Вы тут

Вяртанне ў Зеляніцу...


Рас­по­вед у «Звяз­дзе» ад 6.06.2014 г. «Мы жы­лі ў ней­ма­вер­ным стра­ху» глы­бо­ка ўзру­шыў мя­не, ча­ла­ве­ка, які сваё пер­шае ба­я­вое хры­шчэн­не пры­няў у 16 га­доў. Ба­чу, ні­бы на­яве, дзяў­чын­ку з ма­лым дзі­цем на ру­ках, якая ра­зам з ін­шы­мі жы­ха­ра­мі вёс­кі Зе­ля­ні­ца Кі­раў­ска­га ра­ё­на ха­ва­ец­ца ад фа­шысц­кіх кар­ні­каў...

Вёс­ка Зе­ля­ні­ца за­па­ла ў маю ду­шу як сім­вал ня­лёг­ка­га пар­ты­зан­ска­га жыц­ця. Для на­ша­га атра­да № 259 8-й Ра­га­чоў­скай пар­ты­зан­скай бры­га­ды Зе­ля­ні­ца бы­ла апош­нім пры­тул­кам пе­рад па­хо­да­мі ў пры­фран­та­вую зо­ну ў Ра­га­чоў­скім ра­ё­не.

Пер­шае зна­ём­ства з Зе­ля­ні­цай ад­бы­ло­ся ў кан­цы ліс­та­па­да 1943 го­да. На­ша бры­га­да з на­блі­жэн­нем фрон­ту да Ра­га­чо­ва пе­ра­праў­ля­ла­ся ў пар­ты­зан­скую зо­ну Клі­чаў­ска­га ра­ё­на. Гэ­ты пе­ра­ход быў ад­ным з са­мых цяж­кіх. У цем­ру і не­па­гадзь па ўскрай­ку дрыг­вы 2000 пар­ты­зан з або­за­мі па­він­ны бы­лі пе­рай­сці ша­шу Ма­гі­лёў — Баб­руйск, якая ахоў­ва­ла­ся нем­ца­мі. У час ру­ху з ад­на­го бун­ке­ра па­чу­лі­ся стрэ­лы. Але на­ша ба­я­вая ахо­ва іх па­да­ві­ла, і да поў­на­чы мы вый­шлі да блі­жэй­шых вё­сак. Для ка­рот­ка­га ад­па­чын­ку нам «да­ста­ла­ся» Зе­ля­ні­ца.

Пе­рад на­мі бы­ла не вёс­ка, а па­пя­лі­шча, на якім дзе-ні­дзе пра­гля­да­лі­ся не­вя­лі­кія зям­лян­кі. У ад­ной з іх, што пры­ту­лі­ла­ся да ўскрай­ку ле­су, і раз­мяс­ціў­ся наш уз­вод. На печ­цы ся­дзе­ла гас­па­ды­ня па­жы­ло­га ўзрос­ту, а на пры­печ­ку га­рэ­ла лу­чы­на. На пад­ло­зе ўсе па­лег­лі ўпо­кат і за­сну­лі.

Ноч­чу вы­свет­лі­ла­ся, што пар­ты­зан, які па­тру­ля­ваў вёс­ку, па­кі­нуў свой пост і лёг ад­па­чы­ваць у зям­лян­цы. Па за­га­дзе ка­ман­дзі­ра атра­да ра­ні­цай па­стро­е­ныя ў ка­ло­ну пар­ты­за­ны аб­ра­лі тры­бу­нал, які пас­ля раз­бо­ру спра­вы вы­нес пры­суд — рас­стра­ляць! Пры­суд усе ўхва­лі­лі, і па­ру­шаль­нік пар­ты­зан­скай пры­ся­гі на ўскрай­ку вёс­кі быў па­ка­ра­ны.

...Праз ме­сяц на­ша бры­га­да раз­мяс­ці­ла­ся ў зям­лян­ках ва Уса­кін­скім ле­се, не­па­да­лёк ад спа­ле­най ра­зам з жы­ха­ра­мі вёс­кі Уса­кі­на. Мы доб­ра ве­да­лі пра ўсё, пра што рас­па­вя­да­ла на ста­рон­ках «Звяз­ды» Зі­на­і­да Авяр'­я­наў­на Ком­бар: і пра лёс мяс­цо­вых жы­ха­роў, і пра тое, што Клі­чаў зна­хо­дзіў­ся пад ула­дай пар­ты­зан бры­га­ды Ізо­ха, і пра аэ­ра­дром ся­род Уса­кін­ска­га ле­су, ад­куль на са­ма­лё­тах ад­праў­ля­лі за лі­нію фрон­ту дзе­так і па­ра­не­ных пар­ты­зан.

