Вы тут

Тры «Звязды»


Ме­на­ві­та пад­поль­ная «Звяз­да» ўнес­ла важ­кі ўклад у зняц­це «яр­лы­коў» з мін­скіх пад­поль­шчы­каў

Бе­ла­русь у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, лёс на­сель­ніц­тва, што пра­жы­ва­ла на яе тэ­ры­то­рыі ў той час, — тэ­мы, якім ай­чын­ныя і за­меж­ныя гіс­то­ры­кі пры­свя­ці­лі сот­ні роз­ных прац. Але ма­ла мес­ца ў іх ад­во­дзіц­ца ро­лі бе­ла­рус­ка­га дру­ку ў ба­раць­бе з во­ра­гам. Дзе­ля лік­ві­да­цыі пра­бе­лу ха­чу звяр­нуц­ца да гіс­то­рыі ста­рэй­шай у рэс­пуб­лі­цы га­зе­ты.

3-15

 

Звяз­доў­цы 1955 го­да: Дзміт­рый Ер­ма­коў, Ры­гор Сяр­ге­ен­ка, Вень­я­мін Смір­ноў, Ва­сіль Пыж­коў, Пят­ро Ка­зя­лец­кі, Франц Ля­пес­кі (ся­дзяць), Мі­ка­лай Фі­лі­мо­наў, Ні­чы­пар Па­шке­віч, Фё­дар Кляц­коў, Вя­ча­слаў Па­лес­кі (ста­яць).

Па-першае, «Звяз­да» ў час вай­ны вы­да­ва­ла­ся ў Мін­ску — як ор­ган Мінск­ага пад­поль­на­га гар­ка­ма КП(б)Б. Па-другое, на Па­лес­сі — як ор­ган Мінск­ага аб­ка­ма. А была яшчэ га­зе­та «Минский большевик» — ор­ган Мінск­ага пад­поль­на­га гар­ка­ма, які з во­се­ні 1943 г. дзей­ні­чаў у пар­ты­зан­скай зо­не. Яна з'яў­ля­ла­ся (як лі­чыць яе рэ­дак­тар Аляк­сандр Са­ке­віч) пра­мой пе­ра­ем­ні­цай «Звяз­ды».

«Рэ­кан­струк­цыя» гіс­то­рыі аку­па­ва­на­га нем­ца­мі Мін­ска па­ча­ла­ся яшчэ ў час вай­ны. Дзей­насць пад­поль­шчы­каў не бы­ла прос­тай. Аку­пан­ты ў дру­гой па­ло­ве 1942 г. звяр­ну­лі­ся да рас­паў­сюдж­ван­ня пра­ва­ка­цый­ных чу­так аб кі­раў­ні­ках пад­пол­ля. Так яны ха­це­лі ада­рваць га­рад­скі пад­поль­ны цэнтр (Іван Ка­ва­лёў, Дзміт­рый Ка­рат­ке­віч, Вя­ча­слаў Ні­кі­фа­ра­ваў, Кан­стан­цін Хмя­леў­скі) не толь­кі ад жы­ха­роў Мін­ска, але і ад пар­ты­зан. У гэ­тых умо­вах і за­ра­дзіў­ся так зва­ны аб­ві­на­ваў­чы ўхіл Вя­лі­кай зям­лі ў да­чы­нен­ні да Мінск­ага пад­поль­на­га гар­ка­ма КП(б)Б і яго кі­раў­ні­ка Іва­на Ка­ва­лё­ва. У да­чы­нен­ні да Ка­ва­лё­ва ён пра­іс­на­ваў аж да 1990 г.

