Вы тут

Пе­ра­адо­лен­не


Бы­лы дэ­сант­нік пас­ля цяж­ка­га ра­нен­ня на­ноў на­ву­чыў­ся ха­дзіць, атры­маў аду­ка­цыю, ад­крыў дзі­ця­чы спар­тыў­ны клуб

Яго жыц­цё — зма­ган­не і пе­ра­адо­лен­не. Мак­сім га­во­рыць, што ўсё да­ец­ца яму з мак­сі­маль­ны­мі цяж­кас­ця­мі. Ві­даць, лёс та­кі. Але вы­пра­ба­ван­ні яшчэ больш за­гар­тоў­ва­юць яго ду­шу. Ка­лі-не­будзь по­тым ён ду­мае на­пі­саць кні­гу, каб ста­ла яна апо­рай для тых, хто тра­піў у па­доб­ную сі­ту­а­цыю. У яго так­са­ма бы­лі апо­ры і са­ло­мін­кі, якія не да­ва­лі за­хлы­нуц­ца ў ад­чаі. Але аб усім па па­рад­ку.

Ра­нен­не

Мак­сім Фа­дзе­еў з Ма­ла­ры­ты ма­рыў слу­жыць у дэ­сант­най бры­га­дзе. І рых­та­ваў ся­бе да служ­бы свя­до­ма — сур'­ёз­на зай­маў­ся спор­там. А ка­лі ма­ра ў 1992 го­дзе спраў­дзі­ла­ся, то ў сва­ёй ро­це ён ака­заў­ся са­мым пад­рых­та­ва­ным. Дэ­сант­ні­кі час­та вы­сту­па­юць на роз­ных свя­тах. Вось і ў Бя­ро­зе ла­дзі­лі­ся па­ка­заль­ныя вы­ступ­лен­ні з на­го­ды юбі­лею авія­цый­най час­ці. Мак­сім па­ві­нен быў іг­раць ро­лю за­бі­та­га сал­да­та. Да яго кас­кі пры­вя­за­лі му­ляж з кар­до­ну з вы­бу­хо­вым рэ­чы­вам і чыр­во­най туш­шу. У гэ­тым ну­ма­ры, ка­лі ў сал­да­та стра­ля­юць, ад­бы­ва­ец­ца не­вя­лі­кі вы­бух, твар за­лі­вае фар­ба, і ён па­дае, як не­жы­вы... Але па не­йчым не­да­гля­дзе за­мест бу­та­фор­ска­га вы­бу­ху пра­гу­чаў са­праўд­ны. І сал­дат атры­маў цяж­кае ра­нен­не ў га­ла­ву.

Ён ака­заў­ся цал­кам па­ра­лі­за­ва­ны. Ця­пер Мак­сім Фа­дзе­еў ус­па­мі­нае, як апе­ра­цыя за апе­ра­цы­яй ура­чы зма­га­лі­ся за яго жыц­цё і фак­тыч­на вы­цяг­ва­лі з та­го све­ту. Ча­ты­ры ме­ся­цы хло­пец пра­вёў у баль­ні­цах амаль не­ру­хо­мы. А ка­лі за­бі­ра­лі да­до­му, урач па­ра­іў ма­ці ку­піць ін­ва­лід­ную ка­ляс­ку, каб аб­лег­чыць са­бе до­гляд. Та­ды яго ўнут­ра­нае «я» ўпер­шы­ню за­пра­тэс­та­ва­ла: «Ні­я­кіх ка­ля­сак, кій­коў і мы­ліц! Я бу­ду ха­дзіць!» Не ве­даў та­ды бы­лы дэ­сант­нік, што кро­кі ака­жуц­ца та­кі­мі цяж­кі­мі, а да­ро­га да фі­зіч­на­га ад­наў­лен­ня та­кой доў­гай — за­цяг­нец­ца больш як на дзя­ся­так га­доў. Але ён вы­ра­шыў не зда­вац­ца.

