Вы тут

Го­нар, са­ма­свя­до­масць, па­тры­я­тызм


У жыц­ці кожнага на­ро­да ёсць лёсавызначаль­ныя дні, якія становяцца кропкай адліку новага этапу.
3-га чэрвеня 1944 года — зна­ка­вая для нашай краіны, для кожнага яе жы­ха­ра дата, сапраўды ўпіса­ная ў сэрцы кры­вёю. Мена­ві­та гэты дзень па волі белару­саў стаў Днём Незалежнасці, звязаўшы ў адно цэлае та­кія па­няц­ці, як «пера­мо­га» і «свабо­да».

Сва­бо­ду нель­га зда­быць па загадзе, дзякуючы рос­чыр­ку пя­ра. Наша незалежнасць за­сна­ва­на на заслугах пакален­няў пе­ра­мож­цаў. А абараняць і захоўваць яе — нам. Так, да­рэчы, лічаць і тыя, ка­му мы прапана­ва­лі адказаць на, здавалася б, простае і, разам з тым, вельмі складанае пытанне: «Што та­кое незалежнасць?»

Мі­ка­лай СА­МА­СЕЙ­КА, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­латы прадстаўнікоў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэспублікі Бела­русь па між­на­род­ных спра­вах:

— Лю­бая дзяр­жа­ва, якая па­зі­цы­я­ні­руе ся­бе як па­спя­хо­вая, па­він­на ста­віць пе­рад са­бой рэа­лі­за­цыю дзвюх асноў­ных за­дач: за­бес­пя­чэн­не на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі і кло­пат пра даб­ра­быт. Вы­ка­нан­не гэ­та­га і фар­мі­руе не­за­леж­насць кра­і­ны. Свя­та 3 лі­пе­ня — гэ­та свя­та ўсе­на­род­нае, ка­лі кож­ны бе­ла­рус ад­чу­вае сваё да­чы­нен­не да тых пра­цэ­саў, што ад­бы­ва­юц­ца ў рэс­пуб­лі­цы; свя­та, якое до­рыць ап­ты­міс­тыч­ныя над­зеі на бу­ду­чы­ню.

Адам КА­ВАЛЬ­КА, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­вета Рэспублікі Нацыяналь­на­га схо­ду Рэспублікі Беларусь па міжна­род­ных справах і нацыянальнай бяспецы, стар­шы­ня Астравецкага райвыканкама:

— Ка­лі ча­ла­век не­за­леж­ны, ён са­мы шчас­лі­вы ча­ла­век. І гэ­та ты­чыц­ца ўсіх кі­рун­каў на­ша­га жыц­ця. Тое са­мае мож­на ска­заць і пра дзяр­жа­ву. На не­за­леж­насць на­шай дзяр­жа­вы пра­цуе і гран­ды­ёз­ны пра­ект, які сён­ня ажыц­цяў­ля­ец­ца на Аст­ра­веч­чы­не, — бу­даў­ніц­тва атам­най элект­ра­стан­цыі. Яго мэ­та — не толь­кі ўнес­ці важ­кі ўклад у эка­но­мі­ку кра­і­ны, бо 25 пра­цэн­таў элект­рыч­най энер­гіі ад па­трэб усёй Бе­ла­ру­сі дасць на­ша стан­цыя. Са­мае га­лоў­нае — у вы­ні­ку мы змен­шым вы­ка­ры­стан­не га­зу, а зна­чыць, зні­зім энер­ге­тыч­ную за­леж­насць кра­і­ны, што, у сваю чар­гу, звя­за­на з на­цы­я­наль­най бяс­пе­кай.

Дзень Не­за­леж­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі асаб­лі­вы яшчэ і тым, што су­па­дае з 70-год­дзем з дня вы­зва­лен­ня на­шай ста­лі­цы ад гіт­ле­раў­скіх за­хоп­ні­каў. Гэ­та — вя­лі­кае свя­та, асаб­лі­вая ра­дасць!

Аляк­сандр ФЕНЬ, ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, удзельнік Сталін­град­скай і Кур­скай біт­ваў, удзельнік вызвален­ня Бе­ла­ру­сі:

— Аб не­за­леж­нас­ці свед­чыць тое, што мы мо­жам са­ма­стой­на пла­на­ваць раз­віц­цё на­шай дзяр­жа­вы, вы­ра­шаць, з кім на­ладж­ваць між­на­род­ныя су­вя­зі, а не пад­па­рад­коў­вац­ца за­га­дам ін­шых дзяр­жаў, як сён­ня гэ­та ад­бы­ва­ец­ца ва Укра­і­не. Да вай­ны мы бы­лі не­за­леж­ны­мі: усе рэс­пуб­лі­кі бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за скла­да­лі адзі­ную не­за­леж­ную дзяр­жа­ву. Ка­лі гіт­ле­раў­ская Гер­ма­нія, па­ру­шыў­шы да­га­вор аб не­на­па­дзен­ні, ве­ра­лом­на на­па­ла на СССР, мы ста­лі за­леж­ны­мі ад дзе­ян­няў фа­шысц­кіх эле­мен­таў, якія пад­па­рад­ка­ва­лі са­бе ўвесь За­хад. Мы ўсту­пі­лі ў ба­раць­бу за на­шу не­за­леж­насць і да­маг­лі­ся свай­го. І сён­ня ўдзель­ні­кі вай­ны вель­мі ра­ды, што тая ба­раць­ба за не­за­леж­насць бы­ла не­да­рэм­най.