Ак­тыў­ны ўдзел у вы­ву­чэн­ні гіс­то­рыі пад­поль­на­га Мін­ска пры­ня­лі ка­мі­сіі па гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ідэа­ла­гіч­ныя ад­дзе­лы ЦК КП(б)Б, Цэнт­раль­ны і Бе­ла­рус­кі шта­бы пар­ты­зан­ска­га ру­ху, ор­га­ны НКУС. У 1965 г. ад­бы­ло­ся дру­гое ма­са­вае ўзна­га­ро­джан­не бы­лых пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў «за муж­насць і ад­ва­гу ў ба­раць­бе су­праць ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў у пе­ры­яд Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны». Уз­на­га­ро­ды атры­ма­лі 3269 ура­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі, 2902 — Укра­і­ны, 1637 — РСФСР, 1162 — Літ­вы, 73 — Мал­да­віі, 91 — Лат­віі, 6 — Эс­то­ніі. Са­ма га­зе­та бы­ла ўзна­га­ро­джа­на ор­дэ­нам Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га. Пры ўру­чэн­ні ор­дэ­на па­лі­тыч­ны кі­раў­нік Бе­ла­ру­сі Пётр Ма­шэ­раў, у пры­ват­нас­ці, ска­заў: «Звяз­да» за­ня­ла па­чэс­нае мес­ца ў ра­дах на­ро­да-зма­га­ра… Ад рук во­ра­га за­гі­нуў пер­шы рэ­дак­тар пад­поль­най «Звяз­ды» Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за Ула­дзі­мір Сця­па­на­віч Амель­я­нюк. У лю­тым 1944 г. на ба­я­вым па­сту за­гі­нуў рэ­дак­тар га­зе­ты, па­лы­мя­ны са­вец­кі па­тры­ёт Мі­ха­іл Пар­фё­на­віч Ба­раш­каў. Пры вы­ка­нан­ні ба­я­во­га за­дан­ня за­бі­та ва­ро­жай ку­ляй лі­та­ра­тур­ная су­пра­цоў­ні­ца Зі­на­і­да За­віс­то­віч. Тра­гіч­на за­гі­ну­ла сям'я на­бор­шчы­цы га­зе­ты Ні­ны Па­лон­скай».

Пры­ма­лі ўдзел у вы­дан­ні мін­скай пад­поль­най «Звяз­ды» і бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны: С. А. Бла­га­ра­зу­маў (ор­дэн Ай­чын­най вай­ны І ст.), М. М. Во­ра­наў (дру­кар 1‑га ну­ма­ра «Звяз­ды», ор­дэн Ай­чын­най вай­ны ІІ ст.), М. П. Во­ра­наў (ор­дэн Ай­чын­най вай­ны ІІ ст.), У. С. Ка­за­чо­нак (лі­та­ра­тур­ны рэ­дак­тар, адзін з асноў­ных аў­та­раў ліс­тоў­кі «Да на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі»), В. К. Ні­кі­фа­раў (ор­дэн Ай­чын­най вай­ны І ст.), М. П. Рын­ке­віч (ор­дэн Ай­чын­най вай­ны ІІ ст.), Я. М. Са­віц­кая (ор­дэн Чыр­во­на­га Сця­га), Г. Г. Фа­ле­віч (ор­дэн Ай­чын­най вай­ны І ст.) і ін­шыя.

З‑за ня­поў­най лік­ві­да­цыі аб­ві­на­ваў­ча­га ўхі­лу за­ста­лі­ся без уз­на­га­род (і не ўзна­га­ро­джа­ны да гэ­та­га ча­су): Х. М.Алек­санд­ро­віч (ім на­бра­ны і на­дру­ка­ва­ны 2‑і, 3‑і і 4‑ы ну­ма­ры «Звяз­ды»), А. А.Кар­пу­сен­ка (удзель­ні­ча­ла ў пад­рых­тоў­цы 2–5 ну­ма­роў га­зе­ты), А. Я.Пла­тай­ціс (адзін з ар­га­ні­за­та­раў вы­дан­ня «Звяз­ды»), Б.Пуп­ко, М.Сві­ры­даў (на­бор­шчы­кі), К. П.Фал­дзі­на (пры­ма­ла ўдзел у дру­ка­ван­ні «Звяз­ды»), А. Я.Ці­то­віч (літ­ра­бот­нік).

