Вы тут

Фо­та на па­мяць


На іх тва­рах — шы­ро­кія ўсмеш­кі, ра­дасць вя­лі­ка­га свя­та. Мы за­пом­нім іх та­кі­мі: муж­ны­мі, ба­дзё­ры­мі, шчас­лі­вы­мі людзь­мі, з мност­вам ор­дэ­наў і ме­да­лёў на гру­дзях. Мін­скі га­рад­скі Са­вет дэ­пу­та­таў і Мін­гар­вы­кан­кам ар­га­ні­за­ва­лі здым­ку на памяць, дзякуючы якой у аль­бо­ме гіс­то­рыі кра­і­ны на­заў­сё­ды за­ха­ва­юц­ца тва­ры тых, хто прай­шоў праз страш­нае пек­ла, каб па­да­рыць нам чыс­тае мір­нае не­ба.

Стар­шы­ня Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ва­сіль Па­на­сюк ад­зна­чыў, што кло­пат пра ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны зна­хо­дзіц­ца ў зо­не асаб­лі­вай ува­гі дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са ста­лі­цы. Стар­шы­ня так­са­ма па­ве­да­міў, што шмат ме­ра­пры­ем­стваў ары­ен­та­ва­на ме­на­ві­та на тое, каб кож­ны з ве­тэ­ра­наў ад­чу­ваў гэ­ты кло­пат, быў акру­жа­ны ўва­гай, атрым­лі­ваў не­аб­ход­ную да­па­мо­гу ад дзяр­жа­вы.

— Ся­рэд­ні ўзрост ве­тэ­ра­наў — 90 га­доў, але мно­гія з іх пры­ма­юць ак­тыў­ны ўдзел у ме­ра­пры­ем­ствах, што пра­вод­зяц­ца ў го­ра­дзе, — рас­каз­вае Ва­сіль Па­на­сюк. — Яны ўваж­лі­ва ста­вяц­ца да знеш­ня­га вы­гля­ду го­ра­да, ста­ну ву­ліц і два­роў. Іх жыц­цё­вы во­пыт вель­мі важ­ны для нас.

Са­мых ак­тыў­ных гра­мад­скіх дзея­чаў ся­род ве­тэ­ра­наў і ўдзель­ні­каў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Мін­гар­са­вет дэ­пу­та­таў уз­на­га­ро­дзіў га­на­ро­вы­мі гра­ма­та­мі.

Акра­мя та­го, на пля­цоў­цы ка­ля Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зыч­на­га тэ­ат­ра раз­гар­ну­ла­ся прад­стаў­лен­не ад сту­дэн­таў Уні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры з тан­ца­мі, ва­ен­ны­мі жар­та­мі і пес­ня­мі, якія клі­ка­лі ў бой, ве­ся­лі­лі сал­да­т на фрон­це, су­ма­ва­лі ра­зам з жан­чы­на­мі пад­час ча­кан­ня з вай­ны сва­іх ге­ро­яў з пе­ра­мо­гай.

45

Лю­боў Бя­ля­е­ва,

Фо­та аўтара.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.