Сця­пан Бам­бі­за, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар Нацыянальнага парку «Прыпяц­кі»:

— Аса­біс­та для мя­не не­за­леж­насць — гэ­та най­перш пры­го­жая, цу­доў­ная, моц­ная кра­і­на, гэ­та шчаслівыя лю­дзі, да­гле­джа­ныя да­ро­гі і па­лі, па якіх едзеш і ра­зу­ме­еш, што ўсё ў нас у па­рад­ку. Гэта так­са­ма і муд­рае, узва­жа­нае кі­ра­ван­не кра­і­най, дзя­ку­ю­чы яко­му ста­лі маг­чы­мы­мі ўсе на­зва­ныя да­сяг­нен­ні. Гэ­та ап­ты­мізм, з якім лю­дзі гля­дзяць у бу­ду­чы­ню, і не­паў­тор­нае ад­чу­ван­не, ка­лі мы са­мі, бе­ла­ру­сы, га­на­рым­ся сва­ёй кра­і­най.

Ула­дзі­мір ГРО­ЗАЎ, стар­шы­ня праў­лен­ня між­на­роднага дабрачыннага фон­ду «Сям'я — Яднанне — Айчына», намеснік старшы­ні Гра­мад­скай ра­ды па маральнас­ці ў Белару­сі:

— Увесь час гіс­то­рыя рас­па­ра­джа­ла­ся так, што Бе­ла­русь па­ста­ян­на імк­ну­лі­ся па­глы­нуць, пад­мяць — то з ус­хо­ду, то з за­ха­ду... А з атры­ман­нем не­за­леж­нас­ці бе­ла­ру­сы, па сут­нас­ці, упер­шы­ню ста­лі са­мі са­бой — як на­цыя, ду­хоў­ная су­поль­насць, цэ­лас­нае гра­мад­ства. І ўсве­дам­лен­не та­го, што мы — адзі­ная, не­за­леж­ная, сва­бод­ная, дру­жа­люб­ная сям'я, да­ра­го­га каш­туе. Для мя­не як гра­ма­дзя­ні­на, для ма­іх дзя­цей гэ­та вель­мі важ­на. А як прад­стаў­нік ду­хоў­най сфе­ры, да­дам, што ду­хоў­ны век­тар для хрыс­ці­ян­ства — так­са­ма не­за­леж­насць: не­за­леж­насць ад гра­ху, ад уся­го та­го, што па­ста­ян­на цяг­не ча­ла­ве­ка да ніз­ка­га. Бе­ла­рус­кая пра­ва­слаў­ная царк­ва ў гэ­тым сэн­се ўяў­ляе са­бой прык­лад гар­ма­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з дзяр­жа­вай, з гра­мад­ствам — і гэ­та зноў жа вы­нік на­шай рэ­аль­най не­за­леж­нас­ці.

Але­на Спі­ры­до­віч, тэ­ле­вя­ду­чая, за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бела­ру­сі:

— На між­аса­бо­вым уз­роў­ні, ку­ды ні зір­ні, мы паў­сюд­на за­ле­жым ад­но ад ад­на­го. Каб атры­ма­ла­ся доб­рая сям'я, трэ­ба, каб лю­дзі ка­ха­лі, лю­бі­лі і за­ле­жа­лі ад­но ад ад­на­го; тое ж не­аб­ход­на для моц­на­га сяб­роў­ства. Каб зра­біць ра­зам вя­лі­кую, вар­тую спра­ву, лю­дзі па­він­ны за­ле­жаць ад та­лен­ту, пра­цы, пры­стой­нас­ці сва­іх ка­лег. Аса­біс­та ў мя­не — чым больш я ад ка­гось­ці за­ле­жу, тым лепш усё атрым­лі­ва­ец­ца. Та­му я ві­таю та­кую за­леж­насць — у ча­ла­ве­чых ста­сун­ках. Сяб­ры, да­вай­це бу­дзем за­ле­жаць ад­но ад ад­на­го!

А вось што да­ты­чыц­ца кра­і­ны, то вель­мі хо­чац­ца, каб у све­це на­шу кра­і­ну па­ва­жа­лі, каб пры­слу­хоў­ва­лі­ся да яе па­зі­цыі. І для гэ­та­га як­раз не прос­та па­трэб­ная, а жыц­цё­ва не­аб­ход­ная не­за­леж­насць. Каб ні­хто звон­ку не ўказ­ваў, як нам жыць і што ра­біць.