Ідэя не­аб­ход­нас­ці ар­га­ні­за­цыі і вы­дан­ня ў глы­бо­кім ты­ле во­ра­га шы­ро­ка­вя­до­мых бе­ла­рус­кіх га­зет з ба­га­тай бія­гра­фі­яй на­ра­джа­ла­ся і аба­пі­ра­ла­ся на за­па­тра­ба­ва­насць з мес­цаў. «Ліс­тоў­кі, га­зе­ты, бра­шу­ры нам па­трэб­ны як па­вет­ра», — пі­саў Кі­рыл Ма­зу­раў у Маск­ву з тэ­ры­то­рыі Мінск­ага пар­ты­зан­ска­га злу­чэн­ня. Ду­хоў­най ас­но­вай і ад­на­ча­со­ва штурш­ком да ва­ен­на­га ад­ра­джэн­ня «Звяз­ды» і «Чыр­во­най зме­ны», ча­со­ва пры­пы­не­ных у жніў­ні 1941 г., ста­ла рас­паў­сюдж­ван­не ло­зун­гаў: «Не трэ­ба ба­яц­ца пар­ты­зан­ска­га і пад­поль­на­га ру­ху» (бо быў пе­ры­яд, ка­лі Бе­рыя ад­да­ваў пе­ра­ва­гу толь­кі ар­га­ні­за­ва­на­му «звер­ху» пар­ты­зан­ска­му ру­ху), «Вы­дан­не да­ва­ен­ных аў­та­ры­тэт­ных га­зет мож­на ад­на­віць і на за­хоп­ле­най во­ра­гам тэ­ры­то­рыі».

Амаль у той жа час Цэнт­раль­ны і Бе­ла­рус­кі шта­бы пар­ты­зан­ска­га ру­ху, НКУС СССР, Нар­ка­мат аба­ро­ны СССР аб'­яві­лі кон­курс на вы­на­ходц­тва пар­та­тыў­най дру­кар­скай ма­шы­ны. Яго пе­ра­мож­цам стаў гра­ма­дзя­нін БССР, ме­ха­нік фаб­ры­кі «Па­лесд­рук» Ф. М. Піль­цы­ен­ка. Ужо ле­там 1943 г. у Бе­ла­русь бы­ло на­праў­ле­на больш за 160 доў­га­ча­ка­ных дру­кар­скіх ма­шын.

Ідэя ства­рэн­ня пад­поль­най «Звяз­ды» зы­хо­дзі­ла ад кі­ру­ю­чых ор­га­наў Вя­лі­кай зям­лі. З ма­тэ­ры­я­лаў спра­ва­здач Мінск­ага га­рад­ско­га пад­поль­на­га цэнт­ра вы­ні­кае, што ў пра­гра­му дзей­нас­ці пад­поль­шчы­каў ужо на пер­шым эта­пе іх іс­на­ван­ня ўва­хо­дзі­ла ў якас­ці ад­ной з цэнт­раль­ных за­дач «ар­га­ні­за­цыя пад­поль­най дру­кар­ні на ба­зе ма­тэ­ры­я­лаў бы­лых ра­ён­ных дру­ка­рань». Усе ва­ры­ян­ты «Звяз­ды» так і ўтва­ра­лі­ся. Але нель­га лі­чыць вы­хад «Звяз­ды» толь­кі вы­ка­нан­нем спу­шча­на­га «звер­ху» пла­на. Яе з'яў­лен­не — вы­нік кан­цэнт­ра­цыі ў ад­ным мес­цы муж­ных і та­ле­на­ві­тых лю­дзей. Вы­хад пад­поль­най га­зе­ты, па вы­ра­зе нем­цаў, вы­клі­каў ура­жан­не бом­бы, якая ўза­рва­ла­ся.