Ця­пер ка­жа, што вель­мі да­па­маг­лі за­ня­ткі спор­там. Спорт на­огул як лад жыц­ця, як яго фі­ла­со­фія. Дзя­ку­ю­чы ра­ней­шым за­ня­ткам ве­даў, як трэ­ні­ра­ваць тую ці ін­шую мыш­цу, і што вы­нік пры­хо­дзіць не ад­ра­зу. Та­му сіс­тэ­му за­ня­ткаў пры­дум­ляў і ўдас­ка­наль­ваў сам. Доў­га і на­стой­лі­ва трэ­ні­ра­ваў кож­ную ру­ку, пры­вяз­ваў пэў­ны груз і спра­ба­ваў уз­ні­маць. Прак­ты­ка­ван­ні паў­та­раў па 1000 ра­зоў. Усё роў­на ні­чо­га не вы­хо­дзі­ла...

Пе­ра­лом­ны мо­мант

На яго так­са­ма на­валь­ва­лі­ся хві­лі­ны ад­чаю. Асаб­лі­ва ка­лі ўсе сы­хо­дзі­лі на пра­цу, Мак­сім пе­ра­ва­роч­ваў­ся на жы­вот і пла­каў тва­рам у па­душ­ку, каб су­се­дзі не чу­лі. Ка­лі не да­ва­лі вы­ні­каў ме­ся­цы, нават га­ды намаганняў, ся­бе бы­ло вель­мі шка­да. Ну, за што ўсё гэ­та яму? Ча­му яго ра­вес­ні­кі пра­цу­юць, хо­дзяць з дзяў­ча­та­мі на тан­цы, бес­тур­бот­на ба­вяць час, а ён, каб сха­дзіць у пры­бі­раль­ню, вы­му­ша­ны скоч­вац­ца на пад­ло­гу і паўз­ці, тры­ма­ю­чы­ся за сця­ну? На та­кія пы­тан­ні не бы­вае ад­ка­заў. Та­му мно­гія лю­дзі і не вы­трым­лі­ва­юць, пры­зна­юць ся­бе пе­ра­мо­жа­ны­мі, лі­чыць Мак­сім. Коль­кі ў яго бы­ло ад­чай­ных мо­ман­таў! Адзін з іх ён лі­чыць пе­ра­лом­ным.

Хло­пец ужо па­ці­ху пе­ра­соў­ваў­ся па па­коі, тры­ма­ю­чы­ся за роз­ныя по­руч­ні. Ад­ной­чы ўдзень, ка­лі ў ква­тэ­ры ні­ко­га не бы­ло, даб­ра­ў-
ся да кух­ні, бо ха­цеў ­піць. У акне ўба­чыў па­ха­валь­ную пра­цэ­сію: з пад'­ез­да вы­но­сі­лі су­се­да. І ён... па­зайз­дрос­ціў нябожчыку, што той не ад­чу­вае бо­лю, што на­огул атры­маў спа­кой. Та­ды Мак­сі­му рап­там прый­шла дум­ка скон­чыць усё ра­зам. З ля­мак па­ра­шу­та, які яму пры­нес­лі для трэ­ні­ро­вак, ён хут­ка зра­біў пят­лю, пры­ма­ца­ваў яе і на­кі­нуў на шыю. Яго ка­ла­ці­ла, ні­бы ў стра­шэн­най лі­ха­ман­цы. За­ста­ва­ла­ся зра­біць адзін крок... І тут у дзве­ры нех­та моц­на па­гру­каў. Гру­кат быў вель­мі на­стой­лі­вы. І, як ус­па­мі­нае Мак­сім, ні­бы ней­кая сі­ла яго ўлас­най ру­кой ра­шу­ча скі­ну­ла тую пят­лю. Ён да­су­нуў­ся да дзвя­рэй, ад­чы­ніў: на па­ро­зе ста­яў пры­яцель, які пры­нёс бра­шу­ру з но­вай сіс­тэ­май за­ня­ткаў. Пас­ля та­го неш­та дак­лад­на змя­ні­ла­ся ў яго жыц­ці. Ён стаў больш на­стой­лі­ва і ўпар­та трэ­ні­ра­вац­ца, зай­маў­ся са злос­цю, з над­ло­мам, не шка­ду­ю­чы ся­бе, а ча­сам на­ват здзе­ку­ю­чы­ся з ся­бе, ні­бы кі­даў не­ка­му вы­клік. І...

