Вы тут

Мікалай Чаргінец: “І летам кніга — у радасць…”


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 2.07.2014 г.

________________________________________________________________________

Актыўны ўдзел у арганізацыі акцыі “Лета з добрай кнігай”, якую заснавалі Міністэрства інфармацыі, органы выканаўчай улады на месцах, Выдавецкі дом “Звязда”, бярэ Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сёння грамадскае аб’яднанне з’яўляецца літаральна самым важным удзельнікам праекта па пашырэнні чытацкай прасторы. Пра гэта, пра ўдзел СПБ у новай ініцыятыве наш карэспандэнт гутарыць са старшынёй СПБ Мікалаем Чаргінцом.

Чаргинец

— Мікалай Іванавіч, можа быць, ужо ёсць канкрэтыка ў справах? Як пісьменнікі спланавалі сваю працу на лета ў стасунках з юным чытачом?

— Сёння час такі, што мала выдаць кнігу. Трэба прыйсці з ёю непасрэдна да чытача. Мы гэта разумеем. І вельмі важна, што Міністэрства інфармацыі падштурхнула ўсіх не толькі дбаць пра адпачынак, але і з дзецьмі на прыкладзе розных кніг правесці выхаваўчую работу. Успомніце ўласнае дзяцінства. Калі, як не летам, у час канікулаў, прачытаць тое, што патрабуе школьная праграма? Ды і не толькі праграма… Сёння выдаецца неверагодна шмат дзіцячых кніг. Мы нават пленум пісьменніцкай арганізацыі наўмысна прысвяцілі дзіцячай літаратуры. А з часам абавязкова правядзём пленум ці канферэнцыю па пытаннях дзіцячага чытання. Гэта ж вельмі важна — не ўпусціць дзетак, развіць іх цікаўнасць да папяровай кнігі. Ды і да электроннай таксама, але добрай, цёплай, скіраванай на выхаванне хлопчыкаў і дзяўчынак…

Што да мерапрыемстваў, то ва ўсіх абласных арганізацыях распрацоўваюцца планы па правядзенні акцыі “Лета з добрай кнігай”. Галоўнае, на што мы звяртаем увагу, — сустрэчы з дзецьмі ў аздараўленчых лагерах, на дзіцячых пляцоўках. Ведаю, што ўжо актыўна падключыліся да такіх стасункаў з юнымі чытачамі Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Рагнед Малахоўскі, Міхась Пазнякоў, Ганад Чарказян, Ніна Галіноўская, Анатоль Зэкаў, Алесь Бадак… У іх якраз і кнігі павыходзілі, тыя зборнікі казак, вершаў, якія адрасаваны юнаму чытачу. Вось і з’явілася магчымасць аўтограф-сесію правесці, прэзентацыю арганізаваць, іншыя мерапрыемствы зладзіць.

— Як вы лічыце, ці дастаткова ў краіне робіцца для прапаганды кнігі?

— Канечне, недастаткова. Але не будзем тут шукаць вінаватых… Вялікія спадзяванні ў пісьменнікаў, ва ўсіх маіх калег — на электронныя сродкі масавай інфармацыі, перш-наперш на тэлебачанне. Болей рашуча трэба прапагандаваць кнігі беларускіх аўтараў у інтэрнэт-прасторы. Мала хто і з саміх літаратараў мае ўласныя сайты. Затое яны ёсць у нашых аддзяленнях СПБ, у Саюза пісьменнікаў Беларусі. Паэтам трэба і празаікам актыўней выкарыстоўваць гэтыя інфармацыйныя пляцоўкі.

І друкаваным сродкам масавай інфармацыі шмат што варта зрабіць. Вось у “ЛіМе” ёсць добры дадатак — “Кніжны свет”. Дзякуй за гэта галоўнаму рэдактару Таццяне Сівец, іншым калегам, журналістам, што рупяцца над ім. Але ж патрэбна рэалізоўваць падобныя праекты і ў іншых выданнях.

— На якія кнігі арганізатарам мерапрыемстваў акцыі “Лета з добрай кнігай” вы параілі б звярнуць увагу?

— Кніг на самай справе выдаецца вельмі шмат. Лепшыя з іх адзначаюцца і Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй “Залаты Купідон”. Але важна, каб інфармацыя пра кнігу даходзіла да чытача. Вось з выдавецтвамі “Харвест” і “Чатыры чвэрці” мы працуем над “Бібліятэкай Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Дзясяткі кніг ужо пабачылі свет усяго за некалькі гадоў! Чаму б у кожнай з раённых бібліятэк, бібліятэк аграгарадкоў і нават у школьных кніжніцах не мець поўны камплект гэтага сапраўды выдатнага збору, які адлюстроўвае памкненні, творчыя знаходкі сучасных пісьменнікаў нашай краіны?

А што да інфармавання пра навінкі айчынных выдавецтваў, то мне здаецца, што варта і нейкія каталогі адмысловыя выпускаць. Мо нават па відах літаратуры, яе тэматычных абсягах. Асобна — па класіцы, асобна — па дзіцячай літаратуры, фантастыцы і іншых кірунках. І ніяк нельга забываць героіка-патрыятычную літаратуру, творы пра Вялікую Айчынную.

Гутарыў Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.