3-11 Ула­дзі­мір Амель­я­нюк

 

3-12Мі­ха­іл Ба­раш­каў

3-13Іван Ма­тыль

Аб асаб­лі­вас­цях вы­дан­ня «Звяз­ды» ў Мін­ску ў чэр­ве­ні — ве­рас­ні 1942 г. апа­вя­дае ў ліс­це ў ЦК КП(б)Б Ула­дзі­мір Ка­за­чо­нак (1944 г.): «Ка­лі дру­кар­ня пе­рай­шла ў мае ру­кі, я і Алек­санд­ро­віч зра­бі­лі яе вель­мі прос­тай і зруч­най для вы­ка­ры­стан­ня. Жон­кай т. Алек­санд­ро­ві­ча бы­ло па­шы­та больш за 200 ма­лень­кіх мя­шоч­каў, і ў кож­ным та­кім мя­шоч­ку змя­шчаў­ся адзін дру­кар­скі знак. Схе­му ка­сы на­чар­ці­лі на па­пе­ры. У ад­па­вед­нас­ці з гэ­тай схе­май мя­шоч­кі рас­кла­да­лі­ся на ста­ле, і свое­асаб­лі­вая ка­са бы­ла пад­рых­та­ва­на для на­бо­ру. Бы­ло вель­мі зруч­на ў вы­пад­ку не­бяс­пе­кі пе­ра­но­сіць дру­кар­ню з ад­на­го мес­ца ў дру­гое. На ўся­кі вы­па­дак у нас заў­сё­ды, акра­мя шрыф­тоў, бы­ло не­каль­кі гра­нат Ф‑1 і піс­та­лет ТТ. Ты­раж га­зе­ты і ліс­то­вак у ся­рэд­нім скла­даў 4,5–5 ты­сяч эк­зэмп­ля­раў, на што па­тра­ба­ва­лі­ся не менш за 2–3 су­так бес­пе­ра­пын­най пра­цы».

У цэ­лым жа ў Бе­ла­ру­сі, ча­со­ва за­ня­тай гер­ман­ца­мі, вы­хо­дзі­ла 157 пад­поль­ных га­зет. З іх рэс­пуб­лі­кан­скіх — толь­кі дзве: «Звяз­да» і «Чыр­во­ная зме­на». У гэ­тым ба­чыц­ца, акра­мя ўся­го ін­ша­га, зна­чэн­не бе­ла­рус­кай мо­вы ў ідэа­ла­гіч­най ба­раць­бе су­праць за­хоп­ні­каў. Га­зе­ты «Са­вец­кая Бе­ла­русь», «За Са­вец­кую Бе­ла­русь», «За сва­бод­ную Бе­ла­русь», ча­со­піс «Бе­ла­русь», са­ты­рыч­ныя вы­дан­ні «Раз­да­вім фа­шысц­кую га­дзі­ну», «Пар­ты­зан­ская ду­бін­ка» за­сы­ла­ліл­ся ў тыл во­ра­га.

...Зі­мой 1943 г. са­ма­лё­там пры­бы­лі на Лю­бан­шчы­ну бу­ду­чы рэ­дак­тар пар­ты­зан­скай «Звяз­ды» і «Чыр­во­най зме­ны» Мі­ха­іл Ба­раш­каў і су­пра­ва­джа­ю­чы яго сак­ра­тар ЦК ЛКСМБ Мі­ха­іл Зі­мя­нін. З бо­ку ЦК КП(б)Б Мі­ха­і­ла Ба­раш­ка­ва ку­ры­ра­ваў сак­ра­тар ЦК Мі­ка­лай Аў­хі­мо­віч, але ён пе­ра­нёс свой па­лёт на жні­вень 1943 г. На вост­раў Зыс­лаў, дзе раз­мя­шчаў­ся аэ­ра­дром, бы­лі да­стаў­ле­ны дру­кар­ская ма­шы­на, на­бор­ныя ка­сы са шрыф­та­мі, фар­ба, па­пе­ра. Ра­зам з Ба­раш­ка­вым у рэ­дак­цыю пар­ты­зан­скай «Звяз­ды» ўва­хо­дзі­лі бы­лы рэ­дак­тар Лю­бан­скай ра­ён­най га­зе­ты Пі­ліп Кас­цю­ка­вец і бы­лы су­пра­цоў­нік га­зе­ты «Со­вет­ская Белоруссия» Ге­ор­гій Шчар­ба­таў. У дру­кар­ні пра­ца­ва­лі Амяль­ян Шур­пач, Мі­ка­лай Ку­ры­ка і Ні­на Цыль­ко. Ро­ля га­лоў­на­га дру­ка­ра га­зе­ты на­ле­жа­ла Шур­па­чу. Хто ад­ра­джаў «Звяз­ду», той ства­раў і ма­ла­дзёж­ную «Чыр­во­ную зме­ну».