Пер­шыя кро­кі да­ва­лі­ся цяж­ка. Па­даў да ста ра­зоў на дзень. По­тым на­ву­чыў­ся па­даць пра­віль­на, а на­па­чат­ку браз­гаў­ся воб­зем, як вы­па­да­ла. Пастаянна ха­дзіў у сі­ня­ках. Та­ва­ры­шы ўшчу­ва­лі, ма­ці пла­ка­ла. А ён пра­цяг­ваў гэ­ты жорст­кі экс­пе­ры­мент над са­бой і ўрэш­це атрым­лі­ваў ма­лень­кія пе­ра­мо­гі.

Ары­ен­цір

Мак­сім Фа­дзе­еў лі­чыць, што для ча­ла­ве­ка яго та­га­час­на­га ста­ну вель­мі важ­ная ней­кая са­ло­мін­ка, прык­лад, ары­ен­цір. Каб мож­на бы­ло ўвесь час са­бе ўну­шаць, паў­та­раць, як мант­ру: у яго атры­ма­ла­ся — і ў мя­не атры­ма­ец­ца, ён змог — зма­гу і я. Та­кім ары­ен­ці­рам у свой час для яго стаў ра­сій­скі цыр­ка­вы ар­тыст Ва­лян­цін Дзі­куль, які пас­ля цяж­кай траў­мы доў­га вяр­таў­ся да паў­на­вар­тас­на­га жыц­ця. Ар­тыст по­тым на­пі­саў бра­шу­ру, дзе вы­клаў сваю сіс­тэ­му трэ­ні­ро­вак і рэ­абі­лі­та­цыі. Неш­та з гэ­тай сіс­тэ­мы ўзяў для ся­бе і бы­лы дэ­сант­нік Фа­дзе­еў. Узяў га­лоў­нае — ідэю аб тым, што ча­ла­ве­чы ар­га­нізм то­іць у са­бе не­аб­ме­жа­ва­ныя здоль­нас­ці. Важ­на толь­кі ўмець за­дзей­ні­чаць яго рэ­зер­вы.

...Мы ся­дзім з Мак­сі­мам у ма­ла­рыц­кім пар­ку на бе­ра­зе не­вя­лі­ка­га ма­ляў­ні­ча­га ва­да­ёма. І ён так тлу­ма­чыць сваю дум­ку:

— Ка­лі вас пры­му­сіць пе­ра­плыць гэ­та во­зе­ра, то на ся­рэ­дзі­не вы дак­лад­на сто­мі­це­ся. А ка­лі на вас жа вы­пус­ціць тыг­ра з клет­кі, то вы пе­ра­адо­ле­е­це гэ­ты ва­да­ём за лі­ча­ныя хві­лі­ны і са­мі не за­ўва­жы­це. Так і лю­бы ча­ла­век, лю­бы ар­га­нізм у эк­стрэ­маль­най сі­ту­а­цыі здоль­ны вель­мі хут­ка ма­бі­лі­за­ваць улас­ныя рэ­зер­вы. Та­му я і ства­раў для ся­бе эк­стрэ­маль­ныя сі­ту­а­цыі.

На­прык­лад, ён ста­віў для ся­бе мэ­ту на­ву­чыц­ца бе­гаць, ка­лі не мог... упэў­не­на ха­дзіць. Ад­ной­чы яму, ля­жа­ча­му, пры­сніў­ся сон, што ён бя­жыць. І та­ды ўпер­шы­ню ска­заў са­бе, што гэта будзе! Ска­заў толь­кі са­бе, бо ні­хто не па­ве­рыў бы. Бе­гаць ву­чыў­ся дзе­сяць га­доў. Гэ­та­му па­пя­рэд­ні­ча­лі кож­ны дзень па дзве трэ­ні­роў­кі, глы­та­ю­чы слё­зы, пе­ра­адоль­ва­ю­чы боль. Час трэ­ні­ро­вак да­хо­дзіў да шас­ці га­дзін. Хто яшчэ з ін­ва­лі­даў пер­шай гру­пы мо­жа па­хва­ліц­ца та­кой пра­ца­здоль­нас­цю? Та­му ў ва­ен­ным шпі­та­лі, ку­ды ён пры­яз­джаў што­год на курс ля­чэн­ня, на хлоп­ца з Ма­ла­ры­ты гля­дзе­лі, як на ін­ша­пла­не­ця­ні­на. На­ват вель­мі во­пыт­ныя ўра­чы не маг­лі зга­даць вы­пад­ку са сва­ёй прак­ты­кі, каб пас­ля та­кой траў­мы ча­ла­век да та­кой сту­пе­ні ад­на­віў сваю ру­хо­масць.

