Вы тут

На Грунвальд! Са сваімі палаткамі


У на­шай су­сед­кі Поль­шчы га­да­ві­на Грун­валь­дскай біт­вы заў­сё­ды шы­ро­ка ад­зна­ча­ец­ца. У Літ­ве гэ­тай пе­ра­мож­най ба­та­ліі так­са­ма на­да­ец­ца вя­лі­кая ўва­га, пра­во­дзіц­ца шэ­раг пры­све­ча­ных ёй ме­ра­пры­ем­стваў. І Бе­ла­русь уба­ку не за­ста­ец­ца: сё­ле­та ў му­зей­ным комп­лек­се «Ду­дут­кі» 19-20 лі­пе­ня ўжо 6-ы раз прой­дзе фес­ты­валь сла­вы бе­ла­рус­кай зброі «Наш Грун­вальд».

Асноў­най па­дзе­яй фес­ты­ва­лю ста­не гіс­та­рыч­ная рэ­кан­струк­цыя Грун­валь­дскай біт­вы. Яна бу­дзе ўяў­ляць са­бой па­ста­но­вач­ную бой­ку з удзе­лам прад­стаў­ні­коў ва­ен­на-гіс­та­рыч­ных клу­баў з Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма і Укра­і­ны, Ра­сіі, Фран­цыі. Ча­ка­ец­ца ма­са­вая бой­ка, якая бу­дзе ад­люст­роў­ваць ма­неў­ры на по­лі бою, якія ме­лі мес­ца ў XV ста­год­дзі.

На по­лі бою мож­на бу­дзе ўба­чыць і ры­цар­скі тур­нір. У асоб­ным па­ядын­ку сы­дуц­ца верш­ні­кі, бу­дуць спра­ба­ваць вы­біць адзін ад­на­го з сяд­ла. Ама­та­рам больш жорст­кіх ві­до­ві­шчаў пра­па­ну­ец­ца па­на­зі­раць за бу­гур­там — ма­са­вым бо­ем, які пра­хо­дзіць па ся­рэд­ня­веч­ных пра­ві­лах, гэ­та зна­чыць, што да­зво­ле­ны лю­быя ўда­ры, кід­кі, са­мыя роз­ныя так­тыч­ныя пры­ёмы.

Сё­ле­та на фес­ты­ва­лі мож­на бу­дзе не толь­кі «па­ва­я­ваць». Асоб­ным бло­кам прой­дзе «Баль пас­ля біт­вы» — па­ра­лель­ны му­зыч­ны фес­ты­валь, што бу­дзе ла­дзіц­ца тут жа. Пад­час яго на дзвюх пля­цоў­ках, за два фес­ты­валь­ныя дні агу­лам вы­сту­піць больш за 25 му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў. Ар­га­ні­за­та­ры ад­зна­ча­юць, што ад­на сцэ­на бу­дзе пра­ца­ваць прак­тыч­на з ран­ку да ве­ча­ра, а дру­гая, для хэд­лай­не­раў, — з 18 да 2 га­дзін но­чы. Сваю му­зы­ку для гас­цей уяў­на­га Ся­рэд­ня­веч­ча бу­дуць вы­кон­ваць гур­ты «Троль гне ел­ку», «Ста­ры Оль­са», «Ней­ра Дзю­бель», Fram, Rokash, «Без па­ні­кі» і мно­гія ін­шыя. Пра­гра­ма раз­лі­ча­на так, каб гу­чаў не толь­кі фолк, але і доб­ры рок.

Тут жа мож­на бу­дзе тра­піць у вя­лі­кі лет­нік ся­рэд­ня­веч­ных ра­мёст­ваў. На­вед­валь­ні­кі змо­гуць уба­чыць ад­ноў­ле­ныя ся­рэд­ня­веч­ныя куз­ні, ган­чар­ні, прай­сці­ся па вы­ста­вах ткац­тва і юве­лір­най спра­вы, за­ві­таць да зброй­ні­каў.

Ды­рэк­тар му­зей­на­га комп­лек­су «Ду­дут­кі» Сяр­гей ДЗЮ­КА­РАЎ за­пэў­ні­вае, што ўсе пы­тан­ні бяс­пе­кі вы­ра­ша­ны за­га­дзя. «Ня­гле­дзя­чы на тое, што Ду­дут­кі сла­вяц­ца сва­ім ары­гі­наль­ным на­по­ем (са­ма­гон­ка. — Аўт.), пе­ра­гі­баў ні­ко­лі не бы­ло», — ка­жа ён.

Ар­га­ні­за­та­ры, ся­род якіх і кі­раў­нік
эк­стрым-тэ­ат­ра «Бер­серк» Аляк­сандр Рак,
за­клі­ка­юць пры­яз­джаць на фес­ты­валь на два дні, са сва­і­мі на­мё­та­мі. По­бач з асноў­ны­мі фес­ты­валь­ны­мі пля­цоў­ка­мі бу­дзе ар­га­ні­за­ва­ны па­ла­тач­ны лет­нік: на ім пра­ду­гле­джа­ны бяс­плат­ныя тэх­ніч­ная ва­да, мес­цы пад па­лат­кі, пры­бі­раль­ні. Та­му, ка­лі вы жа­да­е­це за­стац­ца на­рэш­це сам-на­сам з зор­ным не­бам і па­быць кры­ху блі­жэй да пры­ро­ды, та­кой маг­чы­мас­цю са­праў­ды вар­та ска­рыс­тац­ца. Тым больш што і ра­ка по­бач, і на два­ры ле­та.

Ды і су­се­дзі пад­час та­ко­га лет­ні­ка ў вас мо­гуць быць ары­гі­наль­ныя. Ле­тась на тэ­ры­то­рыі ла­ге­ра бы­ло ка­ля 80 ры­цар­скіх шат­роў — і ўсё ў іх па ся­рэд­ня­веч­ных пра­ві­лах. Па­ля­вая кух­ня, та­кія ж пад­руч­ныя пры­ла­ды, якія бы­лі ў той час — ся­рэд­ня­веч­нае мяс­тэч­ка бу­дзе амаль рэ­аль­ным.

Ка­лі ня­ма ўлас­на­га аў­та­ма­бі­ля, да­брац­ца да мес­ца мож­на на рэй­са­вых аў­то­бу­сах, якія хо­дзяць па марш­ру­це Мінск—Ду­дут­кі. Да­дат­ко­выя рэй­сы бу­дуць ар­га­ні­за­ва­ны з чы­гу­нач­най стан­цыі Ру­дзенск (элект­рыч­кі са ста­лі­цы сю­ды хо­дзяць кож­ныя 20-30 хві­лін) — транс­парт з шыль­дай «Ру­дзенск—Ду­дут­кі» да­ста­віць вас на фес­ты­валь.

Ува­ход­ны кві­ток у му­зей­ны комп­лекс Ду­дут­кі звы­чай­на каш­туе 140 000 руб­лёў — пад­час фес­ты­ва­лю ён не зме­ніц­ца. Да­рэ­чы, ад­на з кан­цэрт­ных сцэн зна­хо­дзіц­ца за тэ­ры­то­ры­яй му­зей­на­га комп­лек­су, тра­піць на яе мож­на ўво­гу­ле бяс­плат­на. Та­му, ка­лі яшчэ ня­ма пла­наў на гэ­та ле­та, і на­ват ка­лі яны ёсць, — усе на Грун­вальд!

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».