Імя Мі­ха­і­ла Ба­раш­ка­ва ўпры­гож­вае не толь­кі гіс­то­рыю жур­на­ліс­ты­кі, але і гіс­то­рыю кра­і­ны. Ён быў заў­сё­ды жа­да­ным удзель­ні­кам пар­ты­зан­скіх на­рад, на якіх аб­мяр­коў­ва­лі­ся важ­ныя ба­я­выя апе­ра­цыі. Мно­гія ўспа­мі­на­юць пра­ве­дзе­ныя Ба­раш­ка­вым двац­ца­ці­кі­ла­мет­ро­выя пе­ра­хо­ды праз гус­тыя ля­сы, не­зна­ё­мыя баг­ны, пас­ля ча­го ра­бот­ні­кі га­зет спа­лі, а Мі­ха­іл Пар­фё­на­віч за­ста­ваў­ся ня­дрэм­ным, вар­ту­ю­чы спа­кой сва­іх та­ва­ры­шаў. Ён ву­чыў пад­на­чаль­ных не толь­кі жур­на­ліс­ты­цы, але і ўмен­ню пе­ра­адоль­ваць баг­ну, ад­шук­ваць брод на рэч­ках. Усё гэ­та су­стра­ка­ла ўза­е­ма­ра­зу­мен­не і ста­ноў­ча ацэнь­ва­ла­ся… Па­мёр Мі­ха­іл Пар­фё­на­віч 21 лю­та­га 1944 г., але не ад цяж­кай хва­ро­бы, як мно­гія ду­ма­лі. Пар­ты­зан­скі док­тар ска­заў праў­ду: М. П. Ба­раш­каў раз­ві­таў­ся з жыц­цём не ад ты­фу, а ад ра­ны, атры­ма­най ім пад Ві­цеб­скам яшчэ ў са­мым па­чат­ку вай­ны.

Ску­пы­мі звест­ка­мі ха­рак­та­ры­зу­юц­ца ў лі­та­ра­ту­ры жыц­цё і дзей­насць рэ­дак­та­ра «Чыр­во­най зме­ны» Іва­на Ма­ты­ля. На гэ­ту па­са­ду ён быў за­цвер­джа­ны ў са­ка­ві­ку 1944 г., ад­ра­зу пас­ля смер­ці Мі­ха­і­ла Ба­раш­ка­ва. Іван Аляк­санд­ра­віч на­ра­дзіў­ся 18 ве­рас­ня 1914 г. у вёс­цы Дуб­роў­скія Ко­ха­наў­ска­га ра­ё­на Ві­цеб­скай воб­лас­ці, у ся­лян­скай сям'і. За­кон­чыў двух­га­до­вае Ар­шан­скае пед­ву­чы­лі­шча. З 1932 г. — у жур­на­ліс­ты­цы. У 1941 г. атры­маў дып­лом вы­пуск­ні­ка Мінск­ага ін­сты­ту­та жур­на­ліс­ты­кі. Вось што ска­заў пра Іва­на Ма­ты­ля Мі­ха­і­л Зі­мя­нін: «Па ра­шэн­ні ЦК ЛКСМ Бе­ла­ру­сі ў 1942 г. тав. Ма­тыль І. А. быў на­кі­ра­ва­ны ў тыл пра­ціў­ні­ка. За кі­раў­ніц­тва аб­лас­ной (Ма­гі­лёў­скай. — Аўт.) пад­поль­най кам­са­моль­скай ар­га­ні­за­цы­яй уз­на­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Чыр­во­най Зор­кі, ме­да­ля­мі «Пар­ты­за­ну Ай­чын­най вай­ны», «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй у Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. 1941–1945 гг.» Тав. Ма­тыль пра­вёў вя­лі­кую ра­бо­ту па ства­рэн­ні аў­тар­ска­га ка­лек­ты­ву, па вы­ха­ван­ні рэ­дак­цый­ных кад­раў». Іван Ма­тыль, яко­му во­сен­ню гэ­та­га го­да споў­ні­ла­ся б 100 га­доў, пра­цяг­ваў ней­кі час уз­на­чаль­ваць «Чыр­вон­ку» і ў пас­ля­ва­ен­ныя га­ды.

