Гэтымі днямі ў старадаўнім мястэчку Будслаў адбываецца традыцыйны рэлігійны фэст. Ужо больш за 400 гадоў у мясцовым касцёле знаходзіцца вядомы цудатворны абраз Маці Божай, да якога штогод рушаць караваны пілігрымаў. Дэвіз гэтага года — «Марыя — узор малітвы». Акрамя таго, адметнасцю сёлетняй урачыстасці стала прыбыццё крыжа Сусветнага дня моладзі, які разам з паломнікамі вандраваў па дарогах Беларусі.
Для католікаў удзел у пілігрымках — гэта сапраўды важная справа. У Будслаў вернікі ідуць з усёй краіны. Так, пілігрымы з Мінска адправіліся ў шлях 30 чэрвеня ад Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Увогуле са сталіцы рушыла амаль 200 паломнікаў. Яны пераадолелі каля 150 кіламетраў, каб прысвяціць час духоўным практыкам і ў чарговы раз укленчыць перад цудатворным абразом. На тыдзень паломнікі зрабіліся адным цэлым. Супольныя малітвы, ідэі і, безумоўна, шчырая і адданая вера… Менавіта гэта дапамагло людзям рознага ўзросту пераадолець дзясяткі кіламетраў пешшу і ў чарговы раз упэўніцца ў тым, што налета Будслаў зноў стане іх мэтай.
Надзея Бужан, фота аўтара.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!