі­ха­ец­ца Аляк­санд­ра.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.