73 га­ды та­му, 22 чэр­ве­ня 1941 г., «Чыр­во­ная зме­на» змяс­ці­ла да­ныя аб 3000 вы­пуск­ні­коў 20 вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў Бе­ла­ру­сі. Ся­род тых, хто атры­маў дып­ло­мы, — 211 ма­тэ­ма­ты­каў, фі­зі­каў, гіс­то­ры­каў, ге­ог­ра­фаў, бі­ё­ла­гаў, 1400 на­стаў­ні­каў, 560 ура­чоў, 300 ін­жы­не­раў-ме­ха­ні­каў, гід­ра­тэх­ні­каў, хі­мі­каў-пра­дзіль­шчы­каў, 88 пла­на­ві­коў-эка­на­міс­таў, 69 юрыс­таў, 300 спе­цы­я­ліс­таў з Го­рац­ка­га сель­ска­гас­па­дар­ча­га, Го­мель­ска­га ле­са­тэх­ніч­на­га, Ві­цеб­ска­га ве­тэ­ры­нар­на­га ін­сты­ту­таў. Амаль 60 пра­цэн­таў вы­пуск­ні­коў — прад­стаў­ні­кі муж­чын­ска­га по­лу. Зроб­ле­нае га­зе­тай мож­на вы­ка­рыс­таць для вы­ву­чэн­ня лё­су юна­коў і дзяў­чат так зва­на­га «вог­нен­на­га вы­пус­ку». Пер­шую та­кую ра­бо­ту вы­да­лі вы­клад­чы­кі юры­дыч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

«Звяз­ду» ж у 1944 го­дзе ўзна­ча­ліў та­ле­на­ві­ты ча­ла­век, Ва­сіль Са­му­цін. (Пе­рад ім не­ка­то­ры час аба­вяз­кі га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра вы­кон­ваў ад­каз­ны сак­ра­тар га­зе­ты Ге­ор­гій Шчар­ба­таў.) Куль­тур­ныя дзея­чы Бе­ла­ру­сі 1920–1930‑х га­доў кры­тыч­на ўспа­мі­на­юць Ва­сі­ля Са­му­ці­на за яго раз­вод з жон­кай па той пры­чы­не, што яна бы­ла дач­кою нац­дэ­ма, арыш­та­ва­на­га ў 1930 г. У 1944 го­дзе, бу­ду­чы кі­раў­ні­ком пар­ты­зан­ска­га ру­ху ў за­ход­ніх ра­ё­нах Бе­ла­ру­сі, ён ад­моў­на ад­нёс­ся да ідэі пе­ра­гля­ду ме­жаў з Поль­шчай на шко­ду Бе­ла­рус­кай ССР. Лі­чыў, што вес­ці та­кія пе­ра­га­во­ры на­пя­рэ­дад­ні Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён» не па­тры­я­тыч­на.