Да­па­маг­лі ў гэ­тай спра­ве, не­су­мнен­на, і за­ня­ткі пла­ван­нем. Пер­шыя тры га­ды, ка­лі на­ву­чыў­ся ха­дзіць, на­огул ад­чу­ваў ней­кі страх пе­рад ва­дой, ба­яў­ся па­та­нуць. Але страх пе­ра­адоль­ваў зноў жа сва­і­мі эк­стрэ­маль­ны­мі ме­та­да­мі. По­тым бы­лі роз­ныя ме­то­ды­кі за­гар­тоў­ван­ня. І вось ужо амаль 15 зім Мак­сім рэ­гу­ляр­на ку­па­ец­ца ў па­лон­цы. У трэ­на­жор­най за­ле пра­цуе на ўзроў­ні са зда­ро­вы­мі людзь­мі, ад­ціс­ка­ец­ца ад пад­ло­гі (ча­го не ро­біць ні­хто з па­доб­ным ды­яг­на­зам). Мож­на яшчэ доў­га пе­ра­ліч­ваць спар­тыў­ныя пос­пе­хі і да­сяг­нен­ні Мак­сі­ма Фа­дзе­е­ва, але га­лоў­нае яго да­сяг­нен­не — пе­ра­мо­га над са­бой. І пра­яві­ла­ся яна не толь­кі ў фі­зіч­ным вы­мя­рэн­ні.

Ву­чо­ба

Пад­лет­кам ён шмат ува­гі на­да­ваў спор­ту, але зу­сім за­пус­ціў ву­чо­бу. А ка­лі стаў ін­ва­лі­дам і га­вор­ка не маг­ла іс­ці аб ра­бо­чай пра­фе­сіі, паў­ста­ла пы­тан­не аб аду­ка­цыі. Па­сту­піць ва ўні­вер­сі­тэт азна­ча­ла прай­сці па­пя­рэд­не школь­ную пра­гра­му са­ма­стой­на. І та­кую за­да­чу па­ста­віў пе­рад са­бой наш ге­рой. Най­перш ён вы­пі­саў пра­грам­ныя тво­ры мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры (іх ака­за­ла­ся 63) і пе­ра­чы­таў іх. З анг­лій­скай мо­вай спраў­ляў­ся пры мі­ні­маль­най да­па­мо­зе рэ­пе­ты­та­раў. А вось з ма­тэ­ма­ты­кай ака­за­ла­ся больш скла­да­на. Двое рэ­пе­ты­та­раў ад­мо­ві­лі­ся пра­ца­ваць, як толь­кі вы­свет­лі­лі ўзро­вень абі­ту­ры­ен­та, яны пры­звы­ча­і­лі­ся пра­ца­ваць з моц­ны­мі стар­ша­клас­ні­ка­мі. Тут жа ўзро­вень быў бліз­кі да ну­ля. І толь­кі ад­на на­стаў­ні­ца-пен­сі­я­нер­ка ўзя­ла­ся да­па­маг­чы на­по­рыс­та­му пе­ра­рост­ку. З ёй прай­шоў асно­вы ма­тэ­ма­тыч­на­га кур­са, да­лей за­свой­ваў пра­гра­му са­ма­стой­на. А ў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт эка­но­мі­кі па­сту­паў аж сем (!) ра­зоў. І пас­ля кож­най ня­ўда­чы зноў са­дзіў­ся за пад­руч­ні­кі і ву­чыў. Пас­ля та­го, як на сё­мы раз па­спя­хо­ва здаў ус­туп­ныя іс­пы­ты, стаў ад­ным з леп­шых сту­дэн­таў на сва­ім кур­се.