Га­лоў­най спра­вай на­шай бры­га­ды бы­лі ба­я­выя дзе­ян­ні на Ра­га­чоў­шчы­не, ха­ця ва­я­ва­лі так­са­ма і на Кі­раў­шчы­не. На­ша­му ўзво­ду па­шчас­ці­ла па­бы­ваць у Зе­ля­ні­цы больш за 10 ра­зоў, ро­бя­чы рэй­ды пад Ра­га­чоў. Ад­ной­чы ўзвод зра­біў за­са­ду на нем­цаў ля вёс­кі Кру­шы­наў­ка і за­біў 9 фры­цаў. Пад­час ін­шых па­хо­даў мы ста­ві­лі мі­ны, пра­во­дзі­лі раз­вед­ку. Да па­хо­ду і пас­ля вы­ка­нан­ня ба­я­во­га за­дан­ня кож­ны раз за­хо­дзі­лі ў тую са­мую, пры­ту­ле­ную да ўскрай­ку ле­су зям­лян­ку. Ес­ці ў гас­па­ды­ні мы не пра­сі­лі, бо ве­да­лі, што ў вёс­цы ні­чо­га ня­ма, ды і са­мім не бы­ло чым ад­дзя­чыць. (Толь­кі ад­ной­чы, са­браў­шы ў ле­се мё­ду ад ка­ло­ды са спі­ла­ва­най са­сны, мы са­мі па­ла­са­ва­лі­ся і да­лі па­каш­та­ваць гэ­тай жан­чы­не.)

Не па­кі­дае мя­не ўспа­мін пра яшчэ адзін вель­мі цяж­кі па­ход, які скон­чыў­ся ў той са­май Зе­ля­ні­цы.

У дру­гой па­ло­ве лю­та­га 1944 го­да на­ша бры­га­да спра­ба­ва­ла пра­біц­ца да сва­іх праз ка­лі­дор, які «ад­крыў­ся» ў Бы­хаў­скім ра­ё­не пад­час ба­ёў за вы­зва­лен­не Ра­га­чо­ва. Па за­сы­па­ным сне­гам без­да­рож­жы, пас­ля пе­ра­хо­ду ў 70 км, бры­га­да на до­світ­ку па­ды­шла да лі­ніі фрон­ту. Бліз­ка чу­лі­ся вы­бу­хі і ку­ля­мёт­ныя стрэ­лы. Ста­лі ча­каць цем­ры. Вог­ні­шчаў не па­лі­лі. Ес­ці ні­чо­га, акра­мя ка­ва­лач­ка сы­рой мерз­лай ка­ні­ны, не бы­ло.

Але «ка­лі­дор» быў нем­ца­мі за­кры­ты, а на­шу раз­вед­ку за­ўва­жы­лі. Прый­шло­ся хут­ка, не за­трым­лі­ва­ю­чы­ся, бег­чы на­зад. Не­як даб­ра­лі­ся да ша­шы, але сі­лы па­кі­да­лі лю­дзей. Пад сос­на­мі трап­ля­лі­ся па 3-5 пар­ты­зан, якія спа­лі. На­ша­му атра­ду — ён ішоў апош­нім — да­во­дзі­ла­ся бу­дзіць спя­чых, каб не змерз­лі... Са­браў­ся ж атрад зноў у Зе­ля­ні­цы.