«Звяз­да» аб'­яд­ноў­ва­ла ан­ты­фа­шысц­кі пад­поль­ны рух амаль на ўсёй тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. У Мін­ску ёй да­па­ма­га­ла га­зе­та «Минский большевик». Па­бы­ваў­шы ў Бе­ла­ру­сі, сак­ра­тар ЦК КП(б)Б Мі­ка­лай Аў­хі­мо­віч у каст­рыч­ні­ку 1943 г. па­ве­да­міў Пан­це­ляй­мо­ну Па­на­ма­рэн­ку: «Зна­хо­дзя­чы­ся ў Па­лес­сі, я ра­зам з тав. Каз­ло­вым (Ва­сі­лём. — Аўт.) на­ве­даў дру­кар­ню га­зет «Звяз­да» і «Чыр­во­ная зме­на», гу­та­рыў з пра­цаў­ні­ка­мі дру­кар­ні… Тав. Ба­раш­ка­ву, які рэ­да­гуе дзве га­зе­ты, не­аб­ход­на пры­слаць 1–2 га­зет­ных пра­цаў­ні­коў для «Звяз­ды» і рэ­дак­та­ра для «Чыр­во­най зме­ны», бо ад­на­му рэ­да­га­ваць дзве га­зе­ты не пад сі­лу». Прось­бы Аў­хі­мо­ві­ча Маск­ва не за­да­во­лі­ла. Кад­ра­выя пы­тан­ні «Звяз­ды» і «Чыр­во­най зме­ны», «Минского большевика» вы­ра­шы­лі­ся за кошт мяс­цо­вых га­зет­ных пра­цаў­ні­коў.

Ме­на­ві­та мін­ская пад­поль­ная «Звяз­да» ўнес­ла важ­кі ўклад у зняц­це «яр­лы­коў» з гіс­то­рыі пер­ша­га пе­ры­я­ду дзей­нас­ці мін­скіх пад­поль­шчы­каў. Ад­бы­ло­ся гэ­та 7 ве­рас­ня 1959 г. на гіс­та­рыч­ным па­ся­джэн­ні бю­ро ЦК КПБ, пры­све­ча­ным не­ка­то­рым ак­ту­аль­ным пы­тан­ням гіс­то­рыі Мінск­ага пар­тый­на­га пад­пол­ля. Пра­мо­ва пер­ша­га сак­ра­та­ра ЦК Кі­ры­ла Ма­зу­ра­ва, які рас­каз­ваў аб ро­лі «Звяз­ды» ў вы­ра­шэн­ні праб­лем ан­ты­фа­шысц­ка­га су­пра­ціў­лен­ня, вы­клі­ка­ла ў за­ле моц­ныя і шчы­рыя апла­дыс­мен­ты. Так у той дзень з да­па­мо­гай «Звяз­ды» быў поў­нас­цю ачы­шча­ны ад на­нос­на­га і сфаль­сі­фі­ка­ва­на­га і яе па­лі­тыч­ны ства­раль­нік — Мін­скі ГК КП(б)Б, ар­га­ні­за­ва­ны ў ве­рас­ні-каст­рыч­ні­ку 1941 г.

…5 мая 1975 го­да… Вёс­ка Два­рэц, што на са­мым поўд­ні Лю­бан­ска­га ра­ё­на Мін­скай воб­лас­ці. За во­сем кі­ла­мет­раў ад яе зна­хо­дзіц­ца вост­раў Зыс­лаў. І вось на­сту­пае тое, дзе­ля ча­го пры­еха­лі дзя­сят­кі бы­лых пар­ты­зан і пад­поль­шчы­каў. Спа­дае па­кры­ва­ла са сця­ны но­ва­га до­ма, і пры­сут­ныя ба­чаць на ме­та­ліч­най дош­цы сло­вы: «Тут у сту­дзе­ні 1943 г. ад­на­ві­лі ў пад­пол­лі вы­хад га­зе­ты «Звяз­да» — ор­ган ЦК і Мінск­ага аб­ко­ма КП(б)Б і «Чыр­во­ная зме­на» — ор­ган ЦК і Мінск­ага аб­ко­ма ЛКСМБ».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».