Спар­тыў­ны клуб

Пас­ля за­кан­чэн­ня ўні­вер­сі­тэ­та Мак­сім пра­ца­ваў у мар­ке­тын­га­вай служ­бе ад­на­го вя­до­ма­га брэсц­ка­га прад­пры­ем­ства. Але по­тым су­тык­нуў­ся з праб­ле­май не­га­тыў­на­га стаў­лен­ня да ін­ва­лі­даў. Усе з ра­зу­мен­нем кі­ва­юць га­ло­ва­мі, на сло­вах вы­каз­ва­юць пад­трым­ку, а на спра­ве ста­ра­юц­ца ўзяць на пра­цу і тым больш пра­су­нуць па служ­бо­вай лес­ві­цы ча­ла­ве­ка без ды­яг­на­зу. Яго вель­мі крыў­дзі­ла та­кое стаў­лен­не, бы­ло ба­лю­ча су­ты­кац­ца з кры­ва­душ­шам і ад­кры­тай не­пры­яз­ню. Але не ў яго пра­ві­лах бы­ло ад­сту­паць. Ён вы­ра­шыў рэа­лі­за­ваць ся­бе ў сва­ім род­ным го­ра­дзе. Ме­на­ві­та ў Ма­ла­ры­це, па­вод­ле слоў Мак­сі­ма Фа­дзе­е­ва, апош­нім ча­сам шмат ро­біц­ца для раз­віц­ця фіз­куль­ту­ры і спор­ту. І ён вы­ра­шыў зра­біць свой унё­сак — ад­крыў для дзя­цей сек­цыю бок­са. Сек­цыя пра­цуе на ка­мер­цый­най асно­ве. І зай­ма­ец­ца ў ёй да пя­ці дзя­сят­каў дзя­цей, што для не­вя­лі­ка­га рай­цэнт­ра не так і ма­ла. Гэ­та азна­чае, што школь­ні­каў уда­ло­ся ада­рваць ад кам­п'ю­та­раў і тэ­ле­ві­за­раў, за­ха­піць фі­зіч­ны­мі за­ня­тка­мі. Спар­тыў­ны клуб так­са­ма да­ваў­ся яго ар­га­ні­за­та­ру з цяж­кас­ця­мі. Але ўда­ло­ся знай­сці па­ра­зу­мен­не ў стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма, абл­вы­кан­ка­ма, да якіх Мак­сім ха­дзіў на аса­біс­тыя пры­ёмы. І пра­цэс пай­шоў. Ця­пер вы­ха­ван­цы яго сек­цыі ўдзель­ні­ча­юць у роз­ных спа­бор­ніц­твах і дэ­ман­стру­юць не­бла­гія вы­ні­кі.

З па­зі­цыі са­ра­ка­га­до­ва­га ча­ла­ве­ка Мак­сім Ге­на­дзе­віч ча­сам і сам здзіў­ля­ец­ца, як у яго, зу­сім ма­ла­до­га і раз­бі­та­га хва­ро­бай, ха­пі­ла сіл згру­па­вац­ца і прай­сці той шлях, які ён прай­шоў. «Ча­сам ду­маю — ці нар­маль­ны я? — ня­ве­се­ла ўсмі­ха­ец­ца су­раз­моў­ца. — Але пры­хо­джу да вы­сно­вы, што ка­лі нех­та там, на­вер­се, па­кі­нуў мне жыц­цё і да­па­мог не зла­мац­ца, зна­чыць, так трэ­ба бы­ло. Трэ­ба для та­го, хто ў кры­тыч­ны мо­мант ска­рыс­та­ец­ца ма­ім пры­кла­дам, трэ­ба для ма­ёй да­чуш­кі Лі­зы, каб яна жы­ла на све­це і маг­ла га­на­рыц­ца сва­ім баць­кам. Усім, хто за­дум­ва­ец­ца над сва­ім жыц­цём, ма­гу ска­заць: ча­ла­век мо­жа да­біц­ца ўся­го на­стой­лі­вай пра­цай. Вар­та брац­ца за тое, ча­го асаб­лі­ва ба­іш­ся, і ўсё атры­ма­ец­ца».

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ,

г. Ма­ла­ры­та

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.