Да кан­ца вяс­ны ба­я­выя дзе­ян­ні атра­да і ўсёй бры­га­ды ла­дзі­лі­ся ля ша­шы Ма­гі­лёў — Баб­руйск і ля гар­ні­зо­на нем­цаў у Кі­раў­ску (мі­ні­ра­ван­не, за­са­ды). «На раз­ві­тан­не» мне з дву­ма па­плеч­ні­ка­мі (Сань­ка Шаў­цоў і Іван Паш­та­роў) па­шчас­ці­ла вы­ка­наць ня­прос­тую ро­лю. У апош­нюю дэ­ка­ду мая 1944 г. ка­ман­дзір бры­га­ды да­ру­чыў нам пра­вес­ці ў ра­ё­не рэч­кі Друць ля мя­жы Кі­раў­ска­га і Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­наў раз­вед­ку, каб вы­свет­ліць, дзе нем­цы ла­дзяць пе­ра­пра­вы, дзе ста­яць па вёс­ках гар­ні­зо­ны, ба­та­рэі. Нам вы­да­лі па дзве гра­на­ты («эф­кі»), тро­хі хлеб­ных су­ха­роў, і мы ад­пра­ві­лі­ся ў па­ход. З да­па­мо­гай мяс­цо­вых жы­ха­роў і ся­лян­скіх хлоп­чы­каў вы­яві­лі ад­ну пе­ра­пра­ву це­раз Друць і два ня­мец­кія гар­ні­зо­ны. Мы і не зда­гад­ва­лі­ся, што раз­вед­ка гэ­та бы­ла па­трэб­на пе­рад па­чат­кам апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён».

І вось апош­няя су­стрэ­ча з Зе­ля­ні­цай. 22 чэр­ве­ня 1944 г. Ноч­чу ар­ма­ды на­шых са­ма­лё­таў па­ля­це­лі ў бок Асі­по­ві­чаў і Мін­ска. Па­чу­лі­ся моц­ныя вы­бу­хі. Праз па­ру дзён на­ша раз­вед­ка су­стрэ­ла­ся з са­вец­кі­мі раз­вед­чы­ка­мі, а на на­ступ­ны дзень 8-я Ра­га­чоў­ская пар­ты­зан­ская бры­га­да ру­шы­ла ў бок ша­шы Ма­гі­лёў — Баб­руйск, каб пе­ра­крыць ады­ход нем­цаў з Ма­гі­лё­ва. Але Чыр­во­ная Ар­мія нас апя­рэ­дзі­ла, і 26 чэр­ве­ня ля той са­май Зе­ля­ні­цы мы злу­чы­лі­ся з на­шы­мі. Так скон­чы­ла­ся пар­ты­зан­ская эпа­пея.

На ўскрай­ку ле­су бры­га­да бы­ла рас­фар­мі­ра­ва­на. З 900 пар­ты­зан сфар­мі­ра­ва­лі за­па­сны ар­мей­скі ба­таль­ён. Нас на­пра­ві­лі пеш­шу да­га­няць сваю часць у бок Мін­ска...

Пас­ля па­ра­да пар­ты­зан 16 лі­пе­ня нас рас­фар­мі­ра­ва­лі. У кож­на­га лёс склаў­ся па-свой­му.

...Праз не­каль­кі га­доў у скла­дзе след­чай гру­пы я зай­маў­ся рас­крыц­цём за­бой­ства дзяў­чы­ны ля ша­шы Ма­гі­лёў — Баб­руйск, як­раз на­су­праць Зе­ля­ні­цы. Ну як не сха­дзіць і не па­гля­дзець на та­кую бліз­кую вёс­ку? Пеш­шу я па­кро­чыў у Зе­ля­ні­цу. На раз­віл­цы да­рог ста­яў той са­мы драў­ля­ны крыж з абя­рэ­гам. Пе­рад ва­чы­ма з'я­ві­ла­ся не­вя­лі­кая вёс­ка, за­бу­да­ва­ная лад­ны­мі но­вы­мі ха­та­мі. Па­ха­дзіў па ха­тах, па­га­ва­рыў з му­жы­ка­мі. На пы­тан­не — ці па­мя­та­юць яны ра­га­чоў­скіх пар­ты­зан — мне ад­ка­за­лі, што праз вёс­ку пра­хо­дзі­ла мно­га пар­ты­зан і ні­хто не пы­таў, ад­куль яны... Але пра тых, што «асу­дзі­лі і рас­стра­ля­лі свай­го», муж­чы­ны не толь­кі па­мя­та­лі, але і ўну­кам рас­каз­ва­лі...

...І вось не так даў­но пра­чы­таў у «Звяз­дзе», што Зе­ля­ні­ца абяз­лю­дзе­ла. Ма­ла­дыя па­раз'­яз­джа­лі­ся, а ста­рыя ады­хо­дзяць... Вель­мі шка­да — і лю­дзей, і вёс­ку, і па­мяць аб ёй...

Ле­а­нід КА­ЛІН­КО­ВІЧ,

бы­лы пар­ты­зан 8-й Ра­га­чоў­скай пар­ты­зан­скай бры­га­ды

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.