Свят­ла­на Сіт­ні­ка­ва, рэк­тар Мінск­ага абласнога інсты­ту­та раз­віц­ця адука­цыі, кандыдат педагагічных на­вук:

— Для мя­не не­за­леж­насць — гэ­та маг­чы­масць раз­віц­ця кра­і­ны ў тым кі­рун­ку, які да­зва­ляе ёй быць кан­ку­рэн­та­здоль­най на су­свет­ным рын­ку, ка­лі ка­заць пра эка­но­мі­ку. Ка­лі браць ін­шыя ас­пек­ты, то гэ­та сва­бо­да пе­ра­мя­шчэн­ня і во­ле­вы­яў­лен­ня гра­ма­дзян па лю­бым пы­тан­ні. Гэ­та — маг­чы­масць фар­мі­ра­ван­ня імі­джу кан­крэт­най уста­но­вы, ар­га­ні­за­цыі або спе­цы­я­ліс­та не толь­кі ўнут­ры кра­і­ны, але і ў су­свет­ным кан­тэкс­це. Ка­лі гэ­тыя склад­ні­кі рэа­лі­зу­юц­ца, та­ды фар­мі­ру­юц­ца са­ма­свя­до­масць, па­тры­я­тызм, лю­дзі га­на­рац­ца сва­ёй кра­і­най, до­мам, ро­дам. А зна­чыць — жы­вуць у зго­дзе з са­бой.

Ва­сіль Пра­дун, мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны дырыжор Баранавіцкага га­рад­ско­га кан­цэрт­на­га ар­кест­ра:

— Я ду­маю, што гэ­та маг­чы­масць сва­бод­на ха­дзіць па ву­лі­цах, ка­лі ня­ма на­лё­таў і аб­стрэ­лаў. Я сам ро­дам з Укра­і­ны, і мне ба­лю­ча гля­дзець на тое, што там ця­пер ад­бы­ва­ец­ца. А яшчэ не­за­леж­насць аса­біс­та для мя­не — гэ­та маг­чы­масць зай­мац­ца сва­ёй лю­бі­май спра­вай, тва­рыць без якіх-не­будзь пе­ра­шкод.

Да­від РОТ­МАН, ды­рэк­тар Цэнт­ра сацыялагічных і па­лі­тыч­ных дасле­да­ван­няў Белдзяржуніверсітэта:

— Мяр­кую, раз­мо­ву трэ­ба вес­ці пра маг­чы­масць і пра­ва дзяр­жа­вы пры­маць са­ма­стой­ныя ра­шэн­ні. Гэ­тыя ра­шэн­ні па­він­ны быць не толь­кі вы­гад­ны­мі на­шай дзяр­жа­ве, але і, без­умоў­на, ад­па­вя­да­ць між­на­род­ным нор­мам і пра­ві­лам.

Ра­ман КРУЧ­КОЎ, ся­мей­ны псі­хо­лаг:

— Не­за­леж­насць, па вя­лі­кім ра­хун­ку, па­чы­на­ец­ца са ста­ну ду­шы, унут­ра­най сва­бо­ды кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка, з яго жа­дан­ня і маг­чы­мас­ці мець улас­нае мер­ка­ван­не. Тое, што ўяў­ляе са­бой унут­ра­ная сва­бо­да кож­на­га з нас, і скла­дае на­шу агуль­ную не­за­леж­насць — на ўзроў­ні гра­мад­ства, на­ро­да.

Яў­ген КЯ­ПУР­КА, вы­пуск­нік 2014 го­да Ва­ен­най ака­дэ­міі Рэспублікі Бе­ла­русь:

— Ка­лі ка­заць пра не­за­леж­насць на ўзроў­ні дзяр­жаў­на­га ла­ду, то гэ­та зна­чыць, што кра­і­на не за­ле­жыць ад ін­шых дзяр­жаў: сва­ёй па­лі­тыч­най сіс­тэ­май, эка­на­міч­ным і ва­ен­ным па­тэн­цы­я­ла­мі. На­ват на­яў­насць сва­іх Уз­бро­е­ных Сіл свед­чыць аб не­за­леж­нас­ці кра­і­ны. Без­умоў­на, у тым, што сён­ня мы жы­вём у та­кой кра­і­не, вя­лі­кая за­слу­га ве­тэ­ра­наў. Ка­лі ня­мец­кая ма­шы­на ха­це­ла за­ха­піць на­шу тэ­ры­то­рыю і зня­во­ліць бе­ла­рус­кі на­род, на­шы дзя­ды і пра­дзе­ды, ба­бу­лі і пра­ба­бу­лі ад­стой­ва­лі сваю зям­лю ца­ной улас­ных жыц­цяў. Го­ня­чы фа­шызм на за­хад, яны гэ­тым са­мым за­хоў­ва­лі для нас мір, тэ­ры­та­ры­яль­ную цэ­лас­насць і не­за­леж­насць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.